Апошні раз, калі я была шчаслівая
Роўз Лагеркранц
Выдавец: Коска
Памер: 128с.
Мінск 2023
Роўз Лагеркранц • Эва Эрыксан
^^ c ^0 ^с S ^ ^^cj^^
Роўз Лагеркранц
ІЛЮСТРАЦЫІ:
Эва Эрыксан
KoSKA,
Мінск Кандрусевіч Надзея 2023
УДК 821.113.693
ББК 84(4 Шве)44
Л14
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
Пераклад зроблены паводле выдання: Rose Lagercrantz • Eva Eriksson «SISTJAG VAR SOM LYCKLIGAST»
Bonnier Carlsen Bokforlag, Stockholm, 2014
Л14
Лагеркранц, P.
Апошні раз, калі я была шчаслівая / Роўз Лагеркранц ; мастак Эва Эрыксан ; пер. са швед. Надзі Кандрусевіч. Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. 128 с. : іл.
ISBN 9789857277131
3 вамі зноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ўсвеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор.
Здарыўся няшчасны выпадак.
Дзюнэ нерухомее...
УДК 821.113.693
ББК 84(4 Шве)44
ISBN 9789857277131
© Rose Lagercrantz, тэкст, 2014
© Eva Eriksson, ілюстрацыі, 2014
© Bonnier Carlsen Bokforlag, 2014
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на бел. мову, 2023
© Выданне на бел. мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2023
ЗМЕСТ
Частка і ......77
Частка 2......19
Частка з......27
Частка 4......37
Частка 5......49
Частка 6......57
Частка 7........65
Частка 8 .......77
Частка 9 .......83
Частка ю........95
Частка 11.......99
Частка 12......109
Чм^м^ X
Сёння ў Дзюнэ апошні дзень у школе.
Яна скончвае першы клас.
іі
Дзюнэтакая шчаслівая, што напісала б сапраўдную кнігу пра шчасце!
Яна насамрэч ужо гэта амаль зрабіла, але, на жаль, кніга яшчэ не дапісаная.
I яшчэ пытанне, ці Дзюнэ калінебудзь дапіша яе.
Цяпер кніга ляжыць у заплечніку разам з іншымі рэчамі, якія Дзюнэ мусіць забраць дадому са школы на летнія вакацыі.
Адзінае, што яшчэ не спакавала Дзюнэ, — здымак яе найлепшай сяброўкі ЭлыФрыды, якая пераехала жыць у Нарчопінг.
Усю вясновую чвэрць здымак праляжаў у парце Дзюнэ. Яна глядзела на здымак столькі разоў, што ледзь не заглядзела яго да дзірак.
Але, на шчасце, фотаздымкі нельга заглядзець да дзірак.
12
Кожны раз, калі Дзюнэ глядзіць на здымак, ёй здаецца, што ЭлаФрыда ўсміхаецца ёй неяк пановаму.
Вось і гэтым разам таксама.
Дзюнэ ўсміхаецца ёй у адказ.
А потым засоўвае здымак у заплечнік.
Ну вось, першы школьны год скончыўся.
Заўтра — апошні дзень. Усе святочна апрануцца і будуць спяваць.
Дзюнэ таксама апране новую сукенку, якую ёй набыла бабуля.
із
У краме былі дзве сукенкі, якія спадабаліся Дзюнэ: светлаблакітная і ружовая ў палосачкі.
Дзюнэ ніяк не магла вырашыць, якую лепш набыць.
15
Напрыканцы яна проста палічыла лічылку.
Уле дуле доф, Кінке ланэ коф, Кофэ ланэ, бінке банэ, Уле, дуле... ...доф!
Выпала на светлаблакітную!
Яшчэ бабуля набыла ёй новыя белыя сандалі з ружачкамі.
Чм>^к^ 2.
У апошні школьны дзень прыгожымі мусяць быць не толькі дзеці. Нават класны пакой адмыслова ўпрыгожваюць.
Усю раніцу дзеці малююць кветкі ды развешваюць малюнкі на сцены.
Дзюнэ намалявала вялікую фіялетавую ружу. Атрымалася вельмі прыгожа! Усе, хто бачыў малюнак, так казалі.
Але калі малюнак мусілі павесіць на сцяну, то аказалася, што скончыліся кнопкі.
Здавалася, што ружа Дзюнэ ніколі не трапіць на сцяну.
21
У апошнюю хвіліну прыйшлі Вікі і Мікі ды ўратавалі яе.
— Ты можаш узяць вось гэта, — сказала Вікі і выцягнула некалькі кнопак з падэшвы сваіх школьных кедаў.
Мікі таксама выцягнула са сваіх.
