24 сонечныя перыяды: вясна
Гао Чуньсян, Шао Мінь
Памер: 36с.
Мінск 2021
©IPG
0 V > ‘
Песня сонечных перыядаў
Вясной1 дождж2 абуджаецца3, вясенні4 чысты5 дождж6.
Летам7 збожжа8 каласіцца9, наліваецца ў летнюю10 спёку11. Восенню12 спёка13 сціхае, час восеньскіх15 росаў16 ды шэрані17. Зімой18 снежнай19, вельмі снежнай20, час зімовых21 халадоў22.
1 Пачатак вясны 2 Дажджавая вада 3 Абуджэнне насякомых 4 Вясенняе раўнадзенства
5 Чыстае святло 6 Хлебны дождж 7 Пачатак лета 8 Наліўное збожжа 9 Каласаванне хлябоў
10 Летняе сонцастаянне 11 Малая спёка і Вялікая спёка 12 Пачатак восені 13 Спад спёкі
14 Белыя росы 15 Восеньскае раўнадзенства 16 Халодныя росы 17 З'яўленне шэрані
18 Пачатак зімы 19 Малы снег 20 Вялікі снег 21 Зімовае сонцастаянне 22 Малы холад і Вялікі холад
24 сонсчныя петыяды: вяснд
Тэкст Гао Чуньсян, Шао Мінь Ілюстрацыі Сю Мінчжэнь, Лі Цзын
Мінск
«Новое знанме» 2021
Д DOLPHIN BOOKS
•1PG Ф@@І^ЖІ®ЖЙ
УДК 087.5:502
ББК 20.1
Г19
Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
Выданне ддя вольнага часу
Гао Чуньсян, Шао Мінь
24 СОНЕЧНЫЯ ПЕРЫЯДЫ: ВЯСНА
Для чытання дарослымі дзецям
Пераклад з англійскай мовы Таццяны Цуканавай
Адказны за выданне Вікторыя Маўчанская
Падпісана да друку 24.02.2021. Фармат 60x90 ‘Д. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,0. Ул.выд. арк. 6,5. Тыраж 200 экз. Заказ 334.
ТАА «Новое знанме». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/276 ад 23.12.2015. Пр. Пушкіна, д. 15а, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Паштовы адрас: а/с 79, 220050, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэлефон/факс: (1037517) 3602002; email: nk@wnk.biz; http://wnk.biz
«ГРАДНЕНТ»®. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «НАВМТЕХ». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/194 ад 23.02.2017. Вул. Бабушкіна, 6А, 220024, Мінск.
Original title: This Is the 24 Solar Terms: Autumn
First Edition 2018
© Dolphin Books Co., Ltd, Beijing, China, 2018 ft') W7 Ж th І&фЕ
r DOLPHIN BOOKS
24 Baiwanzhuang Road, Xicheng District, Beijing 100037, China eiPG ФЭЯ^ШНйЖа
All rights reserved.
ISBN 9789852402439 © Пераклад на беларускую мову. ТАА «Новое знанме», 2021
'WKi
i;
’УДзеі
Oe*‘
$\»ла
’"э^
Малы холад
^вйэ
S°“DVy
^э*^
ф О о
^імовае | соННа’ । \ стаянцеі
8НН«»эе»«*»\ Z / каніэЦ
Калі Яі споўнілася шэсць год, мама падарыла ёй прыгожую чырвоную паштоўку і сказала, што гэта старажытнае вынаходства, якое паказвае ўсе дні народзін. Яя нарадзілася вясной, у першую пару года. V наступныя 12 месяцаў, пакуль Яя падрастала на адзін годзік, дрэвы прайшлі свой цыкл: спачатку на галінках з'явіліся пупышкі і зялёныя лісточкі, потым яны памянялі колер, пажухлі, апалі і вось дрэвы ўжо зноў гатовы выпусціць пупышкі.
«Якія такія 24 перыяды?» — цікавіцца Яя.
