• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    29.31 МБ
    17 Чнчеров В. Н. Русское народное творчество, с. 300—301.
    казкі пра разбойнікаў і зладзеяў, тут дзейнічаюць вынаходлівы, рашучы салдат, кемлівая, смелая дзяўчына.
    Такім чынам, хоць навелістычныя казкі і разнастайныя па тэматыцы, паходжаншо, па характару герояў, усё ж, улічваючы асаблівасці фантастыкі, характар канфлікту, мы маем падставы вылучаць іх як самастойны від казак.
    У сувязі з тым што тэарэтычныя пытанні ўнутрыжанравай класіфікацыі казак распрацаваны яшчэ недастаткова, на практыцы вылучэнне навелістычных казак як самастойнага віду адбываецца далёка не заўсёды. Так, у шматтомніку беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці навелістычныя казкі аб’яднаны з сацыяльна-бытавымі (1976) і чарадзейнымі (1978), паколькі выданне іх асобным томам не было прадугледжана. Гэта ў значнай ступені аказала ўплыў на падбор матэрыялаў, і ў шматтомнік трапіла толькі 26 казак на 20 навелістычных сюжэтаў.
    Кожны народ мае свой непаўторны і своеасаблівы казачны эпас, разам з тым у казках розных народаў можна знайсці агульныя сюжэты. Гэта датычыцца і навелістычных казак. Як у паказальніку Андрэева-Аарнэ (АА), так і ў міжнародным паказальніку казачных сюжэтаў Аарнэ-Томпсана (AT) 18 навелістычныя казкі складаюць асобную групу ў раздзеле ўласна казак (№ 850—999) і ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя сюжэтнатэматычныя групы. Магчыма, што не ўсе сюжэты навелістычных казак знаходзяцца ў адпаведным раздзеле паказальнікаў, нельга абмяжоўваць групы казак-навел толькі тымі сюжэтамі, што ў паказальніках даюцца як навелістычныя. 3 другога боку, некаторыя сюжэты, пададзеныя як навелістычныя, блізкія да легенд або прытчаў, напрыклад сюжэт «Чаму перасталі забіваць старых» (981*). Гэта адбываецца таму, што паміж казкамі розных груп рэзкай мяжы няма. I пры адборы матэрыялу, пры вылучэнні навелістычных казак у першую чаргу трэба звяртаць увагу на прыгодніцкі характар казак, кемлівасць і розум іх героя, яго вынаходлівасць у дасягненні мэт, часцей за ўсё любоўных, на вызначаную тэматыку твораў.
    18 The types of the folktale. A classification and bibliography. Antti Aarne’s Verzeichnis der Marchentypen. translated and enlarged by Stith Thompson. Second Revision. FFC, N 184.— Helsinki, 1961.
    Для больш паспяховага і шырокага вывучэння казачнага матэрыялу таго або іншага народа неабходна як складанне нацыянальных паказальнікаў казачных сюжэтаў, якія павінны абапірацца на міжнародны паказальнік AT, так і пастаяннае ўдакладненне самога міжнароднага паказальніка з дапамогай спасылак на даныя нацыянальных паказальнікаў. Так, калі параўнаць выданні паказальніка AT 1928 і 1961 гг., то ў другім можна ўбачыць значныя змены.
    Разгледзім групу навелістычных сюжэтаў. У паказальніку AT 1928 г., які быў складзены на матэрыяле казак 7 народаў, улічана 58 сюжэтаў казак-навел. У рускім казачным матэрыяле М. П. Андрэеў 19 вылучае 74 навелістычныя сюжэты, прычым, па меркаванню вучонага, болыная іх частка (43) з'яўляецца спецыфічнай прыналежнасцю рускага рэпертуару і толькі 31 сюжэт супадае з міжнародным матэрыялам. Паказальнік AT 1961 г., дзе ўлічаны сюжэты казак 39 народаў свету, дае ўжо зусім іншыя даныя: усяго ў паказальніку 296 тыпаў і падтыпаў навелістычных сюжэтаў, у самім паказальніку адзначана наяўнасць у рускім матэрыяле 75 сюжэтаў і толькі ў 11 з іх даюцца спасылкі выключна на рускі матэрыял. Але пры гэтым трэба памятаць, што ў той час звесткі пра ўкраінскі казачны эпас даваліся частковыя, па артыкулу М. П. Андрэева «Да характарыстыкі ўкраінскага казачнага матэрыялу», і зусім не было даных пра сюжэтны склад беларускіх казак. Супастаўленне і параўнанне колькасці сюжэтаў казак — справа даволі складаная, таму прыведзеныя тут лічбы некалькі ўмоўныя.