Вікі і Мікі вельмі часта ўтыкаюць кнопкі сабе ў падэшвы. Тады здаецца, што яны ў сапраўдных туфлях на абцасах.
— 0, дзякуй! — усміхнулася Дзюнэ.
— Няма за што, — прачырыкала Вікі.
— Для гэтага і патрэбныя сябры, — патлумачыла Мікі.
Справа ўтым, што настаўніца сказала, што яны мусяць паспрабаваць пасябраваць і не крыўдзіць Дзюнэ.
— Мы стараемся, — заяўляла Вікі.
— Ды мы найлепшыя сяброўкі, — запэўнівала Мікі.
22
Але аднойчы яны гулялі ў вышыбалы, і Дзюнэ выйграла...
...Вікі ды Мікі так раззлаваліся, што пагналіся за ёй, ажно пакуль Дзюнэ не ўпілілася ў дзяўчынку
А Вікі проста сказала:
— Нічога страшнага, можна крыху і пацярпець!
Мікі была цалкам згодная.
Лепшыя сяброўкі не заўжды самыя мілыя
і добрыя!
Гэта Дзюнэ ведае дакладна.
Чм^чс^ 3
Але збольшага год быў вясёлым.
Асабліва калі Сюзі была «каровай» на «вясёлым уроку».
Дзюнэ смяялася так, ажно забалеў жывот.
I яшчэ калі настаўніца расказвала гісторыю пра маленькага хлопчыка, які ляжаў у кошыку і плыў па цячэнні Ніла.
Настаўніца паказала стары плакат, яшчэ з тых часоў, калі яна сама хадзіла ў школу. Прыблізна сто гадоў таму.
Хлопчыка звалі Майсей. Дзюнэ вельмі любіла гэтую гісторыю!
Толькі ўяві сабе, што можа быць прыгажэйшым за маленькага хлопчыка, які плыве па рацэ ў кошыку, а навокал шуміць трыснёг!
Калі Майсей вырас, ён пайшоў на гару, сустрэў Бога і атрымаў ад яго дзесяць запаветаў.
Гэта такія правілы, якія людзі мусяць выконваць, каб усё было добра.
29
Потым Дзюнэ і ЭлаФрыда напісалі свае запаветы — гэта было яшчэ ў той час, калі ЭлаФрыда хадзіла ў іх клас.
' Зй44^&М Р^Ю і
Эм~Ф^ЬС
30
Іх першы запавет гучаў так:
Ніколі не бі таго, хто меншы за цябе.
Калі дзіцёнку вельмі хочацца пабіцца, не звяртай на яго ўвагі, пакуль не супакоіцца.
зі
Іх другі запавет гучаў так:
Ніколі не хваліся.
Ну хіба толькі зусім крышачку, калі нехта іншы хваліцца зашмат. Напрыклад, калі нехта кажа: «Мой ровар нашмат прыгажэйшы за твой!»
Так звычайна кажа Кюдэ, хаця насамрэч яго ровар такі стары, што ледзь не развальваецца.
Дзядуля Кюдэ рамантаваўтой ровар як найменш дзесяць разоў!
32
Трэці запавет:
Ніколі не будзь сквапным.
Калі ёсць трыццаць печывак і сто чалавек, якія хочуць іх пакаштаваць, не трэба з'ядаць усе печыўкі самім!
33
Пісаць запаветы было вельмі весела!
У той час, калі ЭлаФрыда вучылася разам з імі, усё было весела. Апроч таго разу, калі ўсім трэба было намаляваць сваіх мам.
Дзюнэ не вельмі добра памятае той час, калі ў яе была мама. Яна больш памятае, калі ўсе казалі ёй, што яе мама памерла.
Тады тата плакаў.
Потым, праз некалькі гадоў пасля гэтага, тата распавёў, што сказала мама ў апошні раз.
— Развітайся з усімі за мяне, асабліва з Дзюнэ, — папрасіла яна.
Дзюнэ было прыемна, што мама так сказала.
Калі ўсе малявалі сваіх мам, Дзюнэ намалявала тату.
34
MOW TATA
Члотк^4
Дзюнэ — шчаслівая дзяўчынка, сапраўды шчаслівая, але не заўсёды.
Пра такія не вельмі шчаслівыя моманты яна стараецца не думаць. Яна спрабуе пераскочыць праз іх.
У любым выпадку, яна ўжо плача не так часта.
Яна становіцца дарослай.
Падобнай да свайго таты.
Ён плача, толькі калі хтосьці памірае.
Яшчэ ў гэтым годзе здарылася штосьці новае — Дзюнэ пракалола вушы.
37
Спачатку яна ніяк не магла адважыцца.
Але тата пайшоў разам з ёй і ўвесь час трымаў яе за руку.
