• Часопісы
  • Адвечная песня  Янка Купала

    Адвечная песня

    Янка Купала

    Выдавец: Выдавецтва Антона Грыневіча
    Памер: 36с.
    Пецярбург 1910
    25.32 МБ
    М у ж ы к (водзючы блуднымі вачыма).
    Што? куды ты мне кажэш ісьці, Лета яснае, жаць і касіць?
    Лёгка песьні такіе вясьці.
    Але снробуй на дзеле пажыць.
    Свой лажок я падчысьціў вясной; Сеяў шнур;—у доўг даў магазын,— Цяпер, глянь! луг занесен вадой, Колас, глянь! ці ёсьць цэлы адзін'
    Еў, ня еў, ці адзет, не адзет, Да ўсяго я ахвотны ў людзей;
    3 маей сілаю лічыцца сьвет, Чым жэ, чым я на ніве сваей?
    He ўзьнімаецца к працьі рука: Апрацівело горэ, жыцьцё.
    Эх ты доля-беда мужыка, Ой ты, Лета, ой Лета маё.
    ЛІ е т a.
    1	ня стыдна-ж табе век вяком, Хоць і дуж, як той дуб векавы, Вясыіі гутарку ўсё су плачом, Ніжэй гнуцца павялай травы!
    Нарэканьнем ня зможэш бяды, Хонь дзень, ноч нарэкай, небарак: Шчасьце ходзе гады-у-рады, Абмінаючы вёску ўселяк.
    Вось, як ведаеш, я ў цябе госьць, He драмі-ж, як пад лавой тапор, Заработкі ў дварэ, чула, ёсьць, Шнур збірай свой, ды жьтва у двор!
    М у w ы к.
    Двор я знаю даўно, ой даўно!
    3	года ў год я там сілу ўсю ўпёк;
    Калі-ж гляну, выходзе адно:
    Пуста хата, сьвіронак і ток.
    Вынімала мне паншчына дух, Зжыў яе—думаў, воля дасць хлеб, I ці зьвёў ці ня зьвёў той ланцуг, Як за паншчынай, бедзен і сьлеп.
    Л ета.
    I паехаў жэ, братка ты мой...
    He вялікі, знаць, тодк выйдзе ў нас; На! касу, серп—ваюй хоць з бядой! Іду Восені выслаць наказ.
    Юдае касу і серп Мужыку пад ногі і адходзе. Мужык вострэ касу, прабуе на ўзьмежку і мінаючы вёску ідзе у двор. Бура пачынаецца на добрае; блыскае маланка; што раз сільней грыміць гром. Бье пярун. Пасыпауся дошч з градам.
    VII.
    Касьба і жніво.
    Сенажаць і поле, што каля груійы. Гарачыня станць нязносная. Мужык разхрыстаўшыся косе. Жонка у ваднэй кашулі жнець; пры ей на казлох, абвешаных пасьцілкай, вісіць у начоўках дзіцянё; двое меньшых поўзае ў сьлед за маткай.
    М у ж ы к (абціраючы пот рукавом).
    Эх, труды, труды Непаэбытые!
    Эх, каса, каса, Потам зьлітая!
    I калі-ж с табой
    Мы, сталёвая, Здабываць пайдзём Шчасьце новае?
    Век зьвініш, сьвішчыш, Атклепаная, Век плыве сьлеза Неўніманая.
    Там гудзіц віхор, Лес хістаецца;
    Там пяе касец, Пацешаецца.
    Эх, труды, труды Непазбытые!
    Эх, каса, каса
    Потам зьлітая!
    Ж о н к а (акручываючы нагу, параненую аржоньнем).
    He палі агнём
    Гэтак, сонейко!
    He калі мне ног Так, аржонейко'.
    Трудна сыііну гнуць Спрацаваную, Каласы зьбіраць Паваляные.
    Дабрыцом-сьцяной He пахвалішся, Кроў і пот ліеш, Заліваешся.
