24 сонечныя перыяды: зiма
Гао Чуньсян, Шао Мінь
Памер: 36с.
Мінск 2021
Цзяоцзы
Качка з імбірам
Клейкі рыс на пары з чырвонай фасоллю
Тан'юань
Нарцыс
| Безліч нарцысаў
Сваёй вялікай і мясістай цыбулінай сферычнай формы нарцыс нагадвае часнок альбо цыбулю, таму яго яшчэ называюць «вытанчаным часнаком» альбо «нябесназялёнай цыбуляй». Нарцысы лёгка вырошчваць. Дакладна правераны спосаб: пакласці восенню цыбулінку ў чыстую ваду. Калі ёй будзе дастаткова святла і тэмпература паветра будзе спрыяльнай, цыбуліна прарасце ўзімку.
Тры хоў малога снега
Падчас першага хоў знікае вясёлка.
Падчас другога хоў павялічваецца энэргія ян (мужчынская) і памяншаецца энэргія інь (жаночая).
Падчас трэцяга хоў дрэннае надвор'е стварае цяжкія дарожныя ўмовы.
I Дагляд за дрэвамі ўзімку
Калі тэмпература паветра падае, садаводы звычайна абмотваюць ствалы сваіх пладовых дрэў саламянымі вяроўкамі, каб уратаваць іх ад марозаў.
Ствалы такіх дрэў, як таполя і вярба, пакрываюць пабелам на метр ад каранёў. На гэта ёсць дзве прычыны. Папершае, тонкі слой пабелу забівае грыбок і бактэрыі, а таксама шкоднікаў, якія жывуць на дрэвах. Падругое, непакрытыя пабелам ствалы ўбіраюць у сябе шмат сонечнага святла на працягу дня, але ноччу тэмпература рэзка падае, таму ствол становіцца ўразлівымі да абмаражэння. Абельванне дапамагае ствалу адлюстроўваць ад 40 да 70 % сонечнага святла, дзякуючы гэтаму не адбываецца рэзкага перападу тэмпературы паміж днём і ноччу і ствол не расколваецца.
I Збожжасховішча
Разнастайнае збожжа і гародніна, сабраныя ўвосень, зараз мусяць быць захаваныя. Радыс, бульбу, батат, пекінскую капусту, зялёную кітайскую цыбулю і гарбузы
памяшчаюць у склеп, а збожжа добра праветрываюць, высыпаюць у мяхі і захоўваюць у збожжасховішчы.
I Завірухі
Завірухі з'яўляюцца пры моцным ветры і снезе і звычайна адбываюцца пасля некалькіх снегападаў. Калі завеі налятаюць на свежы, яшчэ не ўшчыльнены снег, неба ператвараецца ў шырокую белую прастору. Моцны вецер — асноўная прычына завей. Яны часта здараюцца ў жывёлагадоўчых раёнах паўночнага Кітая.
| Марынады
Кітайская прымаўка кажа: «Марынуй пенкінскую капусту падчас малога снегу, а еш падчас вялікага». У кожнай сям'і ў перыяд малога снегу нарыхтоўваюць прадукты, якія лёгка захоўваць зімой, напрыклад, марынаваную пекінскую капусту, радыс, а таксама робяць кілбасы і бекон.
Марынаваная пекінская капуста
Марынаваны радыс
ВЯЛІКІ СН£Г
Раніцай Яя прачнулася і вельмі здзівілася: звонку ляжаў шырокі тоўсты снежны полаг, ён пакрыў сабой усё наваколле. Дах хлява абрынуўся пад вагай снегу, і брат Яі акурат чыніў яго. Яя падавала брату патрэбныя інструменты, а потым пайшла гуляць у снежкі з сябрамі.
Вдлі^і
Перыяд вялікага снегу выпадае на 6, 7 альбо 8 снежня. У адрозненні ад малога снегу, калі зямлю толькі злёгку запарошвае, у гэты час ідуць моцныя снегапады і тэмпература паветра значна паніжаецца. Агульнае зніжэнне колькасці ападкаў робіць клімат па ўсёй краіне даволі сухім.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
Найвышэйшая
тэмпература °C
Моцныя снегапады даюць спадзеў на ўраджайны год.
| Снег паўсюль
Падчас перыяду вялікага снегу бываюць наступныя прыродныя з'явы: снегапады, мокры снег, імжа і смуга — яны ператвараюць поўнач Кітая ў зямлю льда і снегу.
