Віктар Гардзе ЗАЙ, ЯКІ ЛІЧЫЎ ВАРОН Віктар Гардзей ЗАЙ, ЯКІ ЛІЧЫЎ ВАРОН Вершы, небыліцы, пацешкі МІНСК «ЮНАЦТВА» 1991 ББК84Бел7 Г20 Рэдактар выдавецтва У. I. КАРЫЗНА Мастак В. I. ВАЛЫНЕЦ В новой кннге поэта собраны стнхн, небылііцы, потешкп о зверях п птнцах, о жнвопнсной белорусской іірнроде. Многпе нз нпх напнсаны с юмором. 4803120202053 Г38—91 М307(03)—91 ISBN 5788005299 © В. К. Гардзей, 1991 © Ілюстрацыі. В. I. Валынец, 1991 ЖАБІНЫ КАНЦЭРТЫ Жабы ўвесну ажылі I канцэрты пачалі. Надвячоркам гвалт і шум: Квакваква! Корчкорч! Крумкрум! Абураецца трытон: — Сапсуюць, крыкухі, сон! Хай пяюць хоць сяк, хоць так,Да суседзяў кажа рак. На канцэрт жа па вадзе Чарада буслоў ідзе. Жабы ў рэчку — шабулдых! I адразу брод заціх. 3 МАЛОЧНЫ ТУМАН Вербалозы і ракіты Зелянеюць над вадой. У нізках туман разліты — Белы, быццам сырадой. Малако туманных раніц Сонца п’е каля ракі, I таму ў яго румянец He сыходзіць са шчакі. ЯШЧАРКА Воўк цераз балотца бег наўпрост, Наступіў ён яшчарцы на хвост. Пад нагою тут пачуўся хруст Яшчарка рванулася пад куст. Са здзіўленнем крыкнуў воўк стары: — Хвост, які зламаўся, забяры! 4 — He дуры мне, шэры, галавы! — Яшчарка адказвае з травы.— У мяне цяпер, каб ведаў ты, Вырастуць два новыя хвасты. ЛЯСНЫЯ ПАРАСЯТЫ Спалі ўвесну парасяты У піжамках паласатых. Тут зацінькалі сініцы: — Лечаць бедных у бальніцы! Беглі ўлетку парасяты Без піжамак паласатых. Зноў зацінькалі сініцы: — Выпісалі ўжо з бальніцы! 5 ПРАЛЕСКІ На выспы і на ўзлескі, На сонечны прыгрэў Разбегліся пралескі 3пад азалелых дрэў. Набраклі сокам клёны. Пах кружыць галаву. Спусціўся дождж зялёны На лес і на траву. Тут ранкам урачыстым Затрубіць лось у рог. Блакітна ў небе чыстым. Блакітны мокры лог. Пралескамі з ахвотай Любуюцца вясной — Іх вабнаю пяшчотай, Іх дзіўнаю красой. I там, і тут усплёскі Блакітнага святла, I ўжо на ўзлесак з вёскі Кіруецца пчала. 6 МУДРЫ BOP AH Воран, што пражыў гадоў за дзвесце, Стомлена ў садку прысеў на сук. Прэч адсюль! Благія носіш весці, Замахнуўся на яго хлапчук. Разумнейшы твой дзядок сівенькі,— Мудры воран хлапчуку сказаў.— Помніцца, калі ён быў маленькі,— Камянямі ў птушак не кідаў. ЖУРАЎЛІНЫ «БУДЗІЛЬНІК» Легенда Лес прасвятлеў пасля бур і мяцеліц, 3 выраю птушкі ўгары праплылі. Цяжка ляцелі да родных аселіц — Хочуць крыху адпачыць жураўлі. 7 Селі за рэчкай у сонным здранцвенні, Сам жа важак сцеражэ чараду. Чуйна ён слухае пошум вясенні, Птушак разбудзіць, пачуўшы бяду. Стораж не дасць жураўлёў на загубу, Спаць яму нельга — такі ўжо закон. Жораў стары бярэ камень у дзюбу: Як ні мацуйся, адольвае сон. Доўга ж ляцеў праз далёкія землі, Помніць заўжды, перад кім у даўгу. Дзюба панікне, ледзь жораў задрэмле, Камень балюча ўпадзе на нагу. Стораж прахопіцца, камень падыме, Будзе зноў пільна стаяць на пасту. Даль у зялёным хаваецца дыме, Ціша навокал — чуваць за вярсту. Ёсць у нрыроды адвечныя тайны. Клін жураўліны пранаў за смугой. Кажуць, «будзільнік», такі незвычайны, Жораў і ў выраі носіць з сабой. ПАЛЁТ ШЧУПАКА Тузануўся паплавок I паплыў, паплыў убок. Вудачку рвануў рыбак — Вылецеў з вады шчупак, 8 Апісаў сабой дугу, Сонца ўбачыў і смугу, Сіні ўбачыў небасхіл, Ды на больш не стала сіл У траву бядак упаў 1 хвастом затрапятаў... У жыцці бывае так, Што лятае і шчупак. ЗМЯЯ I вожык Змяя, віхляючы, ліняла Убор паношаны мяняла. Рывок усёй мускулатуры, I — выпаўзла яна са скуры. У верасе між дзвюх дарожак На выпаўзак натрапіў вожык. — Змяі, відаць, задаў я страху, Калі згубіла апранаху. 