• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні раз, калі я была шчаслівая  Роўз Лагеркранц

    Апошні раз, калі я была шчаслівая

    Роўз Лагеркранц

    Выдавец: Коска
    Памер: 128с.
    Мінск 2023
    18.21 МБ
    Сірпа спрабуе іх стрымаць, але ў яе не атрымліваецца.
    52
    — Сірпа, — кажа нарэшце настаўніца. — Пабудзь тут пакуль з Дзюнэ, а я пайду паразмаўляю з дзецьмі.
    53
    Сірпа здымае сваю вялікую кофту і накідвае яе на плечы Дзюнэ.
    Яны сядаюць на палічку для абутку пад шафкамі, дзе вісіць вопратка, і Дзюнэ заплюшвае вочы.
    У галаве лятае нейкая думка, яна мусіць штосьці згадаць!
    Толькі вось што?
    Штосьці, аб чым яна думала перад тым, як яе адарвалі.
    «Апошні раз, калі я была шчаслівая...» — мармыча яна сабе пад hoc. А потым у галаве ўсё перамешваецца.
    54
    Чмжька, 6
    Зусім хутка прыязджае бабуля. Яна моцна і доўга абдымае Дзюнэ.
    — Маленькая мая дзяўчынка, — кажа яна. Потым яна спрабуе патлумачыць,
    што здарылася. Але Дзюнэ не хоча слухаць. Яна закрывае вушы рукамі і не прыбірае іх, пакуль бабуля не змаўкае.
    Тады Дзюнэ шэпча:
    — Дзе ён?
    — У бальніцы, — адказвае бабуля. — Хадзем.
    Яны сыходзяць са школы ў цішыні.
    57
    Калі яны амаль даходзяць да паркоўкі, то чуюць, як звініць званок. Дзюнэ спыняецца і азіраецца. Некаторыя з яе аднакласнікаў збягаюць па лесвіцы. Яны махаюць ёй рукамі.
    Але Дзюнэ не махае ім у адказ.
    — Хадзем, Дзюнэ! — зноў кліча бабуля.
    Дзюнэ стаіць на месцы.
    — Чаго ты чакаеш?
    Дзюнэ не адказвае. Яна не можа.
    Яна сама не ведае, чаго чакае.
    Яна зусім нічога не разумее.
    Са школы выбягае настаўніца, трымаючы нешта ў руках.
    — Твой заплечнік, Дзюнэ!
    Бабуля ідзе насустрач і забірае заплечнік.
    — Дзякуй, — кажа яна. — I дзякуй
    за гэты школьны год.
    Бабуля і настаўніца аб нечым размаўляюць.
    Праз хвіліну настаўніца падыходзіць
    да Дзюнэ і дае ёй вялікі канверт.
    — Твае аднакласнікі хвалююцца за цябе. Хтосьці нават паспеў хуценька напісаць некалькі радкоў. Я ўсё склала ў гэты канверт.
    — Як міла, дзякуй, — кажа бабуля.
    Але Дзюнэ маўчыць.
    Калі бабуля ідзе да машыны, яна павольна цягнецца за ёй.
    Дзюнэ запаўзае ў машыну і прышпільваецца.
    6о
    Толькі праз некалькі хвілін Дзюнэ адкрывае рот.
    — Мы ж едзем да таты? — пытаецца яна.
    — He, — адказвае бабуля. — Мы едзем на Хумлевэген. Забяром Ката і марскіх свінак. Цяпер вы будзеце жыць з намі.
    — Але мне трэба пабачыцца з татам, — пярэчыць Дзюнэ.
    — Цяпер не атрымаецца, — адказвае бабуля. — Ён спіць.
    — Тады паедзем ды пабудзім яго!
    — He. Ён спіць так глыбока, што яго нельга пабудзіць проста так, — тлумачыць бабуля.
    62
    У машыне становіцца ціха.
    — А калі... — пачынае Дзюнэ.
