• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    раўды падазрона... Яна зараз нават ля каміна сядзець баіцца.
    —	Тота ж бо, — прыгнечана сказаў Свеціловіч. — Значыцца, не ён кароль Стах. Падарунак гэты якраз на яго карысць кажа. I ўчарашняя падзея.
    —	Слухайце, — сказаў я. — А чаму б не дапусціць, што кароль Стах — гэта вы. Вы ж пайшлі ўчора пазней мяне, вы да мяне без усякай падставы раўнуеце. Вы, можа, мне проста вочы замыльваеце, а на самай справе, ледзь толькі я выйшаў, як вы: «На коні, хлопцы!»
    Я ні на хвіліну не думаў так, але мне не спадабалася, што даверлівы шчыры хлопец сёння трымае сябе, як недаверлівы дзед.
    Свеціловіч глядзеў на мяне, як ачмурэлы, лыпнуў разы са два вачыма і раптам зарагатаў, адразу ператварыўшыся зноў у добрага чыстага юнака.
    —	Тота ж бо, — адказаў я ягоным тонам. — He плявузгайце на такіх старых, як Дубатоўк, дарэмна. Абразіць чалавека нядоўга.
    —	Ды я і не думаю зараз на яго, — усё яшчэ рагочучы, адказаў ён. — Я ж вам казаў, яны былі са мною. Калі пачало днець, Вароне зрабілася вельмі дрэнна, пайшла зноў кроў, пачаў трызніць. Паслалі аднаго за дзедамзнахарам, пасля нават урача прывезлі, не паленаваліся ў павет паехаць. Прыехаў ён зусім нядаўна і прыгаварыў Варону да тыдня ў ложку. Сказалі, што атрымалася выпадкова.
    — Ну, а хто б яшчэ мог быць?
    Мы перабралі ўсё наваколле, але ні на кім не спыніліся. Думалі пра Бермана нават і, хоць разумелі, што ён — цялё, вырашылі напісаць ліст да знаёмых Свеціловіча ў губернскі
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    745
    горад і даведацца, як ён там жыў раней і што ён за чалавек. Гэта было патрэбна таму, што ён быў адзіны з людзей яноўскага наваколля, пра якога мы нічога не ведалі. Мы гадалі і так і сяк, але ні да чаго не маглі дадумацца.
    — Хто багацейшы ў ваколіцах Балотных Ялін? — спытаў я.
    Свеціловіч падумаў;
    — Яноўская, здаецца... Хоць багацце яе мёртвае. Пасля ідзе Гаровіч (ён не жыве тут), пасля пан Гарабурда — між іншым, галоўны наследнік Яноўскай у тым выпадку, калі б яна памерла зараз. Пасля ідзе, пэўна, Дубатоўк. Зямлі ў яго мала, гаспадарка і хата, самі бачыце, бедныя, але, відаць, ёсць прыхаваныя грошы, бо ў яго заўсёды ядуць і п’юць госці. Астатнія — дробязь.
    — Вы кажаце — Гарабурда наследнік Яноўскай. Чаму ён, а не вы, яе сваяк?
    — Я ж вам казаў, бацька сам адмовіўся ад права на спадчыну. Небяспечна, маёнтак не дае даходу, на ім вісяць нейкія вэксалі, як кажуць.
    — А вы не думаеце, што Гарабурда...
    — Гм. А якая яму выгада злачынствам зарабляць тое, што ўсё адно можа належаць яму. Скажам, Яноўская выйдзе замуж — вэксаль у яго, калі гэта не байка. Ды ён і баягуз, якіх мала.
    — Так, — задумаўся я. — Тады пойдзем другім шляхам. I вось якім: трэба даведацца, хто выбавіў у той вечар Рамана з дому. Што мы ведаем? Што дзіцё было ў нейкіх Кульшаў? А можа, Раман зусім не па яго выехаў? Я ж гэта ведаю са слоў Бермана. Буду пытаць у Кульшаў. А вы навядзіце спраўкі пра жыццё Бермана ў губернскім горадзе.
    Я праводзіў яго да дарогі і вяртаўся ўжо ў прыцемку алеяю. Брыдка і непрыемна было мне на душы. Алея, уласна, даўно ператварылася ў сцежку і ў адным месцы агінала вялізны, як дрэва, круглы куст бэзу. Мокрыя сэрцападобныя лісты, яшчэ зусім зялёныя, цьмяна блішчалі, з іх падалі празрыстыя кроплі, і куст плакаў.
    Я абмінуў яго і адышоў крокаў на дзесяць, калі раптам нешта суха луснула ззаду. Я адчуў пякучы боль у плячы.
