Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Ой, маўчы ты, мой сын, Бо ты сам такі: Да ні коскі пабіць, Hi грабель асадзіць.
Для эпічнай песні гэтыя радкі ўжо не падыходзілі. Іх няма ў эпічнай песні, бо Шаўрук не такі: ён «малой-
22 Цітовіч Г. I. Песні беларускага народа.— Мн., 1959, с. 195, № 155.
23 АІМЭФ, ф. 8, воп. 77, спр. 137, сш. 1, с. 39.
24 Там жа, с. 76.
ца», імя яго стала сімвалам адвагі, неўтаймаванай энергіі і г. д. Але і тыя радкі, якія кантамінаваліся і ўжываліся, відаць, паралельна ў лірычных і эпічных песнях, у песні, прысвечанай Шаўруку, набываюць новы сэнс, падпарадкоўваюцца пэўнаму сюжэту, агульнай мелодыі. Адносіны спевакоў-выканаўцаў да Шаўруковай жонкі, такім чынам, становяцца для нас зусім зразумелымі. Жонка была няўдалая, «негадзяечка». Сам Шаўрук на фоне няўдалай жонкі ўяўляецца ўжо не такім злосным. Браты Андрэевічы — адважныя малойцы. Маці Шаўрука супраць усякай бойкі.
Есць яшчэ адна песня пра Шаўрука, запісаная намі ў 1976 г. у в. Спярыжжа Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ад Пятра Мікітавіча Ігнаценкі (1893 г. н.). Тут Шаўрук са сваёй жонкай жывуць у міры і згодзе:
...Эх, узяў сабе жонку маладую, Харошую, чапурную, Маладую — маладзёханькую.
Эх, сталі яны жыць-пажываць: Наварылі яны піва цёмненькага, А мядочку да салодзенькага, Эх, сталі ж яны піць-папіваць, Пра барцоў размаўляць.
Эх, да прыйшлі ж к яму — Сяргеюшка, Іванька малой. Эх, сталі ж яны да бароціся, Бароліся яны з дня да почы, 3 ночы да апоўначы, 3 апоўначы ды да белага дня. — Эх, брацец ты мой, ты Шаўручаньку, Ты на сілу да не чаешся, А ў борачкі занімаешся.
Э-эх, да схваціў Шаўрука, Да пад белы бака,— Костачкі яго да патрэскаліся, Сустаўчыкі парасходзіліся...
Першы варыянт у Звіняцкім быў запісан намі з голасу. Спевакі-выканаўцы A. I. Заяц і П. Л. Апанасенка спявалі паасобку і кожны па-свойму. «Спяваць трэба на вялікім дыханні,— гаварыў Апанасенка,— і цягнуць як мага шырэй». Заяц спяваў шырока, на ўсе грудзі, колькі хапала паветра, але неяк па-свойму, з рытмічнымі паўзамі, пераходзіў на куплетна-рэчытатыўную форму. Другі варыянт, у Спярыжжы, Пятро Мікітавіч Ігнаценка (1893 г. н.) змог толькі пераказаць.
6. Зак. 1122
81
Спявалі гэту песню ў Спярыжжы ў 1901—1903 гг. «Хадзілі дарослыя хлопцы па вуліцы,— расказвае Ігнаценка,— і спявалі «Шаўрука».
Цікавы варыянт быў запісан намі ў в. Хатуча Брагінскага раёна. Песню пераказала Фядосся Максімаўна Тамашэнка (1914 г. н.). «Шаўрука» спяваў яе бацька — Максім Зараннік. У песні гаворыцца, што Шаўрук «у Маскве радзіўсь, у Петраградзе хрысціўсь», a калі тры барцы нарэшце перамаглі яго, «прыйшла Шаўрукова маць, стала косці збіраць».
У в. Карчовае Хойніцкага раёна песню пра Шаўрука ведае Аксіння Маркаўна Колас (1887 г. н.). Навучылася яна спяваць гэту песню ад сваёй маці (Жэбіт), якая жыла ў в. Лісцвін у тым жа раёне. Карчоўскі варыянт пачынаецца словамі:
Эй, да вышаў Шаўрук у варот, Да крыкнуў па ўсю голаву...
