Зай, які лічыў варон Вершы, небыліцы. пацешкі Віктар Гардзей

Зай, які лічыў варон

Вершы, небыліцы. пацешкі
Віктар Гардзей
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 50с.
Мінск 1991
9.63 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
27
ВЕПР У ЦЫРУЛЬНІ
У бары пад гонкай хвойкай Вепра падстрыгае сойка.
Паўтарае штохвіліны:
— Вось дзе карак! Вось дзе спіна!
— Сытна мне жывецца ўлетку: Многа бульбы на палетку.
— Колькі хочаш, наядайся, Ды ў гразі, брат, не качайся.
БЯРОЗЮ
Світанне чырвонай палоскай Прабілася ўдалечыні.
Зірнеш, а бярозкі за вёскай Кудысьці бягуць з цішыні.
Між поля, паўз рэчку і плёсы To ўроссып, то гуртам бягуць.
28
Туман прападае бялёсы, I хмаркі над імі плывуць.
Бярозкі, як быццам дзяўчынкі, У лета бягуць, за смугу.
Зялёныя толькі хусцінкі Ад ветру шумяць на бягу.
ВЕРАБІ
Расстараўся верабейка Чарвяка ў калюзе нейкай.
Са здабычай прылятае.
— Дзе дастаў? — сусед пытае.
— На лужку за нашай хатай Тлусценькіх такіх багата.
— Палічыў ты іх як быццам!
Чарвякі ж маглі прысніцца.
29
Палічу, калі не верыш,— Кажа верабейка шэры.
Чарвяка ў гняздзе накінуў
I — хутчэй на лугавіну.
Прыляцеў назад імкліва, Азірнуўся палахліва:
Дзе чарвяк мой дзеўся тлусты? На лужку і праўда пуста.
Я ж казаў,— сусед узвіўся,— Што чарвяк табе прысніўся!
КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ
Лясы, лугі, у дымцы хаты — Усё ў нас ёсць, мы ўсім багаты,— Гарачым днём на жніўным полі Гаворыць дзед унучцы Волі.Карысных выкапняў нямала Я назаву, каб ты іх знала.
He трэба, дзед! — смяецца ўнучка.— To — бульба, рэпа, морква, бручка...
30
ЗАРНІЦЫ
Пад вечар заціхлі крыніцы
I пошум няпужаных крыл.
3за цёмных пагоркаў зарніцы Асветляць начны небасхіл.
Зямля пасля дзённае спёкі Сыходзіць да ранку цяплом.
За сіняй маланкай далёкі Адразу пачуецца гром.
Над нівай, туманам спавітай, Паблісквае ўвесь далягляд.
Зарніцы — на лён і на жыта!
Зарніцы — на лес і на сад!
Пейзаж у святле незвычайным
Ужо навальніцай прапах.
Быць, значыць, палям ураджайным, Быць, значыць, грыбам у лясах.
31
СПЁКА
Які спякотны сёння дзень!
Хаваецца індык у цень.
Да спёкі Шарык не прывык, Аж высаланіў свой язык.
Нікуды Шарык не бяжыць Сядзіць ля будкі і дрыжыць.
Наадварот, суседскі кот Яшчэ вышэй залез на плот.
Крычыць адтуль: — Гэй, рыжы пёс, Ты да мяне, брат, не дарос!
Ага, малы,— сказаў індык.
I мне ж паказвае язык.
32
КУРЫЦА
Зярнят наеўшыся дасыта, Ваду п’е курыца з карыта.
Яна такую звычку мае: Як п’е, дык голаў задзірае.
Зірнула гусь — загагатала, А курыца прасакатала:
— Ваду не пракаўтнула б горла, Калі б я голаў не задзёрла.
УПАРТЫЯ ЯРШЫ
Чарвяка, што жыў у іле, Два яршы ў абед злавілі.
Меншы ёрш, звідна галодны, Чарвяка дзяліць не згодны.
33
Каб наесціся самому, Грозіць большы ёрш малому:
—	Шчупака, відаць, паклічу Ды яму аддам здабычу.
—	Ну і кліч — сабе ж на гора,—
Кажа меншы ёрш бадзёра.—
Як цябе ён будзе есці, Я паспею ў іл залезці.
АКВАРЫУМ
У пакоі ля сцяны Вадаём стаіць шкляны —
Сонечны, нібы крышталь, Ані бур няма, ні хваль.
Мірна плаваюць у ім Рыбкі, дробныя зусім,—
34
Тэлескоп, хамелеон, Сомік, барбус і неон.
1м давай без лішніх слоў Інфузорый і рачкоў.
Любяць свежую яду, Любяць чыстую ваду
Тэлескоп, хамелеон, Сомік, барбус і неон.
Вось які прынеслі ў дом Незвычайны вадаём.
