Адвечная песня
Янка Купала
Выдавец: Выдавецтва Антона Грыневіча
Памер: 36с.
Пецярбург 1910
ВЫДПНЬНР Л. ГРЫМЕВІЧЛ.
ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо
ПЕЦЯРБУРГ.
1910.
ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо ооо
Янка Купала.
В S S
в в
пкьня
у ХІІ-ці праявак.
Янка Купала.
==
ПЕСЬНЯ
у ^ІІ ПРЛЯВ^.
Пецярбург.
1910.
П P fl Я В Ы:
1. ^рэсьбіны
VII. Касьба і жніво
II. На службе
VIII. Восень
III. Вясельле
І?<. Сьвята
IV. Весна
ft. Зіма
V. За са?<ою
^І. ?(аутуры
VI. Лета
?<ІІ. На магілка?сь
Друкарня Пенткоўскаго, В. Падяческая, 22.
^рэсьб i н ы.
Вясковая убогая хата. Ноч. Усе сьпяць. У васінавых начоуках аберчанае зрэбнымі пялёнкамі ляжыць дзіцянё. Над нм зьяўляюцца цені і пяюць.
Жыцьцё.
Усесільнай рукою твареньня
Даю яму права істненьня, На ўласнасць ваду і зямлю, Душу яму такжэ даю.
Пад ўладай сваей будзе меці
Як ёсць усё чыста на сьвеці;
Ён будзе ўсіх чыста дужэй, Ён будзе ўсіх чыста мудрэй.
I рэкі, і долы, і горы
Яго будуць слухаць с пакорай;
Там высушэ, там правядзе, Там зрые, а там узьнясе.
Лясы ён аберне на поле,
Уселякіе ўстронць будоўлі:
Сьвятыні пад неба зірнуць, Цямніцы пабелай бліснуць.
Такь будзе ён царам прыроды, Сам найдасканальшага роду,
I будзе цар гэты павек Названьне насіць — чэлавек.
Д о л я.
Яму буду я напеваці
Аб радасьці, славе, багацьці.
Дзе шчасьця палае прасьвет, Як самага сонейка цьвет.
Ен, чуючы гэтые песьні,
He раз загалосе балесьне, I страшнай азвецца кляцьбой, Бязсільны жыць вечна са мной.
I стане ганяцца за мною
Ен думкамі, сэрцэм, душою,— Я, песьню прапеўшы, ўцяку Ці ў поле. ці ў лес, ці ў раку.
I будзе так жыць і маліцца, Сваею неўдачай хваліцца
Стварэньне Жыцьця—чэлавек, Аж ляжэ ў зямельку на век.
Б е д а.
Во!—тутка маё панаваньне!
Са мной ён і ляжэ, і ўстане. Весна, лета, восень, зіма— Я з нм, як царыца сама.
Напрасна мяне будзе гнаці,
3 нм буду за хатай, у хаці, I так ён зжывецца са мной, Што стану яго я душой.
На плечы ўзвалю горб вялікі,
Абую ў лазовые лыкі, Як ночай хай блудзе па дню,— Прасьветласць я выдзеру ўсю.
— 5
Голад і ^олад (разам).
Мы будзем хадзіць за нм парай, Наводзіць балесьці і хмары, Душой і хацінай трасьці, Адвечньіе казкі плясьці.
Хай чуе і сілен, і молад,
Як страшэн, і голад і холад, I рыне ў магільны пясок Праз стужу, праз хлеба кусок.
X 0 р.
Гэй, спраўма над нм тут хрысьціны Сьлязы і крыві церушынай!
Хай будзе ні мал, ні вялік, Ніхай носе імя: Мужык.
Дзіцянё заплакало; цені разьбегаюцца і нікнуць.
II.
На службе.
Дворны папар, лагі. Недалёка лес. Дзень хмурны; слата. Пасецца скаціна; каля яе снуе маленькі пастушок. Апратка у яго паабрываная. Босы. У ззябнутых руках трымае бяроставую трубу. 3 лесу дарогай паказываецца кабеціна, — яго матка.
Пастушок.
Ў сваей хатцэ і пры матцэ Жыў ня жыў, Беда выпхнула бадзяцца, У сьвет пабрыў.
Кожын гоне, папіхае, Свой, ня свой.
Ой ты, служба, ой благая, Божэ мойі
Ой ты доля пустасейна!
Рад не рад;
Далі кут, і той ня пэўна— Да Каляд.
Нясуць хлеба, ці да хлеба, I глядзяць:
Ведай, есьці шмат ня трэба...
Узяць?... не ўзяць?
Воўк, ваўчыха за гарою Завядзе,
Hi прыстаньня, ні спакою Ой нідзе!
М а т к а (падходзючы).
Што ня весел так, сынулька, Мой жэ ты?
Табе кланяўся татулька
I браты.
Гавары-ж ты мне, мой мілы, Родны мой,
Як там служба, як там сілы, Як з ядой?
Ці кусочэк калі ласы Паднясуць?
Ці ня крыўдзюць калі часам? Ці ня бьюць?
