Залатая ракавінка
Кітайскія народныя казкі
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 32с.
Мінск 1989
J
ЗАЛАТАЯ РАКАВІНКА
Кітайскія народныя казкі
Пераклаў на беларускую мову Міхась Пазнякоў
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1989
ББК84.5 Кнт 3-22
Серыя заснавана ў 1982 годзе
Мастак Н. У. Сустава
4804020400—057
3 109—89
М307(03)—89
ISBN 5-7880-0166-8
© Выдавецтва «Юнацтва», 1989.
Качаня і пеўнік v
Прыйшла вясна. Ярка свеціць сонца, цвітуць кветкі. Пеўнік і качаня выйшлі разам nary ляць каля рэчкі.
Пеўнік адразу адшукаў у траве розных кузурак ды чарвякоў і пачаў радасна дзяўбці іх сваёй вострай дзюбай.
А ў качаняці дзюба пляскатая, і не можа яно ніяк чарвяка ўхапіць. Закракала яно, занепакоілася.
Убачыў гэта пеўнік. Злавіў ён чарвяка і скарміў яго качаняці. Залопала качаня ад радасці крыльцамі.
Падышлі яны да вады. Качаня і кажа: «Братка пеўнік, зараз я налаўлю рыбы і цябе пачастую». А пеўнік адказвае: «I я з табой». «Не, нельга!—гаворыць качаня,— ты ж не ўмееш плаваць, утопішся».
Скокнула качаня ў рэчку. А пеўнік не верыць, што ўтапіцца можа, і крадком услед за качанём — у ваду.
Плавае качаня ды рыбку ловіць. Раптам чуе яно, што пеўнік кліча на дапамогу. Кінулася качаня ратаваць пеўніка. Пасадзіла яго сабе на спіну, так і даплылі да берага.
Выбраліся на бераг. Заўсміхаўся пеўнік, заківаў галоўкай ды кажа: «Дзякуй табе, братка качаня». А качаня адказвае: «Не варта, мы ж заўсёды адзін аднаму дапамагаем!»
Капуста і насенне
Пайшлі белае зайчаня і шэрае зайчаня да старога казла ў госці. I падарыў ім казёл капусту, якую сам пасадзіў і вырасціў.
Узяло шэрае зайчаня капусту, сказала: «Дзякуй, дзядзечка казёл». I пайшло задаволенае дадому.
А белае зайчаня кажа: «Дзядзечка казёл, лепш дай мне насенне. Я хачу сам вырасціць капусту».
Даў яму стары казёл насенне капусты. Вярнулася белае зайчаня дадому, зямлю ўзрыхліла ды насенне пасеяла.
Працуе белае зайчаня ў агародзе: кожны дзень капусту вадой палівае, зямлю ўгнойвае, пустазелле вырывае ды шкодных кузурак ловіць. I пачала расці ў яго капуста хутка і добра.
А шэрае зайчаня цэлымі днямі палежвае сабе. Прагаладаецца — з’есць капусту, якую даў яму казёл. А калі скончыцца ў яго капуста, то ідзе да казла яшчэ выпрошваць.
Вырасла ў белага зайчаняці капуста. Узяло яно каромысел і панесла два кошыкі капусты казлу.
А тут і шэрае зайчаня зноў прыйшло да казла па капусту.
I сустрэліся белае зайчаня і шэрае зайчаня каля самых варот хаты старога казла. I стала шэраму зайчаняці вельмі сорамна, што яно такое лянівае.
Малпачка
Аднойчы спусцілася малпачка з гор і трапі ла на кукурузнае поле. Расла кукуруза па ўсім полі высокая і густая. Малпачка сарвала вялікі кукурузны пачатак, узваліла яго на плячо і пакрочыла далей. Бачыць яна наперадзе персікавы сад, а ў садзе спеюць вялікія чырвоныя персікі. Кінула малпачка кукурузу, пайшла персікі рваць.
Сарвала яна персік і заспяшалася дадому. Трапілася ёй па дарозе поле, засаджанае кавунамі. Выраслі кавуны вялізныя ды круглыя. Узрадавалася малпачка, кінула персік і сарвала кавун.
Нясе малпачка вялізны кавун, радуецца. Раптам бачыць: скачуць зайчыкі на дарожцы, такія забаўныя.
Кінула малпачка кавун і пагналася за зайчыкамі. А зайчыкі ўзялі ды ўцяклі ў лес. I як ні шукала іх малпачка, не магла знайсці. I давялося ёй ні з чым дадому вяртацца.
Залатая ракавінка
Даўным-даўно на беразе цудоўнага Паўднёвага мора жыў юны рыбак па імені А Сінь. Жыў ён адзін-адзінюткі. I ў зімовую сцюжу, і ў летнюю спёку, кожны дзень, як толькі пачынала світаць, выходзіў ён у мора лавіць рыбу. I кожны дзень спяваў А Сінь свае дзівосныя песні. Ды так прыгожа, што зачароўваў усіх, хто чуў яго спеў.
