24 сонечныя перыяды: вясна
Гао Чуньсян, Шао Мінь
Памер: 36с.
Мінск 2021
Вярба выпускае парасткі
Пад дробным вясеннім дажджом на вярбе, што схілілася над сажалкай, з'явіліся парасткі.
I Квітнее абрыкос
Бутоны абрыкосавых дрэў чырвоныя. А самі кветкі мяняюць колер: спачатку яны светларужовыя, але перад тым, як апасці, становяцца беласнежнымі.
Калі слой лёду на рэках і сажалках растае, рыбы падплываюць да самай паверхні вады і такім чынам становяцца лёгкай здабычай для згаладалых пасля зімы выдраў. Звычайна выдры перад тым, як з'есці свой улоў, выкладваюць яго на беразе ракі. Гэта выглядае як рытуал прынясення ахвяры.
I Свята ліхтароў
I Угнаенне зямлі
Важная вясновая сельскагаспадарчая задача — раскідванне ўгнаення. Стагоддзямі земляробы жывуць паводле старажытных мудрасцей, якія кажуць, што вясновы дождж такі ж каштоўны, як раслінны алей, і што глебу варта апрацаваць яшчэ да поўнага яе адтавання, каб вільгаць не паспела выпарыцца. Акрамя таго, зямлю перад сяўбой трэба яшчэ ўгнаіць, а ўжо потым сеяць насенне найлепшай якасці. Падсілкаваная вясновымі дажджамі пшаніца зелянее. Але, калі ападкаў недастаткова, вельмі важна своечасова арганізаваць дадатковы паліў. Падчас узворвання па палях раскідваюць гной і змешваюць яго з глебай.
Свята ліхтароў выпадае на перыяд Дажджавой Вады. У гэты дзень праводзяцца шэсці, на якіх можна ўбачыць хадулістаў, няўрымслівага цмока ды львіны танец. Вечарам напярэдадні свята сям'я збіраецца разам і ласуецца юаньсяошарыкамі з рысавай мукі з салодкай начынкай. У гэты дзень людзі адзначаюць канец месяцовага кітайскага Новага года. Неўзабаве ўсе зноў пойдуць у школу і на працу.
Львіны танец
Хадуліст
Няўрымслівы цмок
Ж
U , 4,1
^ ^£Іш^ш/МШ/ш
Вясенні гром будзіць жывёл пасля зімовай спячкі. Яя памятае наказ дзядулі не хавацца пад дрэвам ды пазбягаць высокіх мясцін падчас навальніцы. Яна збягае з пагорка.
АБУОЖЭНН£
НАСЖОААЫХ
Дбуд^энне кнася^омых.
Абуджэнне насякомых звычайна выпадае на 5 ці 6 сакавіка. Назва перыяду кажа сама за сябе: у гэты час пасля зімовай спячкі раптам прачынаюцца ўсе жывёлы, што спалі на працягу зімы ў сваіх норах ды пячорах. Лічыцца, што іх
будзіць гром. V старажытнасці кітайцы рабілі розныя ахвярапрынашэнні богу грома, просячы яго аб спрыяльным надвор'і. Лічылася, што па надвор'і ў перыяд Абуджэння насякомых можна прадказаць далейшае надвор'е. Напрыклад, калі ў гэты дзень холадна, наступны сонечны перыяд будзе цёплым. Але, калі дзьме паўночны вецер, халады пратрымаюцца яшчэ некалькі дзён.
Вясенняе
раўнадзенства
Месян
Дзень
Восеньскае раўнадзенства
даўжыні
т Сонца ’ дасягае 345с эклептычнай
Падчас перыяду Абуджэння насякомых маленькія істоты прачынаюцца ад спячкі ды выбіраюцца са сваіх хованак.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
Найвышэйшая
тэмпература°C
| Гром і маланка
Вясной расце не толькі тэмпература, але і вільготнасць паветра, што стварае ідэальныя ўмовы для навальніц. Гром і маланка з'яўляюцца тады, калі цёплае вільготнае паветра ўздымаецца ўверх і сустракаецца там з халодным паветрам. Лічыцца, што навальніца з маланкамі робіць паветра чысцейшым.
Кветка горнага персіка
I Квітнее персік
У rapax і паабапал палёў квітнее горны персік. Яго кветкі вырастаюць каля самых галін і раскрываюцца раней за лісце. Існуе шмат відаў персікаў з розным колерам кветак і колькасцю пялёсткаў. Звычайны вясновы матыў: сполахі ружовых персікавых кветак сярод паніклых зялёных вербаў.
