24 сонечныя перыяды: восень
Гао Чуньсян, Шао Мінь
Памер: 36с.
Мінск 2021
Ілюстрацыі Сю Мінчжэнь, Лі Цзын
Тэкст Гао Чуньсян, Шао Мінь
Песня сонечных перыядаў
Вясной1 дождж2 абуджаецца3, вясенні4 чысты5 дождж6.
Летам7 збожжа8 каласіцца9, наліваецца ў летнюю10 спёку11. Восенню12 спёка13 сціхае, час восеньскіх15 росаў16 ды шэрані17. Зімой18 снежнай19, вельмі снежнай20, час зімовых21 халадоў22.
1 Пачатак вясны 2 Дажджавая вада 3 Абуджэнне насякомых 4 Вясенняе раўнадзенства
5 Чыстае святло 6 Хлебны дождж 7 Пачатак лета 8 Наліўное збожжа 9 Каласаванне хлябоў
10 Летняе сонцастаянне 11 Малая спёка і Вялікая спёка 12 Пачатак восені 13 Спад спёкі
14 Белыя росы 15 Восеньскае раўнадзенства 16 Халодныя росы 17 З'яўленне шэрані
18 Пачатак зімы 19 Малы снег 20 Вялікі снег 21 Зімовае сонцастаянне 22 Малы холад і Вялікі холад
24 С0Н6ЧНЫЯ П6ТЫЯДЫ: ЗОСбНЬ
Тэкст Гао Чуньсян, Шао Мінь
Ілюстрацыі Сю Мінчжэнь, Лі Цзын
ШМінск
«Новое знанпе» 2021
DOLPHIN BOOKS
©1PG ФШІІ^Ж^#®
УДК 087.5:502
ББК 20.1
Г19
Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
Выданне для вольнага часу
Гао Чуньсян, Шао Мінь
24 СОНЕЧНЫЯ ПЕРЫЯДЫ: ВОСЕНЬ
Для чытання дарослымі дзецям
Пераклад з англійскай мовы Таццяны Цуканавай
Адказны за выданне Вікторыя Маўчанская
Падпісана да друку 24.02.2021. Фармат 60x90 '/8. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,0. Ул.выд. арк. 6,5. Тыраж 200 экз. Заказ 337.
ТАА «Новое знанме». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/276 ад 23.12.2015. Пр. Пушкіна, д. 15а, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Паштовы адрас: а/с 79, 220050, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэлефон/факс: (1037517) 3602002; email: nk@wnk.biz; http://wnk.biz
«ГРАДНЕНТ»®. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «НАВЙТЕХ». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/194 ад 23.02.2017. Вул. Бабушкіна, 6А, 220024, Мінск.
Original title: This Is the 24 Solar Terms: Autumn
First Edition 2018
© Dolphin Books Co., Ltd, Beijing, China, 2018
24 Baiwanzhuang Road, Xicheng District, Beijing 100037, China
DOLPHIN BOOKS eiPG I Фввіааіжжа
All rights reserved.
ISBN 9789852402453
© Пераклад на беларускую мову. ТАА «Новое знанме», 2021
I Квітнее хрызантэма
Хрызантэма — адна з нешматлікіх кветак, якія квітнеюць халоднай восенню. Кітайцы са старажытных часоў неабыякавыя да гэтай кветкі, таму існуе безліч вершаў, прысвечаных хрызантэме. I ў нашы дні назіранне за квіценнем хрызантэмы — адзін з папулярных спосабаў бавіць час увосень. Таксама існуе традыцыя піць кветкавае віно з хрызантэм у свята падвоенай дзявяткі. Шматлікія віды хрызантэм бываюць белымі, жоўтымі, фіялетавымі, розных памераў і з пялёсткамі розных форм. Гэту расліну вырошчваюць па ўсім Кітаі як дэкаратыўную кветку.
Тры хоў халодных росаў
Падчас першага хоў дзікія гусі чарадой ляцяць на поўдзень.
Падчас другога хоў з поля зроку знікаюць маленькія птушкі, а на ўзбярэжжы з'яўляюцца малюскі. У іх перыяд размнажэння.
Падчас трэцяга хоў квітнее залатая хрызантэма.
