• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аўладай тэхнікай

    Аўладай тэхнікай


    Памер: 23с.
    Мінск 1934
    7.78 МБ
    чарцяжы, растлумачваючыя змест артыкула. Усе артыкулы напісаны вельмі сціслз, папулярна.
    У першым-жа нумары тэхнічнай газеты мы звярнуліся да рабочых з заклікам выказацца па сутнасці зместу і формы падачы матэрыялу, аб тым, якія пытанні іх цікавяць.
    Першыя водгукі паступілі. Вось пісьмо слесараўдарніка т. Анісенка:
    ... „Добрая і каштоўная газета—піша т, Анісенкавельмі зразумелы артыкул аб прымесях у чыгуне, аб спосабах атрымання лепшай формы“. Тав. Анісенка прапанаваў увесці ў газеце аддзел вынаходстваў і ўдасканаленняў на іншых заводах СССР.
    Кацельшчык т. Краноўскі прапанаваў больш асвятляць у газеце справу электразваркі, заняцца пытаннем больш энергічнага ўкаранення электразваркі ў нашай вытворчасці.
    На аснове вопыта перадавікоў Совецкага Саюза
    Пасля выпуска другога нумара газеты мы рашылі паехаць вывучыць вопыт выдання тэхнічных газет на перадавых заводах Совецкага Саюза (другі дзяржаўны гадзіннікавы завод, станказавод завод „Чырвоны пролетарый" у Маскве 1 інш.).
    Заводскія арганізацыі дапамаглі нам у гэтым.
    У выніку вывучэння вопыта выдання тэхнічных газет на гэтых заводах 1 ўказанняў журнала „Борьба за техннку* мы зараз перабудоўваем 1 нашу работу.
    14
    15
    Мы мяняем зараз кірунак газеты, ставім перад сабой задачу не толькі змагацца за тэхмінімум, за тэхнічна-граматнага рабочага—гэта само сабой разумеецца. Мы ставім сваёй задачай—дабіцца павышэння ўзроўня ведаў кожнага рабочага да ўэроўня ведаў майстра, а ўзровень ведаў майстра да ўзроўня ведаў тэхніка і інжынера. Асноўны наш упор мы зробім на справу асваення тэхнікі новых машын і варштатаў. Вось зараз наш завод пачынае асвойваць новы прадольна-строгальны варштат. Варштат складаны, упершыню асвойваевца ў БССР. Мы змясцілі ў тэхнічнай газеце апісанне канструкцыі новага варштата і чарцёж яго з тым, каб кожны майстар, брыгадзір і рабочы ведаў новы варштат. Побач з гэтым даем артыкул тэхнічнага дырэктара завода, які тэхнічна абгрунтавана завастрае ўвагу ўсіх інжынерна-тэхнічных працаўнікоў завода на бліжэйшых, важнейшых задачах па асваенні варштата.
    Аднак, толькі на гэтым рэдкалегія тэхнічнай газеты не застанавілася. Мы праверылі, як абстаіць справа ў цэху, куды ўжо спушчаны чарцяжы на выраб дэталей варштата. Арганізавалі на старонках газеты выступленне начальніка механічнага цэха па гэтаму-ж пытанню.
    Пачынаючы з трэцяга нумара тэхгазеты будзем сістэматычна змяшчацьу газеце наступныя адзелы: тэхвіктарына, навіны тэхнікі, што чытаць спецыялісту і зотаўцу і ініп.
    Багаты вопыт работы тэхнічных газет перадавых заводаў Масквы паказаў, што тэхнічная газета на заводзе з'яўляецца памочнікам заводскіх
    йргавізацый у барацьбе за выкананне промфівплана, за асваенне высокай тэхнікі вытворчасці,' за высокую арганізацыю і культуру працы.
    Наш невялічкі яшчэ, праўда, вопыт работы, аператыўнае кіраўніцтва, увага і дапамога з боку заводскіх арганізацый завода—парука таму, што і „Варашылавец за суцэльную тэхпісьменнасць" справіцца з задачамі, пастаўленымі перад намі партыяй і ўрадам.
    ШАПІРА
    Старшыня совета „ЗОТ" завода
    ЯЧЭЙКА „30Т“ НА ЗАВОДЗЕ
    Асноўнымі пытаннямі, над якімі працавала зотаўская арганізацыя завода—гэта падрыхтоўка рабочых к тэхнічнай вучобе, арганізацыя гурткоў для выдатнікаў, індывідуальнае прымацаванне выдатнікаў і вярбоўка членаў у ячэйку „ЗОТ“.
    У дні тэхвучобы на заводзе не праводзілі ніякіх мерапрыемстваў. 1 калі ў ліпені месяцы з-за слабай яўкі сарваліся заняткі ў слесарным цэху, дык упаўнаважаны па ЗОТ'у тав. Чарвякоў назаўтра дабіваўся склікання спецыяльнага схода рабочых, прабіраў прагульшчыкаў праз газету. У выніку мы дабіліся рэгулярных заняткаў у гэтым гуртку.
