• Газеты, часопісы і г.д.
  • 24 сонечныя перыяды: вясна  Гао Чуньсян, Шао Мінь

    24 сонечныя перыяды: вясна

    Гао Чуньсян, Шао Мінь

    Памер: 36с.
    Мінск 2021
    19.49 МБ
    Найлепшы час для пасадкі дрэў — у лёгкі дождж падчас Чыстага j святла.	1
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    I Глядзі, вясёлка!
    3 першага дня Чыстага святла дажджы ідуць часцей і становяцца мацнейшымі. Калі промні сонца праходзяць праз дождж, кожная з яго кропель адлюстроўвае святло, як прызма, і вясёлка ззяе ўсімі сваімі колерамі.
    Найвышэйшая тэмпература°C
    Найніжэйшая
    тэмпература°C
    Палёўка
    I Палёўкі ператвараюцца ў птушак
    3 надыходам цёплага надвор'я мышыпалёўкі выпаўзаюць са сваіх нор у пошуках ежы. Але сонца занадта яркае для іх чуллівых вачэй, і яны зноў хаваюцца ва ўтульную цемру сваіх норак. Птушкі, што гняздуюць у траве, таксама выходзяць пагрэцца на сонцы ў гэты перыяд. Так нарадзілася легенда пра тое, што палёўкі ператвараюцца ў птушак, як толькі выходзяць са сваіх нор.
    Тры хоў Чыстага святла
    Падчас першага хоў зацвітае тунгавае дрэва.
    Падчас другога хоў палёўкі ператвараюцца ў птушак.
    Падчас трэцяга хоў з'яўляецца вясёлка.
    | Квітнее тунгавае дрэва
    Цвіценне тунга прадвяшчае надыход перыяду Чыстага святла. Вясна ўжо амаль на сконе. Паэты здавён апявалі ў вершах кветкі тунга, якія вянуць. У кітайскай паэзіі гэта сімвал смутку па сыходзячай вясне.
    Пасля кароткага перыяду цвіцення, кветкі тунга падаюць да долу, як сняжынкі.
    I Свята халоднай ежы
    I Зялёным шляхам
    У першы дзень Чыстага святла, калі ўся прырода сагрэта вясновай цеплынёй, добра шпацыраваць на прыродзе. Людзі традыцыйна збіраюцца разам, гуляюць па квітнеючых садах. Дзеці тым часам гушкаюцца на арэлях ці гуляюць мармуровымі каменьчыкамі ў гульню го.
    Гэта свята прысвечана памяці Цзэ Чжытуя, які жыў у царстве Цынь, і святкуецца за адзін ці два дні да Чыстага святла. Цзэ Чжытуй ахоўваў у выгнанні прынца Чжунэра, будучага кіраўніка царства Цынь. Калі ў іх не засталося ежы, Цзэ Чжытуй гераічна адрэзаў ад уласнага сцягна кавалак плоці, каб выратаваць прынца ад галоднай смерці. Але пасля таго, як Чжунэр заняў трон, Цзэ Чжытуй адмовіўся ад усіх прапаноў, багаццяў ды высокіх службовых пасадаў, аддаўшы перавагу ціхаму жыццю з матуляй на гары Мяньшань. Каб прымусціць яго выйсці з хаты, імператар загадаў падпаліць лес на гары, дзе было жытло Цзэ Чжытуя. Нават тады ён адмовіўся пакінуць свой дом і загінуў у пажары разам з маці. Імператар шкадаваў аб зробленым, але было позна. Ён	^
    пахаваў Цзэ Чжытуя на гары Мяньшань, збудаваў у яго гонар святыні, а таксама загадаў не асвятляць наваколле агнямі і есці толькі халодную ежу ў гэты дзень у памяць аб Цзэ Чжытуі. Адсюль ідуць карані свята Халоднай ежы.
    Раней менавіта падчас свята Халоднай ежы кітайцы прыносілі вясеннія ахвяраванні памерлым, але пазней гэты абрад быў перанесены на дзень Чыстага святла. У гэты дзень людзі наведваюць могілкі, згадваюць сваякоў, што пайшлі ў іншы свет, пакідаюць перад надмагіллямі садавіну і выпечку ды саджаюць нізкія вербы ў знак скрухі.
    ХЛЙНЫ ООЖОЖ
    Хлебны дождж заспявае сялян у самы напружаны час: за сяўбой ды высадкай расады. Яя дапамагла раскруціць «пластыкавую коўдру» па зямлі, толькі што засеянай бавоўнай. Дзядуля расказаў ёй, што, дзякуючы гэтай «коўдры», насенне прарасце значна хутчэй.
    У паўднёвым Кітаі ў гэты час людзі традыцыйна любуюцца шыкоўнымі півонямі, якія квітнеюць найбольш буйна на працягу трох дзён пасля Хлебнага дажджу. Па праўдзе, гэта найлепшы час, каб атрымаць асалоду ад сузірання прыгажосці гэтай расліны. I кітайцы яго не марнуюць, а масава збіраюцца ў час Хлебнага дажджу ў парках, дзе растуць півоні.