Аднойчы закідваў ён сетку мноства разоў, але толькі апоўдні напоўніў свой кошык рыбай. Сабраў ён сетку і пад пякучымі сонечнымі промнямі пайшоў дадому. I раптам бачыць: на гарачым прыбярэжным пяску ляжыць маленькая залатая рыбка. А над ёю, распасцёршы крылы, лятае прагная варона, каб праз момант рынуцца ўніз.
Рыбка задыхалася. Яна бяссільна то раскрывала, то закрывала рот. Кінуўся А Сінь да залатой рыбкі і падняў яе.
Быстра пабег юнак да мора, асцярожна апусціў рыбку ў ваду. Прайшло нямала часу, пакуль рыбка слаба варухнула хвастом і пачала дыхаць. Потым яна крыху падняла галаву, сумна паглядзела на А Сіня, які схіліўся над самай вадой, і паплыла ў марскую глыбіню.
Вярнуўся А Сінь дадому, паставіў разагравацца абед, а сам пачаў папраўляць старую сетку. Але ўвесь час ён успамінаў выратаваную ім залатую рыбку, уяўляў сабе, як яна паволі плыве ў мора, і на твары А Сіня з’яўлялася шчаслівая ўсмешка.
На другі дзень А Сінь, як заўсёды, напяваючы песню, пайшоў лавіць рыбу. Закінуў ён сетку ў мора, а калі выцягнуў яе, то ўбачыў, што не злавіў ніводнай рыбкі. У сетцы была толькі адна залатая марская ракавінка. Дастаў юнак ракавінку і кінуў яе назад у мора. I колькі ні закідваў ён сетку ў той дзень, кожны раз выцягваў усяго толькі гэту марскую ракавінку.
Страціў юнак надзею на ўдачу, прысеў стомлены на беразе мора. А ракавінка тая ціхенька падпаўзла да яго. Задумаўся А Сінь
і сам не заўважыў, як узяў у рукі ракавінку. А калі ўзяў, то са здзіўленнем убачыў, якая незвычайна прыгожая была гэта марская ракавінка!
Прынёс А Сінь ракавінку дадому, апусціў яе ў таз з чыстай вадой, а сам выйшаў на двор і сеў папраўляць сваю старую сетку. Надышоў вечар. На дварэ сцямнела. Ведаючы, што на вячэру ў яго і рысінкі няма, ён вырашыў крыху раней легчы спаць, каб забыцца пра голад.
Пайшоў А Сінь у хату і толькі адчыніў дзверы, як адтуль запахла нечым вельмі смачным. Глядзіць ён і бачыць: стол засланы, а на ім багатая вячэра! У першае імгненне вырашыў, што гэта яму сніцца, затым падумаў: можа, нехта заказаў пачастунак для гасцей, a яго не туды прынеслі. Стаў чакаць гаспадара пачастунку.
А Сінь прасядзеў на парозе хаты да глыбокай ночы. Ды, відаць, ніхто не збіраўся прыходзіць па пачастунак, і галодны А Сінь павячэраў на славу.
Назаўтра А Сінь, як звычайна, пайшоў да мора лавіць рыбу. А вечарам, вярнуўшыся дадому, ён зноў убачыў багатую вячэру на сваім стале. На трэці дзень усё паўтарылася зноў.
У гэту ноч А Сінь не заснуў, усё думаў, як
даведацца, адкуль з’яўляецца вячэра. I нарэшце прыдумаў. Завідна ён пайшоў у мора і намнога раней звычайнага вярнуўся дадому. Употай узлез на дрэва, што расло каля самага акна хаты. Адтуль ён мог бачыць усё, што рабілася ў хаце. I ўбачыў А Сінь вельмі прыгожую маладую дзяўчыну, якая прыбірала ў яго хаце. *
Калі загарэлася вячэрняя зорка, дзяўчына прыгатавала вячэру, паставіла на стол, а сама пачала лапіць старое адзенне А Сіня.
А Сінь ціхенька злез з дрэва і быстра зайшоў у хату. Дзяўчына хацела схавацца, але юнак перагарадзіў ёй дарогу. Падзякаваў за клопаты і дапамогу і вельмі ветліва пачаў распытваць у яе: як завуць і адкуль яна.
Глянула дзяўчына сваімі яснымі вачыма на А Сіня і, засаромеўшыся, сказала: «Завуць мяне Залатая ракавінка, а дом мой у глыбіні марской. Але я хачу жыць тут, сябраваць з табой, навучыцца спяваць твае песні. Дазволь, калі ласка, мне застацца ў цябе!»