I Прачынаюцца жывёлы
Вясной звяры абуджаюцца пасля зімовай спячкі, выходзяць са сваіх нораў, каб вярнуцца да звычайнага жыцця. У былыя часы кітайцы верылі, што вясенні гром будзіць мядзведзей, жаб, змей, рапух, чарвякоў і некаторых насякомых пасля зімовага сну. У нашы дні вядома сапраўдная пры
чына гэтай з'явы: тэмпература паветра і ўсяго наваколля павышаецца,
расце і тэмпература цела жывёл у спячцы. Гэта паляпшае іх метабалізм, і ў жывёл з'яўляецца пачуццё голаду, таму яны прачынаюцца ды шукаюць здабычу.
Тры хоў Абуджэння насякомых
Падчас першага хоў зацвітаюць персікавыя дрэвы.
Падчас другога хоў шчабечуць івалгі.
Падчас трэцяга хоў замест ястрабаў можна ўбачыць туркавак.
| Шчабеча івалга
У гэты час паўсюль за горадам чуваць песні івалгаў ды туркавак. А ястрабы, якіх можна назіраць напрацягу ўсяго году, наадварот, зараз не ўбачыць, бо ў іх перыяд гнездавання.
I Баранаванне зямлі
Калі квітнее таполя, з'яўляеца шмат працы ў полі. He баранаваць поле ў хоў Абуджэння насякомых усё адно, што спрабаваць рашчыніць хлеб без вады. Па вясне час не марнуй, а бяры коней і быкоў ды на зямлі працуй. Вось некаторыя прыказкі ды прымаўкі кітайскіх сялян. Па вясне глеба вельмі вільготная, а зямля яшчэ не цалкам адтала. Цягам зімы на паверхні зямлі ўтвараецца тонкая абледзянелая скарынка, але глыбей у ёй праходзяць капіляры, якія выводзяць вільгаць з глебы. Апрацоўка глебы па вясне нейтралізуе гэтыя капіляры, а пакрыванне зямлі сухім слоем глебы памяньшае яе высушванне.
Земляробы не звяртаюць увагу на доджд, навальніцу ці спёку. Пры любым надвор'і яны раскідваюць угнаенні, аруць, барануюць, чысцяць канавы, рыхтуючыся да сяўбы.
Рассыпаюць угнаенне Аруць Барануюць Прачышчаюць канавы
I Цмок уздымае галаву
Хоў «Абуджэнне насякомых» часта супадае з другім днём другога месяцовага цыкла. Па легендзе, у гэты дзень цмок, уладар дажджоў, уздымае галаву, значыць прачынаецца. У паўночным Кітаі гэты дзень лічыцца асабліва ўдалым для стрыжкі валасоў.
I Грушавы ласунак
У некаторых рэгіёнах Кітая існуе традыцыя ласавацца грушамі ў Хоў «Абуджэнне насякомых». Сэнс у тым, што
падчас гэтага сонечнага перыяду адбываецца пераход ад холаду да цяпла, надвор'е звычайна сухое, у паветры шмат пылу, таму ўзрастае рызыка падхапіць прастуду. Традыцыйная кітайская медыцына кажа, што грушы палягчаюць кашаль, памяньшаюць колькасць макроты ды сілкуюць лёгкія.
ВЯС£ННЯ£
РАУНАШ£НСГВА
‘Л'Л^
Паснедаўшы, Яя з татам сабралі дзікарослую гародніну ў полі. А потым пад вярбой, цалкам пакрытай коцікамі, гулялі ў гульню з яйкамі.
Тым вечарам тата Яі паказаў ёй у небе сузор'е ды сказаў: «Зірні, змена сезонаў бачная нават па Вялікай Мядзведзіцы. Падчас вясенняга раўнадзенства «ручка каўша»
паказвае да поўдня да захаду і да поўначы ў
на ўсход. Яна паварочваецца ў летняе сонцастаянне, а затым — падчас восеньскага раўнадзенства зімовае сонцастаянне».
Вясенняе раўнадзенства выпадае на перыяд з 20 па 21 сакавіка. Лічыцца, што вясна ў гэты час ужо напалову прайшла. Менавіта ў гэты перыяд сонца стаіць акурат на экватары, таму дзень па працягласці становіцца роўным ночы. Пасля вясенняга раўнадзенства ў паўночным паўшар'і дзень паступова павялічваецца, а ноч становіцца ўсё карацейшай.
Пасля першага дня вясенняга сонцастаяння надвор'е робіцца цяплейшым.
