• Газеты, часопісы і г.д.
  • 24 сонечныя перыяды: лета  Гао Чуньсян, Шао Мінь

    24 сонечныя перыяды: лета

    Гао Чуньсян, Шао Мінь

    Памер: 36с.
    Мінск 2021
    21.73 МБ
    | Квітнее горкая трава
    Горкая трава
    Кокан прадзільніка
    Кукалка
    Дзікая горкая трава расце паўсюль. Звы-чайна яе свежае лісце збіраюць і абдаюць кіпнем. Горкае на смак лісце дадаюць у халод-ныя стравы. А вось карэнне гэтай травы са-лодкае і яго выкарыстоўваюць у кітайскай медыцыне для збівання тэмпературы і вывя-дзення таксінаў. Кветкі маюць белы альбо ярка-жоўты колер.
    I Дзікарослая гародніна
    У наліўное збожжа прарастае розная дзікарослая гародніна. Све-жая зеляніна яе лісточкаў бачная на ўзгорках тут і там. Гародніна, што расце сама па сабе, карыстаецца ўсё большай папулярнасцю, бо людзі вераць у яе асаблівую карысць для здароўя. У гарах і на палях можна ўбачыць людзей з кошыкамі, якія збіраюць дзікарослую гародніну.
    Талінум
    Бадзяк шчаціністы
    Горкая трава
    | Вусы коласа цвярдзеюць
    У перыяд наліўнога збожжа асцюкі, альбо вусы калоссяў пшаніцы, робяцца больш цвёр-дымі, калоссе пачынае спець, налівацца. Менавіта ў гэты перыяд яно вельмі чуллівае да сухога цёплага ветру. Будзе вельмі дрэнна, калі зерню не ўдасца напоўніцца, гэта моцна паменшыць ураджай. Таму земляробы ў гэты час актыўна займаюцца арашэннем, прымаюць меры, каб пазбегнуць шкоднага ўплыву ветру, а таксама выкарыстоўваюць пестыцыды для абароны пасеваў ад шкоднікаў і хвароб.
    <АЛЛСА8АНН€ ХЛЯБСУ
    Прыйшоў час для збору ўраджаю! Дарослыя няспынна працуюць. Яны хочуць сабраць усю пшаніцу да таго, як пачнуцца дажджы. Дзецям таксама тое-сёе даручаюць, напрыклад, сабраць калоссе, якое ўпала на зямлю. Яя з сябрамі спаборнічаюць: хтб зможа найхутчэй сабраць найбольш калоссяў? Як толькі яны заўважаюць каласок, бягуць да яго, як да раптоўна знойдзенага скарбу.
    Перыяд каласавання хлябоў надыходзіць 5, 6 альбо 7 чэрвеня. Пшаніца і ячмень цалкам саспелі, на іх месца трэба пасеяць шматлікія іншыя кулыуры. Гэта найбольш напружаны час для земляробаў, бо ім трэба аднача-сова і сеяць, і жаць.
    3 надыходам каласавання хлябоў вясновыя кветкі амаль цалкам знікаюць. У некаторых рэгіёнах Кітая ў гэты дзень існуе традыцыя развітання з Багіняй кветак. Людзі робяць ахвярапрынашэнні ў знак павагі да яе як сімвал таго, што будуць чакаць яе вяртання ў наступным годзе. Пачынаючы з гэтага перыяду, робіцца ўсё больш і больш спякотна: варта сцерагчыся сонечнага удару.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвышэйшая тэмпература_____°C
    | Аетнія дажджы
    Пачынаючы з каласавання хлябоў, тэмпература паветра павышаецца, распачынаецца сапраўдная летняя спёка. У басейнах рэк Янцы і Хуанхэ сезон дажджоў цягнецца цэлы месяц. Надвор'е пераменлівае, але земляро-бам нельга марнаваць час, бо трэба паспець зжаць пшаніцу.
    I Квітнее альбіцыя ленкаранская
    Сярод зялёнага лісця бачныя ружовыя кветкі альбіцыі. Яны яскравыя, пахучыя і маюць форму веера. Лісце гэтай расліны раскрываецца ўдзень і змыкаецца на ноч, нібы засынае. Тое ж адбыва-ецца і падчас моцнага дажджу ці ветру: такім чынам расліна аберагае сябе ад пашкоджанняў, якія можа выклікаць суровае надвор'е.
    Кветкі альбіцыі ленкаранскай
    I Нараджэнне багамолаў
    I Вараныя слівы
    У перыяд каласавання хлябоў у паўднёвым Кітаі па традыцыі вараць зялёныя слівы. Кітайскія слівы саспяваюць у маі-чэрвені. Але свежыя слівы маюць востры смак, таму перад ужываннем іх трэба зварыць.