Калі-ж прыдзе тое сьвятка
3 ласкай тэй,
He разстанешся ты с хаткай, Са сваей?
Пастушок.
Як у служкі сходзюць леты— У пастуха,
Пытай, маці, птушкі гэтай— Канюха.
Запытайся гэтай хмары— Гэтых сьлёз,
Гэтай кветкі на папары—Гэтых лоз.
Гэтай грушьі сярод поля, I балот:
Яны ўсе аб маей долі Вядуць шчот.
Матка.
He хачу я нх пытаці, Мой сынок, He пацешуць яны маці, Сакалок.
Калыхала, гадавала, Як магла,
А цяпер што дачэкала? Што нашла?
Пастушок.
He плач, маці, і ня злуйся На жыцьцё,
Як я ў сілачку ўбяруся, Змагу ўсё.
Вечарэе. Пастушок гоне скаціну дамоў. Маці пахліпываючы ідзе у сьлед за нм.
III.
Вясельле.
Хата у маладога. Шмат народу. Стол повен гарэлкі і ўселякай яды. За сталом сідзяць на лавах: сват, свацьця, маладые, закосьнік, маршалак, дружкі і прыданые; усе вясёлые. Музыка гульня.
С в а т.
Вот дзе, братцы, разгуляцца!
Вот пацешыцца калі!
Хоць бярыся, распраніся, Ды у прысядкі валі!
Звонюць чаркі, трашчаць скваркі, Лопат, гоман, сьмех і крык, Во! сяло дзе ходам ходзе, Гора дзе забыў мужыкі
Гасьцей поўна, усё роўна, Як дзе сходка, ці кірмаш. Есць Марыся, Дамініся, Юрка. Саўка і Тамаш.
Як належэ, ў скрыпку рэжэ Наш музыка, наш Аўлас; За пм сьледам, як за дзедам, Бье у бубен Апанас.
Трыльля! трыльля! вось кадрыля, Вось лявоніха ідзе, Валюць проста. як бы з моста, Як ніколі, як нідзе!..
С в а ц ьц я.
Вот забава! вот так слава
Маладому, маладой!
Усё ладам, і с парадам,
I пастаўлена парой.
Кругом шчыра, сала, сыраў— Хоць ты сьліну палыкай, Тоўста, густа хлеба лустаў— A пірогі а каравайі
Дзеўкі с твары, як бы ў жары, Як бы сонцэ касьнікі, Ну, а мальцы—ліжы пальцы! Вот яны! вот дзяцюкіі
He нарокам, бокам-скокам, He гулялі так даўно.
Гоп-ляі сваце, паскакаці! Ну вясельле! ну яно!
М а л а д ы.
Хто вясёлы, хоць і ў горы, Таму слава, таму чэсьць!
Чым багата, рада хата. He жалейце піць і есьць!
(Да маладой).
Ты, сястрыца, дось смуціцца Уздыханьне ў кут пашлі, Еш, лябёдка, запі водкай, Душу песьняй весялі!
Кончым зараз гэты галас, Гульня пойдзе за нішто;
Зажывём мы па сваёму, Як ыіколі, як ніхто.
Мал адая.
Гуляй, мілы, колькі сілы!
He ўважай нудьі маей:
Я паплачу, знамо, бачу
Чужу хату і людзей.
Чужа хатка, бацька, матка, Сама тутка першьі разт>; Ныюць грудзі, што-то будзе? Што чэкае ў жыцьцю нас?
?< 0 р.
Рэдкі сьмехі і пацехі,
Часты сьлёзы і беда!
Е часіна, ё скрыпіна,-—
Весяліся, грамада!
Сват вылазе з-за стала і сыпе лявоніху са свацьцяй; за нм малады з маладой і уся дружына.
IV.
В е с н а.
Раніца. Вясковая хата;выгляднепрытульны і убогі. Праз маленькае ваконцэ прабіваецца бледнаваты блеск. Цемнавата. Мужык сядзіць на палу зьвесіўшы ногі, курыць люльку і глыбока нешта думае. Уходзе Весна: на галаве ў яе с курасьлепу і пралесак вянок, у руках разарваны ланцуг.
Весна (з рызыкай тоненькім голасам).
Ну, як дуж, мужьічок?
К табе ў госьці іду.
На бок жыва, на бок!
I бяду, і нуду!
Пратры вочы са сну, Марш к другому жыцьцю!
Строй саху, барану
I севалку сваю!
Ужо прасохла ральля,
Ужо рунее трава, К сабе клічэ земля, Ты ў яе галава.
Табе рэчкі бурляць, Табе кветкі цьвітуць, Табе пушчы шумяць, I зязюлі пяюць.
Ды і сонцэ, глядзі, Гэтак сьвеце не зра. Ну ідзі! ну ідзі!
Араць, сеяць пара!
Мужык (што хвіля ўздыхаючы).
Ужо ўстаю, ўжо іду, Ясна пані Весна, Толькі вот на бяду Зерня к севу німа.
