Астраномія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 151с.
Мінск 1977
Найбольш цяжкім з’яўляецца тлумачэнне таго, як першапачатковае газапылавое воблака магло акружыць Сонца і атрымаць момант вярчэння, які ёсць цяпер у планет.
Англійскі вучоны Хойл распрацаваў тэорыю, па якой «пратасонца» пры нараджэнні было згусткам у газапылавой туманнасці, якая змяшчала магнітнае поле. Тады пры некаторых умовах момант колькасці руху пратасонца, якое хутка вярцелася, паменшыўся з прычыны тармозячага дзеяння магнітнага поля, а ў рэчыва дыска павялічыўся і захаваўся ў планет. Пратасонца стала вярцецца павольна. Гэта асяроддзе пачало папаўняцца выцяканнем рэчыва з экватара пратасонца, калі скорасць яго вярчэння была ўсё ж яшчэ дастаткова вялікая, а дыяметр быў роўны дыяметру арбіты Меркурыі Так стварыўся дыск пратапланетнага воблака. Далейшую эвалюцыю воблака можна ўявіць так, як яе рысавала гіпотэза Шміта. Але для гэтага гарачы газ павінен быў якімсьці чынам узбагаціцца вялікай прымессю пылу.
І.ПРАБЛЕМА ПАЗАЗЯМНЫХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ I МАТЭРЫЯЛІСТЫЧНАЯ КАРЦіНА СУСВЕТУ.
У цяперашні час мы не можам яшчэ нават прыблізна ацаніць, якая колькасць зорак мае планеты, на колькіх з іх магло зарадзіцца жыццё. На колькі яно паспела ўзнавіць разумныя істоты і тэхніку, дапускаючую магчымасць абменьвацца па радыё інфармацыяй з іншымі цывілізацыямі? Як часта ў космасе сустракаюцца цывілізацыі, здольныя на гэта адначасова з намі? Што ў Галактыцы такіх цывілізацый многа, гэта несумненна пры самых скупых падліках. Але каб такая цывілізацыя аказалася дастаткова блізкай да нас, каб мела сэнс «размаўляць» з ёю, гэта справа выпадку, бо радыёсігналы паміж блізкімі зоркамі будуць ісці не менш, чым дзесяткі гадоў, і столькі ж гадоў будзе праходзіць да адказу. Хуткае развіццё навукі і тэхнікі скора зробійь праблему пошуку іншых цывілізацый больш зразумелай.
Навука пры дапамозе гіпотэз тлумачыць паходжанне і развіццё нябесных цел. Навуковыя гіпотэзы грунтуюцца на ўсёй сукупнасці нашых ведаў і імкнуцца задавальняць многім навуковым патрабаванням. 3 часам некаторыя з гіпотэз становяцца тэорыямі.
У процілегласць рэлігіі, якая прыпісвае ўсё, што адбываецца, волі бога і сцвярджае, што свет непазнавальны, навука крок за крокам пазнае Сусвет. Навука строга размяжоўвае вядомае і дапушчальнае, дапушчальнае і невядомае. Сіла навукі ў яе руху наперад. Яна паступова замяняе дапушчальнае цвёрда ўстаноўленым, а невядомае замяняе дапушчальным. Гэтым навука пастаянна даказвае магчымасць неабмежаванага пазнання прыроды.
Сусвет у святле навуковых даных аказваецца бесканечным у часе, г. зн. вечным і вечна змяняючымся. Ен ніколі не меў пачатку і ніколі не будзе мець канца, ён заўсёды існаваў і будзе існаваць. Усё гэта датычыцца Сусвету цалкам, дакладней, матэрыі, з якой ён складаецца. Асобныя ж яго часткі, напрыклад Зямля, сонечная сістэма, зоркі і нават зорныя сістэмы — галактыкі, пастаянна ўзнікаюць, робяць доўгі шлях развіцця і, нарэшце, спыняюць сваё існаванне з тым, каб утвараючая іх матэрыя прыняла новую форму. На змену аджыўшым светам узнікаюць новыя, на іх з цягам часу можа ўзнікнуць жыццё, якое шляхам паступовага ўскладнення ўзнаўляе сваё вышэйшае выражэнне — разумныя мыслячыя істоты.