    Усюды Бог гасьціў С сваей ласкаю, Толькі крыў, мінуў Ніву хамскую.
    Мужык.
    Ужо каса мая Прытупілася: He бярэ сіўца, Замарылася.
    Паклепаць пайду Там на межыццэ
    I бруском зьвяду, Я к належыцца.
    Ды ў ход зноў пушчу Пад песьнь сьлёзную, Хай зноў бачэ сьвет Сілу грозную.
    Ж 0 н к а (выцягаваючы стрэмку с пальца)
    Дзіцянё ў казлох Адзываецца;
    Пагляджу, пайду, Як там маецца.
    Ox, каб так шн,рок Свой счырыкалі!
    Ужо за пашу ў двор Адбыць клікалі.
    Мужык і жонка (разам).
    I жыцьцё-ж, жыцьцё
    Безпрасьветнае! Ці ня лепей ты
    Апраметнаяі
    Мужык садзіцца клепаць касу, а жонка йдзе к казлом і корме грудзёй дзіцянё.
    \Ш.
    Восень.
    Досьвітак. Ток. Бледна курыцца на сьцяне газоука. Мужык малоце. Цэп гудзіць. Яму глуха заводзючы падцінае вецер. Дзьверы атчыняюцца, уходзе Восень. У ваднэй руцэ трымае
    пук уселякіх павялых зёлак, у другой пусты мех.
    Восень.
    Я усюдах хадзіла, Я усюдах была, Як дзе што урадзіла, Я рахунак вела.
    I к табе во зайшлася Паглядзець, запытаць, Як ты жыў, як спраўляўся, Што відаць, што чуваць?
    Весна, Лета блудзілі
    Па ўсей чыста зямлі; Ці-ж па роўна дзялілі, Роўна ўроду няслі?
    Цябс с краю да краю Было ўсюды ўдаволь; Даказаў дзіваў, знаю, Твой і пот, і мазоль.
    Дык як с кормам? як жыта? Двор то мае, чым жыць: Сенам пуня набіта,
    3 дабром ток аж трашчыць.
    М у ж ы к.
    Восень, ясная пані, Глянь! я лгаць не хачу— Да паўзімкі не стане, Як лічу, не лічу.
    Німа штосьці ўмалоту, Ды і што малаціць?
    Копкі дзьве акалоту, Грэчкі з возік ляжыць.
    С копку яркі, ячменю, Трохі сена, аўса...
    Вот і хлеб, і насеньне, I за труд плата ўсяі
    Пры стале-ж сядзе спора Спажываці дары: Жонка, дзетак сямёра, Ды татуля стары.
    В о С е н ь.
    Праўду вашэць гамоне: Бог ня вельмі ўспамог, Але ты не сягоньня Так устаў, так і лёг.
    Вссь і сёлета трэба Дацягнуць да канца, Прыкупі с пудзік хлеба, Дапажыч з воз сенца,
    ІІудзік хлеба з мякінай, і'руцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну— Ці-ж ня дось мужыку?
    М у ж ы к.
    Ну і рада, ой рада!
    Дакупіць, дакупіць!...
    Дзе-ж капейка у «гада»?
    Дзе яго скарб ляжыць?
    На насеньне, на страву Трос вясной кішанёй, Летам штраф за «патраву»; Воласць не за гарой.
    В о с е н ь.
    Як гляджу, ўсё находжу Недастаткі адны, Будзь здароў! я адходжу Да суседкі Зімы.
    Выходзе. На дварэ вецер вые што раз сільней. Каплі сьцюдзёнага дожджу шлёпаюць аб гнілые сьцены. Мужык набірае у рэзьГіні вязку саломы—і йдзе даваць скаціне. Дзьверы са скрыпам зачыняюцца.
    IX.
    С ь в я т а.
    Хата што і вясной. На стале ляжыць стус грычаных бліноў. На палку ляжыць двое хворых дзяцей; другіе босые і ў вадных кашулёнках поўзаюць каля маткі па хаце. На печы крэкчэ бацька стары. Мужык сядзіць на лаве і пад нос мармочэ.
