• Газеты, часопісы і г.д.
  • 24 сонечныя перыяды: лета  Гао Чуньсян, Шао Мінь

    24 сонечныя перыяды: лета

    Гао Чуньсян, Шао Мінь

    Памер: 36с.
    Мінск 2021
    21.73 МБ
    Песня сонечных перыядаў
    Вясной1 дождж2 абуджаецца3, вясенні4 чысты5 дождж6.
    Летам7 збожжа8 каласіцца9, наліваецца ў летнюю10 спёку11. Восенню12 спёка13 сціхае, час восеньскіх15 росаў16 ды шэрані17. Зімой18 снежнай19, вельмі снежнай20, час зімовых21 халадоў22.
    1 Пачатак вясны 2 Дажджавая вада 3 Абуджэнне насякомых 4 Вясенняе раўнадзенства
    5 Чыстае святло 6 Хлебны дождж 7 Пачатак лета 8 Наліўное збожжа 9 Каласаванне хлябоў
    10 Летняе сонцастаянне 11 Малая спёка і Вялікая спёка 12 Пачатак восені 13 Спад спёкі
    14 Белыя росы 15 Восеньскае раўнадзенства 16 Халодныя росы 17 З'яўленне шэрані
    18 Пачатак зімы 19 Малы снег 20 Вялікі снег 21 Зімовае сонцастаянне 22 Малы холад і Вялікі холад
    24 СОНЕЧНЫЯ П£?ЫЯДЫ: ЛСТА
    Тэкст Гао Чуньсян, Шао Мінь	Ілюстрацыі Сю Мінчжэнь, Лі Цзын
    Мінск
    «Новое знанне» 2021
    ®1PG
    ^^А ^# DOLPHIN BOOKS Ф^ВІР^ЖНйЖй
    УДК 087.5:502
    ББК 20.1
    Г19
    Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
    Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
    Выданне для вольнага часу
    Гао Чуньсян, Шао Мінь
    24 СОНЕЧНЫЯ ПЕРЫЯДЫ: ЛЕТА
    Для чытання дарослымі дзецям
    Пераклад з англійскай мовы Таццяны Цуканавай
    Адказны за выданне Вікторыя Маўчанская
    Падпісана да друку 24.02.2021. Фармат 60x90 ‘/. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 5,0. Ул.-выд. арк. 6,5. Тыраж 200 экз. Заказ 336.
    ТАА «Новое знанме». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/276 ад 23.12.2015. Пр. Пушкіна, д. 15а, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Паштовы адрас: а/с 79, 220050, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэлефон/факс: (10-375-17) 360-20-02; e-mail: nk@wnk.biz; http://wnk.biz
    «ГРАДІ4ЕНТ»®. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «НАВМТЕХ». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/194 ад 23.02.2017. Вул. Бабушкіна, 6А, 220024, Мінск.
    Original title: This Is the 24 Solar Terms: Autumn
    First Edition 2018
    © Dolphin Books Co., Ltd, Beijing, China, 2018	1 ^ ^^ 1ЙХ.ТІ
    r	DOLPHIN BOOKS
    24 Baiwanzhuang Road, Xicheng District, Beijing 100037, China ®1PG ФЯЯКЖЖЖа
    All rights reserved.
    ISBN 978-985-24-0244-6
    © Пераклад на беларускую мову. ТАА «Новое знанме», 2021
    Дарагая матуля!
    Мне добра тут, у дзядзулі, але часам я па табе сумую. Я даведалася маленькі сакрэт: кветкі сафоры можна есці, яны такія салодкія! Дзядуля навучыў мяне саджаць кавуны! Насенне, якое я паса-дзіла, дало парасткі, і яны ўжо заквітнелі! Мне цікава, ці змогуць гэтыя далікатныя завіткі вытрымаць вялікія кавуны?
    Калі ты прыедзеш праведаць мяне і мае кавуны, мама?
    Пакладзі насенне кавуна ў мяшочак з тканіны і замачы ў вадзе на суткі. Пасля дастань размочанае
    Калі саджанцы падрастуць, пасадзі іх у зямлю і накрый тонкай плёнкай, каб з глебы выпарывалася менш вады і яна заставалася цёплай.
    насенне з мяшочка і пакладзі на цагляную печку.
    Цяпло паспрыяе таму, каб насенне хутчэй прарасло.
    I вось на зямлі ляжаць вялікія і маленькія кавуны. Пастукай па адным з іх, паслухай, як ён гучыць, каб зразумець, ці саспеў кавун.
    ^І"
    W
    :Ж
    & <
    Л£ТА
    । - ^ G.
    • ?ДО
    ' Ml ^
    w_ ^^Ц/а-/.
    •tn " '/*14« ^
    W»J '^ЛП’
    (IHhn '^ІІ^.
    \ \А)
    Дзядуля неяк казаў: «Саджай больш саджанцаў у пачатку лета і амбар будзе поўны рысу!> V гэты час земляробы палову дня занятыя высадкай саджанцаў рыса на рысавых палях На поўначы гэтым зоймуцца на некалькі дзён пазней. Таксама фермеры праполваюць падкормліваюць і паліваюць расаду, што робіцца большай з кожным днём.
    V канавах поўна вады і тут жыве безліч жабак. Яя чула, што жабы ядуць шкодных насякомых Таму яна злавіла некалькі жаб і прынесла на дзедава поле.
    ІЙЙН і 77^/t ч 'а ^ >' 7 .■ S(W \;
    » Й> , ы
    ПАНАТАК
    
