• Газеты, часопісы і г.д.
  • Астраномія

    Астраномія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 151с.
    Мінск 1977
    113.21 МБ
    Выгляд Марса ў тэлескоп. | Выгляд Юпітэра ў тэлескоп і змяненні ў воблаках, якія яго
    ахутваюць.
    Раставанне палярных шапак Марса.	| .	Выгляд Сатурна ў тэлескоп.
    Б. А. ВАРАНЦОЎВЕЛЬЯМІНАЎ
    АСТРАНОМІЯ
    ПАДРУЧНІК
    .10
    К Л A С A
    ВЫДАННЕ ВОСЬМАЕ 3 ДЗЕВЯТАГА РУСКАГА
    Зацверджан
    Міністэрствам асветы СССР
    МІНСК «НАРОДНАЯ A СВЕТА» 1977
    52(075)
    В 75
    Матэрыял § 22 «Сонца — найбліжэйшая зорка» напісаны пры ўдзеле Э. В. Канановіча
    Перакладчыкі A. I. Болсун і В. 1. Сакалоўская
    60601079
    М 303(05) 7 7 91'77
    УВОДЗІНЫ
    
    Y VfSt
    . ПРАДМЕТ ACTPAHOMII
    Астраномія 1 — навука, якая вывучае pyx, будову і развіццё нябесных цел і іх сістэм. Набытыя ёю веды прымяняюцца для практычных патрэб чалавецтва.
    Астраномія ўзнікла на аснове практычных патрэбнасцей чалавека і развівалася разам з імі. Элементарныя астранамічныя звесткі былі вядомы ўжо тысячы гадоў назад у Вавілоне, Егіпце, Кітаі і прымяняліся народамі гэтых краін для вымярэння часу і арыенціроўкі па старанах гарызонта.
    I ў наш час астраномія скарыстоўваецца для вызначэння дакладнага часу і геаграфічных каардынат (у авіяцыі, касманаўтыцы, геадэзіі, картаграфіі). Але гэтым далёка не вычэрпваюцца яе задачы.
    Наша Зямля не ізалявана ад уплыву іншых цел Сусвету. Напрыклад, Месяц і Сонца выклікаюць на ёй прылівы і адлівы. Сонечнае спрамяненне робіць уплыў на працэсы ў зямной атмасферы і на жыццядзейнасць арганізмаў. Механізмы ўплыву іншых цел на Зямлю таксама вывучае астраномія.
    Сучасная астраномія цесна звязана з матэматыкай і фізікай, з біялогіяй і хіміяй, з геаграфіяй і геалогіяй. Скарыстоўваючы дасягненні гэтых навук, яна, у сваю чаргу, узбагачае іх, стымулюе іх развіццё, ставячы перад імі ўсё новыя задачы. Астраномія вывучае ў космасе рэчыва ў такіх станах і маштабах, якія нельга ажыццявіць у лабараторыях, і гэтым расшырае фізічную карціну свету, нашы ўяўленні аб матэрыі. Усё гэта важна для развіцця дыялектыкаматэрыялістычнага ўяўлення аб прыродзе. Навучыўшыся прадвылічаць надыход зацьменняў Сонца і Месяца і з’яўленні камет, астраномія паклала пачатак барацьбе з рэлігійнымі забабонамі і лжэнавуковым прароцтвам. Паказваючы магчымасць прыроданавуковага тлумачэння ўзнікнення і змянення
    1 Паходзіць ад грэчаскіх слоў астран — свяціла і номас — закон.
    3
    Зямлі і іншых нябесных цел, астраномія садзейнічае развіццю марксісцкай філасофіі.
    Курс астраноміі завяршае фізікаматэматычную і прыроданавуковую адукацыю, якую вы атрымліваеце ў школе.
    Вывучаючы астраномію, неабходна звяртаць увагу на тое, якія звесткі з’яўляюцца верагоднымі фактамі, а якія — навуковымі дапушчэннямі, што з часам могуць змяніцца. Важным з’яўляецца тое, што мяжы чалавечаму пазнанню няма. Вось адзін з прыкладаў таго, як гэта даказвае жыццё.
    У мінулым адзін філосафідэаліст адважыўся сцвярджаць, што магчымасці чалавечага пазнання абмежаваны. Ен сцвярджаў, што, хаця людзі і вымералі адлегласці да некаторых свяціл, хімічны састаў зорак яны ніколі не змогуць вызначыць. Аднак у хуткім часе быў адкрыт спектральны аналіз, і астраномы не толькі ўстанавілі хімічны састаў атмасфер зорак, але і вызначылі іх тэмпературу. Беспадстаўнымі аказаліся і многія іншыя спробы ўказаць межы чалавечага пазнання. Так, вучоныя спачатку тэарэтычна ацанілі тэмпературу на Месяцы, затым вымералі яе з Зямлі пры дапамозе тэрмаэлемента і радыёметадаў, пасля гэтыя даныя атрымалі пацверджанне ад прылад аўтаматычных станцый, пабудаваных і пасланых людзьмі на Месяц.