    Яна спыняе сябе. Праз гэтую думку
    трэба пераскочыць! Яна заўжды так робіць.
    Але гэтым разам у яе не атрымліваецца.
    Цяпер здарылася штосьці,
    праз што немагчыма проста пераскочыць.
    Дзюнэ ўціскаецца ў задняе крэсла.
    ЧатмО/ 7
    Калі яны прыязджаюць на Хумлевэген, Дзюнэ выходзіць з машыны і ідзе за бабуляй дадому.
    У доме яна проста стаіць ды азіраецца. Яшчэ раніцай, калі яна ішла ў школу, усё было як звычайна.
    А цяпер... здаецца, усё яе жыццё раптам змянілася.
    65
    Адзінае, што выглядае паранейшаму, — яе новая блакітная сукенка. Яна вісіць на плечыках і чакае на заканчэнне школы, нібыта*нічога не здарылася.
    Прыходзіць Кот і мяўкае. Ён пазірае на Дзюнэ так, нібыта пытаецца, што здарылася.
    Але ў Дзюнэ няма сіл, каб адказваць.
    66
    Бабуля здымае сукенку з плечыкаў і акуратна складвае яе ў сумку.
    Потым яна прыносіць вялікую клетку са Сняжком ды Сняжынкай і ставіць яе перад Дзюнэ.
    3 клеткі на Дзюнэ пазіраюць дзве пары напужаных вочак.
    Што адбываецца?
    Дзюнэ бярэ клетку, а бабуля — Ката і сумку, Яны выходзяць з дому.
    Каля веснічкаў Дзюнэ спыняецца ды азіраецца.
    — Пакуль, дом, — шэпча яна.
    — Хутка мусяць пазваніць з бальніцы, — кажа бабуля па дарозе.
    Але па яе голасе чуваць, што яна ў гэтым зусім не ўпэўненая.
    70
    ЧмлмхА' 8
    Што адбываецца потым?
    Ды нічога.
    Дзюнэ ходзіць тудысюды і чакае, пакуль пазвоняць з бальніцы.
    Бабуля прыбірае на кухні посуд, грукае талеркамі ды шклянкамі. Дзядуля сядзіць у гасцёўні, схаваўшыся за газетай.
    Дзюнэ водзіць пальцамі па канверце, які ёй дала настаўніца, але не адчыняе яго.
    У яе няма сіл паглядзець, што там.
    Яна можа толькі чакаць, калі зазвоніць тэлефон. Яна ні на хвілінку не зводзіць з яго вачэй.
    Тэлефон не звоніць. Але хтосьці звоніць у дзверы, і стрыечны брат Дзюнэ, Свантэ, зазірае ў гасцёўню.
    Свантэ разам са сваёй мамай жывуць зусім побач, таму ён заходзіць да бабулі з дзядулем амаль штодзень.
    — 0, ты тут! — радуецца ён, калі бачыць Дзюнэ.
    — Так, — уздыхае Дзюнэ.
    Свантэ здзіўлена глядзіць на яе. Што здарылася?
    — Як добра, што ты зайшоў! — крычыць бабуля з кухні.
    А дзядуля пазірае зза сваёй газеты.
    — Прывітанне, Свантэ! Можа, вы разам з Дзюнэ прыдумаеце штосьці цікавае?
    — Ну вядома, — адказвае Свантэ. — Хадзем, Дзюнэ, пайшлі да нас, павітаемся з Тыграм.
    Свантэ вельмі любіць жывёл. Яго найвялікшая мара — сабака. Вялікі, як воўк, якога ён сам будзе дрэсіраваць.
    Але пакуль сабакі ў Свантэ няма, ён дрэсіруе свайго папугайчыка, у якога на грудзях палосачкі, як у тыгра.
    Вось таму яго і завуць Тыгр.
    73
    — Я вучуТыгра размаўляць, — расказвае Свантэ. — Гэтая птушка — сапраўдны геній...
    Ён спыняецца і глядзіць на канверт, які Дзюнэ паклала перад сабой на стол.