9 СОКАЛ На палетку зза аблокаў Асачыў здабычу сокал. I ля норкі хамяковай Ён упаў невы падкова. Ты адкуль? — хамяк здзівіўся.— Ці не з неба ты зваліўся? Як даведаўся, блазнота? Жах, як ты высока лётаў! Сокал глянуў на аблокі, А хамяк тады — наўцёкі. 3 норкі крыкнуў: — Гэта ж трэба Разяваку ўпасці з неба! 10 ХІТРЫ ЛІС Ліс з нары сваёй уранні Выбраўся на паляванне. Бег па зайчыкавым следзе, Ды нарваўся на мядзведзя. Той зароў: — Хто сон парушыў? Накручу як бачыш вушы! Кажа ліс яму ўжо з хмызу: — Першым заяц бег паблізу. — Прывядзі ты мне касога Пакараю вельмі строга. Ліс, падумаўшы, зза хвояў Мішку тут жа супакоіў: Зайцу, што твой сон парушыў, Накручу і сам я вушы. JI AC I Ha ўзлеску — сляды ласіныя: Ішлі да ракі сахатыя Уранні густым асіннікам, Што стаў ім утульнай хатаю. Ішлі ласі — не спяшаліся — Адною дружнай сямейкаю. Ішлі, на хаду ласаваліся Асінак лістотай клейкаю. Ішлі, а пасля, асцярожныя, На ўзлеску ласі спыніліся. Напэўна, лугі мурожныя Таптаць яны не рашыліся. БУСЕЛ I КАНЯ Неяк на лужок зраселы Апусціўся бусел белы. Доўга ён глядзеў на травы, He мяняючы паставы. Каня блізка пралятала I буслу паспачувала: — Ці пагода, ці нягоды, На нагах стаіш заўсёды. Наўздагонку вузкачубай Вусел моцна ляснуў дзюбай: — Як ты, каня, насмяшыла! Хто ж калі стаяў на крылах? КРЫЎДА АСАЕДАЎ Сёння ў асаедаў свята: 3 яек выйшлі птушаняты. Сын пытае самы бойкі: — Хто мы — попаўзні ці сойкі? — Тыя птушкі не такія — Асаеды вы лясныя. 13 Ледзь з’явіўшыся на свеце, Папракнулі маму дзеці: — Восаў мы яшчэ не елі, А зняславіць нас паспелі. ПУГАЧ Ледзь сутоніцца крыху, Чуецца: «Уху! Уху!» Гэтак вухкае пугач — Страх усіх бярэ, хоць плач. Зноў ад голасу савы Бедны заяц ледзь жывы. I жукі, і навукі Распаўзаюцца ў бакі. Нават лось паджгаў наўскач — Так спужаў яго пугач. 14 САРАКАНОЖКА Мама як пасцель мяняла, Дык дачушку павучала: He памыўшы, дзетка, ножак, He кладзіся ў чысты ложак. Апусціўся вечар хутка У слязах сядзіць малютка. Трэба ж, каб пусцілі ў ложак, Беднай мыць аж сорак ножак! ШУРА / КУРЫ Шура, хлопец самавіты, Змайстраваў курам карыта. Дзірак толькі ў ім багата, I карыта зганіў тата: — Дзіркі гэтыя ад спеху, Вось курам дзе будзе смеху! — Ты жартуеш? — кажа Шура.— He смяюцца нашы куры. 15 АНЮІЦНЫ KBETKl Гадаюць на лузе Вясёлыя дзеткі, Якія ў Анюты Любімыя кветкі: Пралескі! — Фіялкі! — Рамонкі! — Званочкі! А мама смяецца: Анюціны вочкі! ГУСАЧОК Гусачок гультаяваты Блізка ходзіць каля хаты. Траўку жоўтую шчыпае I так хітра разважае: 16 Паглядзяць, што я не сыты, Дык нальюць яды ў карыта. Гаспадар жа ад нарога Гусачка прагнаў малога: — Прэч, хітрун! Вунь ля канаўкі Многа зелянейшай траўкі. ЛЕЎ Ехаць раніцай сабраўся Да сваіх знаёмых леў. Так спяшаўся, так спяшаўся, А на поезд не паспеў. Выцер лоб і выцер спіну, Ды не стаў сябе караць: — He спазніўся ж на гадзіну, А ўсяго мінут на пяць. 17 ЗАЙЧЫКАВЫ НОТЫ У музычнай школе Зайчык дзень прабыў. — ДоРэМі — фасоля! Ноты ён вучыў. Потым ля загона Рваў струкі за трох I спяваў натхнёна: — ДоРэМі — гарох! У ЛЯСНЫМ МАГАЗІНЕ Прадаўцом казёл наняўся, Дык адразу і зазнаўся. На прылаўках магазіна Толькі пух ляжыць казіны. 