• Газеты, часопісы і г.д.
  • 24 сонечныя перыяды: зiма  Гао Чуньсян, Шао Мінь

    24 сонечныя перыяды: зiма

    Гао Чуньсян, Шао Мінь

    Памер: 36с.
    Мінск 2021
    18.35 МБ
    
    Песня сонечных перыядаў
    Вясной1 дождж2 абуджаецца3, вясенні4 чысты5 дождж6.
    Летам7 збожжа8 каласіцца9, наліваецца ў летнюю10 спёку11. Восенню12 спёка13 сціхае, час восеньскіх15 росаў16 ды шэрані17. Зімой18 снежнай19, вельмі снежнай20, час зімовых21 халадоў22.
    1 Пачатак вясны 2 Дажджавая вада 3 Абуджэнне насякомых 4 Вясенняе раўнадзенства
    5 Чыстае святло 6 Хлебны дождж 7 Пачатак лета 8 Наліўное збожжа 9 Каласаванне хлябоў
    10 Летняе сонцастаянне 11 Малая спёка і Вялікая спёка 12 Пачатак восені 13 Спад спёкі
    14 Белыя росы 15 Восеньскае раўнадзенства 16 Халодныя росы 17 З’яўленне шэрані
    18 Пачатак зімы 19 Малы снег 20 Вялікі снег 21 Зімовае сонцастаянне 22 Малы холад і Вялікі холад
    24 сонечныя П6?ЫЯДЫ: 31*А
    Тэкст Гао Чуньсян, Шао Мінь	Ілюстрацыі Сю Мінчжэнь, Лі Цзын
    Мінск
    «Новое знанне» 2021
    fe^6 &MifaX£# I DOLPHIN BOOKS ©iPG Фая^жкбжіа
    УДК 087.5:502
    ББК 20.1
    Г19
    Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор'я.
    Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з'явамі надвор'я.
    Выданне для вольнага часу
    Гао Чуньсян, Шао Мінь
    24 СОНЕЧНЫЯ ПЕРЫЯДЫ: ЗІМА
    Для чытання дарослымі дзецям
    Пераклад з англійскай мовы Таццяны Цуканавай
    Адказны за выданне Вікторыя Маўчанская
    Падпісана да друку 24.02.2021. Фармат 60x90 */ . Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 5,0. Ул.выд. арк. 6,5. Тыраж 200 экз. Заказ 335.
    ТАА «Новое знанне». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/276 ад 23.12.2015. Пр. Пушкіна, д. 15а, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Паштовы адрас: а/с 79, 220050, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэлефон/факс: (1037517) 3602002; email: nk@wnk.biz; http://wnk.biz
    «ГРАД14ЕНТ»®. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «НАВЙТЕХ». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/194 ад 23.02.2017. Вул. Бабушкіна, 6А, 220024, Мінск.
    Original title: This Is the 24 Solar Terms: Autumn
    First Edition 2018
    © E)olphin Books Co., Ltd, Beijing, China, 2018	| /Д WФ Й.Д
    1	.	..	...	! dolphin books
    24 Baiwanzhuang Road, Xicheng District, Beijing 100037, China €1PG I ФДЯ^ЖЖЖа
    All rights reserved.
    ISBN 9789852402460
    © Пераклад на беларускую мову. ТАА «Новое знанме», 2021
    бавоўны дастаюць насенне
    Захоўванне бавоўны
    Распушванне бавоўны
    Бабуля адзначае, што зіма ў вёсцы значна халадней за зіму ў горадзе. Пасля збору восеньскага ўраджаю бавоўніку яна паабяцала зрабіць для Яі новае паліто, якое не будзе прадзімаць вецер. Цяпер Яя чакае зіму, бо ёй не церпіцца прымерыць новае паліто.
    Заснежанае поле падобна на вялікае палатно з малюнкамі слядоў. Яя ўважліва разглядае гэта палатно і спрабуе здагадацца, хто ўпотайкі «маляваў» на ім мінулай ноччу.
    ПАЧАТАК ЗІМЫ
    Тэмпература падае, дрэвы стаяць голыя, зрэдку ў палях можна ўбачыць маленькіх дзікіх звяроў. Напэўна, іншыя ўжо ўпалі ў зімовую спячку. Тата кажа, што для некаторых халаднакроўных жывёл, напрыклад, для змей і асабліва жаб, сон — надзейны спосаб перажыць суровыя зімовыя месяцы.
    Яя заўважае, што ўзімку людзі большую частку часу праводзяць дома. Хіба гэта не падобна на спячку?
