• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    29.31 МБ
    Выключную каштоўнасць маюць пісьмы, напісаныя майстрамі мастацтва, тымі, хто прапагандуе песню, асабліва яе першымі выканаўцамі, якія з’яўляюцца ў пэўнай ступені разам з паэтам і кампазітарам сааўтарамі твора, бо на іх як на выпрабавальнікаў ускладваецца вялікая адказнасць — даць песні пуцёўку ў жыццё. Першы выканаўца песні — самы строгі суддзя, за ім апошняе слова, ён вызначае яе вартасці, прыгоднасць для «эксплуатацыі», таму павінен, апрача дасканалага прафесійна-вакальнага майстэрства, валодаць глыбокім паэтычным і кампазітарскім чуццём, каб правіль-
    на зразумець і інтэрпрэтаваць ідэі і вобразы, якія стаяць за вершаванымі радкамі, меладыйным малюнкам, і данесці іх да слухача ва ўсёй паўнаце і глыбіні.
    Ці ж не заслугоўваюць увагі думкі такіх «выпрабавальнікаў» і прапагандыстаў песні?
    Народны артыст СССР Л. В. Уцёсаў: «Вашу цудоўную песню «Бывайце здаровы» я пачаў пець (калі памяць не здраджвае) у 1938 г. Поспех быў велізарны. Як ні дзіўна, яна гучала не толькі ў мірныя дні, але і на фронце, дзе мы яе спявалі, выклікаючы ў байцоў добрую, радасную ўсмешку, падзяку занястрымны аптымізм гэтай песні».
    Заслужаны артыст БССР, саліст Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы М. Шуманскі: «Вашы песні, як кветкі, упляталіся ў маё жыццё. Ваша творчасць — гэта і мая радасць, і я заўсёды Вам удзячны. Глыбока ляжаць у сэрцы Вашы песні «Бывайце здаровы», «Толькі з табою», «Не шукай», «Дняпро», «Лясная песня» і многія іншыя, якія я спяваў, якія і сёння спяваю на сцэне. Колькі цеплыні ў Вашых радках, колькі праўды ў кожным слове, колькі шчырага кахання да дзяўчыны або Радзімы ў Вашай творчасці!»
    «Бывайце здаровы» стала жывым увасабленнем нашай рэчаіснасці, сімвалам працоўных і гераічных спраў савецкага чалавека.
    Мы расказалі біяграфію адной песні А. Г. Русака, а іх у паэта за сотню, сярод якіх такія жамчужыны, як «Толькі з табою» (музыка I. Любана), «3 другам» і «Дняпро» (музыка Ю. Семянякі), «Лясная песня» і «Беларусь — радзіма наша» (музыка У. Алоўнікава), «Дзе ты, мая прамяністая» (музыка І.Лучанка) і многія іншыя. I пра кожную можна напісаць не адну цікавую, старонку.
    ЗМЕСТ
    Ад рэдактара
    Фядосік A. С. Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору
    на сучасным этапе	 5
    Акунькова A. М. Беларуская казка ў запісах У. М. Дабравольскага	19
    Касько У. К. Парэміяграфічная спадчына A. К. Сержпутоўскага 	29
    Барабанава Л. П. Навелістычная казка ў беларускім казачным эпасе	38
    Пятроўская Г. А. Матывы і вобразы беларускіх чумацкіх песень	49
    Барыс С. В. Вясельныя	песні	як	мастацка-гістарычная крыніца 64
    Скідан В. I. Песня пра	Шаўрука	74
    Цішчанка I. КЖыццё песні. Гісторыя ўзнікненпя і бытавання «Бывайце здаровы»	86
    БЕЛОРУССКАЯ ФОЛЬКЛОРНСТНКА
    Нздательство «Наука н техннка»
    На белорусском языке
    Рэдактар /7. М. Тарасезіч. Мастак A. С. Ракіцкі. Мастацкі рэдактар В. ф. Грынкевіч. Тэхнічны рэдактар Н. П. Дасаеза. Карэкгар В. I. Марціновіч.
    ІБ № 950
    Друкуецца па пастанэве РВС АН БССР. Здадзена ў набор 05.06.80. Падпісана да друку 31.07.80. AT 13604. Фармат 84X108732. Папера друк. № 1 (энц.) Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Друк. арк. 3,25. Ум. друк. арк. 5,46. Уч.-выд. арк. 5.6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1122. Цана 40 к.
    Выдавецтва «Навука і тзхніка» Акадэміі навук БССР і Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600. Мінск, Лёнінскі праспект, 68. Друкарня імя Францыека (Георгія) Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 220600. Мінск, Ленінсхі праспект, 68.
    
    40 к.