Адвечная песня
Янка Купала
Выдавец: Выдавецтва Антона Грыневіча
Памер: 36с.
Пецярбург 1910
Ня кепскім быў суседам:
Шоў прадзедаўскім сьледам, Ня крыўдзючы нікога;
Цярпеў сам крыўдаў многа.
Меньшы сынок (цалуючы нябошчыка руку—да маткі);
Чаму, скажы, матуля, Прыбраны так татуля Ляжыць у гэтай скрыні Такі халодны, сініг!
Большы сынок.
Ня лезь ты без патрэбы: Душа ўжо таткі ў небе. He ўстане і на лета;
Памёр ён, значэ, гэта.
Дзеці атступаюцца; падходзюць прашчацца другіе. Сталяр забівае векам дамоўку. Суседзі бяруць нябошчыка на плечы выносюць с хаты.
X 0 р.
Рай сьветлы безканечны На судзе астатэчным Дай, Божэ, ўсім загнаным, На векі векаў. Амэн!
Жонка і дзеці галосюць. Бацька, абвешаны торбамі, забірае ўнука і ідзе ў сьвет. Хата астаецца пустая. Чутны званы. Выюць сабакі.
XII.
На магілкак.
Цёмная ноч перад Узьвіжэньнем. Магілкі. Лётаюць совы і кажаны. На паваленым крыжу сядзіць цень Мужыка.
Цень Мужыка.
Што насып размыло жвіровы?
Што спаць мне ў зямлі не дае?
Чаго кажаны тут і совы
Зьляцелісь на косьці мае?
Проч, гадзіны, сліўні, рапухі!
Хоць зьгіньце ў праметнай на дне.
Благіе і добрые духі
Прыбліжцеся жыва ка мне.
Так спаць не ахвота век цэлы;
Мне хочэцца ведаць, пачуць, Што чутна на сьвеце на белым?
Патомкі мае як жывуць?
Ці досіць нм хлеба да хлеба, Як добра нм плаціць земля?
Ці ласкі ад сьвету, ад неба
He маюць, як некалі я?
Ці песьні пяюць, ці як мухі ў цянётах гніюць павука?
I ўсё гаварыце мне, духі, Што зроблена для мужыка.
Зьлетаюцца тые-ж самые духі, што пры хрэсьбінах. Верцюцца каля Мужыка і папераменна пяюць:
Беда.
Мы скажэм табе ўсё з ахвотай, Па сьмерці тваей што зайшло:
Ня зломлены к шчасьцю вароты, Сьлязы не ўбыло,—прыбыло.
Голад.
Усьмехаюцца пусткай папары, Урода ня йдзе, як не йшла.
Па небе за хмараю хмара Плыве і плыве, як плыла.
?<олад.
Хаціна згнівае у плесьні, Хаўтурны ня зводзіцца звон, Пад дзікіе ветравы песьні
Пракляцьця разносіцца стон.
?<орам.
Завалены сьцежкі к прасьвету Крыжамі безчасных магіл, А брат твой, мужык, без прывету
Ва ўсім гэтым чахне бяз сіл.
Д 0 л я.
Табе яшчэ ведаць цікава, Што стала с сынамі тваймі?
3 усякай вялося нм славай, Усяк нм жылося з людзьмі.
Адзін, як і ты, шнур пахае, Карчомкай душу весяліць,
Другога чужына змагае, А варта пры трэцьцім станць.
Чацьвёрты у здзеку загінуў За праўду, за крыўду сваю, Руку атсек пяты машынай, I торбаю корме сямью.
Жыцьцё,
Ну што? як старонка, як дзеткі, Як што між людзьмі, ці зьвярмі?
Я лоўка разставіло сеткі! Папробуй, расплутай вазьмі!
Я сілам цямрычным у рукі Непраўд пустазельле дало, Хай сеюць зьнішчэнне і мукі Хай корчэ ўсіх змога і зло.
Цень Мужыка.
Ня міла мне слухаць, ня міла 3 зямлі маей гэткі прывет.
Раскрыйся нанова магіла: Страшней цябе людзі і сьвет.
Магіла раскрываецца. Чутна запеяў недзе пятух. Духі разлетаюцца. Нікне цень мужыка. Перагуківаюцца з зайцамі совы. У паветры лапочуць крыльлямі кажаны і начніцы.
Бароўцы, 1908 г. 22 Серпня.
Выданьня А. Грыневіча.
A. Hryniewid. Zbornik bielaruskich narodnych piesniau z notami. t. I 30 k.
Янка Купала. Адвечная песьня 20 „
Яго-ж. Жалейка (выд. С-кі „3. с. і ў н. в.“) . . . 50 „
Jaho-z. Нййіаг (wychodzid z druku) 50 „
о®
©о
Цэна 20 кап.
°©
©°
Склад выданьняў знаходзіцца ў фірме „Загпяне сонцэ і ў нашэ ваконцэ" і ў выдаўца А. Грыневіча—адрэс абонх: СПБ. 6-я Лінія № 1, кв. 20, а такжэ і ў рэдакцін „Наша Ніва“—Вільня, Віленская 20.
тап. к. а. пінтковскАга, с. подмчісіа»at.