    «ДЛЯ ДЗЮНЭ», — чытае ён.
    — Гэта запіскі ад аднакласнікаў Дзюнэ, — тлумачыць дзядуля.
    — Аднакласнікаў?
    Свантэ зноў здзіўлена глядзіць на Дзюнэ.
    — Навошта?
    Дзюнэ не адказвае.
    — Хочаш адкрыем?
    He дачакаўшыся адказу, Свантэ разарваў канверт указальным пальцам і стаўтрэсці.
    74
    На адным лістку намалявана сонца, на другім — футбольныя мячы, а на трэцім чарапушкі.
    Свантэ ўважліва вывучае запіскі.
    — Дзюнэ! Як дзіўна яны пішуць.
    Толькі паслухай!
    npw£bvvbMVK&J Vytoio!
    Я дуду дулллш^ь н^рл цлдс, г/Э^шu л^кЛлЛс. Найлыллллыя, іл^ж^д(^нльс ад М&ільэбо^г^.
    Свантэ запытальна глядзіць на Дзюнэ, але яна адводзіць позірк убок.
    Ён чытае тое, што напісана ў наступным лісце:
    ХлллД^А? — ^zSvWKWK/
    XiUUlj^R) — Ч'ЭЛ'Ш'І&Н'!
    ПрШтлші а2 Бэнл,.
    Е S, Xa^uLp^R? — ^лллйыь!
    Потым ліст ад Кюдэ:
    ПрыЛі^йыьн^ Т>у\о^\
    Са'ьОуЭзЯ'ЮМ^ 3 т^іьйдлг mzi^nao^ дс& дуЭз & д&Зра 6 ён слл^а^йл,^.
    I kvutJe^ н& da&^dseA^iA/L &умл^ь у д^іл^л^ы, do^d
    Дзюнэ хлюпае носам, хаця яна перастала плакаць. Свантэ выпускае з рук ліст і строга глядзіць на дзядулю:
    — Можна мне даведацца, што адбываецца?
    77
    Дзядуля скручвае газету.
    — Тата Дзюнэ трапіў пад машыну, — адказвае ён.
    — Пад машыну? — крычыць Свантэ. — Ты сказаў «ПАД МАШЫНУ»?!
    — Так, ён трапіў пад машыну, калі ехаў на ровары на працу.
    — А ён моцна... трапіў пад машыну? — запытаўся Свантэ.
    — Мы не ведаем. Ён ляжыць без прытомнасці. Мы чакаем, што нам пазвоняць з бальніцы.
    Свантэ сядае на канапу і таксама глядзіць на тэлефон. Але тэлефон не звоніць.
    У рэшце рэшт дзядуля здымае слухаўку і сам звоніць у бальніцу.
    — Я магу паразмаўляць з кімсьці з рэанімацыі? — пытаецца ён.
    Дзядуля выходзіць з гасцёўні.
    78
    — Яны кажуць, што яго стан такі самы, — паведамляе ён, калі вяртаецца.
    — Што гэта значыць? — пытаецца Свантэ.
    — Што нічога новага не адбылося.
    — Я ўсё адно хачу пабачыць майго тату, — плача Дзюнэ.
    — Хутка пабачыш, — дзядуля спрабуе супакоіць яе. — Як толькі ён прачнецца.
    Тады Свантэ кажа тое, чаго нельга казаць, пра што нават падумаць нельга:
    — А калі ён ніколі не прачнецца?
    Што, калі тата Дзюнэ не прачнецца ніколі?
    Дзюнэ пачынае моцнамоцна плакаць.
    Дзядуля дастае вялікую чырвоную насоўку і выцірае Дзюнэ нос.
    — Супакойся, даражэнькая! — просіць ён.
    Але Дзюнэ не можа супакоіцца. Яна плача так, як ніколі яшчэ ў жыцці не плакала, гучна і жаласліва, што дзядулева сэрца разрываецца на часткі.