    Год
    Пачатак зімы выпадае на 7 ці 8 лістапада. Кітайскі іерогліф «зіма» таксама азначае «заканчваць, завяршаць»: у гэты перыяд нарыхтоўваюць сабраны ўраджай, які дагэтуль некалькі дзён сушыўся на сонцы. Гэта час, калі маленькія дзікія звяры вяртаюцца ў свае гнёзды і норы і ўпадаюць у спячку. I, хаця людзі ў спячку не ўпадаюць, у пачатку зімы кітайцы імкнуцца харчавацца сытнай, сілкавальнай ежай, каб супрацьстаяць жорсткім зімовым халадам.
    Месяд
    Калі ў дзень пачатку зімы сонечна, зіма будзе марознай, а калі хмарна, зіма чакаецца цёплая.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвыійэйшая
    тэмпература°C
    Найніжэйшая
    тэмпература°C
    | Снег і дождж
    У большасці рэгіёнаў Кітая ў перыяд пачатку зімы рэзка выпадаюць разнастайныя ападкі: ад дажджу і мокрага снегу, да снегу з градам. Трымаецца нізкая тэмпература, але яна можа знянацку павышацца. У атмасферы накопліваюцца забруджвальныя рэчывы і ўтвараюць моцны туман альбо лёгкую смугу.
    МАЛЫ СН£Г
    Калі не сабраць ураджай гародніны да малога снегу
    ен увесь змерзне
    распавядае дзядзуля і спускаецца
    разам з іншымі ў глыбокі прасторны склеп, напоўнены гароднінай. Пекінская капуста лепш за ўсё захоўваецца, калі яе скласці пірамідай, таксама павінны быць адмысловыя месцы для захоўвання бульбы, ямсу, часнаку і іншай гародніны, якой будзе сілкавацца ўся сям'я на працягу зімы.
    й»® о	
    а»іг	
    Малы снег выпадае на 22 ці 23 лістапада. Назва гэтага сонечнага перыяду азначае пачатак снегу і яго колькасць. Надвор'е ў гэты час халоднае і сухое. Зіма толькі ўсталёўваецца на поўночнай частцы паўднёвага
    Хаця снегапады ў перыяд малога снегу невялікія, яны вельмі карысныя для палеткаў.
    Кітая, у той час як поўнач ужо сутыкаецца з моцным халодным фронтам, такім чынам, першы снег звычайна выпадае ў паўночным Кітаі. Гэта пароша — невялікія плямкі снегу, які неўзабаве тае, не пакідаючы слядоў. Снегапады падчас малога снегу надзвычай карысныя для сельскагаспадарчых культур.
    Восеньскае раўнадзенства
    Вясенняе раўнадзенства
    даўжыні 240°.
    т Сонца 1 дасягае экліптычнай
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найніжэйшая тэмпература°C
    | Час уцяпляцца
    Надыход моцнага халоднага фронту ў перыяд малога снегу прыводзіць да таго, што тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі паўночнага Кітая падае ніжэй за 0 °C. Такім чынам,
    у гэты самы засушлівы перыяд году, снегапады надзвычай важныя. I, хаця іх выпадае зусім трошкі, гэта нагадвае людзям пра тое, што варта больш цёпла апранацца і захоўваць цяпло. А для садаводаў гэта знак: прыйшоў час засцерагчы дрэвы ад марозаў.
    J*A
    ЛЛАЛЫ ХОААЬ
    Яя з татам шпацыруюць па снезе і адчуваюць ^^ ад вялікага куста хімананта. Чым бліжэй яны пады^ мацнейшым робіцца водар.
    at*
    АЛААЫ KOMV
    Яя з татам шпацыруюць па снезе і адчуваюць прыемны пах ад вялікага куста хімананта. Чым бліжэй яны падыходзяць, тым мацнейшым робіцца водар.
    Малы холад здараецца паміж 5 і 7 студзеня. 3 гэтым перыядам надыходзяць найбольш халодныя дні года. Па метэаралагічных дадзеных температура паветра ў перыяд малога холаду звычайна ніжэй за тэмпературу падчас вялікага холаду. Кітайская прымаўка кажа:
    «Найхаладнейшыя дні здараюцца падчас трэцяга дзевяціднёвага перыяду ад зімовага сонцастаяння (што акурат выпадае на канец малога холаду)». Малы холад азначае, што прышоў апошні перыяд месяцовага календара.