    2.	АСТРАНАМІЧНЫЯ НАЗІРАННІ I ТЭЛЕСКОПЫ
    1.	Назіранні і асаблівасці астранамічных назіранняў. У аснове астраноміі ляжаць назіранні, якія праводзяцца з Зямлі і толькі з 60х гадоў нашага стагоддзя выконваюцца з космасу — з аўтаматычных і іншых касмічных станцый і нават з Месяца. Апараты зрабілі магчымым атрыманне проб грунту Месяца, дастаўку розных прылад і нават высадку людзей на Месяц. Але так пакуль можна даследаваць толькі бліжэйшыя да Зямлі нябесныя свяцілы. Адыгрываючы такую ж ролю, як доследы ў фізіцы і хіміі, назіранні ў астраноміі маюць рад асаблівасцей.
    Першая асаблівасць заключаецца ў тым, што астранамічныя назіранні пасіўныя. Мы не можам рабіць актыўнага ўплыву на нябесныя целы, ставіць доследы (за выключэннем рэдкіх выпадкаў), як гэта робяць у фізіцы, у біялогіі. Толькі касманаўтыка дала ў гэтых адносінах некаторыя магчымасці.
    Апрача таго, многія нябесныя з’явы адбываюцца настолькі павольна, што назіранні за імі патрабуюць вялікіх тэрмінаў: так, напрыклад, змяненне нахілу зямной восі да плоскасці яе арбіты становіцца прыкметным толькі пасля соцень гадоў. Таму для нас не страцілі свайго значэння некаторыя назіранні, якія праводзіліся ў Вавілоне і ў Кітаі тысячы гадоў таму назад, хаця яны і былі, згодна з сучаснымі паняццямі, вельмі недакладныя.
    Другая асаблівасць астранамічных назіранняў заключаецца ў наступным. Мы назіраем становішчы нябесных цел і іх
    4
    1. Вуглавыя вымярэнні на небе і вышыня свяціла	2. Тэадаліт — прылада дл
    над гарызонтам.	вымярэння вуглавой вышь
    ні і азімута.
    рухі з Зямлі, якая сама знаходзіцца ў складаным руху. Таму выгляд неба для зямнога назіральніка залежыць і ад таго, у якім месцы Зямлі ён знаходзіцца, і ад таго, калі ён назірае. Напрыклад, калі ў нас зімні дзень, у Паўднёвай Амерыцы летняя ноч, і наадварот. Есць зоркі, бачныя толькі летам або зімой.
    Трэцяя асаблівасць астранамічных назіранняў заключаецца ў тым, што ў час назіранняў у многіх выпадках мы выконваем в углавыя вымярэн н і і ўжо з іх робім вывады аб лінейных' адлегласцях і размерах цел. Усе свяцілы такія далёкія ад нас, што ні на вока, ні ў тэлескоп нельга вырашыць, якое з іх бліжэй, якое далей. Усе яны здаюцца нам аднолькава далёкімі.
    Кажуць, што на небе дзве зоркі блізкія адна да другой, калі блізкія адзін да другога напрамкі, па якіх мы іх бачым (гл. рыс. 1, зоркі А і 5). Магчыма, што трэцяя зорка С, на небе больш далёкая ад А, у нрасторы да А бліжэй, чым зорка В. Дыяметры Сонца і Месяца ў вуглавой меры для нас прыкладна аднолькавыя каля '/2°, а ў лінейных мерах Сонца большае за Месяц па дыяметру прыкладна ў 400 разоў, але яно ў столькі ж разоў далей ад Зямлі. Таму вуглавыя дыяметры для нас амаль роўныя.
    Вышыню свяціла на небе над гарызонтам h (рыс. 1) можна выражаць толькі ў вуглавых адзінках, але ніяк не ў лінейных.
    Вымярэнні вышыні, вуглавой адлегласці прадмета або свяціла ад гарызонта, выконваюць тэадалітам. Тэадаліт — гэта інструмент, асноўнай часткай якога з’яўляецца зрокавая труба, якая верціцца каля вертыкальнай і гарызантальнай восей (рыс. 2). 3 восямі змацаваны кругі, падзеленыя на градусы і мінуты. Па гэтых кругах адлічваюць напрамак зрокавай трубы. На караблях і на самалётах вуглавыя вымярэнні выконваюць прыладай, якая называецца секстантам (секстанам).
    У курсе фізічнай геаграфіі вы прыбліжана вымяралі вуглавыя вышыні, карыстаючыся экліметрам. Там жа вы пазнаёміліся
    5
    3. Пры сутачным вярчэнні неба зоркі ва ўсходнім баку неба перамяшчаюцца ўправа і ўверх.