ДАДАТКІ
I. ПРЫБЛІЖАНЫЯ ЛІКАВЫЯ ЗНАЧЭННІ (ПАЖАДАНЫЯ ДЛЯ ЗАПАМІНАННЯІ НАНБОЛЬШ ВАЖНЫХ ВЕЛІЧЫНЬ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА У АСТРАНОМІІ
Бачны вуглавы дыяметр Сонца і Месяца
Нахіл экліптыкі да экватара
Сярэдні радыус Зямлі
Рознасць экватарыяльнага і палярнага радыусаў Зямлі
Працягласць года
Працягласць сінадычнага месяца (прамежак паміж дзвюма аднолькавымі фазамі Месяца)
Працягласць зорнага (сідэрычнага) месяца (перыяд абарачэння Месяца вакол Зямлі)
Маса Сонца ў параўнанні з масай Зямлі
Самы кароткі перыяд абарачэння планеты (Меркурыя)
Самы доўгі перыяд абарачэння планеты (Плутона) Дыяметр самай вялікай планеты (Юпітэра) Сярэдняя адлегласць Месяца ад Зямлі
Сярэдняя адлегласць Зямлі ад Сонца, або 1 астранамічная адзінка 1 парсек
Адлегласць ад Сонца да найбліжэйшай планеты (Меркурыя) у параўнанні з адлегласцю Зямлі ад Сонца Сярэдняя адлегласць ад Сонца да самай далёкай планвты (Плутона)______________
“Адлегласць ад сонечнай сістэмы да найбліжэйшай зоркі (а Цэнтаўра)
Папярочнік нашай зорнай сістэмы — Галактыкі Адлегласць да найбліжэйшай спіральнай зорнай сістэмы — галактыкі ў сузор’і Андрамеды
Колькасць зорак, бачных няўзброеным вокам
Дыяметр Месяца ў параўнанні з дыяметрам Зямлі
Дыяметр Сонца ў параўнанні з дыяметрам Зямлі Тэмпература паверхні Сонца
Сярэдні перыяд змянення колькасці сонечных плям Тэмпература зорак
Узрост зямной кары Вясенняе раўнадзенства Летняе сонцастаянне Асенняе раўнадзенства Зімняе сонцастаянне
'/2° 23'/2° 6370 км
21 км
365 сут 5 г 49 мін
29'/2 сут
27'/з сут
330 000
3 месяцы (88 сут] 250 гадоў
11 дыяметраў Зямлі 380 000 км
150 000 000 км
206 265 а. адз., або З1/4 свет. года
0,4 а. адз.
40 а. адз.
4 свет. гады, або І7з пс, або 270 000 а. адз. 100 000 свет. гадоў
2 000 000 свет. гадоў каля 6000
'/4
109
6000°
11 гадоў
ад 3000° К (чырвоныя зоркі] да 30 000° К (блакітнаватыя зоркі) каля 5 млрд. гадоў
» 21 сакавіка
» 22 чэрвеня
» 23 верасня » 22 снежня
136
II. ГРЭЧАСКІ АЛФАВІТ
a — альфа Р — бэта Y — гама 6 — дэльта е — эпсілон £ — дзета Т| — эта # — тэта 1 — йота (? — ро х — капа a — сігма X — ламбда т — тау Ц МІ (мю) 15 ІПСІЛОН у — ні (ню) ф — фі І — КСІ х — хі о — омікрон — псі л — пі io — амега
III. НАЙБОЛЬШ УЖЫВАЛЬНЫЯ НАЗВЫ ЯРКІХ ЗОРАК
Алголь — 0 Персея Кастор — a Блізнят
Альдэбаран — a Цяльца Міцар — S B. Мядзведзіцы
Альтаір — a Арла Полукс — Р Блізнят
Антарэс — a Скарпіёна Палярная — a M. Мядзведзіцы
Арктур — a Валапаса Працыён — a М. Пса
Белятрыкс —у Арыёна Рэгул — a Льва
Бетэльгейзе — а Арыёна Рыгель P Арыёна
Вега — a Ліры Сірыус — a В. Пса
Дэнеб — a Лебедзя Спіка — a Дзевы
Капела — a Возніка Фамальгаут — a Паўднёвай Рыбы
Асноўныя даныя аб гэтых зорках гл. у дадатку IV.
