• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аўладай тэхнікай

    Аўладай тэхнікай


    Памер: 23с.
    Мінск 1934
    7.78 МБ
    За першымі зотаўцамі пашлі ў тэхгурткі і 1ншыя маладыя рабочыя. Вывучалі такарную справу. А ўжо да 1 студзеня 1934 г. здавалі тэхэкза* мен 21 рабочы.
    Аднік, гэта былі людз>, якія і да тэхучобы выконвалі адказныя работы (праўда горш). А вось былі ў нас такія рабочыя, якія не ведалі колькі ў метры сантыметраў. Іх патрэбна было навучыць такарнай справе.
    Арганізавалі гурткі, пачалі займацца. He ішла з пачатку справа на лад. Хто больш ведаў, той вучыўся, а хто нічога не разумеў—спаў на занятках. Мала кваліфікаваныя рабочыя гаварылі:
    — He для яас усё гэта. Нам патрэбна пачынаць усё з самага пачатку.
    Аднойчы мы сабраліся ў парткоме. Памеркавалі аб тым, што трэба зрабіць для таго, каб заняткі тэхвучобы зрабіць цікавымі. Доўга гаварылі мы аб метадах барацьбы з „цякучхай".
    Пасля гэтага мы арганізазалі гурткі па кваліфікацыях. Групу навічкоў я ўзяў на сябе. Больш кваліфікаваных такароў кансультаваў загадчык цэха інжынер Айзман. Справа пайшла наперад. У маёй змене 54 чалавекі, і няма такога рабочага,
    Лепшыя кіраўнікі тэхгурткоў. Злева направа: тт. Мінькоў, Каган, Паўлоўскі, Чэрчас, Лоскат, Радзівіловіч і Палячкін.
    30
    які-б не здаў тэхэкзамена. Дзесяць чалавек здаўшыя экзамен на ядобра“ вучацца і хутка будуць здаваць экзамен у другі раз.
    Ітак мая змена ўся тэхнічна граматная. Лягчэй мне цяпер кіраваць. Няма патрэбы кожнаму растлумачваць дзесяткі разоў як апрацаваць тую ці іншую дэталь, Бывае цяпер і так, што хлопцы і маю памылку заўважаць. Нядаўна быў такі выпадак: даю Соркіну вытачыць падшыпнік к багеру. Я не заўважыў, што ў чарцяжы было ўказана тачыць гэту дэталь вуглом. Гэту справу заўважыў Соркін. А нядаўна Соркін быў чорнарабочым. У жніўні ён зарабляў яшчэ 75 руб. У гэтым-жа месяцы ён вучыўся ў тэхгуртку. І ужо ў верасні ён зарабіў 110 руб., а ў кастрычкіку 160 руб.
    А вось яшчэ мае вучні Гельфанд, Драгун і Шчорс— нядаўна малакваліфікаваныя рабочыя. Цяпер яны працуюць на варштаце № 64 і выконваюць нормы выпрацоўкі на 180 .проц. Токар Хаткоўскі асвоіў новы фрэз. А іх мы ўвозім з-за мяжы. Фрэзы, якія робіць Хаткоўскі, па якасці не ўступаюць замежным. Апрача таго, ён з'яўляецца прыкладам для ўсяго завода культурнасці па вытворчасці. Яго варштат 1 рабочае месца змаходзяца ў ідэаль’ най чыстаце.
    Нашы „выдатнікі" бяруць шэфства над адстаючымі, вучаць іх і выводзяць у перадавыя. Тав. Лібман узяў Шэфства над работніцай Кеда, якая выпускала многа браку, не выконвала нормы выпрацоўкі і зарабляла ў месяц усяго 60 руб. 3 дапамогай Лібмана яна вывучыла свой варштат і здала тэхэкзамен на „выдатна". Цяпер яна вы-
    31
    конвае нормы выпрацоўкі на ІЗОпроц. і зарабляе да 200 руб. у месяц. Кеда, як лепшая ўдарніца, едзе на злёт зотаўцаў цяжкай прамысловасці.
    Прыкладаў ударнай работы былых чорнарабочых, а зараз зотаўцаў вельмі многа. Усіх іх не пералічыш. Даволі будзе таго, калі я прывяду такі прыклад: у мінулым годзе мая змена кожны месяц выпускала дэталей на 70 дваццаці пяці міліметровых варштатаў, а зараз на 110. Да сарака міліметровых мы выпускалі на 7—8 варштатаў, а зараз пры той-жа колькасці рабочых на 20. Вось вынік работы тэхнічна-граматных людзей.
