Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Вялікай паэтычнасцю і эмацыянальна-псіхалагічнай пранікнёнасцю вызначаюцца песні пра каханне дзяўчыны і чумака. У песні «Ой, на гарэ на круценькай» 36 «чарнявая» дзяўчына мые чумаку Грыцько кашулю. Мыццё кашулі, як і капанне крыніцы, просьба напіцца вады і інш.,— старажытныя сімвалы кахання. Яны шырока выкарыстоўваліся ў традыцыйных лірычных песнях пра каханне, а пазней арганічна ўвайшлі ў сацыяльнабытавыя песні.
Часам у лірычныя любоўныя песні з традыцыйнай ■сімволікай уводзіцца вобраз чумака. Гэта наогул вобраз хлопца, якога верна любіць дзяўчына. Яна «выпрала, выкачала да ў скрыню злажыла» кашулю чумака (хлопца) і прызнаецца яму ў шчырым каханні37.
33 Бессонов П. Белорусскне песші.— М., 1871, с. 57—58.
34 Tyszkiewicz К. Wilija і jej brzegi.— Drezno, 1871, s. 326—327.
35 Песні беларускага народа.— Мн., 1940, т. 1, с. 106.
30 Там жа, с. 107—108.
37 Довнар-Запольскші М. В. Песнн пннчуков, с. 121—122.
3 тонкім псіхалагізмам малюецца ў песнях смерць чумака. Тыя пачуцці, якія раскрываюцца ў гэтых песнях, зразумелыя кожнаму чалавеку. Дэй на прыкладзе песні «Було літо, було літо та й стала знма» паказвае асаблівасці тыпізацыі радавога зместу ў народнай песнятворчасці. Ен зазначае, што «мастацкая перадача тыповага агульначалавечага зместу, як і яго індывідуалізацыя, ажыццяўляюцца праз адлюстраванне радавога. Маем быццам бы розныя ўзроўні абагульнення рэчаіснасці, што з’яўляецца вынікам двухбаковасці фальклорнага твора: з аднаго боку — канкрэтна-жыццёвы матэрыял, пра які інфармуе песня, а з другога — выкліканыя ім асацыяцыі, якія на пэўным этапе бытавання песні робяцца галоўнымі ў ёй і забяспечваюць трызаласць існавання» 38. Дэй прыводзіць урыўкі з песні, у якіх паказваецца хвароба і смерць чумака, і робіць вывад: «Песня нясе ў сабе два моманты — адносны, абумоўлены сацыяльна-гістарычнай атмасферай яе ўзнікнення, і абсалютны, сталы, што вынікае з агульначалавечай прыроды эмоцый. Памірае чумак, а ўспрымаецца намі гэты ліра-эпічны малюнак шырэй: як карціна смерці чалавека далёка ад родных. Атрыбуты чумацкага побыту адыходзяць на другі план перад галоўным — паказам смерці і пачуццяў яе ўспрымання. Апошняе тут і індывідуалізуецца ў радавым вобразе чумака і звязаных з яго заняткамі абставінах» 39.
Змест песень пра смерць чумака «прымушае» і выканаўцу, і слухачоў адчуць і перажыць трагічны лёс чалавека. У чумацкіх песнях, як і ў іншых лірычных, паказу хваробы і смерці героя нярэдка папярэднічаюць малюнкі прыроды, якія суадносяцца з далейшымі падзеямі. «Як задуюць ветры, зашумелі лісця, шчэ й дубровушка, забалела цела чумацкае бела, шчэ й галовушка»40.
Часцей за ўсё чумак памірае далёка ад радзімы. Перад смерцю ён развітваецца з таварышам і просіць пахаваць яго «у зялёным садочку, на жоўтым пясочку, пад рабініцай».
У чумацкіх песнях, як і ў іншых відах і жанрах народнай творчасці, адлюстравалася вера простага чала-
38 Дей О. I. Поетнка украі'нськоі’ народноі пісні.— Кнів, 1978, с. 32,
39 Там жа, с. 33.
40 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 1—2, с. 55.
века ў магчымасць прадказання, прадчування бяды, смерці. Прыкметамі былі з’явы прыроды, незвычайныя паводзіны жывёлы, дзіўныя сны і інш. Смерць чумака часам прадчуваюць яго валы і своеасабліва выказваюць сваю жальбу: «Зараўлі валы, стоячы ў ярме, памёр, памёр наш хазяін у чужой старане»41. У адной з песень валы «разумныя былі, ой, праз тры гарадочкі дамоў прыбылі; дамоў прыбрылі—нема зараўлі...» 42 У другой жа песні яны персаніфікуюцца, размаўляюць чалавечым голасам: «Крыкнулі валы, стоячы ў ярме: — Пахавалі мы хазяіна ў чужой старане» 43.