У в. Бабчын Хойніцкага раёна песню пра Шаўрука ведае Аляксандр Іванавіч Казак (1911 г. н.). У Бабчыне і Варатцы спявалі калісьці гэту песню Іван Іванавіч Казак і Пракоп Васільевіч Кірчанка — абодва былі дужыя, моцныя, разам гулялі, гасцявалі, бароліся і пад настрой спявалі «Шаўрука». Аднойчы мясцовыя жыхары былі сведкамі, як Кірчанка і Казак, ідучы з вяселля і дэманструючы перад гледачамі сваё барцоўскае майстэрства, жартаўліва пераказвалі радкі песні: «Да схваціў большы брат барца Шаўрука пасярод жыватца...» 25 Сама песня, такім чынам, нібы суправаджае сілавыя прыёмы, падказвае, хто яе павінен спяваць, дзе, калі, як і г. д. Да выканаўцы прытым ставіліся пэўныя патрабаванні: ён павінен быў спяваць песню на «шырокім дыханні», ведаць увесь тэкст, мець добры голас, выдатныя выканаўчыя здольнасці і інш. Калі здольнасцей не хапала, верш распадаўся і песня часам пераходзіла ў казку. Жыхар в. Веляцін на Гомельшчыне С. А. Гардзейчык расказаў у 1950 г. А. Я. Васілеўскай казку: «Як толькі белы свет урадзіўся, дык Шаўрук нарадзіўся. Сільны такі. От ён у Маскве жыў, тожа цару заявіў: «Ой ты,
25 Есць гэтыя радкі і ў некаторых іншых варыянтах, напрыклад у песні, запісапай С. Гуляевым ад Я. П. Быкава ў 1855 г. у в. Чэрнь Лужскага пав. Пецярбургскай губ. (Мілер У. Ф. Гістарычныя песні, № 58).
цар-гасудар, найдзі мне барца, а як не найдзеш, дык Маскву разару і цябе ўб’ю. От пачаў цар пісёмкі пісаць, ды па гарадам рассылаць...» 26 Далей сюжэт казкі разгортваецца, як і ў песні: знайшліся два малайцы — родныя братцы; прыйшлі яны ў Маскву і пачалі выпіваць; меншы брат нечым не дагадзіў Шаўруку. Раззлаваны Шаўрук схапіў малайца за руку, кінуў у неба, стукнуў вобземлю і забіў. Тады ўсхапіўся старэйшы брат, схапіў Шаўрука за руку, кінуў у неба, убіў у зямлю і ад Шаўрука таксама нічога не засталося. Выйшла Шаўрукова маці, убачыла ўсё гэта, загаласіла, ломячы рукі і праклінаючы: «Штоб вы болей не раджаліся, як вы майго роднага сыночка із свету зжылі». Стыль твора пры пераходзе яго з песні ў казку прыкметна зніжаецца, малюнкі жыцця становяцца больш празаічнымі, паўсядзённымі. У песні барцы п’юць і гуляюць на царскім вяселлі, у казцы тыя ж героі «выпіваюць у тракціры»; шапкі ў песенных герояў бабровыя, у казачных — «з краму», на песенных героях — шубы, на казачных — пінжачкі. Выразна адрозніваецца інтанацыя выканання гэтага твора ў розных яго жанрах.
Песня пра Шаўрука, акрамя таго, мела цікавы выхад у літаратуру. М. ІО. Лермантаў на аснове песні і ведання фактаў рускай гісторыі стварыў выдатную паэму — «Песню пра цара Івана Васільевіча, маладога апрычніка і ўдалога купца Калашнікава». Слова «песня» захавалася нават у назве твора. Героі паэмы — барцы. Паэт, па словах Бялінскага, «перанёсся ў мінулае, падслухаў пульс жыцця, заўважыў няхітрую суровасць звычаяў, волатаўскую сілу і неўтаймаванасць пачуццяў» 27. У паэме тыя ж факты, той жа сюжэт, амаль той жа прыпеў; гей, гой, ох; падобная рытма-меладычная аснова і інш. Імя героя паэмы — Калашнікаў таксама сустракаецца ў народнай песні28.
Такім чынам, песня дакранулася да многіх жанраў, увайшла ў літаратуру, прайшла па ўсёй Русі, перадавалася з эпохі ў эпоху і дайшла да нашых дзён. Варыянты песні, запісаныя на тэрыторыі Беларусі, маюць значную
26 Чарадзейныя казкі.— Мн., 1973, с. 315—316.
27 Белннскнй В. Г. Статьн о класснках. Стнхотворення М. Лермонтова.— М., 1973, с. 252.
28 Азадовскнй М. Фольклорнзм Лермонтова. Лнтературпое наследство.— М„ 1941, т. 43—44, с. 245.