    У 1978 г. былі выдадзены «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак», складзены К. П. Кабашнікавым 20, і паказальнік Л. Р. Барага «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак». Гэтыя паказальнікі з’яўляюцца каштоўным укладам у сучаснае казказнаўства і ў значнай ступені дапамогуць даследчыкам беларускага казачнага эпасу. У 1979 г. выйшаў з друку першы рэгіянальны па-
    19 Андреев Н. П. К характернстнке украннского сказочного матернала.— У кн.: О. Ф. Ольденбургу. Сб. статей. Л., 1934, с. 61—72.
    20 Кабашнікаў К. П. Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак.— У кн.: Чарадзейныя казкі, ч. 2. Мн., 1978, с. 603—686. У далейшым спасылкі на тыпы сюжэтаў беларускіх казак даюцца па гэтаму паказальніку.
    казальнік казачных сюжэтаў усходніх славян 21, які мае вялікае значэнне для развіцця казказнаўства, асабліва параўнальнага. У паказальніку абагульнены вынікі работы па сістэматызацыі казачнага матэрыялу ўсходнеславянскіх народаў, значна дапоўнены і ўдакладнены даныя паказальніка Андрэева, звесткі пра сюжэтны склад украінскіх і беларускіх казак. 3 прыведзенай у паказальніку табліцы відаць, наколькі ўжо ўзбагаціліся нашы веды пра сюжэтны склад як казак наогул, так і навелістычных. У рускім казачным матэрыяле складальнікі адзначаюць 137 навелістычных сюжэтаў, ва ўкраінскім — 143, у беларускім — 69.
    Калі цяпер параўнаць даныя міжнароднага паказальніка AT, параўнальнага паказальніка і «Паказальніка сюжэтаў беларускіх казак», то будзе відавочным, што такія тыпы сюжэтаў, як *921 ІВ = АТ921* «Гусі з Русі» і *921 11 = AT 921 Е* «Гаршэня», адзначаныя ў паказальніку AT толькі ў рускім матэрыяле, ёсць ва ўкраінцаў і беларусаў. Сюжэт «Залатая гара» (*936 = = АТ936*), які па паказальніку AT ёсць толькі ў рускіх і фінаў, таксама прысутнічае ў казачным матэрыяле іншых усходніх славян. Можна было б прывесці і іншыя прыклады. Трэба спадзявацца, што далейшае вывучэнне казачнага рэпертуару народаў свету будзе ўносіць усё новыя ўдакладненні ў наяўныя звесткі, а таксама садзейнічаць уключэнню нацыянальнага і рэгіянальнага казачнага матэрыялу ў міжнародны навуковы ўжытак.
    У раздзеле навелістычных казак «Паказальніка сюжэтаў беларускіх казак» вылучаны 52 сюжэты, 141 казка адзначана на гэтыя сюжэты. У паказальніку ўлічаны запісы з усіх важнейшых зборнікаў беларускіх казак — Е. Р. Раманава, П. В. Шэйна, М. Федароўскага, У. М. Дабравольскага і інш., а таксама матэрыялы архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
    Самы папулярны навелістычны сюжэт у Беларусі — «Сямігодка» (875), на які зафіксавана 13 запісаў казак. Запісы зроблены амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, выключаючы толькі паўднёвую яе частку, на працягу XIX (першы запіс з'явіўся ў III томе «Беларускага зборніка»
    21 Сравннтельный указатель сюжетов. Восточнославянская сказка. Сост. Л. Г. Бараг, 14. П. Березовскнй, К. П. Кабашннков, Н. В. Новнков.— Л., 1979.
    Е. Р. Раманава) —XX стст. Паколькі гэты сюжэт папулярны таксама ў рускіх і ўкраінцаў (зафіксавана адпаведна 34 і 27 тэкстаў казак тыпу 875), то можна сцвярджаць, што казкі на міжнародны сюжэт «Сямігодка» ва ўсходніх славян складаюць пэўную групу, якая распрацавана ва ўласна-ўсходнеславянскай казачнай традыцыі.
    Да найбольш распаўсюджаных у беларускай навелістычнай казцы сюжэтаў адносяцца і сюжэты тыпу 955 «Жаніх-разбойнік» (9 тэкстаў), 956 В «Дзяўчына і разбойнікі» (таксама 9 тэкстаў). Запісы казак гэтых тыпаў зроблены пераважна ў другой палавіне XIX ст. А першы тэкст казкі тыпу 955, які запісаў М. А. Дзмітрыеў, з'явіўся ў вядомым зборніку A. М. Афанасьева «Народныя рускія казкі». 3 пашпартызаваных запісаў казак відаць, што казкі тыпу 955 «Жаніх-разбойнік» як у XIX ст., так і ў наш час (2 тэксты) былі запісаны ў цэнтральнай частцы Беларусі. Гэта дае падставы меркаваць аб лакальным характары іх бытавання. А калі казкі тыпу 956 В «Дзяўчына і разбойнікі» ў XIX ст. запісваліся толькі на тэрыторыі цяперашняй Гродзенскай вобласці, то ў XX ст.— выключна на Міншчыне (2 тэксты).