«Ты ведаеш пра чатыры сезоны, так? — пачаў тлумачыць тата. — Але 2 тысячы год таму нашы продкі падзялілі год на 24 перыяды. Яны кіраваліся назіраннямі за зменамі ў прыродзе і сельскагаспадарчымі работамі. 24 перыяды складаюцца з 72ух хоў. За адзін хоў прынята лічыць пяць дзён. Тры хоў складаюць адзін сонечны перыяд, а ў кожнай пары года — шэсць сонечных перыядаў. Гэты каляндар — своеасаблівы дапаможнік для сялян, бо ён падказвае парадак працы. Напрыклад, перыяд Дажджавой вады ў красавіку нагадвае пра час, спрыяльны для сяўбы. А ў перыяд Вясенняга раўнадзенства дзеці глядзяць у неба і назіраюць за вяртаннем ластавак з выраю. Звычайна гэтыя птушкі адлятаюць на поўдзень ў перыяд Белых росаў у пачатку верасня».
На кітайскі Новы год тата з Яяй паехалі да дзядулі, у правінцыю Шаньдун. Жыхары гэтых мясцін могуць атрымліваць асалоду ад сузірання ўсіх чатырох пор года. Нездарма менавіта тут, у сярэднім і ніжнім цячэнні «жоўтай ракі» Хуанхэ, з'явіўся сонечны каляндар з 24ох перыядаў.
—■■
вясны
' 0
’ ■ J ' :МЙ§^''
напярэдадні кітайскага Новага
года Нянь выходзіць на шпацыр ды шукае безабаронную чалавечую душу, каб праглынуць яе. Дарослыя гатуюць у гэты час клёцкі цзяоцзы, спрынгролы ды іншыя V прысмакі для сямейных вячэраў. ■
«Падчас вясенняга свята мы вітаем надыход вясны, — распавёў тата Яі. — М Калі свята скончыцца, вяскоўцы зноў вернуцца да працы».
Надыходзіць кітайскі Новы год, , і ўсе вяскоўцы занятыя падрыхтоўкай да свята. Яя затыкае вушы: тут і там выбухаюць петарды, якія ўзрываюць суседскія дзеці. Людзі вераць, што петарды праганяюць жахлівага монстра Няня. Кітайскі іерогліф «нянь» ’ азначае «год». Некаторыя дагэтуль вераць, што вечарамі
1
ПаЧап)а1$
вясны
Пачатак вясны звычайна выпадае на 3, 4 альбо 5 лютага, а канчаецца вясна тады, калі пачынаецца лета. Як бы там ні было, Пачатак вясны звязаны са святкаваннем Новага года, калі кітайцы частуюцца так званымі вясеннімі блінамі
ды спрынгроламі. Гэтая традыцыя завецца «каштаванне вясны». Новы год па кітайскім месяцовым календары выпадае напярэдадні альбо адразу пасля дня Пачатка Вясны. Месяцовы Новы год, вядомы здаўна як юаньжы, альбо юаньдань, быў пазней перайменаваны ў Вясенняе свята, каб адрозніваць яго ад Новага года па грыгарыянскім календары. Такім чынам, зараз назва юаньдань адносіцца да 1 снежня.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
| Усходні вецер прыносіць адлігу
Вада ў студні цёплая ўзімку і прахладная ўлетку. Але на самай паверхні студні вада такой жа тэмпературы, што і паветра. Верхні слой вады ў студні ператвараецца зімой у тоўсты лёд, а з надыходам вясновай адлігі паступова пачынае раставаць.
Найвышэйшая тэмпература
(Найвышэілшую тэмпературу зафіксуй з 14 да 15 гадзін, а найніжэйшую з 4 да 5 гадзін раніцы, да ўзыходу сонйд).
I Абуджэнне насякомых
Вясновая цеплыня расплываецца па камянях, вадаёмах, глебе, будзіць дзікіх звяроў ад зімовай спячкі ды нагадвае ім пра штодзённы цяжар выжывання.
Тры хоў Пачатку Вясны
Падчас першага хоў пад уплывам усходняга ветра растае лёд.
Падчас другога хоў прачынаюцца насякомыя.
Падчас трэцяга хоў рыба пад лёдам падымаецца да паверхні вады.
I Цвіценне зімовага язміну
Хаця яшчэ холадна, галакветкавы язмін адчувае набліжэнне цеплыні. У цёмных закутках можна ўбачыць яго яркажоўтыя пялёсткі. А вось на адкрытым сонцы ці ў паўцені гэтая расліна квітнее неахвотна. Зімовы язмін — адна з нешматлікіх кветак, якая распускаецца напрыканцы халадоў, у Кітаі яе называюць «вітанне вясны».
