Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
яне гэты чалавек, што рукі нашы сустрэліся, і я ўсміхнуўся яму як другу.
— За што вас выключылі, пан Свеціловіч?
— Ат, глупства! Пачалося з ушанавання памяці Шаўчэнкі. Студэнты, вядома, былі аднымі з першых. Нам прыгразілі, што ва універсітэт увядуць паліцыю. — Ён аж пачырванеў. — Ну, мы пачалі крычаць. А я крыкнуў, што калі яны толькі пасмеюць зрабіць гэта са святымі нашымі мурамі, дык мы крывёю змыем з іх ганьбу. I першая куля будзе таму, хто дасць такі загад. Пасля мы высыпалі з будынка, пачаўся шум, і мяне схапілі. А калі ў паліцыі спыталі пра нацыянальнасць, дык я адказаў: «Пішы: украінец».
730
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
— Добра сказана.
— Я ведаю, гэта вельмі неасцярожна для тых, хто ўзяўся змагацца.
— He, гэта добра і для іх. Адзін такі адказ варты дзесятка куль. I гэта азначае, што супраць агульнага ворага — усе. I няма ніякай розніцы паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спіною вісіць бізун.
Мы моўчкі глядзелі на танцуючых аж датуль, пакуль рот Свеціловіча не перасмыкнула:
— Танцуюць. Чорт іх ведае што такое. Паноптыкум нейкі... дапатопныя яшчары. У профіль не твары, а звярыныя морды. Мазгоў — з напарстак, а сківіцы, як у дыназаўра, на семсот зубоў. I сукні са шлёпамі. I гэтыя страшныя твары вырадкаў... Усё ж такі няшчасны мы народ, пан Беларэцкі.
— Чаму?
— У нас ніколі не было сапраўдных уладароў думак.
— Можа, гэта і лепш, — сказаў я.
— I ўсё ж непрытульны мы народ... I гэты ганебны гандаль радзімай на працягу сямі стагоддзяў. Спачатку Літве, пасля, ледзь народ паспеў асіміляваць яе, палякам, усім, каму не лянота, каму хочацца, забыўшы гонар, забыўшы сумленне.
На нас пачалі аглядацца танцуючыя.
— Бачыце, аглядаюцца. Калі чалавек крычыць — ім не падабаецца. Яны тут усе — адно кодла. Топчуць маленькіх, выракаюцца сумлення, прадаюць багатым дзядам дзяўчат. Вось бачыце гэтага СавуСтахоўскага: я б каня не паставіў з ім у адной стайні, баючыся за конскую мараль. А гэта Хобалева, павятовая Месаліна. I гэты, Асановіч, звёў у магілу прыгонную дзяўчыну. Зараз у яго няма на гэта права, але ён усё адно распуснічае. Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. I пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus’ay пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы.
Відаць, пачуцці мае абвастрыліся: я ўсё адчуваў на спіне чыйсьці позірк. Калі Свеціловіч скончыў — я павярнуўся і... стаў ашаломлены. Надзея Яноўская стаяла і слухала нас. Але гэта была не яна, гэта была мара, лясны дух, казачная здань. Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопратцы: сукня, на якую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага аршанскага атласа, паверх яе другая, белая з блакітнымі, адліваючымі срэбрам, разводамі і шматлікімі разрэзамі на рукавах і падоле. Стан, сціснуты ў снуроўку, быў перавіты тонкім залацістым снурам, які падаў амаль да зямлі двума кутасамі. А на плячах быў тонкі рубок з белага табіну. Валасы былі ўзяты ў сетку і ўпрыгожаны шлягавым вянком, старажытным жаночым уборам, які трохі нагадваў караблік, зроблены са срэбных ніцей. 3 абодвух рагоў гэтага карабліка звісаў да зямлі тонкі белы вэлюм.
Гэта была каралеўналебедзь, уладарка бурштынавага палаца, словам, чорт ведае што, толькі не даўняе брыдкае качанё. Я сам пабачыў, як вочы Дубатоўка вырачыліся і ніжняя сківіца адвісла: ён, відаць, і сам не чакаў такога. Віскнула скрыпка. Стала цішыня.
А яна ішла проста да мяне.
