• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    29.31 МБ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР Інстытут мастацтвазпаўства, этнаграфіі і фальклору
    БЕЛАРУСКАЯ
    ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
    ПЫТАННІ ЗБІРАННЯ I ВЫВУЧЭННЯ ВУСНЫХ НАРОДНЫХ ТВОРАЎ
    Рэдактар доктар філалагічных навук А.С. ФЯДОСІК
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1980
    ББК 82.3 (2) Б43
    Рэцэнзе нты:
    A. С. Ліс, A. С. Яскевіч, кандыдаты філалагічных навук
    Адказны за выпуск В. I. СКІДАН
    Беларуская фалькларыстыка: Пытаіші збірання Б43 і вывучэння вусных народных твораў [Зборнік /Рэд. A. С. Фядосік].— Мн.: Навука і тэхніка, 1980,—с. 104.
    40 к.
    У зборнік уключаны артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам беларускай вуснапаэтычнай творчасці. У іх паказваецца сгап бе.іарускай фалькларыстыкі на сучасным этапе, аналізуюцца празаічныя народныя творы ў запісах У. М. Дабравольскага, вобразы беларускіх сацыяльяа-бытавых песень, беларускія навеяістычныя казкі, разглядаецца сюжэтны састаў усходчеславянскіх казак пра жывёл і г. д.
    70202—134
    Б	132—80 4604000000	ББК 82.3 (2)
    M316—80	8БелФ
    © Выдавецтва «Навука' і тэхніка», 1980.
    АД РЭДАКТАРА
    У духоўным жыцці беларускага народа фальклор на працягу многіх стагоддзяў быў асноўнай формай мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Ад калыскі і да смерці спадарожнічаў ён чалавеку. Вучоныя не маглі нё заўважыць велізарнай ролі фальклору ў грамадскім жыцці. Прайшло амаль два стагоддзі, як пачалося сістэматычнае збіранне і публікацыя вуснапаэтычных здабыткаў беларусаў. Аднак навуковая цікавасць да фальклору не зніжаецца, а ўзрастае.
    У дакастрычніцкі час беларуская фалькларыстыка займалася пераважна збіраннем вуснапаэтычных твораў. Беларускія матэрыялы, сабраныя 3. Далепга-Хадакоускім, ЯЧачотам, Д. Тышкевічам, Р. Зянькевічам, П. Кірэеўскім, М. Дзмітрыевым, I. Насовічам, П. Шэйнам, М. Дабравольскім, Е. Раманавым, М. Федароўскім, А. Сержпутоўскім і іншымі фалькларыстамі, з'яўляюцца бясцэннымі скарбамі, якія, аднак, да гэтага часу грунтоўна не вывучаны. Да таго ж яшчэ і сёння ў гушчы працоўных мас бытуе шмат твораў, якімі па праву можа ганарыцца наш народ. Сучасныя фалькларысты, студэнты вышэйшых навучальных устаноў кожны год наладжваюць паездкі за паэтычнымі скарбамі народа, запісваюць многія тысячы тэкстаў. Фальклорна-збіральніцкая і даследчая праца вядзецца мэтанакіравана. Каардынацыю фалькларыстычнай дзейнасці ва ўсёй рэспубліцы ажыццяўляе Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У фальклорных архівах інстытута і Беларускага дзяржаўнага універсітэта захоўваюцца сотні тысяч тэкстаў народных твораў, затіісаных пераважна ў пасляваенныя гады. Многія з іх зафіксаваны на магнітафоннай стужцы.
    Сучасная фалькларыстыка займаецца пе толькі зборам і публікацыяй народных паэтычных твораў, але і тэарэтычнымі даследаваннямі іх. Галоўнымі напрамкамі
    гэтых даследаванняў з’яўляюцца вывучэнне паходжання, эвалюцыі, ідэйна-тэматычнага зместу і паэтыкі асноўных жанраў і відаў беларускага фальклору; даследаванне беларускай народнай творчасці ў міжславянскіх сувязях; напісанне гісторыі беларускай фалькларыстыкі; выяўленне ўзаемасувязей літаратуры і фальклору. Значнае месца ў навуковых даследаваннях займаюць актуальныя праблемы развіцця беларускай вуснапаэтычнай творчасці ў мінулыя часы і яе лёсу ў савецкі перыяд. Пакладзен пачатак вывучэнню праблем эстэтыкі і тэорыі беларускага фальклору.