    3 гэтымі людзьмі ў мінулым годзе я не ўзяўся-б асвойваць строгальны варштат амерыканскай канструкцыі, А цяпер я ўзяўся за гэту справу 1 гэты варштат мы не толькі асвоім, але і пастараемся перадаць ягоў падарунак VII з'езду советаў.
    І зараз я стаўлю перад сабою задачу—падняць тэхнічныя веды рабочага да ўзроўня сучаснага майстра, а сам буду тэхнікам. Так мы павінны паставіць справу ва ўсёй прамысловасці БССР і толькі тады мы справімся з тымі задачамі, якія ставіць перад намі партыя і ўрад.
    ХАРНАС
    Строгальшчык механічнага цэха
    Я ВУЧУ МАЛАДЫХ РАБОЧЫХ
    3 самага заснавання, з 1921 года, я працую на заводзе. За гэты час я дэтальна вывучыў амаль усе варштаты, наяўныя на заводзе і добра ведаю, што можна на іх вырабляць. Несумненна, што за 30 год вытворчай практыкі я не мог не нвкапіць вопыту па механічнай апрацоўцы металаў рэзаннем. Зараз я працую строгальшчыкам на прадольна-строгальным варштаце германскай фірмы „Біллетэр", які з'яўляецца найболып складаным варштатам сярод усяго абсталявання механічнага цэха. Я дэтальна ведаю яго і пільна сачу за ім. Промфінплан перыядычна выконваю на 200 1 больш процантаў, браку ніколі не ма.о. За добрую работу і здачу тэхэкзамена на „выдатна" атрымаў значок „ЗОТ“.
    Калі я здаў экзамен па тэхміяімуму, я арганізаваў вакол сябе маладых строгальшчыкау 1 ў працягу 1,5 месяцаў кіраваў гуртком, што адначасова паглыбляла і павышала яшчэ больш мае
    82
    83
    ўласныя веды, бо мне прыходзілася займацца са> мастойнай прапрацоўкай навейшай тэхнічнай літа» ратуры па строгальнай справе 1 тэхналогіі металаў. У пэўныя дні пасля работы я збіраў сваіх гурткоўцаў ля варштата і дэтальна тлумачыў ім канструкцыю варштата, разглядаў з імі рух і ход варштата, яго кінематыку. Тлумачыў правіла ўста» ноўкі і замацавання вырабаў, правільнае размеркаванне аперацый і паслядоўнае рацыянальнае іх выкананне пры апрацоўцы тых ці іншых дэталей на канкрэтных прыкладах. Навучаў іх чытцы чарцяжоў, заточцы інструмента і яго замацаванне. ~
    Рацыяналізуючы тэхналагічны працэс апрацоўкі дэталей, я адначасова даваў неаднаразовыя ўказанні таварышам у рабоце на даным працэсе. Доўгі час верхняя галоўка свідравадьнага 40 М|М варштата ў нас праходзіла строжку паштучна. Прыгладаючыся да гэтай аперацыі, я прапанавау масавую адначасовую апрацоўку гзтых галовак і цяпер яны праходзяць яе не па адной штуцы, а па 5—6 адразу, што падвоіла хуткасць іх апрацоўкі, не паніжаючы якасці.
    Як прыклад можна прывесці строжку мосціка такарнага варштата. Для яго правільнай апрацоўкі з пачатку неабходна даць папярэднюю строжку ніза мосціка. Малады рабочы тав. Лойка гэтага не рабіў і мосцікі ў яго выходіілі дрэннымі. Я даў яму сваю параду і. цяпер мосцікі у тав. Лойка выходзяць добрымі.
    Нельга спыняцца на дасягнутых рэзультатах. У першую чаргу мая парада маладым рабочым моцна вучыцца.
    34
    БРЫГАДЗІР ДОЎНАР Брыгада па зборцы такарных варштатаў Я ВУЧУ МАЛАДЫХ
    У 1928 годзе я паступіў працаваць на завод слесарам па зборцы пярэдніх бабак і пярэднікаў такарных варштатаў. Праз некаторы час перайшоў на зборку свідравальных варштатаў 25 мм 1 40 мм. Зараз працую брыгадзірам па зборцы такарных варштатаў.	„
    Увесь час стараўся перадапь свой вопыт слесара-ззоршчыка таварышам. Дзякуючы маёй дапамозе за гэты час мне ўдалося павысіць кваліфікацыю не аднзгомаладога рабочага.так, тт. Анісенка, Скалабан, Бобрык і Трыбуць, дзякуючы маёй сістэматычнай дапамозе зараз працуюць па 4—5 разраду, у той час, як прышлі яны на завод УЯ актыўна ўдзельнічаў у асваенні маёй брыгадай тэхмінімума і кожны раз дапамагаў ім у цяжкіх пытаннях як практычных, так 1 тэарэтычных. Працаваў і працягваю працаваць над тэхнічнай літаратурай.