IV. СПІС НЕКАТОРЫХ ЯРКІХ ЗОРАК, БАЧНЫХ У СССР
У табліцы абазначэнне спектра ў той жа час служыць указаннем колеру: 0, В — блакітныя зоркі, A — белыя, F — жаўтаватыя, G—жоўтыя, К — аранжавыя, М — чырвоныя. a, д павольна мяняюцца ў выніку перамяшчэння зямной восі. Тут яны дадзены для 1950 г.
Зорка Зорная велічыня Прамое ўзыходжанне a Схіленне д Спектр. клас ** Адлегласць у парсеках
a Цяльца 1,06 г 4 мін 33,0 ° 7 + 16 25 К 20,8
0 Арыёна 0,34 5 12,1 8 15 В 330
a Возніка 0,21 5 13,0 + 45 57 G 13,7
a Арыёна 0,92* 5 52,5 + 7 24 М ■ 200
a В. Пса 1,58 6 42,9 16 39 A 2,7
a Блізнят 1,99 7 31,4 + 32 00 A 13
a М. Пса 0,48 7 36,7 + 5 21 F 3,5
P Блізнят 1,21 7 42,3 + 28 09 К 10,7
a Льва 1,34 10 05,7 + 12 13 A 25,6
a Дзевы 1,21 13 22,6 10 54 В 47,7
a Валапаса 0,24 14 13,4 + 19 27 К 11,1
a Скарпіёна 1,22* 16 26,3 26 19 м 52,5
a Ліры 0,14 18 35,2 + 38 41 A 8,1
a Арла 0,89 19 48,3 + 8 44 F 5,0
a Лебедзя 1,33 20 39,7 + 45 06 A 290
a Паўднёвай Рыбы 1,28 22 54,9 29 53 A 7,0
* Злёгку мяняюць свой бляск.
** Без удакладнення яго.
137
V. ТАБЛІЦА СОНЕЧНАЙ СІСТЭМЫ
Зорны перыяд абарачэння (у гадах) Сінадычны перыяд абарачэння (у сутках) Сярэдняя адлегласць ад Сонца Нахіл арбіты да экліптыкі Маса (Зямлі = 1)
У астр. адз. у млн. км
Меркурый 0,241' 116 0,387 58 7°00' 0,05
Венера 0,6152 584 0,723 108 3 24 0,81
Зямля 1,000 — 1,000 150 — 1,00
Марс 1,881 780 1,524 228 1 51 0,11
Юпітэр 11,86 399 5,203 778 1 18 318
Сатурн 29,46 378 9,539 1426 2 29 95,1
Уран 84,01 370 19,19 2869 0 46 14,5
Нептун 164,7 368 30,07 4496 1 46 17,3
Плутон 248,9 367 39,65 5929 17 08
Сонца — — — — — 333 000
1 Або 88 сут.
2 Або 225 сут.