    Тры хоў калашэння хлябоў
    Падчас першага хоў нараджаюцца багамолы.
    Падчас другога хоў спяваюць флейтавыя птушкі.
    Падчас трэцяга хоў замаўкаюць дразды.
    Маладыя багамолы раз-ламваюць шкарлупіну яек, якія самкі адклалі мінулай восенню. Гэтыя невялічкія істоты з'яўляюцца на свет з ахоўнай афар-боўкай (некаторыя з мімікрыяй), каб быць нябачнымі для ворагаў і заставацца незаўважнымі падчас палявання. Багамолы — драпежнікі, яны харчуюцца рознымі насякомымі і нават невялікімі жывёламі. Сярод тых, на каго яны
    палююць, шмат шкоднікаў, таму багамол лічыцца карысным насякомым. Як правіла, багамолы палююць толькі на жывую здабычу: на тых, хто жыве ў кветках, лісці, сярод галін і на зямлі, але не на лятучых казурак. I, нягле-дзячы на тое, што ў багамола ёсць крылы, ён вельмі рэдка імі карыстаецца.
    I Свята цмокавых лодак
    Гэта свята адзначаюць у пяты дзень пятага месяцовага перыяду і звычайна яно выпадае на каласаванне хлябоў. У большасці сем'яў ядуць традыцыйную кітайскую страву цзунцзы — клейкі рыс з рознымі начыннем, завёрнуты ў шырокае плоскае лісце. Цзунцзы вараць альбо гатуюць на пары. Часам бацькі плятуць бранзалеты з рознакаляровых нітак, звычайна з пяці колераў, і завязваюрь на запясрях дзяцей на ўдачу. Альбо яны робяць падвеску ў фоме рзунцзы з кардону і нітак рознага колеру ды вешаюць дзецям на шыю.
    Цзунцзы ў форме піраміды — усеагульны фаварыт, і зрабіць яго зусім нескладана. 3 інгрыды-ентаў спатрэбяцца шліфаваны клейкі рыс альбо проса, лісце пальмы і начынка, напрыклад, мармелад. Усё гэта трэба пакласці ў ваду і замачваць на працягу некалькіх дзён. Пасля гэтага гатуйце цзунцзы наступным чынам:
    I Слівовы дождж
    2. Падгарні кончыкі лістоў
    6. Для надзейнасці перавяжы ліст ніткай.
    5. Накрый змесціва кулёч-ка лістом. Атрымаецца пірамідка-цзунцзы.
    3. Згарні лісты яшчэ раз і сфарміруй кулёчак, трымай яго ў руцэ.
    4. Дадай трохі шліфаванага клейкага
    Дажджы ў гэты перыяд называюць слівовымі, таму што яны ідуць акурат тады, калі спее кітайская сліва. Падчас сезона слівовых дажджоў высокая вільготнасць і тэмпература паветра, гэта выклікае рост цвілі. Таму гэты час яшчэ завецца сезонам цвільных дажджоў.
    рысу, начынку з мармеладу
    альбо мяса, зверху зноў пакладзі рыс.
    I Жніво і летняя сяўба
    Дождж лье амаль увесь час, і збор ураджаю ператвараецца ў сапраўдную бітву. Калі пасля моцнага дажджу пшаніца ўпадзе, стане вільготнай і пакрыецца цвіллю, яна стане непрыдатнай для збору.
    Акрамя пшаніцы, у гэты перыяд збіраюць pane і rapox, а сеюць кукурузу ды фасолю.
    А£ТНЯ£
    хонцасгаянй£
    I &
    Апоўдні ў дзень летняга сонцастаяння Сонца знахо-дзіцца ў сваёй найвышэйшай кропцы. Тата Яі вучыць яе вы-мяраць даўжыню ценю. Дзеля гэтага ён уваткнуў драўляную палку ў зямлю. Яны параў-ноўваюць сённяшнія вымярэнні w 3 пазаўчорашнімі. Яя адзначае, што сённяшні цень карацейшы, а тата тлумачыць, што ў дзень лет-няга сонцастаяння цені апоўдні ў Паўночным паўшар'і найкарацей-шыя. Тады Яя просіць тату памераць даўжню яе ценю. Яна збіраецца параў-наць гэтую лічбу з той, што атрымаецца
    заўтра.
    Летняе сонцастаянне выпадае на перыяд з 21 па 22 чэрвеня. У гэты дзень промні Сонца свецяць на самую паўночную кропку Зямлі з тых, куды ім толькі магчыма трапіць, амаль наўпрост на Тропік ___________	Рака. У Паўночным паўшар'і гэта найдаўжэйшы дзень у годзе. Шмат у якіх рэгіёнах Кітая людзі па традыцыі ядуць у гэты дзень локшыну. 3 кожным наступным днём пасля летняга сонцастаяння працягласць светлавога дня скарачаецца.