    У зборніку змешчаны артыкулы, у якіх асвятляюцца пытанні гісторыі беларускай фалькларыстыкі, ідэйна-тэматычнага зместу асобных відаў і жанраў вуснай паэзіі, узаемасувязей беларускіх народнапаэтычных твораў з творамі іншых усходнеславянскіх народаў. Да тэарэтычнага аналізу прыцягнута шмат твораў, запісаных у апошнія гады. іМногія з іх уводзяцца ў навуковы ўжытак упершыню. У артыкулах засяроджваецца ўвага на асобных, найбольш важных і актуальных пытаннях, даецца гістарыяграфічны агляд важнейшых прац 60—70-х гадоў, у агульных рысах вызначаюцца тэндэнцыі развіцця навукі аб вуснай народнай творчасці.
    Л. С. ФЯДОСІК
    ЗБІРАННЕ
    I ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
    У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі велізарныя страты народнай гаспадарцы і культуры краіны. Быў знішчан і багаты фальклорны архіў Акадэміі навук БССР, у якім захоўваліся дзесяткі тысяч запісаў вуснапаэтычных твораў. Таму перад фалькларыстамі рэспублікі паўстала задача — аднавіць страчаныя архівы шляхам правядзення новых запісаў народнапаэтычных твораў, даследаваць лёс традыцыйных жанраў і вывучаць сучасныя фальклорныя працэсы. На падставе сабраных дарэвалюцыйнымі і савецкімі фалькларыстамі матэрыялаў ставілася задача стварыць гісторыка-тэарэтычнае даследаванне беларускай народнай творчасці ад старажытных часоў да нашых дзён, тэарэтычна асэнсаваць матэрыялы па асноўных фальклорных жанрах, падрыхтаваць і выдаць фундаментальны збор беларускай вуснай паэзіі.
    Найбольшых поспехаў дасягнула беларуская фалькларыстыка ў 60—70-я гады. У гэты час выйшла з друку шмат павукова каштоўных прац. Сярод іх кніга «Беларускі фальклор Вялікай Айчыпнай вайны» (склад. I. В. Гутараў, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, I. Р. Сцяпунін, I. К. Цішчанка, 1961), у якой сабраны песні, вершы, частушкі, казкі, сказы, прыказкі, прымаўкі, гумарэскі, што актыўна бытавалі ў час вайны на тэрыторыі Беларусі. Тэарэтычны аналіз гэтых твораў дадзен I. В. Гутаравым у грунтоўным уступе да кнігі.
    Завершана выданне капітальнай працы Р. Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» ў 4-х тамах (1959—1976). Сюды ўвайшлі веснавыя, купальскія, жніўныя, восеньскія, калядныя, масленічпыя, любоўныя, рэкруцкія, казацкія, салдацкія, батрацкія, прымацкія, хрэсьбінныя і вясельныя песні. Складальнік адабраў да выдання тво-
    ры, якія вызначаюцца глыбокім змсстам, надзвычайным паэтычным хараством, прыгажосцю мелодый. Амаль усе песні даюцца з нотамі. Кожны тэкст пракаменціраван, пашпартызаван. Да вясельнай паэзіі, якой прысвечан спецыяльны том, дадаецца кароткае апісанне асноўных шлюбных звычаяў і абрадаў.
    Каштоўнасць збору беларускай песеннай творчасці, які з’явіўся вынікам шматгадовай нястомнай карпатлівай працы складальніка, у дакладнасці запісаў тэкстаў і напеваў, зробленых ім самім з вялікай ашчаднасцю і любоўю да роднай песні. Чатырохтомнік Р. Р. Шырмы— адна з важнейшых прац у сучаснай фальклорна-музычнай літаратуры.
    Значнай з'явай у культурным жыцці рэспублікі быў выхад у свет «Анталогіі беларускай народнай песні», падрыхтаванай Г. I. Цітовічам (1968 г.— 1-е выд., 2-е— 1975 г.). Тут сабраны лепшыя ўзоры песеннай творчасці беларусаў розных жанраў і відаў дарэвалюцыйнага і савецкага часу. У прадмове да Анталогіі аўтар даў кароткую характарыстыку жанравай разнастайнасці народных песень, іх ідэйна-тэматычнага зместу і музычных асаблівасцей.