Трохі нешта было, Што мне Восень дала, Вось Зіму нанясло, I ўсё чыста зьвела.
Апасьледні мяшок
К Калядам я змалоў, Цяпер сьвіран і ток, Як хто махалам зьмёў.
I сам сеяць я рад, Ды, як бачыш, с Каляд Усё выбраў да дна, Ой Весна! ой Веснаі
В е с н a.
Што мармочыш ты там? Німа часу чэкаць,— Табе раду я дам, Як бяду ашукаць.
Асьмель трохі сябе, Пыху с сэрца зьнімі, I насеньне к сяўбе 3 магазыну вазьмі.
Браць ня прыдзецца пімат, Які пудзік другі, Бо, як чула я, брат, Шнур твой вельмі вузкі.
М у ж ы к.
Міла рада твая, Ясна пані Весна, Дый, як сьвет пазнаў я, Мне вядома яна.
Знаю я магазын, Толькі з нм з году ў год Адзін выхад, адзін: Недарод, недарод.
В е с н а.
Бог с табой!—я іду Падаць Лету наказ; Адно скем: я ў гаду He бываю двух раз.
Адходзіць. Мужык злазе с пала, бярэ с калка хамут і дугу выходзе с хаты. Сонцэ прыветліва заглянула ў ваконцэ.
V.
За сахою.
Поле. Неба яснае. У недалёкай зялёнай дуброве кукуе зязюлька Мужык арэ. Конік, малы і худы, што мінута прыстанаўліваецца Над галавой аратага пяюць жаваранкі. Гасьцінцам прыбліжаецца падарожны.
Лраты (ходзючы за сахой).
Гайда, баразною, Косю мой маленькі, Гайда, за сахою, Селянін худзенькі!
Гэткае раздольле
На усе староны!— Выарэм мы поле Ў скібіны, ў загоны.
Зерня ў полі зложым Жменяй спрацаванай; Зарунейся збожжэм, Цьмяная паляна!
Пройдуць гэтта людзі, Бедны і багаты.
Дзіўна, дзіўна будзе, Што зрабіў араты?
Гайда баразною, Косю мой маленькі!
Гайда за сахою, Селянін худзенькі!
Падарожны (падбліжаючыся).
Гетак с песьняй, гэтак, 3 верай і надзеяй
Кожын свой палетак Хай арэ і сее!
Ці дошч залівае, Ці вецер бушуе, Птушка ані дбае, Гнёзды ўе, будуе.
He пытаў араты Свайго шчасьця, долі, Што дадуць зерняты, Кінутые ў полі.
Гэтак с песьняй, гэтак, 3 верай і надзеяй Кожын свой палетак Абарэ, засее!
Лраты (як бы сам да сябе). Тупы іптось нарогі, Конь ісьці ня хочэ, Млеюць рукі, ногі, Пыл засыпаў вочы.
Ліха чуць старое— Ломе косьці, грудзі, Жонка, як на тое, С полуднем марудзе.
Гэй, спачыньма, косю! Люльку закуру я, Можэ праца посьле Лепш памашыруе.
Падарожны (мінаючы аратага кланяецца).
Памажы вам, Божэ, Спрацаваны браце! Выараў прыгожа,—■ Толькі засеваці.
Знаць жывеш шчасьліва, Маеш хату, поле...
Дзе-ж мой дом? дзе ніва?.. Доля-ж мая, доля!
(Ідзе далей).
Лраты.
Ен ідзе і плачэ, Я плачу парою... Эй ты, небарачэ, А дзе шчасьце тое?..
Выпрагае каня; жонка ў спарышох прыносе полудзень.
VI.
Л е т а.
Поле. У далі кругом чарнеюцца лясы. На ўзьмежку, пад дзікай грушай, сядзіць задумаўшыся Мужык; напроці яго вёска, далей гасьцінец і двор, акружэны прысадамі і садамі. Налева залітая паводкай сенажаць; направа абсеяные шнуры: ярыну усю пакрывае сьвірэпка, жыта напал з Уірсой і званцом паУерсана градам. С усходу на небе падымаецца хмара — чуваць гром. К Мужыку падходзе Лета, трымаючы у ваднэй руцэ серп, у другой касу.
Л е т а.
Што задумаўся так, Мужычок? Варта глянуць крыху весялей!
Hal касу, малаток і брусок, I сярпок на! для жонкі тваей!
Званцом шастае ўжо сенажаць, Цецярэе жытцо і ячмень;
Час на Гвалт і касіці, і жаць; He на тое яастаў Пятроў дзень.
Час такі: ад зары да зары Калі ўздумаеш сілы жалець, Дачэкаешся гэткай парьт, Што прыпомне табе гэта клець,
Што прыпомнюць і дзеткі твае,
I скацінка прыпомне твая, А Зіма-ж запяе, запяе, Хоць памры—ні жыцьця, ні пуцьця!
Бяры-ж, на! што табе я даю;
Спадкі мне атказата Весна. Ідзі працу зьбіраці сваю, Сваё дзела даводзь да канца!