    35
    50 проц. нашай брыгады—„выдатнікі“. Брыгада поўнасцю здала тэхэкзамен. Працуем без прарываў і заўсёды перавыконваем сваё вытворчае заданне. Гэтага мы дабыліся толькі таму, што папярэдня падрыхтоўваемся к наступным работам і сумесна папярэджваем магчымыя зрывы і непаладкі.
    Мая задача—у першую чаргу давесц^ ўзровень тэхнічных ведаў кожнага рабочага сваёй брыгады да свайго ўзроўня і разам з імі расці.
    Вл. КОЗЛЯК
    ТРЭБА ВУЧЫЦЦА ДАЛЕЙ
    Галя была ўлэўнена ў сваіх ведах. Але ўсё ж падыходзячы да дзвярэй, за якімі засядала камісія, яна адчувала нейкае хваляванне.
    — А можа не пайсці здаваць?—падумала яна. Падумала і толькі. Гэта была толькі адна мінута. Улэўнена адчын ла дзверы.
    Цесна было ў невялікім пакоі начальніка цэха. Галя моўчкі села каля вакна і прынялася ўважліва прыслухоўвацца к адказам рабочых.
    /
    * * *
    ... Год таму назад Галя Кеда прышла на завод пасля сканчэння фабзавуча металістаў.
    Дрэнна ішла работа. А колькі яшчэ незразумелага было ў канструкцыі варштата! „Капрызнічаў“ ён. Сама не магла разец затачыць. А колькі дэталей у брак пашло! Многа, вельмі многа.
    Пашлі па заводу размовы: тэхнічныя заняткі арганізуюцца, а потым і экзамен здаваць будзем.
    t сапраўды арганізаваўся тэхгурток. Адной з першых пайшла ў гурток Галя.
    Хацелася лепш, глыбей пазнаць такарную справу, хутчэй асвоіць варштат і работу нз ім, змыць пляму сораму перад цэхам за брак, за дрэнную працу. І Галя вучылася, настойліва вывучала тэхніку справы.
    Праз некаторы час у цэху э'явіліся першыя зотаўцы. На сходзе рабочых цэха яны ўзялі шэфства над адстаючымі. Абрадавалася Галя, калі аднойчы ў абедзены перапынак малады комсамолец—лепшы ўдарнік цэха Сашка Лібман сказаў ёй;
    Давай я буду шэфстваваць над табой, пытайся чаго не ведаеш—растлумачу.
    Варштат Лібмана побач з Кеда. Лібман часта падыходзіць к варштату Галі, сам падбірае шэсцярні для наразання разьбы, растлумачвае, як трэба падлічыць і дзе якую ставіць.
    Хутка цяклі пяцідзёнкі цэхавых будняў, а з імі змяншаўся брак, лепіп наладжвалася работа. За люты месяц Галя Кеда выканала промфінплан на 112 проц. Браку не было ніводнага процанта...
    * *
    І вось яна перад камісіяй.
    — Таварыш Кеда!
    Падышла Галя да дошкі.
    — Раскажэце, таварыш Кедз, аб спосабах абточкі конусаў.
    Мінуту падумала. Потым не спяшаючыся пачала расказваць, якім ііарадкам трэба настроіць пад конус ход разца.
    Шмат пытанняў у той вечар задавалі Галі. і лумачыла іх, крэйдай вылічвала на дошцы набор шэсцярон для нарэзкі разьбы.
    Мзйстар Міньковіч уважліва прыслухоўвауся да адказаў і нарэшце ветліва сказаў:
    — Можаце ісці.	w
    Павярнуўшыся праз плячо яна убачыла як аловак у руцэ тэхпропа побач з прозвішчам Кеда вывеў „выдатна".
    	 Выдатна! Ударніца па аўладанні тэхнікамрадасна падумала Галя, праходзячы праз цэх. Значыцца, значок „ЗОТ“ з партрэтам вялікага правааыра эпохі тав. Сталіна атрымае яна.
    Ёй успомніліся словы дырэктара на вытворча» нарадзе рабочых завода:
    — Заводу неабходна будзе асвоіць новыя варштаты і машыны.
    Адсюль выходзіцы мы абявязаны сістэматачна павышаць свас веды. Мала здаць тэхзкзамен, трэба вучыцца далей.
    Так! Трэба вучыцца далей!—ві да каго не зварочваючыся сказала Галя. выходзячы з цэха.