КУКУРУЗА
На палетку нават ранкам He сціхае калыханка.
У лісці, як немаўляткі, Дрэмлюць круглыя пачаткі.
Развяваюцца чубочкі.
Праразаюцца зубочкі.
Даль рыжэе палявая — Кукуруза паспявае.
35
АКУНЬ
На кручку чарвяк спусціўся Ледзь не ў пашчу акуню.
— Ты адкуль? — акунь здзівіўся.— He ўцякай, бо даганю.
Чарвяка крануў губамі, Той — уверх, акунь — услед.
Ціха стала ў цёмнай яме — Знік акунь, няма ў абед.
Лінь сказаў: — Во смеху будзе, Як не зловіць чарвяка.
Рак сказаў: — Даўно на блюдзе Твой акунь у рыбака.
ВЕТЛІВЫЯ СУСЕДЗІ
Днём халодным у адведкі Крочыць бусел да суседкі.
Чанля доўга частавала Ды праводзіць госця стала.
36
Пастаялі ля бярозы.
На вачах у чаплі слёзы.
— Ты не жалься! — кажа бусел.— Я нідзе не заблуджуся.
Госцю пад бярозай светлай Адказала чапля ветла:
— Кроч спакойна ў сваю нетру — Слёзы ж у мяне ад ветру.
КАНЕЦ ЛЕТА
Жнівень прайшоў ураджайны. Дымна затлелі кастры.
Там, дзе гудзелі камбайны, Сёння гудуць трактары.
Травы і жыта скасілі, Склалі ў стагі і тарпы. Ластаўкі зноў абляпілі I правады, і слупы.
37
Сохне бульбоўнік на плоце. Вылет апошні ў пчалы.
Сумна крычаць на балоце, Чуючы слоту, буслы.
ВАВЁРЧЫНЫ ЗУБКІ
Вавёрка арэхі Нясе прадаваць. Сама іх пагрызла б, Ды зубкі баляць.
Суседка пачула Пра зубкі яе — Арэхі сяброўцы Свае аддае:
Мяшочак і мой Занясі на базар... Як зубкі баляць, To ўцалее тавар.
38
ПРАЦАВІТЫ ВОЖЫК
Заўжды спяшае ён кудысьці — To ловіць мыш, то носіць лісце.
Як бег у верасе па росах, Павісла кропелька ля носа.
Жаўна крычыць: — Ты ж прастудзіўся!
На момант вожык прыпыніўся:
Дык то ж і ў холад, і ў спякоту Вісіць ля носа кропля поту.
ТРУТНІ
У вуллі на рамках кутніх Дрэмлюць усё лета трутні.
Енчыць узялі за моду:
Дайце мёду! Дайце мёду!
39
Потым з раніцы да ночы Папракаюць пчол рабочых:
— Малачком сваім спачатку Нас карміце, а не матку!
Ды аднойчы ў дзень асенні Кончылася ў пчол цярпенне.
Узяліся пчолы ў бокі:
Пачакайце ж, абібокі!
Крылцы ў трутняў пазгрызалі
I з вулля на двор нрагналі.
ПЕРАДЗІМ Е
Заслалі хмары неба просінь, Зліняў і гай барвовы.
На завадзях астылых восень Звяркоў загнала ў сховы.
Зямля, прыціхлая ад стомы, Туманамі спавіта.
Спяшаецца да сцірт саломы Казуль пужлівых світа.
У стыні ранішняй каліны Гараць чырвоным жарам. Праплыў даўнЬ клін жураўліны Над палявым абшарам.
40
Куляюцца сняжынкі з неба,
I заміраюць гукі,
I доўгадоўга пахнуць хлебам Зямля, і лес, і рукі.
ДАЎГАВУХІ ЗАЙЧЫК
Блізкі подых завірухі.
Плача зайчык даўгавухі:
— Памарожу, мусіць, лапкі. Хто мне ў краме купіць тапкі?
Тата з мамай каля стога Супакойваюць малога:
— Купім заўтра табе боты — Будзеш бегаць праз сумёты.
Ды не плач — вазьмі хусцінку, Вытры слёзкі, мілы сынку.
Усміхнуўся зайчык маме:
— Слёзкі выцер я вушамі.
41
КОЦІК I КЛУБОЧАК
Бабка вяжа рукавіцы.
Коцік скача па святліцы.
Рыжы коціцца клубочак To пад ложак, то ў куточак.
Бабка быццам і драмала, Ды клубочак разматала —
Рукавіцы выйшлі дзеду...
Сумна коціку з абеду.
Слёзкі ў коціка на вочках — Так яму шкада клубочка.
СЕВА I ДРЭВА
У снезе нос і чубчык рыжы — To Сева аб’язджае лыжы.
