24 сонечныя перыяды: лета
Гао Чуньсян, Шао Мінь
Памер: 36с.
Мінск 2021
на працягудня, прыдумалі пазней.
Прарэджванне кукурузы
Высадка парасткаў у прагалы
I Аокшына, прамытая халоднай вадой
I А што там у земляробаў?
Кітайцы па традыцыі ядуць клёцкі цзяоцзы ў дзень зімо-вага сонцастаяння і локшыну ў дзень летняга сонцастаяння. У гэты час шмат дзе ў Кітаі падтрымліваюць традыцыю
есці локшыну, звараную ў кіпні, але прамытую ў халоднай вадзе. Прыгатаваная такім чынам страва асабліва запатрабаваная ў спякотную пару года.
Калі пасаджанае ўлетку насенне пра-растае, прыходзіць час яго прарэджваць, каб пакінуць найлепшы расток і пазбыцца лішніх. Часам земляробам трэба падкар-міць некаторыя маладыя расліны. У бавоў-ніка, як толькі той прарасце, варта адра-заць лішнія галінкі. Некаторыя фермеры апрыскваюць садовыя дрэвы, такія як яблыні і грушы, пестыцыдамі. Рыхленне глебы — таксама важная справа ў гэтую пару.
ЛЛАЛАЯ CHEKA
Нарэшце прыйшоў час збіраць ураджай кавуноў. V гэтыя дні дзядулева бахча — улюбёнае месца Яі. Тут яна
Малая спёка выпадае на дзень паміж 6-ым і 8-ым ліпеня. Назва гэтага перыяду кажа пра тое, што стала горача, але найгарачэйшыя дні яшчэ наперадзе.
Сезон слівовых дажджоў, які таксама называюць сезонам цвіль-ных дажджоў, у паўднёвым Кітаі
вось-вось скончыцца, і ўсё рыхтуецца да сустрэчы самых спякотных летніх дзён. Па традыцыі ў гэтыя дні ў Кітаі ядуць цзяоцзы. Падчас спёкі людзі звычайна губляюць апетыт, а пельмені цзяоцзы, наадварот, яго ўзбуджаюць, таму яны ідэальна падыходзяць для гэтай пары.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
IТарнада
У перыяд малой спёкі часта адбываюцца небяспечныя ды шкодныя прыродныя з'явы, такія як залевы, грымоты з маланкамі, град і нават тар-нада. Трэба прымаць меры для таго, каб перадухіліць павадкі і апоўзкі.
Найвыійэйшая тэмпература
С
Найніжэйшая
тэмпература°C
I Спеюць кавуны
Ці ведаеш ты, як выбраць салодкі ды сакавіты кавун?
Вось тры парады. Найперш, памацай скарынку. Тыя кавуны, у якіх скарынка гладкая, ужо саспелі, а тыя, што навобмацак трохі шурпатыя, могуць быць яшчэ недастаткова смачнымі. Па-другое, злёгку пастукай па кавуну ды прыслухайся. Калі
| Квітнее лотас
пачуеш выразны зычны гук, віншую: ты знайшоў спелы кавун. Але, калі гук прыглушаны, яму яшчэ варта даспець. I, урэшце, правер хвосцік. У спелых кавуноў хвосцікі сухія.
| Спяваюць цвыркуны
Цвыркуны, якія звычайна жывуць у падземных норах альбо ў траве, найбольш гучна цвыркаюць у гушчарах у спякотнае надвор'е. Калі робіцца
халаднавата, цвыркуны перабі-раюцца бліжэй да чалавечага жытла, каб заставацца ў цеп-лыні. Іх цвырканне часта можна пачуць з закуткоў і расколін сцен звонку дома.
Кветкі лотасу могуць быць рознага колеру: ад беласнежнага да ружо-вага і нават насычанага чырвонага. Яны ўзвыша-юцца над вадой у сажал-ках пад пякучым сонцам. Лотасы вырастаюць з бру-ду, але самі заўсёды чыс-цюткія і некранутыя. Па-верхня цёмна-зялёнага ліста лотасу пакрытая ма-ленечкімі, незаўважнымі воку, валаскамі, што ства-раюць слой, падобны да васковага. Гэтым тлума-чыцца тое, чаму на лістах лотасу збіраюцца кроплі дажджавой вады. Пад-земныя сцёблы расліны, што ўкараняюцца ў бру-дзе, — звычайная стра-ва кітайскай кухні.
Тры хоў малой спёкі
Падчас першага хоў пачынае дзьмуць цёплы вецер.
Падчас другога хоў цвыркуны наведваюць падворкі.
Падчас трэцяга хоў ястрабы вучацца паляваць.
I Падразанне бавоўніку
Старажытная прымаўка земляробаў кажа, што, хаця ў малую спёку на двары горача, фермеру не час адпачы-ваць — трэба падразаць парасткі бавоўніку. 3 таго часу, як завязваюцца бутоны і да атрымання баваўняных пушачак, земляробы мусяць падкормліваць расліну і падразаць яе. Калі своечасова абрэзаць лішнія галінкі і сухое лісце, пажыўныя рэчывы лепей размяркуюцца па расліне, яна зможа атрымаць больш паветра і святла — усё гэта захавае ў будучым каштоўныя завязі і пушачкі ад ападання.
Бутон
Завязь
Пушачка бавоўны
Падразанне бавоўніку
I Прасушванне
Па ўсім Кітаі, з поўдня да поўначы краіны, у гэтую пару ідуць моцныя дажджы. Каб вопратка, кнігі, ежа і мэбля не пакрыліся цвіллю, трэба іх праветрываць і сушыць на сонцы, калі яно з'яўляецца.