    М у Ж Ы К.
    Ну, ламака, ну, хамула! Ці-ж стагяаць ня годзе;
    Што мінуло, то мінуло, Болей не прыходзе.
    Пёкся, пёкся вясну, лета, Аж толькі дзяржыся, А цяпер спачынь за гэта, Дый павесяліся.
    Трохі жонка хваравіта, Трохі хворы дзеці,
    Вьші чарку! ну і квіта! На што там глядзеці?
    Юрку варта-бы да школы, 3 гора, пасылаці;
    Ня шлі: будзе як ты голы, Хай сядзіць у хаці!..
    Насьце трэба чэравікі, Кажушок Сымонку, Ну, на гэта час вялікі...
    Пара-ж і ў карчомку!
    Ж о н ка.
    Што ты там бурчыш пад носам? Скрабеш каля вуха?
    I ўдаеш паглёдам косым Вялікага зуха?
    «Пагуляці... да карчомкі...» Вот так малайчына!
    А дзе лапці ў тваей жонкі?
    Дзе дровы, лучына?
    Трэба новае карыта, Каптан Зосі трэба,
    Просіць хвэльчэра Мікіта, Ужо ня есьць і хлеба.
    He табе спачыць, хамуле,
    He табе сьпеваці,
    He да сьмеху, не да гуляў, Калі беда ў хаце.
    Стараста. (Уходзе трохі падпіўшы з нейкай смешнай важнасьцяй і строгасьцяй).
    Вось і трапіў к вам нарэшце...
    Ну рыхтуйся, братка!
    Кішанёй мусіш патрэсьці:
    Трэба нам падаткаў.
    Трэба чыншу, трэба «пені»,
    Быў прыказ с павету,
    Каб за тыдзень непрэменьне
    Унесьці дробязь гэту.
    Дык спраўляйся-ж, і то лоўкаі Бо ня жыць і ў хатцэ, I з апраткай, і з кароўкай Прыдзецца расстацца.
    Магазыньнік. (Уходзе такжэ пьянайаты).
    Пахвалёны вам, суседзе!
    Як дуж, як здароўе?
    Ужо і зімка да нас едзе—
    За даўгом прышоў я.
    Аўса бочку, цьверць ячменю, Са дзьве цьверці жыта
    Аддаць мусіш непрэменьне, Тады будзе квіта.
    М у ж ы к.
    Ну і што? і больш нічога!'?..
    I дакуль так будзе?
    Ані сэрца, ані Бога...
    Ну жыцьцё, ну людзі!
    Хватае за шапку і уцекае са сзаей хаты. Жонка уцірае хусткай сьлёзы. Стараста і магазыньнік высовызаюцца на двор.
    3 і м a,
    Лес. У нізу на дзерэвах вісіць кругом шэрэнь. Мужык у палатаным кажуху, у лямцовай шапцэ станць па калені ў' сьнягу і сячэ таустую хвойку. Здаля прыбліжаецца Зіма. У яе: у ваднэй руцэ кавадла і молат, у другой жмут жалезных путаў. Як ідзе. молат ударае аб кавадла, а ланцугі бразг'аюць.
    3 і м а.
    Як жыў, як дуж, як маешся?
    Ці жыці не дакучыла? Усюдах я шатаюся, I да цябе во лучыла.
    Кандалікамі звонючы, Іду к табе—ўсесільная, На долю тваю помнючы, Іду к табе—-магільная.
    Над цэлай, над старонкаю Я паняй разгасьцілася;
    Мой сьнег ляжыць пялёнкаю, У мой лёд рэка пакрылася.
    Гуляю я з марозамі, Гуляю я са стужамі, Сьмяюся я над сьлёзамі, I ўсіх, і ўсё я дужаю.
    Кінь вьігляд акалелага, Прысядзь во на калодаццэ! Крапчэй ты сьвета цэлага, Ну што? каб нам паходацца?