    
    Пачатак лета выпадае звычайна на 5 ці 6 мая. 3 назвы гэтага со-нечнага перыяду, як і іншых трох: пачатку вясны, пачатку восені і пачатку зімы — вынікае, што з іх распачынаецца новая пара года. Пасля пачатку лета дрэвы буйна
    Прахалоднае надвор'е на пачатку лета прадракае дрэнны ўраджай.
    зелянеюць, пасевы хутка растуць, у земляробаў шмат працы. 3 гэтага дня раней світае, людзі пазней кладуцца спаць і раней прачынаюцца. Яны могуць крыху адпачыць пасля абеду. Падтрымцы жыццёвай энергіі таксама спрыяюць фізічныя практыкаванні. V нека-торых кутках Кітая існуе традыцыя ўзважвацца ў гэты дзень. Лічыцца, што тады ўсё лета будзеш мець добры апетыт.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найніжэйшая тэмпература°C
    I Сезон дажджоў
    Пасля дня пачатку лета надвор'е робіцца цяплейшым, часцей здара-юцца навальніцы. Расліны і жывёлы пачынаюць расці хутчэй. На землях, што знаходзяцца ў ніжнім цячэнні ракі Янцзы, распачынаецца сезон дажджоў, хмарнае і дажджыстае надвор'е будзе стаяць яшчэ некалькі дзён.
    I Чарвякі выпаўзаюць з зямлі
    Чарвякам падабаецца вільготная і рыхлая глеба. Але, калі ў яе трапляе шмат дажджавой вады, там становіцца замала кіслароду. Тады чарвякі паўзуць да паверхні. Пасля дажджу іх можна ўбачыць у вялікай колькасці.
    Тры хоў пачатку лета (адзін хоў — гэта пяць дзён. Тры хоў складаюць адзін сонечны перыяд).
    Падчас першага хоў спяваюць цвыркуны.
    Падчас другога хоў земляныя чарвякі выпаўзаюць на паверхню. Падчас трэцяга хоў спее бахча.
    | Квакаюць жабы
    Навальніцы прыходзяць усё часцей. Мноства маленькіх насякомых, якія добра пачува-юцца падчас дажджу, раяцца над вадаёмамі. Тут яны і ста-новяцца лёгкай здабычай жаб. Наеўшыся ўдосталь, жабы пачынаюць сваю вясёлую песню. Менавіта праз тое, што яны ловяць насякмых, жаб называюць «вартавымі палёў».
    I Квітнее кітайская півоня
    У кітайскай півоні безліч разнастайных відаў. Яна квітнее ў маі і завецца «багіняй майскіх кветак». Пялёсткі растуць слаямі адзін над адным. У адной кветкі можа быць сто пялёсткаў! Цікава, што, хаця кітайская півоня выглядае як іншая півоня, якую назы-ваюць «каралевай
    кветак», гэта розныя
    батанічныя віды. Тая півоня, што адносіцца да дрэвавых раслін, квітнее прыкладна на 10 дзён раней за кітайскую півоню, якая з'яўляецца травяністай раслінай.
    1. Падрыхтуй усё неабходнае.
    2. Вылі пестыцыды і ваду ў патрэбных прапорцыях у ёмістасць з распыляльнікам.
    | Апырскванне пестыцыдамі
    | Падвешаныя вараныя яйкі
    3. Змяшай.
    4. Пырскай раўнамерна.
    Тля з задавальненнем ласуецца салодкай садавінай, і земляробы вымушаны пырскаць сады пестыцыдамі, каб пазбавіцца ад тлі. Інакш садавіны зусім не заста-нецца.
    Шмат дзе ў Кітаі ў перыяд пачатку лета людзі ядуць, а таксама вешаюць на шыі дзецям вараныя яйкі. Карані гэтай традыцыі сягаюць у легенду, паводле якой даўным-даўно дзеці і дарослыя з надыходам цёплага надвор'я пачуваліся блага. Было ім неспакойна, людзі гублялі апетыт, худнелі на вачах. Тады яны папрасілі аб дапамозе Багіню-Стваральніцу. Яна параіла ім вешаць на шыі дзяцей звараныя яйкі, каб малечы не хварэлі. Гэта традыцыя захоўваецца і ў нашы дні. Цяпер людзі плятуць невялікія мяшочкі з рознакаляровых нітак, кладуць у іх яйкі і вешаюць на шыі дзяцям. Маленькім гарэзам даспадобы гульня «стуканне яйкамі». Кожны з дзяцей трымае яйка і стукае ім аб іншае. Перамагае той, чыё яйка застанецца цэлым.
    1. Адрэж дзесяць нітак даўжынёй па 30 см.
    ч
    2. Звяжы іх разам з аднаго боку.
    3. Падзялі іх на 5 груп па 2 ніткі і звяжы кожныя з гэтых 2 нітак паміж сабой.
    4. А зараз звяжы ніткі з суседніх груп паміж сабой, атрымаецца нешта накшталт сеткі, якая будзе ўтрымліваць яйка.
    | Насенне прарасло
    Прараслі пасевы кукурузы, бабовыя ды бавоўна, пасеяныя ў перыяд хлеб-нага дажджу. Азімая пшаніца ўжо каласіцца і патрабуе своечасовага паліву ды праполкі.
    5. Адрэж лішнюю даўжыню нітак, пакладзі яйка і завяжы зверху вузел.
    НАЛІЎНО£ ЗБОЖЖА
    На сконе дня дарослыя ўсё яшчэ працуюць і абмяркоўваюць пасевы. Ніхто не спяшаецца дамой на вячэру, таму Яя з сябрамі гуляюць у хованкі ў полі. Шырокая зялёная ніва — удалае месца для гульні. Старэйшы стрыечны брат Яі ўзбіраецца на верхавіну дрэва, уважліва глядзіць долу ў пошуках дзяўчынкі і ўсё роўна не можа яе адшукаць.
    WJ®.
    ft*
    ^’А/і^
    aiOd^
    - ' J ж ;Ч1 >А ’•5?’4.ШШг
    