18 Лось пытае: — Што, дарэчы, Прадаеш яшчэ, старэча? Буркнуў тут казёл патлаты: — Дурняў прадаю рагатых. — Добры ж торг,— лось засмяяўся,— Калі ты адзін застаўся! ХВОРЫ КОЦІК Строгі доктар сярод ночы Небараку лечыць вочы. Хлеб гарэлы еў з каморы, Дык, відаць, таму стаў хворы. Ціха стогне бедны коцік — Забалеў яму жывоцік. 19 — А нашто? — спужаўся коцік.— У мяне ж баліць жывоцік. — Ах, які незразумелы: Каб не еў больш хлеб гарэлы! КАЗА Казёл казе на імяніны Прынёс чырвонай канюшыны. Каза не ўцешыцца ад ласкі: — Якія свежанькія краскі! — Каб не завянулі, адразу Пастаў іх, мілая, у вазу. Каза з дакорам паглядзела I канюшыну тут жа з’ела. 20 ЗАЙ, ЯКІ ЛІЧЫЎ ВАРОН 3 хаткі выбег зай вучоны I варон лічыць пачаў: — Дзве вароны... Тры вароны... Спатыкнуўся зай і ўпаў. Рагаталі нават совы: — Недарэка з недарэк! Зай упаў на корч яловы I губу сабе рассек. Звалі доктара сарокі, Ды ў ад’ездзе доктар быў. Небарака ж касавокі Рану кепска залячыў. У сябе над галавою Зай не лічыць болып варон, Бо з раздвоенай губою I сягоння ходзіць ён. 21 МУРАШЫНЫЯ КАРОЎКІ Любяць мурашы дастатак: Ёсць у іх свой дойны статак. 3 мурашамі ў добрай згодзе Тля жыруе на вытодзе. Тлю і кормяць, тлю і пояць, I яе ж за гэта дояць. Тлю мураш бліжэй пакліча I вусамі паказыча. Даяра за ласку тую Малачком яна частуе. Вельмі шчодрыя кароўкі — Мурашыныя сяброўкі. 22 КАЖАН Ціш начная ў гушчары: Спяць і птушкі, і звяры. Кажану ж, наадварот, Ноччу хочацца ў палёт. Чуе ў цемры кожны гук, He напорацца на сук. Раніцай апаў туман. Засынаць пачаў кажан. Паглядзіце, як ён спіць: Галавой уніз вісіць. Будзе просьба тут адна: He будзіце кажана! 23 ГЛУШЦОВЫЯ ПРЫСМАКІ Глушэц каменьчыкі глытае, Глушца лясны жаўрук пытае: —Скажы, ці шмат ад іх карысці? Шукаў бы чарвякоў у лісці. Глушэц матляе галавою: — Люблю я каташкі і хвою. Калі ж дабаўлю галькі свежай, Дык лепш засвойваецца ежа. Глушца жаўрук карае строга: — Каменьчыкаў не еў бы многа, Бо ад цяжару, што глытаеш, Зусім жа нізка ты лятаеш. У ГАСЦЯХ Мядзведзь прыходзіць да лісіцы: — Хутчэй частуй мяне, кума. Ды ў хаце голыя паліцы — Hi цукру, ні мукі няма. 24 Стаіць на кухні печ пустая. He будзе ж мішка грызці косць. — Ты еў бы мёд? — кума пытае. — Канечне, еў бы! — кажа госць. I непадроблена з адчаю Лісіца пачала ўздыхаць: — Што еў бы мёд — я гэта знаю, Ды дзе табе яго мне ўзяць? ЦЯРПЛІВЫ ПЕВЕНЬ Невыносныя з паўдня Спёка, млосць, гарачыня. Качар енчыць: — He магу, На раку я пабягу. I гусак пішчыць: — Пайду, Скокну з берага ў ваду. 25 Толькі певень на раку He спяшаецца з цяньку: — Лепш за плотам пасяджу, Дачакаюся дажджу. ЧАРАПАХА Цераз бор, што ў ззянні медзі, На машыне зайчык едзе. Едзе, песеньку спявае, Чарапаху даганяе. — Лезь, маруда, на машыну, To да горада падкіну. — Лезці часу я не маю — Вельмі ж на базар спяшаю. 26 САРОЧЫНА БАГАЦЦЕ Ранкам на сасне высокай Выхвалялася сарока: — Я багацця многа маю — Розны скарб даўно збіраю. У гняздзе ёсць бранзалетка I сярэбраная кветка. Ёсць тры лыжкі, ёсць іголкі, Ёсць бліскучыя асколкі Ад былой хрустальнай вазы, Нават ёсць і два алмазы, Вунь блішчаць яны на сонцы У гняздзе на самым донцы. Тут зза бору хмар нагнала — I алмазаў тых не стала. Выхваляка анямела, Бо, відаць, не зразумела, Што ў гняздо яе з галінкі Проста ўпалі дзве расінкі.