Гэта даволі нязручны ўбор, і звычайна ён псуе нязвыклую да яго жанчыну: скоўвае яе рухі, робіць цяжкай і мехаватай, але гэтая несла яго, як каралева, быццам усё жыццё толькі яго і насіла: горда адкінуўшы галаву, яна плыла паважна, жаноцкі. I лукава, і ганарліва ўсміхаліся зпад вэлюму яе вялікія вочы, абуджаныя пачуццём уласнай прыгажосці.
Дубатоўк аж рохкнуў ад здзіўлення і пайшоў да яе, усё паскараючы крок. 3 незразумелым выразам болю ў вачах узяў яе твар у далоні і пацалаваў у лоб, буркнуўшы нешта накшталт «такую прыгажосць!..».
А пасля вусны яго зноў расплыліся ўсмешкаю:
— Каралева! Прыгажуня мая! Дачакаліся, святыя балеснічкі! Яноўская, Яноўская да мезенцаШ Дазволь, донечка, ножку.
I гэты вялізны мехаваты чалавек, крэкчучы, распасцёрся на падлозе і дакрануўся вуснамі да наска яе маленькіх туфлікаў. Пасля ўзняўся і зарагатаў:
— Ну, доня, трэба табе з такім капіталам сядзець ціхутка, як мыш, a то яшчэ ўкрадуць. I раптам падміргнуў:
— А што, каб нам старыною трахнуць, як ты яшчэ дзяўчынкай са мною скакала? Падаруй старому бабру адзін танец, а там хоць і паміраць.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
731
Белая каралева працягнула яму руку.
— Гэй, лябедзікі! — крыкнуў інвалідам Дубатоўк. — Давайце спачатку нашага «Ветрыку» кругі з два, а потым, з майго месца, — ведаеце якое? — пераходзьце на мазура!
I сакрэтна звярнуўся да мяне:
— Усім добрыя нашы танцы, але такога агнявога, як польскі мазур, няма. «Лявоніха» — толькі яна і магла б паспрачацца, але для яе трэба некалькі nap, а гэтыя бабздыры і слінцяйчыкі хіба могуць? Тут трэба балетнымі нагамі валодаць, вось як у мяне.
I зарагатаў. А я з жахам глядзеў на яго ногішынкі і думаў: «Што ён зробіць з добрага танца?І»
Між тым усе адышлі ўбок, расчысцілі месца. Я чуў галасы:
— Сам... Сам будзе скакаць.
Я не пайшоў ад гэтай прафанацыі далей толькі таму, што жадаў паглядзець на забыты танец, пра які я толькі аднойчы чуў і які, як кажуць, быў вельмі распаўсюджаны год восемдзесят таму.
Вялізная туша Дубатоўка выпрасталася, ён хмыкнуў і ўзяў Яноўскую шчопаццю зверху за празрыстую кісць левай рукі.
3 першымі ж тактамі «Ветрыку» ён стукнуў абцасамі і пайшоў трайным крокам, то з правай, то з левай нагі. I яго туша рухалася нечакана лёгка, спачатку прыстукваючы абцасамі пасля кожных трох крокаў, а пасля проста так, на цыпках. А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры.
Пасля яны круціліся, плылі, то збліжаючыся, то аддаляючыся, то перасякаючы адзін аднаму шлях. He, гэта не была прафанацыя, як не з’яўляецца прафанацыяй танец старога пацяжэлага танцора, які быў калісьці вялікім майстрам. Гэта быў сапраўды «Ветрык», які паступова пераходзіў у буру, і вось ужо толькі круціўся ў паветры вэлюм, мільгацелі ногі... I раптам музыкі раўнулі мазура. Гэта быў не цалкам мазур, гэта была нейкая спрадвечная мясцовая варыяцыя на яго тэму, якая ўключала ў сябе элементы таго самага «Ветрыку».
I тут туша памчалася наперад, загрукала абцасамі, пакацячы мякка пачала заносіцца ў паветра, стукаючы ў ім нагой аб нагу. А поруч плыла яна, лёгкая, усмешлівая, вялікасная.
Гэта было сапраўднае дзіва, нябачаны цуд: два чалавекі ў старажытных вопратках стваралі перад намі гэтую казку.