4 Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
I Астранамічныя назіранні
У старажытнасці кітайцы складалі маршруты і вызначалі змену сезонаў, назіраючы за сузор'ем Вялікай Мядзведзіцы. Вясной з 21 да 22 гадзін ночы коўш сузор'я паказвае на ўсход.
Найвышэйшая тэмпература
I Квітнеюць крэбы
У перыяд вясенняга раўнадзенства крэбавыя дрэвы квітнеюць на поўную моц. Крэбы, альбо райскія яблыні, вырастаюць да васьмі метраў у вышыню. Маладыя галінкі гэтых дрэў пакрыты лёгкім пухам, але з часам робяцца гладкімі, а іх колер становіцца барвовым ці пурпуровым. Самі кветкі чырвоныя альбо белыя.
I Аастаўкі вяртаюцца
з выраю
3 надыходам цеплыні чароды ластавак, што адляталі зімаваць на поўдзень, вяртаюцца на поўнач і займаюцца перабудовай сваіх гнёздаў.
Тры хоў вясенняга раўнадзенства
Падчас першага хоў ластаўкі вяртаюцца з выраю.
Падчас другога хоў чутны грымоты.
Падчас трэцяга хоў бліскае маланка.
| Вясновыя працы
Земляробам ёсць чым заняцца ў полі: прарасла пшаніца.
Каб гуляць у гэту гульню, выбяры курынае яйка, знесенае чатырыпяць дзён таму. Асцярожна пастаў яго больш круглым краем на роўную паверхню і паціху адпускай. Яйка павінна застацца стаяць, трымаючы раўнавагу. Трэба набрацца цярпення, бо з першага разу можа не атрымацца.
I Паветраныя змеі
Дзьме цёплы ветрык, трава ўжо высокая, навокал лётаюць чароды івалгаў — хіба не выдатная пара для запуску паветраных змеяў? Дзеці бягуць супраць ветру, даючы сваім змеям узняцца высока
ў неба і лётаць там поруч з ластаўкамі. Гісторыя з'яўлення папяровага змея налічвае больш за 2 тысячы год. У Кітаі іх называюць
«папяровымі птушкамі». Цацка складаецца з бамбукавых палачак, да якіх мацуецца папера альбо шаўковая тканіна, і доўгай вяроўкі. Каб удала запускаць змея, трэба ўмець прыстасоўвацца да ветра, адчуваць яго напрамак, моц
і хуткасць.
I Яйка, замры!
Традыцыйная забава ў дзень вясенняга раўнадзенства — гульня з яйкамі. Верагодна, таму, што ў гэты перыяд сонца свеціць акурат на экватар, прыцягненне сонца становіцца аднолькавым для паўночнага і паўднёвага паўшар'яў, і яйку прасцей устаяць на сваёй аснове. Але некаторыя кажуць, што гэтай тэорыі не хапае навуковай абгрунтаванасці, і калі часта ды цярпліва практыкавацца, то гуляць у гэтую гульню можна ў любы дзень года.
Калі агледзець курынае яйка пад павелічальным шклом, можна ўбачыць на яго шкарлупіне невялікія пукатыя кропачкі. Калі вага яйка размяркуецца паміж трыма кропачкамі, якія фарміруюць трохвугольнік, яйка будзе стаяць на сваёй аснове.
ЧЫСТА£ СВЯТЛО
V дзень Чыстага святла вяскоўцы наведваюць могілкі, ушаноўваюць памяць продкаў і смуткуюць па памерлых сваяках.
«Гэта даўняя традыцыя», — тлумачыць Яе тата.
Вясной прарастаюць расліны, ідуць дажджы — зза гэтага магільныя камяні могуць асесці. Звяры пачынаюць рыць норы і могуць пашкодзіць магілы. Таму з'явілася традыцыя ў гэты дзень прыходзіць на могілкі, чысціць іх ад пустазелля, падсыпаць на магілы зямлю і прыносіць ахвяры з садавіны і гародніны ў знак пашаны.
Чысюае
СВЯШЛО
Восеньскае раўнадзенства
Вясенняе раўнадзенства
'Сонца дасягае’
эклептычнам
даўжыні
Дзень Чыстага святла, назва якога кажа пра надвор'е ў гэты дзень, звычайна выпадае на 4, 5 альбо 6 красавіка. 3 гэтага дня пачынае ўсталёўвацца яснае, пагоднае надвор'е, спяваюць птушкі, распускаюцца кветкі, зелянеюць дрэвы. Карацей кажучы, з гэтага дня прырода ажывае. Чыстае святло — не толькі сонечны перыяд, але і назва дня памяці, калі кітайцы ўшаноўваюць сваіх памерлых продкаў.