• Газеты, часопісы і г.д.
  • 24 сонечныя перыяды: восень  Гао Чуньсян, Шао Мінь

    24 сонечныя перыяды: восень

    Гао Чуньсян, Шао Мінь

    Памер: 36с.
    Мінск 2021
    18.3 МБ
    | Квітнее салодкі асмантус
    Салодкі асмантус у гэты час квітнее на поўную моц і напаўняе наваколле сваім прыемным водарам. Маленькія кветкі гэтай расліны могуць быць розных колераў: ад светлажоўтага, амаль белага, да яркажоўтага і аранжавага. Але радуюць яны не толькі вока, але і страўнік кітайцаў, бо з пялёсткаў асмантусу робяць гарбату, віно і слодычы.
    Тры хоў белых росаў
    Падчас першага хоў дзікія гусі прылятаюць з поўначы.
    Падчас другога хоў ластаўкі адлятаюць на поўдзень.
    Падчас трэцяга хоў птушкі пачынаюць назапашваць ежу.
    Дзікія гусі і ластаўкі становяцца на крыло і ляцяць чародамі на поўдзень, каб перачакаць там зіму. А такія птушкі, як сойкі і вераб'і, застаюцца зімаваць: у маразы іх грэе цёплае пер'е.
    | Міграцыя на поўдзень
    Адчувальныя да пераменаў тэмпературы птушкі прымаюць меры, каб даць рады цяжкасцям гэтай пары года.
    I Унабі саспелі
    У гэты перыяд года ўнабі з зялёных становяцца чырвонымі і звісаюць з дрэў, што растуць уздоўж дарог. Ахвочыя да ласункаў дзеці ўзбіраюцца на дрэвы, каб сарваць плады, альбо спрабуюць збіць іх з зямлі доўгімі палкамі.
    Пакаштуй унабі, падабраны з зямлі, памый яго і з'еш — і ты адчуеш асалоду ад гэтага смаку!
    I Збор бавоўны
    Усе каробачкі бавоўніка раскрыліся, і прыйшоў час іх збіраць. Земляробы носяць адмысловую торбу, прывязаўшы яе да таліі. Туды яны кладуць клапатліва сабраную бавоўну. Калі торба напаўняецца, яе заносяць да найбліжэйшай станцыі збору. Пасля прыбірання насення і некалькіх іншых працэдур, шарыкі бавоўны скручваюць у ніці, з якіх пазней саткуць тканіну.
    ВОС£НЬСКА£
    