Як узрадаваўся А Сінь: у яго будзе сябар!
Выбег юнак з хаты, нарваў палявых кветак, накасіў духмяных траў. Кветкамі заслаў пасцель, а з пахучых траў сплёў полаг. I калі месяц, глянуўшы праз акно, асвяціў пакой,
дзяўчына ўжо соладка спала на гэтай пасцелі з кветак. 3 той пары маленькі пакой пастаянна быў напоўнены водарам свежых палявых кветак.
Шчаслівы час заўсёды бяжыць хутка. Прайшло некалькі год. А Сінь узмужнеў і стаў статным прыгожым юнаком. А Залатая ракавінка яшчэ больш папрыгажэла. Але вось аднаго
разу ўночы прачынаецца А Сінь і бачыць: сядзіць дзяўчына, слязамі горкімі заліваецца!
Доўга выпытваў А Сінь, чаму яна плача, і, нарэшце, Залатая ракавінка прызналася: «Я і ёсць тая залатая рыбка, якую ты выратаваў некалькі год назад. Я — дачка Царыцы мора. Употай прыбегла я да людзей. А цяпер у Палацы цара-дракона спахапіліся і шукаюць мяне.
Сягоння,— плачучы працягвала дзяўчьь на,— да захаду сонца я павінна вярнуцца ў Палац, а не то Царыца мора пакарае людзей, наслаўшы вялізную паводку. 3 сённяшняга дня не быць нам больш ніколі разам».
Узяў А Сінь дзяўчыну за руку, пачаў суцяшаць і дапытвацца, ці нельга як-небудзь ropy дапамагчы. «Можна,— адказала дзяўчына,— але трэба дабрацца да Чарадзейнага вострава і папрасіць Царыцу, каб яна дала згоду на наша вяселле. А для гэтага давядзецца табе прайсці праз вельмі цяжкія выпрабаванні».
Гаворыць А Сінь: «Каб не разлучацца з табой, я гатоў на любыя выпрабаванні».
Сеў ён у маленькую лодку і смела паплыў у чорнае непрыветлівае мора.
Узбушавалася мора. Зароў ураган: «Вяртайся,пакуль не позна, пакуль я цябе на кавалкі не разадраў!» Вялізныя хвалі пагрозна
гулі: «Ідзі назад, а не то накрыем мы цябе і кінем на дно марское!» Ды не спалохаўся А Сінь ні лютага ўрагану, ні страшных хваляў. Настойліва плыў ён наперад.
Раптам у непрагляднай цемры марской узнік чырвоны прамень. Асвяціў ён каралавы востраў, а на ім убачыў А Сінь раззлаваную Царыцу мора. Тут два вартавыя-кракадзілы
схапілі юнака, падвялі яго да Царыцы. «Мала таго,што ты дачку маю ўкраў,— сказала Царыца,— дык яшчэ асмеліўся ўварвацца на мой каралавы востраў!»
Гаворыць спакойна А Сінь: «Не краў я Залатую ракавінку. А цяпер прыйшоў прасіць у Царыцы бласлаўлення на вяселле, прасіць не разлучаць нас!» Адказвае Царыца: «Забудзь пра Залатую ракавінку! Вазьмі ўзамен усё, што ні пажадаеш! Даю табе на роздум тры дні».
Невядомыя сілы падхапілі юнака разам з лодкай і вынеслі на паверхню мора. Агледзеўся А Сінь, а ад вострава і следу не засталося. Паплыў юнак дадому. Нарэшце прычаліў да берага і кінуўся да сваёй хаты. Але не пазнаў яе: на месцы былой хаціны — высокі прыгожы дом.
Сустрэла юнака каля парога Залатая ракавінка, павяла яго ў дом. А там усё так і зіхаціць золатам і серабром. Гаворыць сумна дзяўчына: «Ну вось, віншую цябе са шчаслівым вяртаннем і здабытым багаццем. Цяпер будзеш жыць ты без маркоты і клопатаў. А я паслязаўтра вярнуся ў мора. Толькі прашу цябе, не спявай, калі ласка, сваіх песень, не вымушай мяне пакутаваць і плакаць».
Тры дні ні на крок не адыходзіў А Сінь ад дзяўчыны, а калі наступіла трэцяя ноч, ён зноў паплыў у мора. He баючыся ні злога ўрагану, ні страшных хваляў, даплыў ён да Чарадзейнага вострава і заявіў Царыцы: «Не патрэбны мне ні залатыя, ні сярэбраныя горы! Патрэбна мне толькі Залатая ракавінка!» Адказвае яму Царыца: «Праз тры дні Залатая ракавінка павінна вярнуцца на Чарадзейны востраў, а ты можаш выбраць сабе тут любую прыгажуню».