I Сняжынкі
У перыяд вялікага снегу найпрыгажэйшымі «кветкамі» ў паўночным Кітаі з'яўляюцца сняжынкі. Ты калінебудзь разглядаў іх? Часам сняжынкі складаюцца са снежных кропелек альбо падаюць вялікімі камякамі. Іншы раз яны шасцікутнай формы, падаюць павольна, як гусіны пух. Аматары сняжынак і навукоўцы разглядзелі і апісалі шмат разнастайных відаў сняжынак па ўсім свеце і дакладна вызначылі не менш за 20 тыс. узораў. Як сняжынкам удаецца ствараць так шмат формаў? Гэта звязана з атмасферай воблака, у якім з'яўляюцца сняжынкі, зменамі тэмпературы, вільготнасцю і плынямі паветра, з якімі крышталікі снегу сустракаюцца падчас свайго падарожжа ў верхніх слаях атмасферы.
Тры хоў вялікага снегу
Падчас першага хоў птушкі гедан не спяваюць.
Падчас другога хоў у тыграў шлюбны сезон.
Падчас трэцяга хоў прарастаюць карані траў.
Сняжынка ў форме ігольчатай зоркі
Сняжынка ў форме пласцінкі
| Птушкі гедан перастаюць спяваць
Падчас вялікага снегу птушкі гедан не спяваюць. Насамрэч, гедан зусім не птушка, а сысун, якога яшчэ называюць палятухай. Яна мае лятальную перапонку, альбо патагіум, — пухнатую, падобную да парашута мембрану, якая цягнецца ад запясця да шчыкалаткі і дазваляе жывёле пералятаць з дрэва на дрэва.
I Выпадзенне своечасовага снегу абяцае ўраджайны год
Акрамя таго, што снег дзейнічае як «коўдра», ахоўваючы азімую пшаніцу ад холаду, ён змяшчае шмат нітрыдаў, якія будуць сілкаваць глебу пасля таго, як снег растае. Таксама снег не дазваляе перажыць зіму яйкам гельмінтаў, замарожваючы іх да смерці.
I Лепім снежныя камы
Ці ведаеш ты, што не з любога снега можна скатаць вялікі ком? Навуковы факт: толькі тыя сняжынкі, якія ўтварыліся пры ўмерана нізкіх тэмпературах могуць склейвацца. Тыя, што выпадаюць у халаднейшыя дні, не такія вялікія і згуртаваныя, каб з іх можна было зляпіць вялікі ком.
У наступны раз, як убачыш снег, паспрабуй зляпіць снежны ком і паглядзі, наколькі вялікім ён атрымаецца.
| Гуляем у снежкі
Дзеці любяць гуляць у снежкі, ладзіць снежныя бойкі і катацца на лыжах на свежым паветры. Гэтыя віды дзейнасці карысныя для цыркуляцыі крыві і дапамагаюць не змерзнуць на вуліцы.
I Ядзім смажаны батат
Ha вуліцы марозна, але ў доме цёпла і сытна. Сям'я збіраецца разам вакол печкі і смажыць батат.
Традыцыя падаваць на стол цзяозі ў дзень зімовага сонцастаяння захоўваецца ў памяць аб знакамітым лекары кітайскай медыцыны часоў дынастыі Хань Чжан Чжунцзыне (150215 г. н.э). Па легендзе была сцюдзёная зіма, калі Чжан звольніўся са сваёй пасады вярнуўся ў родныя мясціны. Ен заўважыў,
што ў людзей з яго мястэчка былі абмарожаныя вушы. Засмучаны гэтым, лекар прыгатаваў адмысловае начынне для клёцак цзяозі, якія вырабляюць у форме вуха, зварыў іх у велізарным рондалі ды раздаў мясцовым жыхарам. Лекавыя травы ў складзе гэтай смачнай і сытнай стравы загаілі абмарожаныя вушы людзей. Яя глядзіць, як бабуля робіць цзяозі, і сама лепіць некалькі штук у выглядзе вушак.
Зімовае сонцасшаянне
Зімовае сонцастаянне выпадае паміж 21 і 23 снежня. Гэта адзін з асноўных сонечных перыядаў, падчас якога адзначалі свята Зімы, альбо Фестываль Чанчшы. V гэты дзень сем'і прыносілі ахвяраванні памерлым продкам. Зімовае сонцастаяне адбываецца, калі Сонца
знаходзіцца непасрэдна над Тропікам Казярога. V гэты час самы кароткі светлавы дзень у годзе і самая доўгая ноч у паўночным паўшар'і.
Найхаладнейшыя дні прыходзяць пасля зімовага сонцастаяння.
А Занатуй паказчыкі тэрмометра ў гэты дзень.