    РАУНА03£НСТВА
    Im,
    Часта фермеры настолькі занятыя ў сезон збору ўраджаю, што не прыходзяць дадому на абед, і таму дзеці прыносяць бацькам ежу ў гумно. Vee працы сканчваюцца з заходам сонца, і людзі вяртаюцца дахаты. Уся сям'я збіраецца за круглым сталом і адзначае свята сярэдзіны восені. «А на небе заўсёды поўня падчас свята сярэдзіны восені?» — запытвае Яя. Дзядуля тлумачыць, што кітайцы па традыцыі робяць ахвяраванні месяцу ў дзень Вясенняга раўнадзенства, але яно здараецца не ў адзін і той жа дзень, таму месяц можа быць не цалкам
    круглы. А свята сярэдзіны восені заўсёды адзначаюць 15га чысла восьмага месяцовага перыяду, калі месяц дакладна поўны і ярка свеціць.
    Восеньс^ас раўнакДЗбНСірваі
    Восеньскае раўнадзенства адбываецца паміж 22 і 24 верасня. V гэты час Сонца свеціць наўпрост на экватар і, як вынік, дзень па працягласці становіцца роўным ночы. 3 надыходам гэтага сонечнага перыяду палова восені ўжо
    прайшла. 3 надыходам восеньскага раўнадзенства ноч у Паўночым паўшар'і становіцца даўжэй, а дзень на столькі ж скарачаецца. Зямля састывае ўсё больш і больш. Людзі робяць ахвяраванні Сонцу ў дзень Вясенняга раўнадзенства, Зямлі — у летняе сонцасатянне, Месяцу — у восеньскае раўнадзенства і небу — у дзень зімовага
    сонцастаяння.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвышэйшая тэмпература°C
    I Астранамічныя назіранні
    Пасля восеньскага раўнадзенства грымоты з маланкамі паступова згасаюць, а колькасць ападкаў памяншаецца. На працягу дня неба чыстае, а паветра свежае. Вечарамі ў небе мігцяць кропачкі зорак. 3 надыходам вясенняга раўнадзенства ручка каўша ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы паказвае акурат на захад.
    I Арлы палююць
    Выбітны зрок дазваляе арлу заўважыць здабычу з вышыні каля тысячы метраў над зямлёй! Ён кідаецца ўніз на палявую мыш ці дзікага труса, якія актыўна сябе паводзяць восенню, і моцна
    Тры хоў спаду спёкі
    Падчас першага хоў арлы палююць на іншых птушак.
    Падчас другога хоў усё вяне.
    Падчас трэцяга хоў чакаецца шчодры ўраджай збожжа.
    сціскае іх сваімі вострымі кіпцюрамі. Арлы таксама палююць на маленькіх птушак.
    I Плады ўнабі чырванеюць
    Напрыканцы жніўня плады ўнабі на дрэвах з зялёных становяцца чырвонымі. Унабі яшчэ называюць чырвоным фінікам, яны салодкія і дужа карысныя, бо змяшчаюць шмат вітамінаў. Прымаўка кажа: «Еш па тры ўнабі штодня і пражывеш да ста гадоў».
    | Квітнее крэп мірт
    Гэтая расліна квітнее, калі сыходзіць лета, надыходзіць восень і большасць кветак вяне. Сваёй другой назве «стодзённая чырвань» расліна абавязаная доўгаму перыяду цвіцення, хоць яе шматлікія кветкі могуць быць розных колераў: ружовачырвоныя, малінавыя, насычана ружовыя, блёклачырвоныя, фіялетавыя і белыя. Маленькія кветачкі фарміруюць суквецце.
    Крэп мірт — высокае дрэва, яно можа пражыць каля 200 год. Калі дакрануцца да ствала, галінкі і лісце захістаюцца, нібы здрыгануўшыся ад козыту, за гэта крэп мірт атрымаў мянушку «казытлівае дрэва». Так адбываецца таму, што вяршаліна вельмі чуллівая і яе можна лёгка патрэсці.
    талерка
    Пластыкавая
    J Свяча
    Нажніцы
    Працэс вырабу ліхтаралотаса
    I Свята прывідаў
    Чжун'юань Цзе адзначаюць 15га чысла сёмага месяцовага перыяду. Як і вясенняе свята Чыстага святла, гэты дзень прысвечаны памяці продкаў. Людзі прыносяць да надмагілляў сваякоў свежыя ўнабі, вінаград і іншую садавіну. Увечары яны запальваюць ліхтары ў выглядзе кветак лотасу і пускаюць іх плыць па рацэ. Яны спадзяюцца, што разам з ліхтарамі сыйдзе смутак па памерлых.
    I Спее збожжа
    Колькасць гадзін сонечнага святла скарачаецца, тэмпература паветра падае — гэта запавольвае працэс біясінтэзу хларафілу. У раслін з'яўляюцца пігменты іншых колераў, ператвараючы першапачаткова зялёныя адценні ў жоўтыя і чырвоныя. Неўзабаве можна будзе збіраць рыс і copra.
    Л > 4
    поле
    высыхае
    не выходзіць у «Але раса не а выпараецца!: абы ў бавоўне
    > Бабуля ўсміхаецца. «Няхай так не хавалася».
    пакуль не высахне раса і, бабуля, пярэчыць Яя, —
    Старэйшы брат Яі прачынаецца на досвітку, каб дапамагчы сабраць бавоўну. Бабуля кажа яму
    