    
    
    Пачатак перыяду Наліўнога збожжа выпадае на 20, 21 ці 22 мая. На поўначы Кітая «наліваецца» —значыць робіцца поўным, але ў гэты час збожжа яшчэ не саспела, А на поўдні краіны пад гэтым словам маюць на ўвазе дажджы, якія часта ліюцца ў гэты перыяд. Час паміж гэтым і наступным сонечным цыклам найлепшы для роста пасеваў і развя-дзення жывёлы. Прадзільнікі ў гэты час плятуць коканы.
    пшаніцы паступова напаўнецца.
    V перыяд Наліўнога збожжа калоссе
    Вясенняе раўнадзенства
    Сонца дасягае 60° экліптычнай
    даўжыні
    Восеньскае
    раўнадзенства
    I Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвышэйшая тэмпература°C
    | Цёплы сухі вецер
    У гэтую пару года робіцца ўсё больш спякотна, тэмпературныя адрозненні паміж поўднем і поў-наччу Кітая робяцца не такімі заўважным, вільготнасць нізкая, і на большай частцы тэрыторыі краіны вее сухі цёплы вецер. Ён можа вельмі нашкодзіць росту пасеваў, таму трэба засцерагацца гэтага ветру, пакуль не стала за-надта позна.
    сонцастаянне
    f^ij' , ?«v/.i>Zi4lt',( ч .»>1 ііч'і
    I Стракозы танцуюць
    Тры хоў перыяду наліўнога збожжа
    Лотас яшчэ ў бутонах, на ім адпачываюць стракозы. Яісце лотасу паднімаецца з вады, нібы запрашаючы стракоз прысесці на яго. Становіцца ўсё цяплей, ідзе больш дажджоў, і кветка лотасу паступова раскрываецца, а пад яго лісцем радасна сноўдаюць рыбкі.
    Падчас першага хоў расце горкая трава.
    Падчас другога хоў ценелюбівая трава гіне, абпаленая сонцам.
    Падчас трэцяга хоў спее пшаніца.
    I Прадзільнікі плятуць коканы
    Ha працягу некалькіх месяцаў прадзіль-нікаў старанна адкормлівалі. Урэшце яны сталі тоўстымі і пачынаюць плесці коканы. Прыкладна праз чатыры дні яны пера-творацца ў падобную на скрутачак кукалку, а яшчэ праз некалькі дзён з кокана выля-ціць матыль.