• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    тараў я, — нельга раскапіаваць, калі іншаму дрэнна». I так мне стала шкада яе, што я паспрабаваў заплакаць і... адразу зрабіўся цвярозым. Госці ўставалі зза стала.
    — Панове, — казаў Дубатоўк, — вы прагуляііцеся трошкі, трэба стол паднавіць.
    Божа, гэта быў яшчэ толькі пачатак! А яны ж былі ўжо добра напітыя. Было восем гадзін вечара. Нічога. Яшчэ рана. Я ведаў, што, так раптоўна працверазеўшы, я больш не буду сёння п’яным, але ўсё ж вырашыў піць асцярожна, бо яшчэ ў балоце загразнеш — будзе тады штука.
    Разважаліся. Дубатоўк паказваў добрую калекцыю зброі. Вельмі хваліў адну старую шаблю, якую выпрасіў у Рамана Яноўскага. Казаў, што рускі булат бярэ медную пласціну, польская «зыгмунтоўка» даволі тоўсты цвік, а гэта — наша, сакрэт яшчэ татары пры Вітаўце завезлі. I ўнутры ртуць, удар такі, што не тонкую медную пласцінку возьме, але і
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    735
    тоўстую. Яму не верылі. Ён раскрычаўся, загадаў Антосю прынесці чурак. Антось унёс у пакой кароткае бервяно таўшчынёю ў тры чалавечыя шыі, паставіў на падлогу.
    Усе прыціхлі. Дубатоўк прымерыўся, выскаліўся, і раптам шабля апісала ў паветры амаль нябачнае паўкола.
    Хакнуўшы нутром, Дубатоўк пацягнуў шаблю на сябе і... перасек бервяно наўскос. Памахаў кісцю рукі ў паветры. Усе маўчалі, прыгаломшаныя.
    — Вось як трэба, — каротка сказаў ён.
    У гэтай пярэрве мне ўдалося адвесці Свеціловіча на ганак і, напамятаўшы яму ягоныя словы, расказаць пра ўсё, што адбывалася ў Балотных Ялінах. Ён надта ўсхваляваўся, сказаў, што чуў пра ўсё гэта і раней, але не вельмі верыў.
    — Цяпер верыце?
    — Вам веру, — проста сказаў ён. — I абяцаю вам, пакуль я жывы, ніводны волас не ўпадзе з яе галавы. Д’ябал гэта, здань або штосьці іншае — я стану на ягоным шляху.
    Мы дамовіліся, што ён і я будзем расследаваць гэту справу разам, што ён праз дзень прыйдзе да мяне і раскажа, пра што ён даведаўся ў наваколлі (розныя пагалоскі і плёткі маглі прынесці пэўную карысць). Дубатоўка вырашылі пакуль што ў справу не блытаць: стары мог разнервавацца і, па сваім звычаі, секчы з пляча.
    Вячэра цягнулася далей. Зноў частавалі, зноў пілі. Я заўважыў, што Дубатоўк падлівае сабе і мне роўна, п’е і дапытліва паглядае на мяне. Калі я выпіваў чарку, на яго твары з’яўляўся выраз задавальнення. Гэта было сваероднае падбухторванне на спаборніцтва. А ў пярэрвах ён прапаноўваў то «бліны з мачанкаю», то «надзвычайныя штонікі з мясам, так і плаваюць у масле, святыя такіх не елі». Відаць, ён апрабоўваў мяне з усіх бакоў. Я піў і амаль не п’янеў.
    Астатнія, акрамя Свеціловіча, былі ўжо ў тым стане, калі кожны не слухае, што кажа другі, калі твары чырвоныя, калі адзін спявае, другі расказвае сябру пра гісторыю з яго каханкай, трэці наддзіраецца, каб звярнуць увагу ўсіх на нейкі каларытны факт сваёй біяграфіі, а чацвёрты сам сабе распавядае, якая добрая ў яго была маці, і які ён п’янюга, і які ён ганебны: няварты такой маці сын.
    Спявалі, цалаваліся. Нехта выў:
    Мая жонка ў хаце,
    А я п’ю, гуляю.
    Карчмару вала, а душу
    Д’яблу прапіваю.
    Другі цягнуў сваё:
    Раскажыце мне, добры людзейкі, Дзе мой любы начуе.
    Калі ў дальняй дарозе — Памажы яму, божа, Як ва ўдовачкі на пасцелечцы — Пакарай яго, божа.
    Як ва ўдовачкі на пасцелечцы...
    Хтосьці прыўзняў галаву ад стала і праспяваў свой варыянт апошняга радка:
    Паммажы яму... тожжа.
    Усе зарагаталі.