VI. УКАЗАННІ ДА НАЗІРАННЯЎ
Назіранні асноўных нябесных з'яў кожным вучнем крайне неабходны. Аднак назіраць нябесныя свяцілы можна толькі ў яснае, бязвоблачнае надвор’е. Усе свяцілы, апрача Сонца і іншы раз Месяца, не бываюць бачны ўдзень. Некаторыя з'явы адбываюцца пад раніцу або толькі ў пэўныя рэдкія моманты, напрыклад зацьменні, і мы не можам убачыць іх у іншы, зручны для нас час. Таму, а таксама маючы на ўвазе кароткі тэрмін, адведзены на вывучэнне астраноміі ў школе, назіранні ні ў якім разе нельга адкладваць. Іх трэба выканаць пры першай жа магчымасці, выкарыстоўваючы ясныя вечары і не імкнучыся прыўрочыць назіранні да вывучэння адпаведных пытанняў праграмы на ўроку. Дасягнуць такой узгодненасці немагчыма па ўмовах надвор'я.
Трэба імкнуцца выканаць як мага больш назіранняў на працягу верасня і кастрычніка, пакуль яшчэ часта бываюць ясныя вечары і не так холадна. У лістападзе і зімой яснае надвор'е бывае даволі рэдка і холад перашкаджае назіранню. 3 сакавіка надвор е часцей бывае ясным, але цемната надыходзіць усё пазней і пазней.
Назіраць трэба ў месцы, захаваным ад святла ліхтароў і вокнаў дамоў. Зоркі трэба назіраць, калі не перашкаджае святло Месяца. Пажадана мець пры сабе ліхтарык, які не дае яркага святла і дазваляе ў патрэбны час паглядзець на зорную карту, зрабіць запіс або замалёўку.
На працягу верасня і кастрычніка зусім неабходна (і чым раней, тым лепш) правесці такія назіранні.
138
U га і т * Экватарыяльны дыяметр ф X ю У U 3 Зорны перыяд вярчэння вакол восі Нахіл экватара да плоскасці арбіты Лік вядомых спадарожнікаў планет
Зямлі = 1 км
5,6 0,38 4900 0 58,65 сут малы —
5,2 0,95* 12 100* 0 243,0** сут малы —
5,5 1,00 12 756 1/298 24г56м4с 23’27' 1
4,0 0,53 6800 1/150: 24г37м23с . 24° 2
1,3 11,2 142 000 1/16 9г50м*** 3°,0 13
0,7 9,5 120 000 1/10 10г14м 26°,7 10
1,5 3,9 50 000 1/40: 10,8,** 98° 5
1,7 3,9 50 000 1/60 15,8Г 29° 2
? <0,3 <2000? ? 6,4 сут ? ?
1,4 109,1 1 392 000 0 25,4 сут 7°15' —
* Дыяметр цвёрдай паверхні *** На экватары.
** Вярчэнне адваротнае. Двукроп е (:) азначае недакладнасць ліку.
1. Адзін раз прыблізна праз кожныя 2 тыдні (у залежнасці ад надвор’я) заўважыць час і зарысаваць (у адносінах да навакольных прадметаў) на бачным гарызонце месца захаду або ўсходу Сонца. Замалёўку рабіць кожны раз з аднаго і таго ж месца. Пераканацца ў змяненні з часам пункта ўсходу або захаду Сонца.
2. Пажадана выканаць тое ж у адносінах да Месяца. Такія назіранні Месяца трэба весці ўжо штодзённа, адзначыўшы ўсяго 3—4 яго ўсходы (або захады).
3. Прасачыць (дзень пры дні) поўны цыкл змянення фаз (выгляду) Месяца. Пры гэтым зрабіць не менш дзвюх замалёвак у сумежныя дні выгляду і становішча Месяца сярод зорак на копіі, знятай з зорнай карты. Гэтыя замалёўкі трэба рабіць, калі Месяц свеціць не вельмі моцна і калі бачны таму няяркія зоркі. Калі ж заўважаць становішча Месяца адносна толькі самых яркіх зорак, то (паколькі іх мала на небе) рух Месяца на 13° у суткі мы можам выразна не заўважыць. Гэтыя назіранні пакажуць нам, як Месяц перамяшчаецца на ўсход на фоне зорак.