    У гэты перыяд багата сонечнага святла і тэмпература на большай частцы тэрыторыі Кітая вельмі высокая. Жыватворны дождж у гэты час грае вельмі важную ролю для сельскай гаспадаркі.
    ГоД
    Вясенняе
    раўнадзенства
    Месяд
    Дзень
    Восеньскае раўнадзенства
    даўжыні
    Сонца дасягае 90° экліптычнай
    сонцастаяння
    надыходзяць
    найгарачэйшыя
    Пасля летняга
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найніжэйшая
    тэмпература
    I Астранамічныя назіранні
    Калі ты паглядзіш у зорнае неба ў адзін і той жа час ночы ў вясенняе раўнадзенства і летняе сонцастаянне, ты заўважыш, што ручка каўша Вялікай мядзведзіцы павярнулася на 90°. Напрыклад, калі ты знаходзішся ў басейне ракі Хуанхэ і глядзіш на сузор'е ў 22:00 у вясен-няе раўнадзенства, ручка каўша будзе паказываць акурат на ўсход. А ў той самы час у летняе сонцастаянне — на поўдзень.
    I Спеюць абрыкосы
    Кветкі граната
    | Квітнее гранат
    Пінэлія трайчастая
    Тры хоў летняга сонцастаяння
    Абрыкос
    У перыяд летняга сонцастаяння абрыкосы становяцца залатымі, яны спелыя ды прывабныя. Нягледзячы на тое, што гэта садавіна вельмі смачная, яе не раяць есці ў вялі-кай колькасці. Абрыкосы можна сушыць і кансерваваць. Косткі абрыкосаў бываюць салодкія і горкія. Горкія косткі аксічныя і іх не варта есці ў сырым выглядзе.
    I Расце пінэлія трайчастая
    Гэта кветка зацвітае прыкладна ў перыяд летняга сонцастаяння. Убачыць яе можна на пагорках і ў гаях, уздоўж ручаёў у вільготных зарасцях травы. Падземны клубень гэтай расліны выкарыстоўваецца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне ў якасці сродка ад кашля,
    для вывядзення макроты.
    Пунсова-чырвоныя кветкі граната выклікаюць захапленне кожнага, хто бачыць іх выбітны колер, які сімвалізуе дабрабыт і жыццёвую сілу. Падвяночак кветкі бліжэй да чырвона-аранжавага колеру, чым да зялёнага, мае форму пясочнага гадзінніка і вельмі гладкі, нібы пакрыты воскам.
    Кветка звычайна налічвае ад пяці да сямі пялёсткаў, а яе колер можа быць белым альбо чырвоным. Кветка граната не толькі прывабная, але і карысная: у традыцыйнай кітайскай
    Падчас першага хоў алені скідва-юць свае панты.
    Падчас другога хоў пачынаюць спяваць цыкады.
    Падчас трэцяга хоў расце пінэлія трайчастая.
    I Алені скідаюць рогі
    Рогі аленяў — гэта вялікія касцяныя адросткі, пакрытыя аксаміцістай скурай, альбо надхрасточніцай, што маюць надзвычайную здольнасць аднаўляцца. Штогод яны праходзяць этапы росту, адмірання, лінькі і аднаўлення. Алені скідаюць свае рогі прыблізна ў перыяд летняга сонцастаяння. Неўзабаве ў іх вырастаюць новыя.
    медыцыне яе выкарыстоўваюць як сродак ад дыярэі.
    I Вымярэнне ценю з дапамогай гуйбіао
    Гуйбіао — гэта прылада, з дапамогай якой у старажытным Кітаі вымяралі даўжыню ценю ў поўдзень. Вертыкальны прадмет — гэта «біао», а прамавугольная дошка са шкалой пазнак ад поўначы да поўдня — «гуй».
    Старажытныя кітайцы ставілі слуп у зямлю, мералі яго цень і ў выніку выявілі, што ён самы кароткі апоўдні. Пазней была
    вынайдзена маркіроўка гуйбіао для дакладнасці вымярэнняў даў-жыні ценю. Дзень, калі цень ад Сонца найкарацейшы, вядомы як летняе сонцастаянне, а калі цень ад яго найдаўжэйшы — зімовае сонцастаянне. Зыходзячы з гэтага, старажытныя вучоныя вызначылі працягласць месяцовага года і колькасць дзён у кожным з сонечных перыядаў. Працягласць месяцо-вага года заснаваная на часовым цыкле паміж двума днямі, калі Сонца кідае найдаўжэйшы цень. Гноман, сонечны гадзіннік, які вызначае час па накірунку ценю