    Між тым Дубатоўк пакруціў галавою, як быццам адганяючы ачмурэнне, устаў і агаласіў:
    — Я нарэшце знайшоў сярод маладых сапраўднага шляхціца. Ён піў сёння больш за мяне, я адурэў, а ён свежы, як хмыз пад дажджом. Вы ўсе тут не вытрымалі б і паловы гэтага. Дзевяць з вас ляжалі б без ног, а адзін мыкаў. Гэта мужчына! Гэта чалавек! Яго, і толькі яго, я з задавальненнем узяў бы ў сябры юнацтва.
    Усе пачалі крычаць «славу». Толькі адзін Варона глядзеў на мяне змрочна і з’едліва. Пілі за маё здароўе, за шляхту — соль зямлі, за маю будучую жонку.
    Калі захапленне трошкі прыціхла, Дубатоўк паглядзеў мне ў вочы і давяральна спытаў:
    736
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    — Ажэнішся?
    Я няпэўна хітнуў галавою, хоць добра разумеў, пра што ён пытае. Ён, відаць, быў упэўнены ў гэтым, а мне не хацелася яго пераконваць у адваротным, Старому я спадабаўся, ён быў падпіты зараз і мог вельмі пакрыўдзіцца, калі б я шчыра сказаў яму, што я ніколі пра гэта не думаў і думаць не хачу.
    — Яна прыгожая, — замест адказу сцвердзіў Дубатоўк і ўздыхнуў, адводзячы ўбок вочы.
    — Хто? — спытаў я.
    — Мая падапечная.
    Справа зайшла занадта далёка, і больш круціць нельга было, атрымалася б, што я скампраметаваў дзяўчыну.
    — Я не думаў пра гэта, — сказаў я. — А каб нават і думаў, дык гэта справа не мая. Спыталі б, перш за ўсё, у яе.
    — Унікаеш сур’ёзнага адказу, — раптам з’едліва працадзіў Варона (я не чакаў, што ён можа чуць нашу ціхую размову). — He хочаш проста і шчыра сказаць сур’ёзным людзям, што гонішся за грашыма, за радавітай жонкаю.
    Я збялеў. Імкнучыся трымацца спакойна, адказаў:
    — Я не збіраюся жаніцца. I наогул лічу, што размова пра дзяўчыну ў халастой падпітай кампаніі — не пасуе сапраўднаму чалавеку. Заціхніце, пан Варона, не прыцягвайце ўвагі п’яных да бязвіннай дзяўчыны, не псуйце яе рэпутацыі, і я, хоць гэта жахлівая абраза, дарую вам яе.
    — Хо! — сказаў Варона. — Ён мне даруе. Гэты кот, гэтае хамуйла.
    — Замаўчыце! — крыкнуў я. — Як вы абражаеце яе адным з гэтых слоў, падумайце?!
    — Панове! Панове! — супакойваў нас Дубатоўк. — Варона, ты п’яны.
    — Думайце самі. Я спусціў вам аднойчы вашу правіну, я не буду гэтага рабіць больш, — прашыпеў Варона.
    — Мярзотнік! — гаркнуў я, шалеючы.
    — Гэтая?
    — Так, вы! — крыкнуў я так страшна, што нават той, хто спаў, узняў галаву ад стала. — Я прымушу вас замазаць глотку.
    Сталовы нож прасвісцеў у паветры і плазам стукнуўся мне ў грудзі. Я ўскочыў з месца, схапіў Варону за грудзі і трахануў. У той самы час Дубатоўк схапіў нас за плечы і расцягнуў, моўчкі штурхнуўшы Варону ў грудзі.
    — Саромся, Алесь! — загрымеў ён. — Ты шчанюк... Зараз жа мірыся.
    — He, чакай, Дубатоўк. Справа сур’ёзная. Позна. Закрануты мой гонар, — рыкаў Варона.
    — I мой гонар, як гаспадара. Хто цяпер прыедзе да мяне ў госці? Усе скажуць, што ў мяне можна нарвацца на такое, — гудзеў Дубатоўк.
    — Пляваць, — выкрыкнуў, ашчэрыўшыся, Варона. Дубатоўк моўчкі даў яму поўху.
    — Цяпер ты будзеш перш за ўсё біцца на шаблях.
    са мною, бо ён толькі ўзяў цябе за грудзі, — прасіпеў ён такім голасам, што многія здрыгануліся. — Я зраблю так, што мой госць пойдзе адсюль жывы і здаровы.
    — Памыляешся, — амаль спакойна сказаў Варона. — Хто першы абразіў, той першы і ў чарзе. А пасля ўжо справа будзе і з табою, хоць і забі мяне.
    — Алесь, — амаль благаў Дубатоўк. — He рабі ганьбы маёй хаце.
    — Ён будзе біцца са мною, — цвёрда сказаў Варона.