    Або возьмем да прыкладу кацельны цэх. Тут атрымаўся прарыў па тэхнічнай вучобе, а таксама і па рабоце гуртка павышанага тыпу. Мы ўзялі гэты цэх пад асобнае нагляданне. Дабіліся праз совет „ЗОТ“ завода ітэхпропат. Казлова пасылкі туды добрага кіраўніка т. Ермузевіча. У выніку мы маем ДОО-проц. здачу тэхэкзамена і добрую работу гуртка павышанага тыпа.
    За апошнія тры месяцы мы правялі 3 заводскіх злёты выдатнікаў. На гэтых злётах абмяркоўваліся абавязацельствы, узятыя па конкурсу ЦК машынабудаўніцтва 1 Наркомцяжпрома, задачы зотауцау у сувязі з падрыхтоўкай к усебеларускаму злёту. На апошнім заводскім злёце зотаўцаўмы праверылі выкананне ўзятых намі абавязкаў і абмеркавалі план нашай далейшай работы і вучобы.
    Многа зрабіла ячэйка „ЗОТ“ завода па арганЬ зацыі далейшай вучобы зотаўцаў. Арганізавалі гурток далейшай вучобы зотаўцаў у слесарным цэху. Заняткі гуртка наведваюць 20 чалавек.
    РЭКАНСТРУКЦЫЯ У ТОРФАРАСПРАЦОЎЦЫ
    Адзін з пяці багераў якія сабралі варашылаўцы,1, капае торф.
    За невялікі час гурткоўцы тт. Буржылеўскі, Рудэнка, Васілеўскі, Зенько і другія здолелі добра асвоіць тэхніку чарцёжнай справы, навучыліся чытаць чарцяжы.
    Такія-ж гурткі ёсць і ў другіх цэхах.
    Гэтых поспехаў мы дабіліся дзякуючы выключнай увазе і чоткаму кіраўніцтву з боку партыйных і ^прафесіянальных арганізацый завода да справы аўладання тэхнікай.
    Сакратар парткома т. Дэйч шмат удзяліў увагі, даваў мне непасрэдныя ўказанні 1 парады, як лепш’ арганізаваць справу. Заводскі камітэт за апошнія тры месяцы некалькі разоў ставіў маю справаздачу на сваіх пасяджэннях, указваў на недахопы, даваў канкрэтныя ўказанні ў далейшай рабоце.
    He менш важную ролю сыграла комсамольская арганізацыя завода. Комсамольцы першымі па заводу пачалі займацца ў гуртках, першымі атрымалі званне выдатнікаў.
    Да недахопаў у нашай рабоце я хацеў-бы адвесці недастаткова яснае разуменне ролі і задачы ячэйкі ПЗОТВ на заводзе суцэльнай тэхнічнай граматнасці. Мне здаецца, што асноўныя пытанні, якія стаяць перад ячэйкай „ЗОТ"—гэта ўсямернае наладжванне вучобы па далейшаму ўзняццю ўзроўню тэхнічных ведаў значкістаў—зотаўцаў.
    Трэба арганізаваць беларускі завочны тэхнікум для выданікаў, устанавіць тэхмінімум другой ступені, выпрацаваўшы спецыяльную праграму.
    Г авораць
    з о т а ў ц ы
    Н. ЕФ/МАВА
    Комс. арганізатар слясарна-збораянага цэха
    КОМСАМОЛЬЦЫ ІШЛІ ЎПЕРАДЗЕ
    Стаць зотаўкайі 3 пачатку гэта здавалася мне немагчымым: працую на заводзе нядаўна, тэарэтычных ведаў у мяне мала.
    Узялася за тэхнічныя заняткі. Але-ж гэтага было недастаткова.
    Дадаткова пачала займацца самастойна. 1 вось вынікі—я здала экзамен на „выдатна". Пасля гэтага я ўзялася дапамагчы адстаўшым рабочым нашай брыгады. Ўвесь вольны час мы скарыстоўвалі на вывучэнне варштата. Усіх не здаўшых тэхэкзамен мы разбілі на тры групы, а кіраваць імі ўзяліся тт. Мінькоў, Веліцкі і Паўлоўскі.
    У выніку ўся брыгада (свідрав. 25 мм) поўнасцю здала тэхнічны экзамен.
    Комсамольцы Абрамаў, Скалабан, Кучмель і іншыя—першыя выдатнікі цэха. Наш цэх першым па заводу ператварыўся ў цэх суцэльнай тэхграыатнасці.
