Залатая ракавінка
Кітайскія народныя казкі
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 32с.
Мінск 1989
Спешна вярнуўся А Сінь дадому. Сустрэла яго Залатая ракавінка. Глядзіць на яе А Сінь і не пазнае: на твары дзяўчыны глыбокія маршчыны, а валасы пасівелі і сталі шорсткімі, як сухая трава. Просіць яна плачучы: «Адпусці мяне. Праз тры дні злы чараўнік зусім ператворыць мяне ў старую». Ды як ні маліла, як ні прасіла дзяўчына, не адпусціў яе А Сінь. Ен яшчэ мацней пакахаў Залатую ракавінку.
Зноў тры дні не адыходзіў ні на крок ад дзяўчыны А Сінь. Вось надышла трэцяя ноч. Зачыніў асцярожна юнак усе вокны і дзверы, а сам зноў на лодцы кінуўся ў марскі вір, насустрач сярдзітым хвалям і лютаму ўрагану. Праз маланкі і гром прабіўся ён да Чарадзейнага вострава.
3 пераможнай усмешкай сустрэла яго Ца-
рыца: «Залатая ракавінка ператварылася ўжо ў старую. Пакінеш яе ў сябе — людзі смяяцца будуць. А тут, глядзі, колькі прыгажунь, выбірай, якую хочаш!» Узмахнула Царыца рукой, і адразу, танцуючы лёгкі танец, з’явіліся на востраве прыгажуні феі. Ды ў сэрцы А Сіня жыла толькі адна-адзіная дзяўчына. Закрычаў ён Царыцы: «Не патрэбны мне ні золата, ні каштоўныя камяні; не патрэбны мне прыгажуні ні зямныя, ні марскія. Патрэбна мне адна Залатая ракавінка — маладая ці старая!»
Нахмурылася Царыца, узмахнула рукой, і ў той жа момант прыбеглі вартавыя-кракадзілы, схапілі А Сіня і прыкавалі жалезнымі ланцугамі да падводнага каменя. Шалёныя хвалі з лютасцю накінуліся на юнака. А царыца сказала грозна: «Не згаджаешся адпусціць Залатую ракавінку ў мора, не думай выйсці жывым адсюль!»
Раз’юшаныя хвалі, нібы жалезныя бізуны, хвасталі А Сіня, злы ўраган, нібы тысячы вострых нажоў, рэзаў цела. Але бясстрашны юнак крычаў Царыцы: «Бі мяне, рэж мяне, толькі не памяняю я Залатую ракавінку нават на хрустальны палац!»
Як ні лютавалі хвалі, як ні білі, ні хвасталі яго, не згінаўся А Сінь перад імі. I здалася
Царыца. Зноў узмахнула яна рукой, і ў той жа момант супакоіліся хвалі. А вартавыя вызвалілі А Сіня з ланцугоў і падвялі да Царыцы.
Падышла Царыца бліжэй да юнака, усміхнулася і сказала: «Віншую цябе, ты перамог! Сваёй мужнасцю і вернасцю Залатой ракавінцы заваяваў ты яе любоў».
Падала Царыца яму жамчужыну, падару-
нак да вяселля. I ў адзін момант лёгкі, халаднаваты вецярок вынес А Сіня на паверхню мора. .
Прыбег юнак дадому. Як толькі асвяціла жамчужына дзяўчыну, што ляжала хворая, адразу стала яна такой прыгожай, якой і была. Паднялася яна,радасна ўсміхаючыся, пайшла насустрач А Сіню, і святло шчасця, якое выпраменьвалі яе вочы, было ярчэйшым за святло жамчужыны ў руках юнака!
Неўзабаве згулялі яны простае, але слаўнае вяселле. 3 далёкіх краёў у гэты сціплы куток прыйшлі на вяселле рыбакі.
Яшчэ доўга ўспаміналі людзі прыгажосць маладых, іх шчасце.
А Сінь і Залатая ракавінка пражылі шчасліва восемдзесят гадоў, а потым пакінулі зямлю. Але да гэтага часу, калі на досвітку рыбакі закідваюць сеткі ў гэтых мясцінах Паўднёвага мора, часта чуюць яны, як ільецца над морам звонкая чыстая песня А Сіня.
ч
Змест
КАЧАНЯ I ПЕЎНІК —3 КАПУСТА I НАСЕННЕ — 6 МАЛПАЧКА — 9 ЗАЛАТАЯ РАКАВІНКА — 13
-
йзданне для детей н юношества ЗОЛОТАЯ РАКУШКА Клтайскне народные сказкн
Перевёл Поздняков Мнханл Павловнч
Для детей дошкольного возраста Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Выданне для дзяцей і юнацтва ЗАЛАТАЯ РАКАВІНКА Кітайскія народныя казкі
Пераклаў Пазнякоў Міхась Паўлавіч Рэдактар A. М. Каляда
Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова
Мастак Н. У. Сустава
Мастацкі рэдактар А. У. Ружо
Тэхнічны рэдактар 3. Г. Сень
Карэктар Л. I. Саўчанка ІБ № 1182
Здадзена ў набор 07.07.88. Падпіеана да друку 23.02.89. Фармат 70Х 84'/ібПапера афс. № 2. Гарнітура Кудрашэўская Энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 2,18. Ум. фарб -адб. 9,26. Ул.-выд. арк. 1,69. Тыраж 150 000 экз. Зак. 1618. Цана 15 к.
Выдавецтва чЮнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.