Вясенняе
Малая Мядзведзіца
Вялікая
Мядзведзіца
Зімовае сонцастаянне
Восеньскае раўнадзенства
сонцастаянне ♦
Летняе
» раўнадзенства
Палярная зорк£
' Д IЗялікі
I 1 коўш
I Астранамічны феномен
У паўночным паўшар'і дзень зімовага сонцастаяння самы кароткі, а ноч — сама доўгая ў годзе. Каля 22 гадзін можна ўбачыць, як коўш сузор'я Вялікай Мядзведзіцы паказвае на поўнач.
Найвышэйшая тэмпература
Тры хоў пачатку зімы
I Вада пачынае замярзаць
Калі тэмпература падае, зямля на поўначы замярзае і робіцца цвёрдай, а на рэках і азёрах утвараецца тонкая ледзяная скарынка. На поўдні гэта час збіраць восеньскі ўраджай і араць зямлю, каб паспець пасадзіць азімую пшаніцу.
Падчас першага хоў пачынае замярзаць вада.
Падчас другога хоў пачынае ледзянець зямля.
Падчас трэцяга хоў, згодна з павер'ем фазаны ныраюць у раку і ператвараюцца ў малюскаў.
I Зімовая спячка
Для некаторых дзікіх звяроў спячка — надзейны спосаб перажыць зімовыя маразы і недахоп ежы. Тэмпература цела халаднакроўных жывёл, такіх як змеі і жабы, паніжаецца адначасова з тэмпературай наваколля, і яны знерухомліваюць да здранцвення. Некаторыя цеплакроўныя жывёлы, такія як вожыкі, таксама ўпадаюць у спячку. Яны скручваюцца ў клубок у цёплых норах і спяць усю зіму. У такім стане вожыкі могуць пражыць без ежы і з малой колькасцю паветра доўгі час, бо вельмі рэдка дыхаюць.
А якіх жывёл, што ўпадаюць у спячку, ведаеш ты?
I Квітнеюць архідэі
Архідэю, кітайскую сліву, бамбук і хрызантэму называюць «чатырма джэнтльмэнамі» саду. Архідэям патрэбны цень, таму яны часта растуць у далінах. Сваім бліскучым, вытанчаным лісцем і элегантнымі, злёгку афарбаванымі пялёсткамі, якія выпраменьваюць свежы водар, яны нагадваюць постаць сціплага джэнтльмэна. Некаторыя са шматлікіх разнавіднасцяў архідэй, напрыклад, халоднарослы цымбідыум, квітнеюць у пачатку зімы, і чым ніжэйшая тэмпература паветра, тым мацнейшы іх водар Для старажытных кітайцаў архідэя ўвасабляла сабой эстэтычную дасканаласць, а таксама атаесамлялася з радасцю сапраўднага сяброўства.
IТрэба сагравацца
Кожная сям'я мусіць падрыхтавацца да надыходу зімы. Людзі распальваюць печы у дамах. А на вуліцы іх аберагаюць ад халадоў мягкія свежапашытыя паліто. Нават у свойскай жывёлы, коней, авечак і сабак — футра становіцца больш грубым, каб супрацьстаяць зімоваму холаду. Быдла адпачывае ў хлеве, а коні — ў стайні, дзе гаспадары злажылі ім для ежы дадатковае сена. Стайні, авечнікі, сабачыя будкі і куратнікі трымаюць закрытымі, каб туды не трапляў ледзяны вецер.
I Абрэзка дрэў
Шматлікія садовыя дрэвы таксама засынаюць на зіму. Гэта дае магчымасць садаводам трохі абрэзаць дрэвы, прарадзіць іх, зрэзаўшы сухое галлё, старыя і пашкоджаныя галінкі. Пасля абрэзкі паляпшаецца доступ сонечнага святла і паветра да галін, па іх лягчэй рухацца пажыўным рэчывам, якія адганяюць шкоднікаў і дапамагаюць супрацьстаяць хваробам, — усё гэта дазваляе дрэвам вырасціць лепшыя і смачнейшыя плады. Розныя садовыя дрэвы патрабуюць розных відаў абрэзкі ў адпаведнасці са сваёй формай і ўзростам.
I Сарокі будуюць гнёзды
Звычайна сарокі будуюць гнёзды на галінах вялікіх дрэў непадалёк ад чалавечага жытла. Гэты занятак займае ў іх некалькі месяцаў. Птушкам патрэбны гэты час, каб пераканацца: усё ў поўнай гатоўнасці для таго, каб яны змаглі высядзець у ім свае яйкі ў надыходзячым годзе. Яны лятаюць тудысюды да кроны выбранага дрэва і прыносяць у дзюбах палачкі, гліну, пер'е, поўсць жывёл — усё тое, з чаго яны будуюць каркас гнязда, і хварасціны, якімі яны абкладаюць гняздо звонку. Пабудова цёплага надзейнага гнязда можа заняць да чатырох месяцаў.