    Мы не застанавіліся на дасягнутых поспехах. Комсамольцы слесарна-зборачнага цэха паставілі
    перад сабой задачу—усім здаць тэхэкзамен нй »выдатна“. Яны гэту задачу выконваюць.
    Комсамольцы тт. Лашкевіч, Фрадкін, Зінкевіч, Кішыцар, Чартоў і іншыя, якія раней здалі тэхэкзамен на „добра", ужо падрыхтаваліся да пераздачы на „выдатна“.
    І зараз мы зможам смела ўвяцца за метад дыпломных работ. Гэта задача будзе таксама вы= канана, як і здача тэхнічнага мінімума.
    ГЕЛЬФАНД Я., ДРАГУН Н., ШЧОРС Ю.
    Ударнікі такарнага цэха
    КОМСАМОЛЬСК! ВАРШТАТ № 64
    Варштат № 64 зррблен у Ягораўскім індустрыяльным тэхнікуме. Ён мае каробку з 8 хуткасцей, каробку з 16 падач 1 конусную лінейку, прыдапамозе якой можна абточваць конусныя дэталі да 15° як унутраныя, такі знадворныя кануса Морзе і т. д. Гэта аблягчае працу рабочага, бо работа вытвараецца выключна самаходам (звычайна конуса абтачваюць уручную).
    Наогул гэты варштат вельмі зручны 1 яго мояіна хутка прыстасаваць да ўсякіх работ. Працуем мы на гэтым варштаце брыгадай ужо 2—2,5 гады.
    Прыступілі да працы—кожны з нас меў 3 разрад, зараз-жа у нас усіх—5. Тэхэкзамен мы здалі на „выдатна" і „добра“.
    За ўвесь гэты час у нас ні разу не было па* ломкі, ці аварый варштата.
    Мы хочам ніжэй расказаць аб тым, як мы дабіліся высокай прадукцыйнасці працы, 1 як мы знішчылі брак.
    Мы ведаем магутнасць варштата 1 ўпэўнена на» гружаем яго. Заўсёды мы імкнемся даць большае
    еачэнне стружкі, чым Даць большую падачу. Мы так і гаворым, што наш станок баіцца падач.
    I па-другое, вывучыўшы сістэму варштата, мы прыстасоўваем да яго і тэхналагічны працэс апрацоўкі дэталей. Дзякуючы таму, што мы працуем брыгадай на адным варштаце, мы на працягу 3 змен выігрываем 2—2,5 гадзіны, бо не трацім часў на^пераўстаноўку дэталей. Кожны камплект дэтален знімаецца з варштата толькі тады, калі яны канчаткова апрацаваны.
    Мы штомесячна выконваем і перавыконваем промфінплан, 3-за нас цэх ніколі не мае затрымкі ў рабоце.
    Метад работы па асобных аперацыях добра дапамагае ва ўзняцці прадукцыйнасці ілаляпшэнні якасціапрацоўкідэталей. Так, дэталь №37 да свідравальных варштатаў 25 мм. Год таму назад ап« рацоўвалася за 8—9 аперацый. Зараз мы яе апрацоўваем у 13 аперацый. Гэтымсамым значна паляпшаецца якасць работы 1 мы ўкладваемся ў нормы (для токара лягчэй зняць дэталь з апраўкі, чым змяніць разец).
    Многа часу эканомім мы на тым, што своечасова паведамляем майстра аб сканчэнні апрацоўкі тон ці Іншай дэталі. У выніку мы ніколі неачакаем работы. Наадворот, работа чакае нас. Дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць падрыхтаваць і інструмент. Усё гэта разам узятае дало нам магчымасць максімальна ўшчыльніць свой рабочы Дзен^ Дабіцца высокай прадукцыйнасці працы (150—200 проц. промфінплана) і палепшыць якасць апрацоўваемых дэталей.
    Я к м ы
    I
    в у Ч Ы Л I
    ь
    X. Г. МІНЬКОВІЧ
    Майстар такарнага Цэха
    ВЕДАЦЬ СПРАВУ HE ГОРШ МАЙСТРА
    Было гэта ўлеткў мінулага года. Маладыя рабочыя Лібман, Сінькоўскі і Юдэльсон прышлі да мяне ў цэхавую канторку і катэгарычна заявілі:
    — Жадаем стаць тэхнічна-граматнымі такарамі... Дапамажэцс, таварыш майстра.
    — 3 вялікім здавальненнем,—адказаў я ім. У той-жа дзень дагаварыўся з інжынерам т. Валчком і мы пачалі займацца,
    На працягу месяца моладзь вывучала такарны варштат. А да канца месяца яны пачалі лепш працаваць, сталі выпушчаць больш прадукцыі. Тэхэкзамен яны здалі ў прысутнасці рабочых і работніц змены. Першыя зотаўцы тлумачылі без замінкі кожны вінцік такарнага варштата. Мнопй ім зайздросцілі.	_	.