I Дзікія гусі адлятаюць у вырай
Дзікія гусі ляцяць на поўдзень у час паміж белымі і халоднымі росамі. Тыя з іх, што сталі на крыло раней, у гэты час ужо даляцелі. Як кажуць, хто першы — той лепшы: да тых, хто прылятае пазней, першыя ставяцца, як да гасцей.
У чарадзе ёсць важак, астатнія птушкі ляцяць за ім шэрагамі ў выглядзе літары «У», якая час
ад часу змяняецца. Такі парадак важны, каб вытрымаць пералёт на далёкую адлегласць. Гусі, што ляцяць спераду, махаюць крыламі, накіроўваючы паветраную плынь і фарміруючы за сабой зону паветра з нізкім ціскам. Дзякуючы гэтаму, гусям за імі
ляцець лягчэй, бо яны сустракаюць меншы супраціў паветра. Птушкі часта мяняюцца месцамі падчас пералёту і падаюць сігналы
адзін аднаму, каб захаваць чараду.
I Аранне зямлі
Тэмпература паветра падае і ўжо амаль усе культуры сабраныя.
Прыказка кажа, што, пачынаючы з халодных росаў да пачатку зімы, земляробы аруць зямлю і ўсе шкоднікі ў ёй замярзаюць. Падчас арання фермеры разбураюць падземныя хованкі казурак, знішчаюць лічынак, альбо яны становяцца здабычай сваіх прыродных ворагаў. Таксама ў выніку гэтага дзеяння салома на паверхні змешваецца з глебай і зямля будзе больш урадлівай на наступны год.
I Свята падвоенай дзявяткі
У гэты дзень звычайна сонечна і светла — выдатнае надвор'е для паходу ў горы. Каб традыцыйна адзначыць свята падвоенай дзявяткі, трэба абавязкова пакаштаваць торт чуньян (яго гатуюць з рысавай мукі на пары і ўпрыгожваюць рознакаляровай кансерваванай садавінай) і віно з кветак хрызантэм. У гэты дзень, вядомы таксама як Дзень пажылых людзей, прынята праяўляць пашану да людзей сталага веку.
07
ПАЧАТАК ЛЛАРАЗОУ
Нарэшце прыйшоў час збіраць ураджай бульбы і морквы. Старэйшыя стрыечныя браты і сёстры мацнейшыя за Яю, таму яны збіраюць бульбу, а Яя выцягвае морквіны. Бабуля кажа, што поле трэба араць адразу пасля збору ўраджаю, пакуль зямля яшчэ мягкая.
З’яуленне
шэрані
Перыяд з'яўлення шэрані выпадае на 22, 23 ці 24 кастрычніка. Пачынаючы з гэтага часу, раса ператвараецца ў шэрань, з кожным днём робіцца ўсё больш холадна. Тэмпература на паверхні зямлі падае да 0 °C. Вільгаць у паветры
дасягае сваёй найвышэйшай кропкі, вада выпараецца і асядае на паверхні тонкім слоем белых крышталікаў, якія мы называем шэранню. Пра шэрань, якая з'яўляецца ўвосень, кажуць «першая шэрань», а пра тую, што можна ўбачыць вясной, — «апошняя шэрань».
Вясенняе
раунадзенства
Восеньскае
раунадзенства
Сонца
пасягае 210
экліптычнам
даўжыні
Калі ў дзень з'яўлення шэрані насамрэч з'явілася шэрань, наступны год будзе ўраджайны на збожжа.
4 Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
Найвышэйшая тэмпература°C
I Расліны вянуць
У гэтую пару года рэзка зніжаецца тэмпература, расліны і травы пачынаюць вянуць, а недастаткова трывалыя да маразоў культуры спыняюць свой рост і чакаюць збору. Розніца тэмператур паміж
поўначчу і поўднем Кітая ўсё яшчэ вялікая. У большасці поўночных правінцый сярэднясутачная тэмпература паветра падае ніжэй за 0 °C у той час, як на поўдні шэрані яшчэ няма.
I Квітнее чырвоная лілея
Чырвоная павуцінка квітнее ў час восеньскага раўнадзенства. Суквецце складаецца з чатырохсямі кветак з загнутымі назад пялёсткамі і доўгімі тычынкамі. Нягледзячы на прыгажосць кветкі, цыбулінкі гэтай расліны атрутныя і непрыдатныя для ежы.