    Сорамна сказаць, але ў мяне адразу затрэсліся жылкі. «Вось яно, — падумаў я, — зараз пекануць яшчэ раз». Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы — усё было б разумней таго, што я зрабіў. А я, з вялікага перапуду, павярнуўся і кінуўся бегчы проста на куст, грудзьмі на кулі. I тут я пачуў, што ў хмызах нешта затрашчала, хтосьці кінуўся ўцякаць. Я гнаўся за ім, як шалёны, і толькі здзівіўся, чаму ён не страляе. А ён, відаць, дзейнічаў таксама інстынктыўна: уцякаў ва ўсе лапаткі і так хутка, што храбусценне сціхнула, а я так і не пабачыў яго.
    Тады я павярнуўся і пайшоў дадому. Я ішоў і амаль роў ад крыўды. У пакоі я агледзеў рану: глупства, драпіна верхняга плечавога мускула. Але за што? За што? 3 песні слова не выкінеш, напэўна, пасля ўзрушэння апошніх дзён выявіўся ў мяне агульны заняпад нерваў, але я гадзіны дзве літаральна курчыўся ад жаху на сваім ложку. Ніколі б я не падумаў, што чалавек можа быць такім мізэрным смаўжом. Я ледзь не плакаў.
    Прыпомнілася папярэджанне, крокі ў калідоры, жахлівы твар у акне. Блакітная Жанчына, бег па верасовых пустках, гэты стрэл у спіну.
    Заб'юць, неадменна заб’юць. Мне здавалася, што цемра глядзіць на мяне нябачнымі вачыма нейкай пачвары, што вось нехта падкрадзецца зараз і схопіць. Сорамна сказаць, але я накінуў коўдру на галаву, каб не схапілі з боку падушкі, як быццам коўдра магла абараніць. I мімаволі невядома адкуль з’явілася подленькая думка: «Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца. Няхай самі разбіраюцца з гэтымі агідамі і з гэтым паляваннем. Звар’яцею, калі яшчэ тыдзень пабуду тут».
    Ніякія маральныя крытэрыі не дапамагалі, я калаціўся як асінавы ліст, а калі заснуў, то быў такім выснажаным, быццам век вазіў каменні. Напэўна, калі б прагучалі крокі Малога Чалавека, я б залез у той вечар пад ложак, але таго, на шчасце, не было.
    Ранак надаў мне мужнасці, я быў надзіва спакойны.
    Я вырашыў у той дзень пайсці да Бермана, тым больш што гаспадыня яшчэ хварэла. За домам стаялі вялізныя, вышэй чалавека, ужо засыхаючыя лопухі. Праз іх я дабраўся да ганка і пастукаў у дзверы. Мне не адказалі, я пацягнуў дзверы на сябе, і яны адчыніліся. Невялічкі перадпакой быў пусты, вісела толькі паліто Бермана. Я кашлянуў. Нешта зашарудзела ў пакоі. Я пастукаў — голас Бермана сказаў перарывіста:
    — Хто? Заходзьце.
    Я ўвайшоў. Берман прыўзняўся зза стала, тым самым жэстам захінаючы халат на грудзях. Твар яго аж збялеў.
    746
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    — Дзень добры, пан Берман.
    — Ссядайце, сядайце, каді ласка, — ён замітусіўся так, што мне зрабілася нязручна. «Чаго прыплёўся да яго? Чалавек любіць самоту. Бач ты, як спалохаўся...»
    А Берман ужо адышоў:
    — Сядайце, сядайце, шматпаважаны, сядайце, шаноўны пан.
    Я паглядзеў на крэсла і пабачыў на ім талерку з нейкай недаедзенай стравай і дэсертную лыжку. Берман хутка схапіў яе.
    — Прабачце, вырашыў задаволіць свой, так бы мовіць, апетыт.
    — Калі ласка, ешце, — сказаў я.
    — Што вы, што вы!.. Есці ў прысутнасці гжэчнага пана... Я не магу.
    Вусны фарфоравай лялькі прыемна крывіліся.
    — Вы не заўважылі, васпан, якое гэта непрыемнае відовішча, калі чалавек харчуецца? О, гэта жахліва! Ён тупа плямкае, чамкае і нагадвае нейкую худобу. Ва ўсіх людзей так выразна праяўляецца падабенства да якоганебудзь звера. Той жарэ, як леў, той чамкае, як, прабачце, тая жывёла, якую пасвіў блудны сын. He, панедабрадзею, я ніколі не ем на людзях.
    Я сеў. Пакой быў вельмі сціпла абстаўлены. Жалезны ложак, які нагадваў гільяціну, стол, два крэслы, яшчэ стол, увесь завалены кнігамі і паперамі. Толькі абрус на стале быў незвычайны, вельмі цяжкі, сіні з золатам. Звісаў ён да самай падлогі.