    
    Перыяд белых росаў выпадае на 7, 8 альбо 9 верасня. Тэмпература ў гэты час паступова зніжаецца, і выпарэнні з паветра часта кандэнсуюцца ўначы на траве і дрэвах ў выглядзе росаў. Аднак летняя спёка ўсё яшчэ
    V белыя росы трэба цёпла апранацца асабліва зранку і ўвечары.
    працягваецца і гэта прыводзіць да найбольшых за ўвесь год перападаў тэмператур паміж днём і ноччу. Белыя росы — час, калі ўсё спее.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    | Выпадае раса
    Найніжэйшая тэмпература°C
    Старая прыказка кажа: «Ад белых росаў да восеньскага раўнадзенства ночы становяцца халаднейшымі». Пасля перыяду белых росаў летні вецер саступае месца зімоваму, што дзьме з далёкай поўначы. Халодныя паветраныя масы пачынаюць дзьмуць на поўнач, паскараючы перапад тэмператур. Зранку, калі налятае восеньскі ветрык, раса ападае з кветак і лісця на зямлю, як крышталікі.
    I Квітнеюць сланечнікі
    У перыяд пачатку восені сланечнікі квітнеюць найбольш буйна. Круглае суквецце і залатыя пялёсткі цалкам тлумачаць назву гэтай расліны, якая звязана, акрамя таго, са здольнасцю кветкі паварочваць свой «твар» услед за сонцам на працягу ўсяго дня. У сланечніка прамое сцябло і шырокае лісце. Яго суквецце ўвесь час расце за кошт пастаяннага сілкавання, і ў выніку дае плады. Позняй восенню семечкі сланечніка саспеюць і іх можна будзе есці.
    Мяцёлкі 4
    Батат
    I Усё расце
    Клубні батату набрынялі. Бавоўнік квітнее ў поўную моц. На кукурузе з'яўляюцца мяцёлкі, можна ўбачыць шаўковыя ніці катахаў — значыць, прыйшла найважнейшая пара цвіцення, апылення і фарміравання насення. Бабовыя культуры квітнеюць і выпускаюць струкі.
    Тры хоў пачатку восені
    Падчас першага хоў дзьмуць халодныя вятры.
    Падчас другога хоў выпадаюць белыя росы.
    Падчас трэцяга хоў цвыркаюць цыкады.
    I Персікі саспелі
    У гэтую пару года наліваюцца персікі, яны цяжка звісаюць з дрэў і гатовыя да збору. Можа ў цябе ўжо слінкі пацяклі, але не забудзь добра вымыць персік, валаскі на яго лупіне непрыемна паколваюць рукі.
    I Свята Цісі
    Ці чуў ты легенду пра пастуха і ткачыху? Паводле яе паміж закаханымі пралягае Млечны шлях і яны могуць сустрэцца толькі адзін раз у год — у сёмы дзень сёмага месяцовага перыяду. Вечарам гэтага дня дзяўчаты ўглядаюцца ў неба ў пошуках зорак Альтаір і Вега, спадзеючыся стаць сведкамі іх штогадовай сустрэчы. Шмат хто моліцца Ткачыхе аб шчаслівым шлюбе, ухваляючы яе кемлівасць.
    | Восеньскія спевы цыкад
    3 надыходам восені цыкады цвыркаюць яшчэ больш гучна, чым раней, гэта гучыць амаль як гул. Іх жыццёвы цыкл, што складаецца з трох перыдаў: яйка, лічынка і дарослая асобіна — зараз завяршаецца. Нягледзячы на тое, што ён не такі ўжо і кароткі, большую частку жыцця цыкады праводзяць у цёмных расколінах пад зямлёй.
    і. Самка цыкады адкладае яйкі на кары дрэва, выбіраючы невялікую галінку, якая пазней вяне ад недахопу вады і сілкавання, і падае на зямлю.
    2. Лічынка вылупляецца з яйка і жыве ў каранях дрэва, яна харчуецца сокам каранёў. /Іічынка доўга застаецца пад зямлёй: ад двух да дзесяці год — і за гэты час праходзіць 45 лінек.
    I Узважванне
    У дзень пачатку восені людзі па традыцыі ўзважваюцца, каб параўнаць сваю цяперашнюю вагу з той, што была ў дзень пачатку вясны. Летняя спёка часта прымушае людзей губляць апетыт і, як вынік, вагу. 3 надыходам
    восені і прахалоды ў людзей з'яўля
    ецца магчымасць есці больш і вярнуць вагу, якую яны згубілі за лета. Адбываецца гэта дзякуючы даданню ў рацыён розных відаў мяса і называецца «назапашванне восеньскага тлушчу».
    3. Незадоўга да апошняй лінькі вечарам, у прыцемках, цыкада выходзіць зпад зямлі і залазіць на дрэва. Яна чапляецца за кару і рыхтуецца да ператварэння.
    4. Знешняя абалонка пачынае злазіць з сярэдзіны спіны, такім чынам дазваляючы найперш з'явіцца галаве насякомага, а затым — тулаву і празрыстым крылам. Праз некаторы час тулава робіцца цямнейшым, а крылы становяцца дастаткова цвёрдымі для таго, каб цыкада магла ўздымацца ў паветра і лётаць.
    СПАО СМКІ
    Праз вёску цячэ шырокая рака. Дзецям забаронена блізка да яе падыходзіць ва ўсе астатнія дні, акрамя Чжун'юань Цзе, альбо свята прывідаў. У гэты перыяд ушаноўваюць памяць памерлых сваякоў і сяброў. Але Яі не страшна. Яна вучыцца рабіць прыгожыя ліхтары ў выглядзе лотасаў. Разам з іншымі дзецьмі Яя запальвае ліхтары, апускае на ваду і назірае, як яны адплываюць. Старэйшыя дзеці плывуць ў лодках і накіроўваюць ліхтары да сярэдзіны ракі. Здалёк мігценне свечак выглядае як Млечны шлях на зямлі.
    Спад спёкі звычайна прыходзіць паміж 22 і 24 жніўня. Назва гэтага сонечнага перыяду адлюстроўвае перамены ў тэмпературы паветра. Адгэтуль з кожным днём яно становіцца ўсё халаднейшым. На большай частцы тэрыторыі Кітая сезон