    М у ж ы к.
    Ой Зімка, пані ясная' He варта наругаціся.
    Прьітыкі кінь напрасные: С кім тут за плечы браціся?
    Я з сілаю разлучэны:
    У палях, лугах загінута... Неўдачамі замучэны, Пацехамі пакінуты.
    Рукою чуць пакратаю, Ня муч жэ абарванага!
    Пад футры йдзі багатые, У палацы мураваные!
    Семья мая галодная, Хаціна мая хіліцца. Ідзі, Зіма нягодная! Ня дуж с табою сіліцца.
    3 і м а.
    He дам ніколі веры я Тваей брахні апьянчэнай, Што горэ цябе мерае, Што сьлёзамі ты нЯньчэны.
    Каму-ж тут хвойкі валюцца Рукою мазалістою?
    I шуркі каму стаўлюцца На пасеку, на чыстую.
    Ці-ж хата с хвойкі зваленай Ня грэта, не пастаўлена?
    Ці-ж пасека ня сеяна, Сахой тваей абнесена?
    М у ж ы к.
    Туды ў кран далёкіе, Як дні мінуць кароткіе Сасоначкі высокіе
    Плывуць ракой—паводкаю.
    Гасьцінцамі, дарогамі У горад шуркі цягнуцца, He за маймі парогамі Скарб пасечны хаваецца.
    3 і м а.
    Табе жыцьцё, зчаць, сьцеліцца, Як бы сама нуда тая;
    Пашлю ў дабаў мяцелнцу, Нехай з бядой разсватае.
    Адходзіць. ІІачынаецца мяцеліца. Цямнее. Хвойка падсечэная с трэскам і грукам валіцца і забівае мужыка. Стада згаладалых ваўкоў прыбліжаецца к нябошчыку. Лес стогне.
    XI.
    а у ту р ы.
    Хата. Напроць дзьвераў у белай дамавіне ляжыць Мужык. Сталяр раскідае палок, бярэ доскі з яго і робе века к дамавіне. За сталом суседзі пяюць па нябошчыку. Жонка галосе і прыгаварывае. Дзеці хліпочуць. Стары бацька, крэкчучы, злазе с печы. Мяцеліца шуміць. У коміне жаласліва вые венер.
    Жон ка.
    А мой ты сакалочэк!
    А мой ты каралёчэк!
    Ляжыш не ўстанеш болей...
    О доля-ж мая, доля!
    Без часу смерць-магіла Жыцьцё тваё згасіла;
    У нсшчасную гадзіну Сіротачак пакінуў.
    Сіроткі ўсе малые,
    I есьць нс маюць тые,
    I дроў німа палена, I ў пуні німа сена.
    Як жыў, як ты сьвет бачыў Усё-ж было іначэй,
    Ці ў поле ты... ці ў людзі... Што з намі цяпер будзе?
    На што на сьвет раджацца, Хто мае з нм разстацца, I горкі жаль кідаці Удаве, бацьком, дзіцяці,
    Бацька (уцераючы неўзнак сьлёзы).
    Дзяржыць беда старога, Хаваюць маладога;
    Забрала дамавіна He бацьку, але сьіна.
    Ня места мне у хаце:
    Ня дуж я працаваці;
    Пры кім дажыць тут веку Нешчаснаму калеку?
    Вазьму я хіба ўнука, Ці ў сьвет ісьці навука?— Пайдзём ад хат да хаты, I к бедным, і к багатым.
    Зьбірай, стары, хатомкі, I зрыўкі, і атопкі;
    1 жыва с хаты роднай На сівер на нязводны! Выцягівае з-за печы лахманы і атонкі.
    Сталяр (кончыўшы века да труны).
    Як згаварыці слова, I века ўжо гатова. Закрыць дамоўку можна, Падходзь прашчацца кожны.
    Падходзь чужы і хатні Заглянуць раз астатні Вось на таго, што дзетак Без часу кінуў гэтак.