навуковую цікавасць. Песня на беларускай глебе атрымала своеасаблівыя нацыянальныя рысы. Цікава, што на Русі ведалі яшчэ аднаго Майструка. У 1632—1634 гг. польска-літоўскія войскі ваявалі з Масквою. Польскі кароль Уладзіслаў IV ішоў на Маскву, каб адзець на сябе шапку Манамаха і стаць, такім чынам, царом-каралём 29. Кароль-авантурыст і яго паплечнік беларуска-літоўскі магнат Крыштоф Радзівіл спыніліся пад Смаленскам. Пачалася доўгая цяжкая асада. Узначальваў абарону Смаленска М. Б. Шэйн. Абаронцы чакалі падмацавання. На дапамогу ім з вярхоўяў Волгі і Дона спяшаўся з новымі сіламі Майструк. Гісторыя сведчыць, што польскі гетман Казаноўскі хутка даведаўся аб гэтым, накіраваўся насустрач Майструку і разбіў яго сілы пад Вязьмай30. Магчыма, гэта і не той Майструк, аб якім складваліся песні. Але галоўнае сам факт, што існаваў яшчэ адзін Майструк, герой, абаронца Масквы, за спіною якога была сіла і слава і які без славы загінуў. Песня ў шматлікіх варыянтах, вядома, вельмі далёка адыходзіць ад першапачатковых падзей і фактаў. Галоўны герой песні нагадвае, паводле варыянтаў, і турэцкага ваяводу-пашу («Паштрук»), і дзікуна-разбойніка з вялікіх лясоў і балот («Дебрюк»), і голага, без штаноў («Небрюк»), і пачвару («Семрук»), і героя Северскай Русі («Севрук») і г. д.31 Разам з тым ва ўсіх варыянтах ёсць шмат агульных месц, якія вядуць нас у глыбіню гісторыі і ўказваюць на канкрэтныя гістарычныя факты, авеяныя славай, узвышаныя і ўпрыгожаныя сілай і светам народнага мастацтва.
23 Параўн. у песні: служыў цару-каралю. Гэта не таўталогія, а хутчэй адлюстраванне гігтарычнай праблемы, пытанне аб прэтэндэптах на царскі трон.
30 Kotlubai Edward. Zycie Janusza Radziwilla.— Wilno i Witebsk, 1859, c. 33.
31 Саўрук, Саўрак — дзікі, люты, жорсткі, бязлітасны (турэц.).
1. К. ЦІШЧЛНКА
ЖЫЦЦЁ ПЕСНІ
ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ
I БЫТАВАННЯ «БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ»
Песні, як і людзі, маюць свой лёс: адны жывуць доўга, другія паміраюць, не паспеўшы пахадзіць па свеце.
Зайздросны лёс у беларускай песні «Бывайце здаровы». Вось ужо больш сарака гадоў жыве яна ў народзе, застаючыся па-ранейшаму маладой і аптымістычнай. Бадай, няма такога кутка ў Беларусі, дзе б не гучала гэта песня. Яе спяваюць у горадзе і вёсцы, моладзь і людзі старэйшага ўзросту, рабочыя і калгаснікі, інтэлігенцыя і воіны; спяваюць на святах і ў будні, на сямейных урачыстасцях і масавых гуляннях, фестывалях; яе выконваюць у палацах і клубах, на канцэртах, перадаюць па радыё і тэлебачанню. «Бывайце здаровы» трывала ўвайшла ў рэпертуар мастацкай самадзейнасці, прафесійных хораў і асобных спевакоў. Песня шырока вядома і за межамі рэспублікі — на Украіне і Малдавіі, у Літве і Латвіі, у Грузіі і Арменіі, Сярэдняй Азіі і Сібіры, на Далёкім Усходзе і Крайняй Поўначы. Сярод беларускіх савецкіх песень па сваёй папулярнасці «Бывайце здаровы» не мае сабе роўных.
А. Твардоўскі пісаў: «Наўрад ці знойдзецца чалавек у нашай краіне, які б не ведаў цудоўнай застольнай песні:
Бывайте здоровьт, Жнвпте богато...
Але мы ведаем яе ў рускім перакладзе, а песня гэта беларуская, народная, якая з’явілася ў першыя гады калгаснай заможнасці і набыла пасля паўсюднае прызнанне.
Адна гэта песня, якую балюча было пачуць у дні, калі ўся беларуская зямля ляжала за лініяй фронту, адна гэта простая, задушэўная і жартоўна-ласкавая песня — лепшае сведчанне хараства зямлі і народа, які
насяляе яе, народа са шчодрым, чэсным і вясёлым сэрцам.
Гэта тое самае сэрца, што моцна і назаўсёды даверылася праўдзе, якую першым абвясціў вялікі рускі народ» Ч
А. Твардоўскі любіў за святочным сталом спяваць гэту песню. He выпадкова паэт неаднаразова звяртаўся да яе ў сваіх літаратурна-публіцыстычных артыкулах і нарысах.
Ужо той факт, што «Бывайце здаровы» так высока ацаніў выдатны савецкі паэт, добры знаўца беларускай літаратуры і фальклору, гаворыць пра тое, што песня з’явілася сапраўднай мастацкай удачай яе стваральнікаў. Аднак не пераболыпаннем будзе сказаць, што незвычайнаму поспеху песні, прызнанню яе ў народзе многа спрыяў і таленавіты пераклад на рускую мову.