Апошні раз, калі я была шчаслівая
Роўз Лагеркранц
Выдавец: Коска
Памер: 128с.
Мінск 2023
Дзюнэ таксама збірае маркі. Але толькі маркі з кітамі, бо іх на Зямлі засталося вельмі мала.
Калі Дзюнэ думае пра тое, як людзі знішчаюць кітоў, яна зноў гатовая заплакаць.
Наогул Дзюнэ ўжо дарослая дзяўчынка і амаль ніколі не плача, але ў той дзень Дзюнэ плача амаль увесь час.
94
Чдхжмс^х Ю
Як толькі яны вяртаюцца да бабулі і Свантэ, дзядуля адразу ж расказвае пра подзвіг Дзюнэ.
— Уяўляеце, Дзюнэ проста падышла да свайго таты і разбудзіла яго!
Дзядуля расказвае, як усе здзівіліся: і спадарыня доктарка, і медсястра.
Бабуля таксама здзіўляецца, калі чуе гэта.
А Свантэ ад захаплення нават не ведае, што сказаць.
Толькі ўвечары, калі яны селі вячэраць, Свантэ ўзяў шклянку і пастукаў па ёй відэльцам, як робяць дарослыя, калі хочуць прамовіць тост.
95
— А цяпер адгадайце загадку, — кажа ён. У Свантэ заўжды ёсць у запасе некалькі цікавых загадак.
Сёння вось якая:
— Несла бабуля ў кошыку дзесяць яек.
А дно ўпала. Колькі яек засталося?
Свантэ робіць невялікую паўзу, каб усе маглі крыху падумаць.
Ну?
Бабуля кажа, што дзевяць.
— He, — задаволена адказвае Свантэ.
Дзядуля кажа, што восем.
— Таксама не!
Тады Дзюнэ падымае руку, як у школе.
— Ніводнага, — кажа яна. Яна ўжо чула гэтую загадку раней. Гэта была любімая загадка ЭлыФрыды.
— Правільна, малайчына, — адказвае Свантэ.
— Што? — здзіўляецца дзядуля. — Ніводнага?
Як жа мы не здагадаліся!
96
Калі Свантэ з'ядае ўсе цукеркі з міскі на століку ля канапы, ён бяжыць да сябе дадому.
98
4ax>wucas 11
Дзюнэ бярэ сваіх марскіх свінак і выходзіць з імі на двор да лаўкі, якая стаіць перад домам. На гэтай лаўцы яны сядзелі са Свантэ, трымаючыся за рукі, калі былі маленькімі, ды спявалі:
Ціліцілі цеста — жаніх і нявеста!
А потым Свантэ буськаў Дзюнэ ў шчаку.
Але тое было вельмі даўно.
Тады, калі Дзюнэ жыла ў бабулі і дзядулі амаль увесь час, бо яе мама хварэла.
99
Цяпер лаўка пустая. Дзюнэ садзіцца.
— Вось так, вось так, — кажа яна сваім марскім свінкам. — Цяпер я магу з вамі паразмаўляць. Я паспрабую расказаць вам, што здарылася сёння...
Марскія свінкі прыціснуліся адна да адной на каленях у Дзюнэ і падрыхтаваліся слухаць.
Але Дзюнэ расказала не шмат. У яе зусім няма сіл расказваць. Яна стамілася. I яна непакоіцца, каб яе тата зноў не заснуў глыбока, як раней.
Яна спрабуе думаць аб нечым іншым.
Напрыклад, пра ЭлуФрыду.
Але нічога не атрымліваецца.
У гэты дзень яна не можа думаць ні аб чым іншым, апроч таты.
На ганак выходзіць бабуля.
— Дзюнэ, — кажа яна. — А ты не хочаш назбіраць кветак для сваёй настаўніцы?
Дзюнэ ківае. Можа, падараваць ёй нешта яшчэ? Толькі вось што? Кнігу?
Адзінае, што прыходзіць у галаву, — яе сшытак, які называецца «Маё шчаслівае жыццё».
Ён так падабаўся настаўніцы!
Але, калі дараваць кнігу, яе спачатку трэба скончыць.
ІОІ
Як толькі Дзюнэ ўстае з лаўкі, яна чуе, як хтосьці кліча яе.