    8о
    — Я хачу пабачыцца з маім татам, — просіць Дзюнэ.
    Яна плача, пакуль дзядуля не здаецца.
    — Паехалі, — кажа ён урэшце.
    8х
    Ч 0^4^400/ ^
    Вось так здарылася, што ў свой апошні дзень у школе Дзюнэ едзе ў бальніцу, дзе ляжыць яе тата і спіць. Ён спіць так глыбока, што, магчыма, ніколі больш не прачнецца.
    Дзюнэ плача ўсю дарогу да бальніцы.
    Яна плача, калі ідзе па доўгіх калідорах бальніцы.
    Яна ніяк не можа супакоіцца, ажно пакуль яны з дзядулем не даходзяць да рэанімацыі.
    Спачатку дзядуля размаўляе з доктаркай. Потым доктарка паварочваецца да Дзюнэ.
    — Ты ўпэўненая, што хочаш пабачыць свайго тату проста цяпер? Ты можаш спужацца. Мы ўставілі ў яго шмат розных трубачак і наклалі павязкі.
    I вось цяпер Дзюнэ перастае плакаць і супакойваецца.
    — He, — выпростваецца Дзюнэ і выцірае слёзы. — Я не спужаюся.
    — Дзюнэ сапраўды вельмі смелая дзяўчынка, — кажа дзядуля.
    Тады спадарыня доктарка бярэ Дзюнэ за руку, і яны разам ідуць у палату, дзе ляжыць тата Дзюнэ.
    86
    Аднак, калі Дзюнэ бачыць тату, яна пужаецца. Ён ляжыць зусім нерухома з заплюшчанымі вачыма, а вакол розныя апараты, якія мігаюць ды піпікаюць.
    Праходзіць шмат часу перад тым, як Дзюнэ нарэшце адважваецца адпусціць руку доктаркі і падысці да ложка.
    — Тата, — шэпча яна.
    Але тата не варушыцца.
    — Твой тата не чуе, што ты кажаш, — тлумачыць доктарка.
    — Тата, — паўтарае Дзюнэ яшчэ раз, але гэтым разам крыху гучней.
    Тата ніяк не рэагуе.
    Дзюнэ набірае паветра і крычыцьтак гучна, як толькі можа:
     ТАТА! ПРАЧЫНАЙСЯ! ГЭТА Я, ДЗЮНЭ!
    I тут нешта здараецца! Штосьці мяняецца на ягоным твары, ён расплюшчвае вочы і глядзіць на Дзюнэ:
    — Дзюнэ... — тата глядзіць на Дзюнэ і шэпча: — Аморэ... Любая мая...
    Тата так часам называе яе. Аморэ паітальянску «каханне».
    90
    Пасля таго як тата кажа гэта, ён зноў заплюшчвае вочы. Дзюнэ занепакоена абарочваецца да доктаркі і медсястры.
    — Ён зноў заснуў?
    — Так, — адказвае доктарка. — Але ён прачнуўся і нават пазнаў цябе! А гэта вельмі добры знак!
    Доктарка павярнулася да дзядулі:
    — Спатрэбіцца шматчасу, каб тата Дзюнэ аднавіў свае сілы.
    — Колькі часу? — пытаецца дзядуля.
    — Магчыма, цэлае лета. А можа, нават больш.
    — Цэлае лета! — не верыць Дзюнэ.
    — He сумуй! — дзядуля спяшаецца неяк суцешыць Дзюнэ. — Ты будзеш жыць з намі, і табе будзе весела са Свантэ! I са мной!
    92
    Дзюнэ спрабуе праглынуць сваё расчараванне.
    Так. Вядома, ёй будзе весела са Свантэ.
    Яна будзе разам з ім вучыць Тыгра размаўляць.
    I дапамагаць дзядулю з ягонымі маркамі.
    Дзядуля збірае паштовыя маркі. Але не якія заўгодна, а толькі самыя каштоўныя. I яшчэ маркі са спартоўцамі ці якія неяк звязаныя са спортам.