    А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
    Найвышэйшая тэмпература
    | Перадухіленне шкоды ад прымаразкаў
    Нізкія тэмпературы падчас малога холаду могуць пашкодзіць пасевы і дрэвы. Садаводы страсаюць снег з пладовых дрэў, каб не даць галінам змерзнуць і абламацца.
    I Дзевяць зімовых перыядаў
    Песня пра дзевяць перыядаў
    Падчас першага і другога перыядаў трымай рукі накрытымі;
    Падчас трэцяга і чацвёртага перыядаў кроч па лёдзе;
    Падчас пятага і шостага перыядаў глядзі, як зелянеюць вербы;
    V	сёмы перыяд растаюць рэкі;
    V	восьмы перыяд вяртаюцца дзікія гусі;
    I ў дзявяты перыяд быдла пачынае працаваць у полі.
    Старажытныя кітайцы падзялілі дні пасля зімовага сонцастаяння і да надыходу вясны на дзевяць перыядаў, у кожным з якіх па дзевяць дзён. Па прашэсці гэтых дзён надвор'е робіцца цяплейшым і пухнатыя коцікі вярбы, нібы снег, разносяцца па гарадскіх дарогах і ўзбочынах. Існуе вядомая народная песенька, у якой пяецца пра гэтыя дзевяць перыядаў.
    Тры хоў зімовага сонцастаяння
    Падчас першага хоў земляныя чарвякі ўсё яшчэ спяць, скруціўшыся.
    Падчас другога хоў алень мілу скідае свае рогі.
    Падчас трэцяга хоў пачынаюць цячы вясеннія ручаі.
    I Алені мілу скідаюць свае рогі
    | Квітнее камелія
    Лісце камеліі тоўстае, бліскучае, светлазялёнага колеру. На фоне вялікага дыску кветкі з яркімі пялёсткамі яны выглядаюць вельмі вытанчана. Існуе каля 2 тыс. відаў гэтай экзатычнай, традыцыйна дэкаратыўнай кветкі, якую любяць ва ўсім свеце.
    Кітайцы ўспрымаюць аленя мілу як несамавітую жывёлу, што мае галаву каня, рогі аленя, асліны хвост і капыты каровы. Гэты від некалі быў на мяжы вымірання. Самцы мілу скідаюць свае рогі падчас зімовага сонцастаяння, але да наступнага лета ў іх вырастуць новыя.
    I Робім ЦЗЯОЦЗЫ
    Па традыцыі кітайцы ядуць цзяоцзы ў дзень зімовага сонцастаяння. Са старажытных часоў людзі надавалі гэтаму дню такое ж важнае значэнне, як і святу Вясны. У адрозненні ад месяцовага кануна Новага года — «cisui», які азначае развітанне з сыходзячым годам, словам «tiansui» называюць канун зімовага сонцастаяння, і гэта літаральна азначае «стаць на год старэйшым». Такім чынам, хаця месяцовы Новы год яшчэ не настаў, людзі ўжо сталі старэйшымі на год. Менавіта ў гэты дзень сем'і на поўначы Кітая збіраюцца разам, каб рабіць цзяоцзы, і кожны член сям'і мае адмысловае заданне. Хтосьці замешвае цеста, хтосьці раскручвае абгорткі для цзяоцзы, а нехта чысціць часнок для соусу, у які будуць макаць клёцкі. Калі сям'я збіраецца разам, каб есці цзяоцзы, уся хата напаўняецца цеплынёй, гоманам і смехам.
    I Адлічваем дні да вясны
    У старажытныя часы кітайцы прыдумалі, як адсачыць пераход ад зімы да вясны. Яны малявалі дзевяць кветак слівовага дрэва, у кожнай кветкі было па дзевяць пялёсткаў, і зафарбоўвалі штодня пасля зімовага сонцастаяння па адным пялёстку. Калі ўсе дзевяць пялёсткаў у дзевяці кветак былі зафарбаваныя, гэта азначала, што зіма скончылася.
    I Аасункі для гурманаў
    Раней зімоваму раўнадзенству надавалі надзвычай важнае значэнне і гатавалі ў гэты дзень адмысловыя стравы. Гэта традыцыя падтрымліваецца і ў нашыя дні. На поўначы Кітая гатуюць цзяоцзы, а ў паўднёвай правінцыі Фуцзянь ядуць качку з імбірам. Традыцыйная страва гэтай пары года ў ніжнім басейне ракі Янцзы — клейкі рыс, прыгатаваны на пары, у Шанхаі — тан'юань (шарыкі з клейкай рысавай мукі з салодкім начыннем), а на Тайвані — пірог з клейкага рысу.