Смяецца сонца ў кронах саду, Злуецца брат у Севы ззаду:
42
— Чаго кійкамі так махаеш? Зачэніш дрэва — паламаеш!
— Дык што рабіць,— пытае Сева,Калі на кожным кроку — дрэва?
ДОБРЫ СНЕГАВІК
Жарт
Каля вербаў белакосых Снегавік стаіць бязносы.
3 вербаў каркаюць вароны:
— Дзе ты дзеў свой нос чырвоны?
Азірнуўшыся на поплаў,
Снегавік прамовіў цёпла:
— 3 морквы нос мой старамодны З’еў са смакам зай галодны.
43
АМЯЛА I АМЯЛУШКІ
Хоць мяцеліца мяла, Пры дарозе Зелянела амяла На бярозе.
Вунь паміж галін густых
Тое дзіва:
Як шары, вісяць кусты Сіратліва.
To для птахаў амяла Згаладнелых
Шмат ад лета зберагла Ягад белых.
Іх з нязнанае пары Любяць птушкі — Верабейкі, снегіры, Амялушкі.
Вось чародкаю ляцяць Верабейкі:
Мусіць. хочуць паспытаць Ягад клейкіх.
Снегіры за імі ўслед Падлятаюць.
44
«Не спазніцца б на абед»,— Разважаюць.
Прыляцелі і глядзяць
Сумна птушкі:
На бярозе ўжо сядзяць Амялушкі.
Сакавітыя плады Падзяўбаны — Прачынацца ў халады Трэба рана.
Амялушак амяла Пакарміла...
А мяцеліца мяла
I круціла.
У ЗІМОВЫМ ЛЕСЕ
I Цхаціхутка Дрэмлюць паляны. Коўдрай бялюткай Долы засланы.
45
Заяц пад хвойкай Спаў гэтак міла, Ледзь яго сойка Ранкам збудзіла.
3 боку балота Кралася ліска — Мыш у сумёты Шуснула з піскам.
Снелую шышку Лушчыць вавёрка.
Воўк у зацішку З’ехаў з пагорка.
Лес абудзіўся Рыкам ласіным. Клён пахіліўся. Мерзнуць асіны.
Даль барвавее.
Ціш азалела. Белай завеяй Ноч адшумела.
3 М Е С Т
Жабіны канцэрты — 3
Малочны туман — 4
Яшчарка — 4
Лясныя парасяты — 5
Пралескі — 6
Мудры воран — 7
Жураўліны «будзільнік» — 7
Палёт шчупака — 8
Змяя і вожык — 9
Сокал — 10
Хітры ліс — 11
Ласі — 12
Бусел і каня — 12
Крыўда асаедаў — 13
Пугач — 14
Сараканожка — 15
Шура і куры — 15
Анюціны кветкі — 16
Гусачок — 16
Леў 17
Зайчыкавы ноты — 18
У лясным магазіне — 18
Хворы коцік — 19
Каза — 20
Зай, які лічыў варон —
21
Мурашыныя кароўкі — 22
Кажан — 23
Глушцовыя прысмакі —
24
У гасцях — 24
Цярплівы певень — 25
Чарапаха — 26
Сарочына багацце — 27
Вепр у цырульні — 28
Бярозкі — 28
Вераб’і — 29
Карысныя выкапні — 30
Зарніцы — 31
Спёка — 32
Курыца — 33
Упартыя яршы — 33
Акварыум — 34
Кукуруза — 35
Акунь — 36
Ветлівыя суседзі — 36
Канец лета — 37
Вавёрчыны зубкі — 38
Працавіты вожык — 39
Трутні — 39
Перадзім’е — 40
Даўгавухі зайчык — 41
Коцік і клубочак — 42
Сева і дрэва — 42
Добры снегавік — 43
Амяла і амялушкі — 44
У зімовым лесе — 45
йзданне для детей н юношества
ГОРДЕЙ Внктор Константнновнч
ЗАЙЧЙК, КОТОРЫЙ СЧЙТАЛ ВОРОН
Стнхн. небылнцы, потешкн
Для дошкольного возраста Мвнск, вздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Выданне для дзяцей і юнацтва
ГАРДЗЕЙ Віктар Канстанцінавіч ЗАЙ, ЯКІ ЛІЧЫЎ ВАРОН Вершы, небыліцы. пацешкі
Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Н. II. Дасаева Карэктар Д. Р. Лосік
ІБ № 1548
Здадзена ў набор 04.06.90. Падпісана да друку 26.10.90. Фармат 60Х90'/іб. Папера афс. № 2. Гарнітура Звычайная новая. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,0. Ум. фарб.адб. 12,50. Ул.выд. арк. 1,81. Тыраж 80 000 экз. Зак. 524. Цана 50 к. Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага ка.мітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.