    з паняццем каардынаты «азімут», якую можна прымяняць і для вызначэння становішча нябесных свяціл на небе.
    2.	Вашы назіранні. Для лепшага засваення астраноміі вы павінны як мага раней пачаць назіранні нябесных з’яў і свяціл пад кіраўніцтвам настаўніка і самастойна. Указанні да назіранняў няўзброеным вокам дадзены ў дадатку VI. Есць практычныя заданні і ў тэксце падручніка. Знаходжанне сузор’яў і арыенціроўка на мясцовасці па Палярнай зорцы, знаёмай вам ужо з курса фізічнай геаграфіі, назіранне сутачнага вярчэння неба (рыс. 3 і 4) прасцей выконваць з дапамогай рухомай карты зорнага неба, прыкладзенай да падручніка. Там жа сказана, як яе манціраваць, і растлумачана, чаму назіранні трэба рабіць адразу ж.
    Перш за ўсё трэба азнаёміцца з выглядам зорнага неба, знайсці на небе планеты і пераканацца ў іх перамяшчэнні адносна зорак або Сонца на працягу 1—2 месяцаў. (Аб умовах бачнасці планет і некаторых нябесных з’явах сказана ў школьным астранамічным календары на дадзены год.) Паралельна трэба азнаёміцца ў тэлескоп з кальцавымі гарамі на Месяцы, з сонечнымі плямамі, а затым ужо і з іншымі свяціламі і з’явамі (гл. дадатак VI). Для гэтага ніжэй даецца ўяўленне аб тэлескопе. Вялікую дапамогу ў вывучэнні неба дае апарат планетарый, але ён не можа замяніць вашы асабістыя назіранні прыроды.
    3.	Тэлескопы. Асноўнай астранамічнай прыладай з’яўляецца тэлескоп. Тэлескоп з аб’ектывам з увагнутага люстра называецца рэфлектарам (рыс. 5), а тэлескоп з аб’ектывам з лінз — рэфрактарам (рыс. 6).
    Прызначэнне тэлескопа — збіраць больш святла, каб выяўляць слабыя крыніцы спрамянення, і павялічваць вугал зроку, пад якім бачны нябесны аб’ект.
    6
    4. Змяненне становішча сузор'яў Вялікай і Малой Мядзведзіцы адносна гарызонта пры сутачным вярчэнні неба.
    Колькасць збіраемага святла прапарцыянальна плошчы аб’ектыва. Чым больш светавой энергіі збірае тэлескоп, тым больш слабыя зоркі ў яго відаць і тым больш зорак у яго можна ўбачыць.
    Маштаб ізабражэння, які даецца аб’ектывам тэлескопа, прапарцыянальны фокуснай адлегласці аб’ектыва, г. зн. адлегласці
    ад аб’ектыва, які збірае святло, да той плоскасці, дзе атрымліваецца ізабражэнне свяціла. Ізабражэнне нябеснага аб’екта можна фатаграфаваць або разглядаць праз акуляр (рыс. 7).
    Тэлескоп дае павялічанае ізабражэнне Сонца, Месяца і планет, павялічвае бачныя ў яго (г. зн. вуглавыя) адлегласці паміж зор
    5. Найбольшы ў свеце рэфлектар з люстрам дыяметрам 6 м.
    камі, але зоркі нават у вельмі моцны тэлескоп з прычыны велізарнай аддаленасці бачны толькі як кропкі, што свецяцца.
    У рэфрактары праменні святла, прайшоўшы праз аб’ектыў, праламляюцца, збіраючыся ў факальнай плоскасці (рыс. 7, а). У рэфлектары праменні ад увагнутага люстра адбіваюцца і пасля таксама збіраюцца ў факальнай плоскасці (рыс. 7, б). Простая лінза скажае і афарбоўвае ізабражэнне. Для памяншэння гэтых недахопаў аб’ектыў робяць з некалькіх лінз з рознай крывізной паверхняў і з розных сартоў шкла. Паверхні ўвагнутага шклянога люстра, якая серабрыцца або алюмініруецца, каб паменшыць скажэнне, надаюць не сферычную форму, а крыху іншую (парабалічную).
    Савецкі оптык Д. Д. Максутаў распрацаваў сістэму тэлескопа, якая называецца меніскавай. Яна злучае ў сабе якасці рэфрактара і рэфлектара. Па гэтай сістэме пабудавана адна з мадэляў школьнага тэлескопа. Тонкае выпуклаўвагнутае шкло —меніск — выпраўляе скажэнні, якія дае вялікае сферычнае люстра. Праменні, што адбіліся ад люстра, адбіваюцца затым ад пасярэбранай пляцоўкі на ўнутранай паверхні меніска і ідуць у акуляр (рыс. 7, в), які з’яўляецца ўдасканаленай лупай. Існуюць і іншыя тэлескапічныя сістэмы.