Гэта стары Босэ, які гуляе са сваім сабакам.
У Босэ вельмі баляць калені, і яму цяжка хадзіць, але сабака жвавы і рухавы і любіць бегаць.
Цяпер ён бяжыць акурат да Дзюнэ і марскіх свінак.
102
— Дзюнэ, можа, ты хочаш крыху пагуляць з сабачкам? — просіць Босэ. — Маім нагам трэба крыху адпачыць.
Дзюнэ бярэ сабаку і пакідае Сняжка і Сняжынку бабулі. Дзюнэ сыходзіць з сабакам у бок лесу, дзе растуць ландышы.
Ландышы — самыя прыгожыя кветкі, якія толькі бачыла Дзюнэ.
Гэты пах! Яна зноў шчаслівая! А можна быць шчаслівай, калі твайго тату пераехала машына?
Гэты шпацыр крыху ўзбадзёрыў Дзюнэ.
Ёй заўсёды падабалася хадзіць і нюхаць розныя рэчы.
Амаль як і сабаку Босэ.
Ю5
Але Дзюнэ падабаецца нюхаць, толькі калі пахне смачна!
Назбіраўшы букетдля настаўніцы, Дзюнэ вяртаецца дадому з сабакам.
Босэ дзякуе і пытаецца, ці могуць яны крыху паразмаўляць, але Дзюнэ спяшаецца.
Ёй трэба дарабіць сваю кнігу.
107
Члшлм^ 1Я
Дзюнэ забягае ў дом, ставіць кветкі ў ваду і выцягвае кнігу з набітага падручнікамі заплечніка.
Яна разгортвае кнігу на той старонцы, на якой скончыла пісаць у класе.
«Ан^н^кё раз, кл^/ьі Jb §ы^й^ lAAstsO^^L&aJL...» — напісана там.
Менавіта! Яна была шчаслівая.
Калі б толькі яна магла ўзгадаць, што збіралася напісаць!
Яна пачынае напружана думаць.
Так, што ажно трашчыць у галаве.
Хаця гэтага і не чуваць.
109
Адзінае, што чуваць, гэта голас бабулі ў гасцёўні. Яна з кімсьці размаўляе па тэлефоне.
Дзядуля таксама там, і ён таксама нешта кажа.
Дзюнэ не слухае. Яна бярэ ландыш і задумена падносіць кветку пад нос...
Акурат у той самы момант бабуля кліча яе.
по
— Дзюнэ! — крычыць бабуля. — Паслухай, я толькі што размаўляла з мамай ЭлыФрыды. Яна пытаецца, ці не хочаш ты паехаць з імі ў іх летні домік на выспе?
Дзюнэ ўтаропілася на бабулю.
ш
— Ты хочаш? — пытаецца бабуля.
Што за пытанне!
Ці хоча Дзюнэ паехаць разам
з ЭлайФрыдай?
3 яе найлепшай сяброўкай!
У іх летні дом на выспу. На мора!
Выспа, пра якую ЭлаФрыда столькі ўсяго расказвала. Там можна будаваць дамкі.
I купацца.
I сядзець на скалах і сохнуць пасля купання на сонцы.
Дзюнэ ніколі не была на той выспе, але яна ўсё сваё жыццё вельмі хацела туды трапіць. Нават калі яшчэ нічога пра яе не ведала.
Там можна таксама плаваць на чоўне, расказвала ЭлаФрыда.
I вудзіць рыбу. Усякіх розных рыбак. Селядцоў, камбалу і акунькоў.
112
Ну вядома, Дзюнэ хоча паехаць туды. Ім будзе так весела!
Але раптам яна спыняецца.
— А тата? — пытаецца Дзюнэ.
— Яны прыедуць і забяруць цябе заўтра пасля абеду... — працягвае бабуля, не слухаючы.
— Але як жа ТАТА?! — паўтарае Дзюнэ.
— Мы заедзем да яго пасля апошняга званка ў школе, — кажа дзядуля.
— Каб ён паглядзеў, якая ты прыгожая ў новай сукенцы, — кажа бабуля. — Ён так узрадуецца, калі даведаецца, што ты паедзеш да ЭлыФрыды.
— Ты так думаеш?
— Ну вядома!
— Але спачатку я хачу паразмаўляць з татам!