I ўжо зусім хутка ў яе ў вушах заблішчэлі дзве шкляныя завушнічкі! Дзюнэ дастаткова проста памацаць іх — і адразу ж уздымаецца настрой!
Увесь апошні ўрок у першым класе Дзюнэ мацае свае новыя завушнічкі.
39
Дзюнэ першая спакавала свае рэчы ў заплечнік, і настаўніца дала ёй заданне напісаць казку.
Казку Дзюнэ таксама напісала вельміхутка.
Так называецца яе казка. У ёй расказваецца пра дзяўчынку, якая гуляе па выспе ды збірае кветкі.
— Цікавая казка, — кажа настаўніца, калі прачытвае гісторыю. — Але чаму гэтая выспа такая страшная?
— He ведаю, — адказвае Дзюнэ. — Я думала, здарыцца штосьці жудаснае, але гэта так і не здараецца! Дакладна як бывае ў сапраўдным жыцці.
— Зразумела — кажа настаўніца, — але я думаю, табе трэба прыдумаць, чым скончыцца твой шэдэўр.
Дзюнэ цудоўна разумее, што мае на ўвазе настаўніца.
Яна гаворыць пра адмысловы сшытак, у якім Дзюнэ апісвае сваё шчаслівае жыццё. Цяпер сшытак ляжыць у заплечніку.
— Паспяшайся, можа, паспееш, — кажа настаўніца.
4і
Дзюнэ падымае з падлогі заплечнік і выцягвае адтуль свой сшытак.
Яна разгортвае яго на чыстай старонцы. Што б там такое напісаць?
У такой шчаслівай кнізе мусіць быць самы шчаслівы з усіх шчаслівых канцоў у свеце.
Дзюнэ думае. Яна думае так напружана, ажно трашчыць у галаве.
Алетактолькі кажуць. Насамрэч ніколі не бывае так ціха, калі хтосьці думае так напружана, што ажно трашчыць у галаве.
Што ж ёй напісаць?
Праблема ў тым, што Дзюнэ шчаслівая так часта, што ёй складана выбраць нейкі адзін момант.
Вікі і Мікі шчаслівыя тады, калі ў іх дзень народзінаў і калі ім дораць падарункі.
Кюдэ шчаслівы, калі гуляе ў футбол і забівае апошні, самы важны гол. Метэборгтаксама. Гуляць у футбол і перамагаць — вось дзе сапраўднае шчасце!
А вось Дзюнэ шчаслівая амаль заўжды.
43
Дзюнэ была шчаслівая наваттады, калі першакласнікі гулялі ў «гарачую бульбу» з другакласнікамі ды прайгралі.
Пасля гульні Кюдэ сказаў:
— Усе, хто лічыць, што было весела, падыміце рукі!
Рука Дзюнэ была адзіная, якая ўзнялася Ўгару.
Але гэта не тое, пра што яна хоча напісаць.
Дзюнэ ўзгадвае нешта лепшае і бярэ асадку.
«Апошні раз, калі я была шчаслівая...» — пачынае яна.
Больш яна не паспявае нічога напісаць, бо дзверы ў клас расчыняюцца.
Сірпа, памочніца дырэктара, зазірае ў клас.
Звычайна яна прыходзіць да іх у клас, толькі калі здараецца нешта асаблівае.
Яна кліча настаўніцу.
Настаўніца выходзіць да яе ды зачыняе за сабой дзверы.
Але хутка дзверы расчыняюцца зноў.
— Дзюнэ, ты можаш выйсці да нас? — кліча настаўніца.
Яе голас гучыць неяк дзіўна.
Дзюнэ адкладае асадку і падымаецца.
Усе глядзяць на яе, калі яна выходзіць у калідор.
46
Чм^чс^ 5
Настаўніца сур'ёзна глядзіць на Дзюнэ.
Яна можа быць строгай. Але ў яе вачах заўжды ззяе ўсмешка.
Але не цяпер. Зараз яе вочы проста шэрыя.
— Сёння па цябе прыедзе бабуля, — кажа яна.
Дзюнэ нічога не разумее і проста глядзіць на настаўніцу.
Бабуля забірае Дзюнэ пасля школы даволі часта, напрыклад па пятніцах, калі яны ідуць разам у басейн.
Але сёння серада.
49
Настаўніца бярэ Дзюнэ за рукі.
— Здарылася нешта кепскае... — спрабуе патлумачыць настаўніца.
Дзюнэ ледзянее.
Як лядышка.
Настаўніца хвіліну маўчыць.
Здаецца, праходзіць цэлая вечнасць.
Потым яна працягвае:
— Твой тата трапіў пад машыну.
Дзюнэ пачынае трэсціся.
Настаўніца абдымае яе.
5°
Дзеці ціхенька выходзяць у калідор, каб даведацца, што здарылася.