Зрабіўшы круг, Дубатоўк падвёў Яноўскую да мяне. Ён быў чырвоны як рак.
— Замарыла яна мяне... «Вы, дзядзечка, як малады». Маалады, малады! He, няма чаго казаць, з’ездзіўся конь. Пашлюць мяне хутка да Абрама па піва. Вам, маладыя, жыць, вам песні спяваць, скокі скакаць. Скачы, хлопча.
Зноў пачаліся танцы. Свеціловіч танцаваць не любіў. Варона дзьмуўся і таксама не падыходзіў, і мне давялося танцаваць з ёю да самай вячэры. I як яна танцавала! Я мімаволі заглядзеўся на гэты дзіцячы твар, які раптам стаў такім жвавым і прыемна хітраватым. Мы танцавалі, і нам усё было мала, мы мчаліся па зале, плылі ў паветры, сцены круціліся вакол, і на іх нельга было нічога заўважыць. Напэўна, і яна адчувала тое самае, што я, а маё пачуццё можна параўнаць толькі з тымі снамі, якія часам бываюць у юнацтве: табе сніцца, што ты танцуеш, і нязнанае шчасце ахапляе сэрца. Бачыў я толькі яе ружовы закінуты твар, галаву, якая злёгку пахіствалася ў такт музыцы.
Пайшлі вячэраць. Калі я вёў яе ў сталовую, мне здалося, што я чую ў кутку залы нейкае шыпенне. Я глянуў туды, у змрок, пабачыў нечыя вочы — там сядзелі старыя панны — і пайшоў далей. I выразна пачуў, адышоўшы, як сухі голас сказаў:
— Весяліцца, як перад пагібеллю. Награшылі, прагнявілі бога і яшчэ весяляцца. Кляты род... Нічога, хутка прыйдзе дзікае паляванне... Ач, бессаромніца, цэлы вечар з гэтым чужынцам, з бязбожнікам. Сябра сабе знайшла... Нічога, пабажуся, што і на яе кароль Стах паўстане. Пачынаюцца цёмныя ночы.
Гэтыя халодныя словы напоўнілі мяне трывогай. Сапраўды, я паеду і, магчыма, пазбаўлю гэту дзяўчыну магчымасці выйсці замуж. Нашто я з ёю цэлы вечар? Што я раблю? Я ж зусім, зусім не кахаю яе і ніколі не буду кахаць, бо ведаю сваё сэрца. I я цвёрда вырашыў не танцаваць больш з ёю і не сядзець поруч за сталом. I наогул, трэба ехаць. Хопіць гэтай панскашляхецкай ідыліі, хутчэй да простых людзей, да працы. Я пасадзіў яе і стаў поруч, цвёрда намерваючыся спаймаць Свеціловіча і пасадзіць з ёю. Але ўсе мае намеры расплыліся дымам. Свеціловіч як увайшоў, так і сеў у канцы стала. А Дубатоўк шчыльна сеў справа ад гаспадыні і буркнуў:
— Што стаіш? Сядай, браце.
732
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
I калі я сеў, дадаў:
— Добры з цябе шляхціц бы атрымаўся год сто таму. Рукі моцныя, вочы сталёвыя. I сабою гожы. Толькі цікава мне ведаць, ці сур’ёзны ты чалавек? Ці не шалыган ты часам?
I я быў вымушаны сядзець поруч з гаспадыняй: служыць ёй, дакранацца рукою да яе рукі, часам датыкацца каленам да яе калена. I добра мне было, і ў тбй жа час злосць разбірала на Дубатоўка. Сядзіць хмуры, як цмок, глядзіць на мяне дапытліва. На мужа сваёй падапечнай прымервае, ці што?
Хутка ўсе развесяліліся. Было шмат з’едзена і яшчэ больш выпіта. Твары пачырванелі, досціпы сыпаліся градам. А Дубатоўк піў і еў больш за ўсіх, адпускаючы жарты, ад якіх усе за жываты браліся.
I злосць мая паступова прайшла. Я нават быў удзячны Дубатоўку, што ён затрымаў мяне тут.
А пасля зноў былі танцы, і толькі гадзін у пяць ночы госці пачалі раз’язджацца. Дубатоўк ад’язджа