— Тады мы зробім так. Спачатку ты паразмаўляеш зтатам, а потым вырашыш, як ты хочаш, — прапануе бабуля. — Але толькі пазвані ЭлеФрыдзе. — Яна чакае.
П4
— Добра, зараз, — кажа Дзюнэ. — Я толькі запішу адну рэч.
Бо цяпер Дзюнэ дакладна ведае, чым скончыцца яе кніга.
Вось што яна запісвае:
ApUHxahZ ^3 jl Jma/izl ійфаміМг? кАлл, Эа^б еЭллххоЯг^ ppuviw waedy 3 Эллшфрььдалі да, л& нл ^/^лу.
На^ vwmc бе^слхг р^^сл^.
Я н& ведмо ^ьаму. Мьь бем^лл, ро^ш^ь. Am L ў jia^h^j і ў Элььфрыдьь l4sps(MCOJ[&>vvvb^ вуілл^!
нб
Mbt а^е^^ве бем^лл, доб^ j^ojiavm,.
fMftW
I ў jl^a^Wj i ў Эл^ф^дьь
П7
I h&aa, цл<Ж4са ўя&йл,ь сш)ь} нмж? кхусалл^ дя&клнШіЬь.
Тоалгісі о^ ссднлct дуллжл, іл^а, гатл i4^iztx>tKA€, до^лыл^ь гала&а,...
Дзюнэ робіць перапынак, каб рука крыху адпачыла. Яна ніколі не пісала так шмат. Прынамсі, не за адзін раз.
Ну вось, цяпер рука адпачыла.
Вооб ь к^^агйЛуЬЬ калша^ cl X^nz> сЛ'Ц&О'ў — ллл%ллі^з&Ц
Ну вось і ўсё. Цяпер можна падараваць кнігу настаўніцы.
Дзюнэ падымаецца, бяжыць да тэлефона, здымае слухаўку і набірае свае любімыя лічбы на тэлефоне: нумар ЭлыФрыды.
П9
— Гэта ты! Ну нарэшце! — крычыць ЭлаФрыда ў Нарчопінгу. — Ты па мне сумавала?
Дзюнэ смяецца, хаця яе тата трапіў пад машыну і ўсё такое.
Голас ЭлыФрыды! Няўжо голас можа быць такім шчаслівым?
120
— Мама расказала мне, што здарылася, — працягвае ЭлаФрыда. — Я не разумею, як ты спраўляешся! Якое няшчасце!
Але ў цябе заўжды ёсць я!
— Так, — адказвае Дзюнэ і зноў смяецца. — Гэта праўда.
Калі яны скончваюць размову, здаецца, што жыццё зноў стала ранейшым. Ну, прынамсі крыху.
Гэта адзінае, чаго цяпер хоча Дзюнэ.
Каб усё стала як звычайна.
— Няхай ранейшае жыццё пачынаецца, — мармыча яна сабе пад нос.
— Што ты сказала? — пытаецца бабуля, якая прыйшла па тэлефон.
— Што летнія вакацыі могуць пачынацца, — кажа Дзюнэ і сыходзіць, каб сабраць падарункі для настаўніцы.
Літаратурнамастацкае выданне
Лагеркранц Роўз
А.ПОШНІ РАЗ>
КАД/ Я 6ЫАА ШЧАСЛІВАЯ
для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Ілюстрацыі Эвы Эрыксан
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
Адказны за выпуск Надзя Кандрусевіч Рэдактар Дзмітры Плакс Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў Карэктар Алена Спрытніч
Падпісана да друку 22.06.2023. Друк афсетны.
Наклад 500 ас. Замова 354.
Выдавец ІП Кандрусевіч Надзея Канстанцінаўна.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/520 ад 11.08.2017. Вул. Купалаўская, д. 11, в. Каралёў Стан, 223027, Мінскі раён, Мінская вобл.
Тэл. +375 29 509 14 16
Надрукавана ў ПУП «Джп энд Дн».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014. Вул. Бурдзейнага, 37191, 220136, г. Мінск.
3 вамі зноў Дзюнэ!
Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце.
Сёння яе апошні дзень у першым класе.
Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор.
Здарыўся няшчасны выпадак.
Дзюнэ нерухомее...
ЕН[
выдавецтва
KoSKA