    Папулярныя і сюжэты «Хто лепшы сябра чалавека» (*894), «Разумныя адказы» (*921 I), «Пакутаваць лепш замалада» (*931). Кожны з гэтых сюжэтаў пададзен 6 тэкстамі. Па 5 запісаў зроблена на сюжэты «Сын цара (Саламон) і сын каваля» (920) і «Цар і салдат» (952). I калі ўсе казкі тыпу 920 запісаны ў XIX ст., то казкі на сюжэт «Цар і салдат» (4 з 5) запісаны пераважна ў 50-я гады XX ст. у розных раёнах Беларусі, што гаворыць пра жывую традыцыю бытавання гэтых казак.
    Даволі вядомыя ў беларусаў навелістычныя казкі на сюжэты «Выпраўленне лянівай» (901* В), «Бесклапотны манастыр» (922), «Грошы — зло» (*937)—на кожны сюжэт пададзена па чатыры тэксты.
    Пры рознай колькасці запісаў на асобныя сюжэты ва ўсходніх славян у казачным рэпертуары шмат агульнага — папулярныя сюжэты казак беларусаў зафіксаваны і ў іншых усходніх славян. Акрамя запісаў казак тыпу 875 «Сямігодка» трэба назваць запісы казак тыпу 822 A «Спрэчка пра вернасць жонкі», якія размеркаваны наступным чынам: у рускіх запісана 27 тэкстаў, ва ўкраінцаў — 5, у беларусаў — 3; казак тыпу 910 В «Тры сло-
    вы» — адпаведна 32, 19 і 2 тэксты; казак тыпу 920 «Сын цара (Саламон) і сын каваля» — 24, 28 і 6 тэкстаў.
    У параўнальным паказальніку зафіксаваны запісы казак на сюжэты, характэрныя толькі для двух усходнеславянскіх народаў. 3 сюжэтаў, не вызначаных у рускім матэрыяле, можна адзначыць наступныя: «Выпрабаванне сяброў» (893; 4 украінскія тэксты і 2 беларускія), «Розум і шчасце» (945; 9 украінскіх тэкстаў і 4 беларускія). Паколькі беларускія казкі тыпу 945, запісаныя ў XIX ст. у Рэчыцкім павеце, толькі прыблізна адпавядаюць сюжэту «Розум і шчасце», то ў гэтым выпадку магчымы ўплыў украінскага казачнага эпасу на беларускі.
    3 сюжэтаў, характэрных для казачнага эпасу рускіх і беларусаў і не маючых паралелей ва ўкраінскім казачным матэрыяле, у параўнальным паказальніку вылучаны сюжэты «Жонка вызваляе мужа» (АА 880*В = параўн. паказальнік, 888; 3 рускія тэксты і 2 беларускія), «Гаспадар-рабаўнік» (*966 = параўн. паказалыіік,. —958 А***; 3 рускія тэксты і 2 беларускія).
    Як можна меркаваць па паказальніках, спецыфічна беларускімі распрацоўкамі міжнародных сюжэтаў з'яўляюцца казкі тыпу *901 (ІІ)=Бараг, 901 В* «Выпраўленне ўпартай жонкі» — 1 тэкст запісан у пачатку XX ст. у Слуцкім павеце; 956 (С) =Бараг, 958 Н* «Браты ў разбойнікаў»—1 казка запісана ў Ваўкавыскім павеце М. Федароўскім; (968) «Ксёндз і разбойнікі» (Бараг не адзначае гэты тып) — 1 запіс М. Федароўскі зрабіў таксама ў Ваўкавыскім павеце. Сюжэт «Спадчына, якую чакаюць сыны» (AT 982; Бараг, 946*) вылучан у міжнародным паказальніку, але не вядомы рускім і ўкраінцам. У беларускім матэрыяле адзначан 1 запіс казкі на гэты сюжэт, які быў зроблен у Сакольскім павеце, і можна меркаваць, што тут мы маем справу з запазычаннем з польскага казачнага рэпертуару. У паказальніку Ю. Кшыжаноўскага 22 гэты сюжэт вылучан пад нумарам 946.