I Аетнія вакацыі
Падчас летніх вакацый, дзеці нарэшце гуляюць і забаўляюцца. Нягледзячы на спёку, ім падабаецца бавіць час на вуліцы, таму важна перадухіліць сонечныя ўдары і апёкі. Лепей не знаходзіцца на адкрытым сонцы ў самыя гарачыя гадзіны дня, есці шмат садавіны і гародніны. А што тычыцца халодных напояў і марозіва, іх лепей ужываць у абмежаваных колькасцях.
w,
ВЯАЮЯ GMO
выдатнае месца
Невялічкі гай каля вёскі
для гульняў. Калі Яя чуе стракатанне цыкад, ёй адразу ж хочацца іх лавіць. Але дзядуля рас павёў, што перад тым, як узабрацца на дрэвы, цыкады некалькі год праводзяць пад зямлёй, і ў Яі знікае жаданне паляваць на іх.
Вялікая спёка выпадае на 22, 23 ці 24 ліпеня. Як вынікае з назвы, гэты перыяд нашмат гарачэй за малую спёку. Сонца дасягае свайго максімуму, і цеплалюбівыя расліны і культуры актыўна развіваюцца ў гэтых умовах. Вялікая спёка звычайна выпадае на сярэдзіну
перыяду самых гарачых «сабачых» дзён. Таксама ў гэты час здараюцца метэаралагічныя катастрофы: засухі, залевы ці ветраныя буры. Большасць кітайцаў ядуць
халодныя стравы ў гэтую пару, каб захаваць прахалоду, але ў некаторых регіёнах Кітая людзі аддаюць перавагу гарачай ежы нават у спякоту. Пасля вялікай спёкі надыходзіць восень.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
I Залева
Пра пераменлівае надвор'е ў час вялікай спёкі апавядае верш: «На ўсходзе сонца смя-ецца, а на захадзе дожджык ліецца». Залевы — звычайная з'ява для гэтай пары, але ў іх ёсць і карысць: яны дапамага-юць змякчыць спёку.
Найвышэйшая тэмпература°C
Найніжэйшая тэмпература°C
I Танец светлячкоў
Светлячкі атрымалі сваё імя дзякуючы святлу, якое ідзе ад іх тулава. Гэтыя невялікія жучкі бываюць воднымі і на-земнымі. Апошнія з іх жывуць у цёплых і вільготных месцах, напрыклад, у траве, таму ў старажытнасці кітайцы лічылі, што светлячкі нараджаюцца з травянога гнілля. Калі ціхай летняй ноччу бачыш, як светлячок лётае туды-сюды, значыць не за гарой восеньская прахалода.
Тры хоў вялікай спёкі
Падчас першага хоў у травяным гніллі нараджаюцца светлячкі.
Падчас другога хоў глеба робіцца вільготнай ад гарачыні.
Падчас трэцяга хоў ідуць праліўныя дажджы.
| Квітнее садовая бальзаміна
Бальзаміна любіць сонечнае святло, але» баіцца вільгаці. Яна можа вытрываць гарачыню, але не холад, таму вялікая спёка — найлепшы перыяд для росту гэтай расліны. Яркія кветкі садовай бальзаміны падобныя да матылькоў. Кітайцы называюць яе «кветка-пазногцік», бо дзяўчыны любяць фарбаваць пазногці расцёртымі пялёсткамі бальзаміны. Традыцыйная кітайская медыцына кажа, што фарбаванне пазногцяў гэтымі кветкамі памяншае ўнутраную гарачыню фізічнага цела і дапамагае захоўваць прахалоду ў гарачае надвор'е.
Садовая бальзаміна
LiyilKU
Баваўняная нітка
Галын «
1. Пакладзі ў каменную ступку пялёсткі садовай бальзаміны. Дадай трохі галыну і разатры.
3. Абматай пазногці баваўнянымі тканінкамі, шчыльна абвяжы ніткамі.
Садовая бальзаміна
4. Праз палову дня здымі тканінкі і паглядзі, як пафарбаваліся пазногці.
I Збор рысу
I Ратунак ад спёкі
Вечарамі, калі гарачыня трохі спадае, свежы ветрык лашчыць твары людзей. Пасля напружанага дня можна адпачыць і аднавіць сілы ля ракі, пад дрэвам, пагутарыць з сябрамі і атрымаць асалоду ад вечаро-вай прахалоды.
На дрэве цвыркаюць цыкады. Дзеці робяць з цеста клейкія шарыкі і кладуць іх на кончык доўгай палкі, каб злавіць гэтых казурак-музыкаў. Старэйшыя прыносяць маленькія зэдлікі і сядаюць на беразе ракі: ловяць рыбу альбо проста цешацца свежасцю, у той час, як дзеці ахла-джаюцца і гуляюць у рацэ.
Вялікая спёка — найлепшы перыяд для збора рысу. I, хаця праца на рысавых палях у невыносную гарачыню надзвычай цяжкая, фермерам нельга губляць час: яны мусяць сабраць і захаваць кожнае зярнятка рысу.
Гульня
«Збіраем кавуны»
Правілы гульні: выкінь на пальцах ці вызнач з дапа-могай кубіка, колькі крокаў табе трэба зрабіць. Ты сабраў кавун, калі табе трапілася лесвіца, і ты згубіў яго, калі напаткаў жука. Калі ты трапіў у тунэль, атрымай кавун. Перамагае той, хто збярэ больш кавуноў.
Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце натрадыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
ЕНЕ
S sale@wnk.biz
www.wnk.biz
ISBN 978-985-24-0244-6
9 789852 402446