    — Ну і добра, — нечакана згадзіўся гаспадар. — Нічога, пан Беларэцкі. Будзьце мужнымі. Гэты свінтух зараз такі п'яны, што не зможа трымаць пулгака. Я, бадан што, стану поруч з вамі, гэта будзе самае небяспечнае ад куль месца на ўсім месцы дуэлі.
    — Што вы, пане Рыгор... — я паклаў далонь яму на плячо. — He трэба. Я не баюся. Будзьце мужнымі і вы.
    Варона ўтаропіў на мяне свае чорныя мёртвыя вочы:
    — Я яшчэ не скончыў. Страляцца будзем не ў садзе, іначай гэты фацэт уцячэ. I не заўтра, іначай ён ад’едзе адсюль. Страляцца будзем тут, зараз, у пустым пакоі ля імшаніка. I кожнаму па тры кулі. У цемры.
    Дубатоўк зрабіў пратэстуючы жэст, але ў маю душу ўжо закралася халодная вар’яцкая ярасць. Мне было ўсё адно, я ненавідзеў гэтага чалавека, забыў Яноўскую, працу, сябе.
    — Я падпарадкоўваюся вашаму жаданню, — з’едліва сказаў я. — А вы скарыстаеце цемру, каб уцячы ад мяне? Зрэшты, як хочаце.
    — Ільвяня! — пачуў я перарывісты голас Дубатоўка.
    Я глянуў на яго і ўразіўся. На старога шкада было глядзець. Твар яго перакрывіўся,
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    737
    у вочках была нялюдская туга і сорам, такі сорам, такі сорам, хоць лусні... Ён ледзьледзь не плакаў, і на канцы носа вісела нейкая падазроная кропля. Ён нават у вочы мне не зірнуў, павярнуўся і махнуў рукою.
    Імшанік прылягаў да дома, вялізнае памяшканне з сівым мохам у пазах сценак. Павуцінне, як раскручаныя сувоі палатна, вісела з саламянай страхі і хіталася ад крокаў. Два шляхціцы неслі свечкі і праводзілі нас у пакой ля імшаніка, зусім пусты, з шэрай бруднай атынкоўкай і без акон. Тут пахла мышамі і брыдотай запусцення.
    Калі сказаць сумленна, я баяўся, і вельмі баяўся. Пачуцці мае былі падобнымі да пачуццяў быка на бойні або чалавека, які сядзіць у дантыста. I кепска, і брыдка, але ўцякаць нельга.
    «Ну што будзе, як ён вось зараз возьме і стрэльне і трапіць мне ў жывот? Ах, гэта жахліва! Уцячы б куды».
    Мне чамусьці асабліва жахлівай здавалася рана ў жывот. А я яшчэ толькі што пад’еў.
    Я ледзь не замыкаў ад тугі і агіды. Аде своечасова схамянуўся і паглядзеў на Варону. Ён стаяў з секундантамі ля процілеглай сцяны, заклаўшы левую руку ў кішэнь чорнага фрака, а ў правай, апушчанай уніз, трымаў дуэльны пулгак. Два другія яму заклалі ў кішэні. Яго жоўты сухі і нейкі грэблівы твар быў спакойны. He ведаю, ці могя сказаць тое самае пра свой твар.
    Два мае секунданты (адзін з іх быў Дубатоўк) далі і мне пулгак, два другія пулгакі паклалі ў кішэні — я нічога не заўважаў, я глядзеў на твар чалавека, якога я павінен забіць, бо іначай ён заб’е мяне. Я глядзеў на яго з нейкай прагнасцю, як быццам жадаючы зразумець, за што ён заб’е мяне, за што ён мяне ненавідзіць.
    «За што я яго заб’ю? — падумаў я, як быццам толькі я стаяў тут з пулгакам у руцэ. — He, яго нельга забіваць. I нават не ў тым, не ў тым справа, а вось гэта тонкая, такая слабая чалавечая шыя, якую так лёгка перарваць». Я не хацеў паміраць таксама, я вырашыў выкручвацца, дабіцца таго, каб Варона стрэліў тры разы, і тым скончыць дуэль.
    Секунданты выйшлі і пакінулі нас двух у пакоі. Пасля дзверы зачынілі. Мы апынуліся ў поўнай цемры. Хутка прагучаў голас аднаго з секундантаў Вароны:
    — Пачынайце.
    Я зрабіў левай нагою два «крокі» ўбок і пасля асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Дзіўна, але ўсялякае хваляванне знікла, я дзейнічаў, як аўтамат, але так разумна і хутка, як ніколі не здолеў бы зрабіць гэта пад кантролем мозгу. He слыхам, а хутчэй скурай я адчуваў прысутнасць Вароны ў пакоі,