I Cnee садавіна
Восенню саспявае садавіна ўсіх магчымых колераў: чырвоныя гранаты, фіялетавы вінаград, аранжавая хурма, залатыя грушы. I хаця большасць з гэтага можна набыць на працягу ўсяго года, найлепш выбіраць сезонную садавіну, бо яна найбольш свежая і танная.
Тры хоў восеньскага раўнадзенства
Падчас першага хоў маланкі паступова знікаюць.
Падчас другога хоў насякомыя хаваюцца ў свае падземныя хованкі і закрываюць уваход глебай.
Падчас трэцяга хоў колькасць дажджоў памяншаецца.
| Звяры ўпадаюць у спячку
Тыя звяры, што ўпадаюць зімой у спячку, у гэты час пачынаюць рыхтавацца да яе і назапашваць тлушч у той час, як тыя, што не ўпадаюць, — нарыхтоўваюць запасы на зіму.
I Свята сярэдзіны восені
Гэта свята адзначаюць 15га чысла восьмага месяцовага перыяду: сям'я збіраецца разам і святкуе збор ураджаю. На стале мноства сезоннай садавіны, звычайна круглыя месяцовыя пернікі з разнастайнымі смакамі. Дарослыя распавядаюць дзецям легенды аб паходжанні гэтага свята і яго традыцыях.
| Восеньскі ураджай
Тэмпература паветра рэзка падае, а разам з ёй і тэмпература зямлі: яна ўжо недастаткова цёплая для росту раслін. Такім чынам, паспелі яны вырасці ці не, пасевы трэба прыбіраць. Земляробы збіраюць восеньскі ураджай рысу, copra, кукурузы, сланечніку і бабовых. Акрамя гэтага, яны аруць зямлю і засяваюць насенне азімай пшаніцы, рапсу і іншых культур.
Сланечнік
| Гульня пяці жывёл
Дзеці любяць гуляць у гульню пяці жывёл пры ясным месячным святле. Па правілах адзін з гульцоў паказвае рухі жывёлы, а астатнія павінны здагадацца, каго ён паказвае. Лічыцца, што гэтую гульню прыдумаў Хуа To (145208 г. н.э) знакаміты медык позняй дынастыі Хань (25220 г. н.э). Ці ведаеш ты, якія гэта пяць жывёл? Гэта тыгр, алень, малпа, мядзведзь і журавель.
ХАЛООНЫЯ
РОСЫ
nlitllitil^^WMiimij^
. )&
р Рана з‘раніцыў свята падвой
^ндй .дзярят^] , (традьіцыйнае свята., якое выпадае на дзявяты дзень дзявЯ/ тага месяцовага перыяду), Яя з татам узабраліся на бліжэйшую гару. Стоячы наверсе, яны любаваліся панарамным відам на вёску. «Зірні, вунь дзядулева хата», — кажа Яя ў захапленіі. «Нам трэба сабраць трохі кізілу, — кажа тата і дадае — гэта лекавая расліна ў традыцыйнай кітайскай медыцыне. А яшчэ лічыцца, што яна прыносіць бяспеку і ўдачу».
Халодныд
Перыяд халодных росаў здараецца паміж 7 і 9 кастрчыніка. Раса з'яўляецца прыкметай таго, што ў Кітай прыйшла халодная пара. У параў
росы
нанні з ў гэты а самі нелыя і
белымі росамі тэмпература перыяд значна ніжэйшая, росы на зямлі ўжо заледзяператвараюцца ў шэрань.
Гэта час пераходу ад прахалоды да холаду, пасля якога тэмпература працягвае хутка падаць і ночы становяцца марознымі. Чыстае неба, залатое лісце... Прыйшла позняя восень.
сян
Зямля вільготная ад халодных росаў.
Восеньскае
Вясенняе раўнадзенства
Сонца дасягае 195° экліптычнай даўжыні
4 Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
| Надыход восеньскіх халадоў
Падчас перыяду халодных росаў робіцца відавочнай змена сезонаў. У гэты час поўдзень Кітая вельмі адрозніваецца ад поўначы. На поўначы тамсям ужо можна ўбачыць снег, а на поўдні толькі пачынаецца восеньская прахалода. Дзікія гусі чарадой адлятаюць у вырай.
Салодкі асмантус