I Рыба пдыве ўверх
Калі лёд на сажалках ды рэках пачынае раставаць, рыбы пасля доўгай зімы, праведзенай у нерухомасці, пачынаюць цікавіцца свежым паветрам. Яны падплываюць да паверхні, нецярпліва штурхаюць лёд, спрыяючы пашырэнню расколін у ім.
I Свята Вясны
У першы дзень новага месяцовага перыяду адзначаецца Свята Вясны, і гэта
найважнейшае свята ў Кітаі. Напярэдадні яго, у апошні дзень сыходзячага года,
сем'і збіраюцца разам. Па традыцыі ў гэты час на ўваходныя
дзверы вывешваюць чырвоныя скруткі з каліграфічнымі надпісамі пажаданняў, чырвоныя ліхтары, гатуюць шыкоўную вячэру з клёцкамі цзяоцзы ў якасці асноўнай стравы. Дзеці, апранутыя ва ўсё новае, падпальваюць петарды, віншуюць старэйшых сваякоў і атрымліваюць ад іх у падарунак чырвоныя канверты з грошамі. Цягам наступных дзён сем'і наведваюць сваякоў і сяброў, абменьваюцца падарункамі і добрымі пажаданнямі.
Чырвоны ліхтар
Скруткі з каліграфічнымі надпісамі
і. Галоўны чалавек на сяле самым першым дае бізуна глінянаму быку. Іншыя сяляне робяць тое ж самае па чарзе, якая адпавядае іх іерархіі.
2. Калі ад удараў бык развальваецца на камякі, сяляне забіраюць іх сабе.
3. Гэтыя камякі людзі кідаюць на сваю зямлю, спадзеючыся на добры ўраджай.
I Традыцыя збіцця глінянага быка
Збіццё глінянага быка — старадаўняя кітайская традыцыя, якая азначае, што прыйшоў час араць зямлю. Па легендзе, у першы дзень вясны Гоўман, бог вясны і дух дрэваў, прывёў сялян апрацоўваць зямлю. Але яго бык адмовіўся выйсці з цёплага хлява і працягваў спаць. Тады Гоўман зрабіў з гліны вялікага быка і даў яму бізуноў у папярэджанне свайму лянотнаму быку. Убачыўшы гэта, бык спужаўся і пашыбаваў працаваць у поле.
У нашы дні традыцыя збіцця глінянага быка з'яўляецца асноўным момантам святкавання Пачатку вясны. Сяляне лічаць, што гэты звычай спрыяе таму, каб іх жывёла апрацавала як мага больш палёў, тады увосень яны збяруць добры ўраджай, які дапаможа пражыць да наступнага года.
ШЖОЖАВАЯ BAVA
Раптам на яснае неба імгненна набягаюць хмары — пачынаецца дождж. Школьнікі, што вяртаюцца дадому пасля заняткаў, бягуць з усіх ног. А земляробы працягваюць сваю няспешную працу.
«Калі марнуеш час у сяўбу, рызыкуеш згубіць увесь ураджай, — кажа дзядуля Яі. — Зямлю трэба добра апрацаваць вясной, інакш пасевы не саспеюць і не дадуць багатага прыбытку».
Дажджавая
вада
Час дажджавой вады прыпадае на 18, 19 ці 20 лютага. Рысамі гэтага перыяду з'яўляюцца пацяпленне і дажджы, якія абуджаюць усё жывое. Традыцыйная кітайская медыцына раіць працягваць насіць цёплую зімовую вопратку ў гэты час, бо няўстой
лівае вясенняе надвор сапсаваць здароўе.
е можа
есяп,
Дзевь
Даджавая вада вясной такая ж каштоўная, як раслінны алей.
4 Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
| Дажджавая вада
3 надыходам перыяду Дажджавой вады тэмпература паднімаецца вышэй за 0 °C. Першы дождж у гэтым годзе ўвільгатняе глебу пасля халоднай засушлівай зімы.
Найвыійэйшая тэмпература°C
Найніжэйшая тэмпература°C
I Дзікія гусі вяртаюцца
Чароды дзікіх гусей, што вяртаюцца з выраю, абвяшчаюць надыход вясны.
Тры хоў Дажджавой вады
Падчас першага хоў выдра паказвае свой улоў.
Падчас другога хоў дзікія гусі вяртаюцца на поўнач.
Падчас трэцяга хоў актыўна падрастаюць расліны.
I Выдра паказвае свой улоў