У песнях адлюстроўваюцца пачуцці жонкі, маці, родных, якія даведаліся пра смерць чумака. Маці пераўвасабляецца ў зязюлю і прылятае на магілу сына: «Ой, як сталі чумачэнькі чумака хаваць, прыляцела сівая зязюля, пачала каваць. To не сівая зязюля, то Іванава маць»44.
Сацыяльна-бытавыя песні ўзніклі значна пазней абрадавай паэзіі, але шырока выкарысталі яе паэтыку. Часам цэлыя строфы, разгорнутыя замалёўкі вобразаў і з’яў пераносяцца з абрадавых песень у сацыяльна-бытавыя. Народ умела карыстаецца аднымі і тымі ж традыцыйнымі стэрэатыпамі, тымі ж мастацкімі сродкамі для адлюстравання падзей у аналагічных сітуацыях. Параўнаем, напрыклад, вясельную і чумацкую песні, дзе гаворыцца пра памёршых. У вясельнай нябожчык-бацька адказвае нявесце-сіраце, якая просіць яго дапамагчы сабраць дружыну і запрасіць усіх за стол:
— Ой, не устану, маё дзіцятка, не магу: Зялён дзярночак залажыў грудцы, Ой, рана, рана, рана, залажыў грудцы, Жоўты пясочак засыпаў вочкі, Ой, рана, рана, рана, засыпаў вочкі, Нямыя дошкі сціснулі ножкі...45
41 Беларускі фальклор у сучасных запісах. Склад. В. А. Захарава.— Мн„ 1973, с. 243.
42 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 1—2, с. 445.
43 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губерннн.— Могнлев, 1882, кн. 1, с. 582.
44 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, л. 448.
45 Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні.— Мн., 1976, т. 4, с. 195—196.
У чумацкай песні матка марыць пра крылы, каб паляцець на магілу сына:
...Як ляцела, дак ба пала і сказала: «Ку-ку!
Падай, падай, сыну Ясю, мне правую руку!» — Рад ба я, маці, дай абедзве падаці, Да дубовыя дошкі сціснулі мне ножкі, А жоўтыя пясочкі засыпалі вочкі —
He магу я ўстаці, сваёй маці славечка сказаці. 46
3 асяроддзя чумакоў вылучалася заможная частка, якая мела многа батракоў, цяглавай сілы і грошай. I. Я. Рудчанка прыводзіць звесткі з друку, што ў аднаго з чумакоў укралі 560 тыс. руб. Як зарабіў гэтыя грошы чумак, можна бачыць з яго расказа. На яго працавала нямала парабкаў, якім ён аддаваў толькі нязначную частку прыбытку ад паездак і продажу солі, рыбы і ічшых тавараў. Ен хадзіў у Крым і на Дон з 50—100 парамі сваіх валоў, а часам і наймаў дадаткова. Чумакам-парабкам ён плаціў па 25 руб. у год, кожны з іх абслугоўваў па 5 пар валоў. Сам жа ён меў кожны год не менш 12 тыс. руб.47 Вядома, адносіны працоўных да такіх чумакоў, якія эксплуатавалі беднякоў, не маглі быць добрымі. Народ выкрываў у песнях іх жорсткасць, прагнасць, пагардлівыя адносіны да працы і г. д.
Магчыма, што пад уплывам негатыўных адносін да чумакоў-багацеяў і ўзніклі песні, у якіх паказваюцца пагардлівыя адносіны чумака да працаўніка селяніна. Асабліва многа песень пра сустрэчу чумака з касцом. Чумак стаіць з гармонікам і «з касарыкаў смяецца», a «яны косяць, шчэ й косы не войстраць, з іх крывавы пот ільецца» 48. 3 аднаго боку — бесклапотны, нічым не заняты гультай, а з другога — працаўнік, з якога гэты гультай насміхаецца. Але настае зіма: «Ідзе чумак вуліцай шырокай, ажно снег раздаецца. Стаіць касар у сваіх вароцях да з чумачэнькі смяецца» 49. Чумак вымушан прасіць «хоць жа сена, а хоць жа саломы, бо стаяць валы галодны». У выніку — пасаромлены чумак.
Гэты матыў вельмі распаўсюджан ва ўкраінскіх чумацкіх песнях. Фалькларыстамі Украіны запісана мност-
46 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 1—2, с. 57.
47 Рудченко Н. Я. Чумацкяе народные песнн, с. 19.
48 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 35, бл. 6, л. 12.
49 Там жа, ф. 13, воп. 9, спр. 25, сш. 2, л. 2.