    Перыяд Хлебнага дажджу выпадае паміж 19 і 21 красавіка. Падчас гэтага перыяду робіцца больш цёпла, але і больш дажджліва. Таму гэта найлепшы час для сяўбы, асабліва для пасадкі гароху і дыні. Цеплыня ажыўляе і марскіх жыхароў, шмат
    рыбы падплывае бліжэй да берага. Кітайскія рыбакі шануюць традыцыю прынясення ахвяраў у першы дзень Хлебнага дажджу. Такім чынам яны моляцца аб бяспечных
    плаваннях.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвышэйшая тэмпература°C
    I Збожжа расце пад дажджом
    Хлебны дождж — апошні вясенні сонечны перыяд. Надвор'е ў гэты час цёплае і вільготнае, а тэмпература няўстойлівая. Шчодрыя дажджы спрыяюць хуткаму росту пасеваў.
    | Цвіценне півоняў
    Цвіценне півоняў супадае з перыядам Хлебнага дажджу, таму іх яшчэ называюць «кветкі хлебнага дажджу».
    Півоня мае кітайскае паходжанне і яе вырошчваюць ужо больш за 1,5 тыс. год. Кветкі півоні вялікія, яскравыя, з пышнымі пялёсткамі. Нездарма ў Кітаі яе называюць не інакш як «каралевай усіх кветак» ды лічаць нацыянальнай каштоўнасцю.
    Тры хоў Хлебнага дажджу
    Падчас першага хоў расце раска.
    Падчас другога хоў куванне зязюлі нагадвае земляробам, што сяўба на падыходзе.
    I Расце звычайная раска
    Гэта водная расліна расце ў цёплым і вільготным асяроддзі. У перыяд Хлебнага дажджу, калі павышаецца тэмпература вады і выпадае шмат ападкаў, раска можа расці нават уначы. Як заўважаў у сваіх назіраннях вялікі вучоны і ўрач традыцыйнай кітайскай медыцыны Лі Шычжэнь, за ноч у раскі вырастае некалькі новых лістоў.
    | Збор лістоў кітайскай цэдрэлы
    У даўнія часы, калі Кітаем кіравала дынастыя Хань (206220 г. да н.э.), кітайцы елі сакавітае лісце цэдрэлы як сезонную гародніну. Менавіта пульхныя лісты і асаблівы водар вылучаюць гэтае дрэва сярод іншых раслін. Лісце кітайскай цэдрэлы карыснае ды гаючае, з яго робяць смачнае начынне для клёцак цзяоцзы і для прыгатаваных на пару піражкоў баоцзы, а таксама дадаюць ў халодныя стравы.
    Падчас трэцяга хоў удоды спускаюцца на шаўкоўніцы.
    м
    Цыкл вырошчвання арахісу
    I Пасадка сямян
    Перыяд Хлебнага дажджу — найлепшы час для сяўбы. Земляробы высяваюць кукурузу, сою, саджаюць бульбу і арахіс, перасаджваюць расаду баклажанаў і батату. Засеяную глебу звычайна накрываюць поліэтыленавай плёнкай, каб зямля лепш прагравалася і насенне прарастала хутчэй.
    Працэс прарастання бульбы
    да чорных мурашоў.
    Праз чатыры лінькі вусені дасягаюць дарослага ўзросту.
    I Прадзільнікі
    Іх трымаюць у кошыку, на дне якога ляжыць слой маладога лісця шаўкоўніцы.
    Затым іх памяшчаюць ў адмысловы кантэйнер, дзе вусені акукліваюцца: сплятаюць ядвабны кокан.
    Прыблізна праз дзесяць дзён пасля гэтага
    з кокана вылятае матыль.
    Праз чатыры дні вусень ў кокане развіваецца ў кукалку.
    Вясной прадзільнікі ласуюцца далікатным ды карысным лісцем шаўкоўніцы.
    ^//Zi********^^^
    /0000«»«««*%^
    *Г'0!Я0І0100Г/
    кропак на кубіку накіроўвае
    ^^^^///////^^
    Гульня «Назаві малюнак»
    Калі колькасць
    7/////////^^^^^	^"^^
    фішку да нумара , побач з якім намаляваны мост, значыць, што фішка мае права перайсці па мосце наўпрост да нумара
    Парадак, у якім гульцы будуць хадзіць, вызначаецца кіданнем кубіка альбо выкідваннем пальцаў. Таксама колькасць кропак на баку кубіка вызначае, на колькі крокаў трэба пахадзіць. Калі фішка гульца спыняецца на адным з нумароў, ён мусіць назваць, што намалявана побач з нумарам. Калі ён назваў малюнак няправільна, ход не залічваецца і фішка вяртаецца на сваё папярэдняе месца. Перамагае той, чыя фішка першай прыйдзе да фінішу.
    CV ' .
    Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
    Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
    sale@wnk.biz
    www.wnk.biz
    ISBN 9789852402439