    — Што, дзівіцеся? О, васпане, гэта адзінае, што засталося з былых рэчаў.
    — Пане Берман...
    — Я слухаю вас, пане.
    Ён сеў, схіліўшы лялечную галаву, шырока раскрыўшы шэрыя вялізныя вочы і прыўзняўшы бровы.
    — Я хачу спытаць у вас, другіх планаў дома няма?
    — Мм... не... Ёсць яшчэ адзін, зроблены год трыццаць таму, але там проста сказана, што ён перамаляваны з таго, што я даў вам, і паказаны толькі новыя перагародкі. Вось ён, калі ласка.
    Я паглядзеў на план. Берман меў рацыю.
    — А скажыце, ці няма якога замаскіраванага памяшкання на другім паверсе, ля пустога пакоя з шафай?
    Берман задумаўся.
    — He ведаю, васпане, не ведаю, вашамосць... Недзе там павінен быць сакрэтны асабісты архіў Яноўскіх, але дзе ён — не ведаю. Нне ведаю...
    ГІальцы яго так і бегалі па абрусе, выбіваючы нейкі незразумелы марш.
    Я падняўся, падзякаваў гаспадару і выйшаў.
    «1 чаго ён так перапалохаўся? — падумалася мне. — Пальцы бегаюць, твар белы! У, халасцяк чортаў, людзей пачаў баяцца...»
    I, аднак, нейкая думка свідравала мой мозг.
    «Чаму? Чаму? He, нешта тут нячыста. I чамусьці круціцца ў галаве слова «рукі». Рукі. Рукі. Пры чым тут рукі? Нешта павінна ў гэтым слове хавацца, калі яно так лезе з падсвядомасці».
    Я выходзіў ад яго з цвёрдай думкаю, што тут трэба трымацца пільнасці. He падабаўся мне гэты лялечны чалавечак, і асабліва пальцы, пальцы, у два разы даўжэйшыя за нармальныя, якія выгіналіся на стале, як змеі.
    РАЗДЗЕА ВОСЬМЫ
    Дзень быў шэры і змрочны, такі раўнадушнашзры, што плакаць хацелася, калі я накіраваўся ў фальварак Жабічы, які належаў Кульшам. Нізкія шэрыя хмары паўзлі над тарфянымі балотамі. Казарменны, нудны ляжаў перада мною далягляд. На роўнай карычневай паверхні раўніны тамсям поўзалі брудныя плямы: пастух пасвіў авечак. Я ішоў краем Волатавай прорвы, і воку літаральна не было на чым адпачыць. Нешта цёмнае ляжала ўтраве. Я падышоўбліжэй. Гэтабыў вялізны, метры тры ўдаўжыню, каменны крыж. Павалілі яго даўно, бо нават яма, у якой ён стаяў, амаль зраўнавалася з зямлёю і зарасла травой. Літары на крыжы былі ледзь бачныя:
    «Раб божы Раман памёр тут наглай смерцю. Лёзныя людзі, маліцеся за душу яго, абі і за вашу хтось памаліўся, злашча модлы вашы асабліва богу да душы».
    Я доўга стаяў ля яго. Вось, значыцца, месца, дзе загінуў Раман Стары!..
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    747
    —	Пане, пане літасцівы, — пачуў я голас за спіною.
    Я павярнуўся. Жанчына ў фантастычных лахманах стаяла за мною і працягвала руку. Маладая, яшчэ даволі прыгожая, яна мела такі абцягнуты жоўтай скурай страшны твар, што я апусціў вочы. На руках яе ляжала дзіця.
    Я падаў ёй.
    —	Мо хлеба трошкі будзе ў пана? Я, баюся, не дайду. I Ясік памірае...
    — Аштозім?
    —	He ведаю, — бязгучна сказала яна. У маёй кішэні знайшлася цукерка, я даў яе жанчыне. Але дзіцёнак не еў.
    —	Што ж мне рабіць з табою, любая?
    Селянін на валакушы ехаў дарогаю. Я паклікаў яго, даў яму рубель і папрасіў завезці жанчыну ў Балотныя Яліны, каб яе там накармілі і далі дзенебудзь адпачыць.
    —	Дай вам божа здароўечка, пане, — бязвольна сказала жанчына. — Нам нідзе тут не давалі есці. Пакарай божа тых, хто зганяе людзей з зямлі.
    —	А хто сагнаў?
    — Пан.
    — Які пан?
    —	Пан Антось. Худы такі...
    —	А як яго прозвішча, дзе ваша вёска?
    — He ведаю. Тут, за лесам. Добрая вёска. У нас і грошы былі,