    Усеагульнае прызнанне атрымала шматтомнае выданне беларускага фальклору, якое было распачата ў 1970 г. Шматтомны звод беларускай народнай творчасці публікуецца ўпершыню. У ім змяшчаюцца лепшыя творы ўсіх фальклорных жанраў. Звод адлюструе велізарнае багацце славеснай, музычна-песеннай і народна-тэатральнай творчасці беларускіх працоўных, будзе садзейнічаць больш глыбокаму вывучэнню культуры, светапогляду і быту народа ў розныя гістарычныя эпохі.
    Калектыў складальнікаў шматтомнага збору беларускай народнай творчасці імкнуўся як мага паўней падаць тамы, прысвсчаныя пэўным фальклорным жанрам і відам, змясціць матэрыялы розных рэгіёнаў рэспублікі з захаваннем лексічных, дыялектных і іншых моўных асаблівасцей.
    3 магчымых прынцыпаў класіфікацыі вуснапаэтычных матэрыялаў быў выбран эстэтычна-жанрава-відавы з функцыянальнай сюжэтна-тэматычнай сістэматызацыяй. У песеннай творчасці пры гэтым улічваюцца меладычныя асаблівасці.
    У зборы выкарыстаны раней апублікаваныя творы,
    архіўныя матэрыялы і фальклор, сабраны цяпер у час экспедыцый. У шматтомным зборы не перавыдаюцца цалкам дакастрычніцкія зборнікі: яны ўяўляюць сабой своеасаблівыя анталогіі песень або твораў іншых жанраў. Навуковая класіфікацыя матэрыялаў у іх адсутнічала. Да таго ж творы з вострай сацыяльнай накіраванасцю не ўключаліся ў зборнікі або самімі фалькларыстамі або здымаліся з іх цэнзурай. Гэтыя зборнікі не адлюстроўвалі і ступень распаўсюджанасці твораў пэўных жанраў. Нярэдка фалькларысты запісвалі тыя творы, якія лягчэй было фіксаваць. Нездарма М. Федароўскі адзначаў, што казкі ў XIX ст. былі распаўсюджаны яшчэ больш, чым песні, але іх цяжэй запісваць. Гэта акалічнасць адбілася і на колькасці іх запісаў.
    Падрыхтоўка тамоў па жанрах не азначае, што ў гэтых тамах, як у анталогіях, даюцца толькі асобныя лепшыя ўзоры. У жанрава-відавыя зборнікі ўключаюцца амаль усе выяўленыя творы і нават'іх варыянты (найболып далёкія) у залежнасці ад колькасці матэрыялаў і іх якасці.
    Кожны том мае ўступны артыкул, у якім даецца азначэнне жанру або віду твораў, змешчаных у томе, расказваецца аб збіранні і вывучэнні матэрыялаў гэтага жанру, абгрунтоўваецца навуковая класіфікацыя, аналізуецца ідэйна-тэматычны змест і мастацкія асаблівасці, тлумачацца прынцыпы падачы тэкстаў. У тамах песень змяшчаецца таксама артыкул аб музычных асаблівасцях твораў. Да тэкстаў даюцца каментарыі і паказальнікі.
    Такім чынам, кожны том уяўляе сабой не толькі самы поўны збор твораў пэўнага жанру або віду, але і значную навуковую працу, якая мае як практычнае, так і тэарэтычнае значэнне.
    Закончана выданне тамоў казак. У чатырох кнігах апублікаваны казкі пра жывёл, чарадзейныя (склад. Г. А. Барташэвіч і КП. Кабашнікаў) і сацыяльна-бытавыя (склад. A. С. Фядосік). У складанні навуковых каментарыяў прымаў удзел вядомы знаўца казак усходніх славян Л. Р. Бараг. Капітальны збор беларускіх казак у шматтомніку — першае найбольш поўнае навуковае выданпе твораў гэтага жанру, у якім ярка адлюстроўваюцца думкі і мары народа, яго нянавісць да эксплуататараў, страсны пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, выяўляюцца народныя ідэалы, стаўленне пра-
    цоўных да царквы і рэлігіі і г. д. Завяршаецца падрыхтоўка тамоў «Легенды, паданні, сказы», «Народныя жарты, анекдоты, гумарэскі».
    Апублікаван найбольш поўны навукова сістэматызаваны збор прыказак і прымавак у дзвюх кнігах (1976— 1977; складанне, уступны артыкул і каментарыі М. ЯГрынблата) і загадак (1972; склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі). У афарыстычных народных творах, змешчаных у гэтых тамах, асабліва выразна выявілася мудрасць працоўных, іх дасціпнасць, таленавітая трапнасць у лаканічным і вобразным выказванні думак.