ва варыянтаў. Самы поўны варыянт запісан у 60-х гадах XIX ст. у Белай Царкве Васількаўскага павета на Кіеўшчына. Чумак тут ляжыць «в холодку під возом та з хазяі'на сміеться», а зімой ідзе па вуліцы «зуб на зуб трясеться» і просіць у гаспадара хоць вязку сена і нават саломы. А той толькі за плату згаджаецца ўзяць валоў на зіму. Канчаецца песня паказам цяжка захварэўшага чумака і яго развітання з сябрамі50. Многія з гэтых украінскіх варыянтаў перайшлі ў беларускі фальклор.
У параўнанні з беларускім і ўкраінскім фальклорам у рускім фальклоры чумацкіх песень значна менш. Зафіксаваны яны пераважна ў сумежных з Украінай і Беларуссю раёнах. Але гэты матыў — сутычка чумака з касцом — ёсць і ў рускіх песнях. У Бранскай вобласці ў 50-х гадах XX ст. запісана чумацкая песня «Что н в лузе прн бнтой дороге» 51, у якой чумак Макарка ляжыць у халадку пад лазой і насміхаецца з касцоў, а з іх «кровавый пот льется». Персанаж Макарка нярэдка сустракаецца і ва ўкраінскіх чумацкіх песнях. Магчыма, што ў дадзеную песню гэты вобраз перайшоў з украінскага фальклору. Але песня не мае такой паўнаты і цэласнасці, як украінская і беларуская.
Такім чынам, з беларускіх сацыяльна-бытавых песень паўстае шматгранны і каларытны вобраз чумака, у якім увасоблен тып беднага абяздоленага і бяспраўнага селяніна, вымушанага пераносіць холад, голад, небяспеку ў час сваёй нялёгкай працы. Разам з тым чумак — гэта моцны, мужны і смелы чалавек, здольны пастаяць за сябе, даць адпор ворагам. Нягледзячы на перавагу сумнага, змрочнага ў жыцці чумака, у чумацкіх песнях адлюстраваўся і аптымістычны настрой працоўных, іх вера ў лепшую будучыню, у перамогу справядлівасці. Аптымізм асабліва яскрава праявіўся ў гумарыстычных чумацкіх песнях, у якіх народ весела пацяшаецца з тых герояў, што трапляюць у камічнае становішча.
Чумацкія песні маюць вялікае пазнавальнае значэнне: яны даюць нам уяўленне аб жыцці, побыце, настроях працаўнікоў аднаго з важных промыслаў дакастрычніц-
50 Чумацькі пісні, с. 227—228.
51 Свптова К. Народные песнн Брянской областн,—М., 1966, с. 206—207.
кага часу, які адышоў у мінулае са з’яўленнем і развіццём больш надзейных транспартных сродкаў — парахода, паравоза і інш. У памяці народа гэтыя песні дайшлі да нашых дзён, аб чым сведчаць шматлікія запісы апошніх гадоў. Чумацкія песні — лепшыя і каштоўнейшыя ўзоры беларускай сацыяльна-бытавой лірыкі.
Паказваючы яркімі, эмацыянальнымі фарбамі ўсе цяжкасці бязрадаснай працы чумака, яго лёс, народныя песні выклікалі ў працоўных пратэст, незадавальненне існуючым ладам жыцця. Эвалюцыя пратэсту супраць сацыяльнай несправядлівасці ў народнай лірыцы мела значныя перспектывы, але найбольш праявілася ў празаічных творах.
Спосаб адлюстравання рэчаіснасці ў чумацкіх песнях, як і ў іншых відах сацыяльна-бытавой лірыкі, адрозніваецца ад спосабу адлюстравання ў народных лірычных песнях — любоўных, сямейных. Галоўную ролю ў апошніх адыгрывае паказ рэчаіснасці праз бачанне яе лірычным героем, ад імя якога ў большасці песень і ідзе гаворка. Праз вобраз лірычнага героя мы «пранікаем» і ў яго ўнутраны свет, псіхалогію, што выклікае шырокія асацыяцыі і кранае пачуцці кожнага — як выканаўцы, так і слухача. У большасці чумацкіх песень герой раскрываецца не праз лірычнае «я», не з дапамогай суб’ектывізацыі, а праз аб’ектывізацыю, г. зн. яго характар, рысы, якасці раскрываюцца праз дынаміку дзеянняў. Толькі ў рэдкіх выпадках вобраз чумака як бы самараскрываецца ў маналагічнай форме (часцей у дыялогу). У выніку гэтага ствараецца дынамічная напружанасць у адлюстраванні падзей, жыцця і лёсу героя. Значная частка з адзначанай спецыфікі абумоўлена ўплывам іншых відаў і жанраў народнай паэзіі, выкарыстаннем іх мастацкіх прыёмаў і сродкаў. Аднак гэтыя паэтычныя сродкі так арганічна ўваходзяць у структуру чумацкіх песень, што не парушаюць іх эстэтычна-мастацкага адзінства, цэласнасці.