• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     ля ракі ўцякаў.
    Я быў уражаны:
    — Адкуль ведаеш?
    750 УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ____________________________________________
    — У чалавека ёсць вочы, і кожны чалавек пакідае след на зямлі. Толькі нявістныя не бачаць. Уцякаў ты, як чалавек з розумам. А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. I пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.
    Я распавёў яму пра ўсё, з самага пачатку. Рыгор сядзеў нерухома, вялікія шурпатыя рукі яго ляжалі на каленях.
    — Я даслухаў, — сказаў ён проста, калі я скойчыў. — Ты мне падабаешся, пан. 3 мужыкоў, ці піто? I я так думаю, што ты калі і не з мужыкоў, дык ля мужыкоў блізка ляжаў. I сам я даўно думаў гэтых зданяў трахануць, каб пер’е паляцела, ды таварыша не было. Калі не жартуеш, давай разам. Але ж, бачу я, ты гэта толькі зараз прыдумаў: звярнуцца да мяне. Чаму раптам так прыдумаў? I чаго хацеў да гэтага?
    — Чаму вырашыў сам не ведаю. Пра цябе казалі, што ты Яноўскую, калі яна сіратой засталася, шкадаваў. Надзея Раманаўна казала, што ты нават хацеў вартаўніком у Балотныя Яліны перайсці, ды не атрымалася. Ну і потым спадабалася мне, што ты незалежны, што хворую так даглядаеш. А да гэтага я проста жадаў спытаць, чаму якраз у той вечар, калі загінуў Раман, дзяўчынка затрымалася ў Кульшаў?
    — Чаму затрымалася, я ведаю. У той дзень у маёй гаспадыні дзяўчаты сабраліся з навакольных фальваркаў. Весела было. А вось чаму яе, Яноўскую, запрасілі сюды — я не ведаю, яна ж тут колькі гадоў да гэтага не была. Але пані самі бачыце якая, яна не скажа.
    — Чаму не, — усміхнулася раптам амаль разумна старая. — Я скажу. Я зусім не звар’яцела, мне проста так зручна і бяспечна. Папрасіў запрасіць бедную Надзейку пан Гарабурда. I ягоная ж пляменніца была тады ў мяне. Такому рыцару, як вы, пан фельдмаршал, я ўсё скажу. Так, так, гэта Гарабурда даў тады такую параду ўзяць дзіця. У нас усе такія добрыя. Нашыя вэксалі ў пана Дубатоўка — ён іх не падаваў да сыскання. Гэта, маўляў, залог, што будзеце часта ездзіць да мяне ў госці, піць віно. Я вас зараз нават сілаю магу запрасіць піць гарэлку... Так, усе запрашалі Надзейку. Гарабурда, і фельдмаршал Каменскі, і Дубатоўк, і Раман, і кароль Стах. Вось гэты. А бедная ж твая галовачка! А ляжаць жа твае косы залатыя поруч з бацькавымі касцямі.
    Мяне перасмыкнула ад гэтага галошання па жывым чалавеку.
    — Бачыце, нямнога даведаліся, — панура сказаў Рыгор. — Выйдзем на хвіліну.
    Калі мы выйшлі і лямант старой сціхнуў, Рыгор буркнуў:
    — Дык давайце шукаць разам. Карціць і мая душа на гэта дзіва паглядзець. Я буду на зямлі шукаць і сярод простых людзей, а вы ў паперках ды сярод шляхты. Можа, і знойдзем.
    Вочы яго раптам сталі злоснымі, вугальныя бровы з’ехаліся да пераносся:
    — Бабы, д’яблам выдуманыя. Іх трэба ўсіх задушыць, а за нямногіх, што застануцца, хлопцам усім перадушыцца. Але што зробіш...
    I лагічна скончыў:
    — Вось і я, хоць шкада маёй лясной волі, хоць, можа, і дажыву век адзін у лесе, усё ж часам пра Зоську думаю, якая тут таксама жыве. Можа, і ажанюся. Яна кухаркаю тут. Дык вось што я скажу табе, сябар. Таму я і табе паверыў, што сам так часам пачынаў шалець зза чортавых бабскіх вачэй. (Я зусім не думаў пра гэта, але не палічыў патрэбным пераконваць гэтага мядзведзя.) Але скажу табе шчыра. Калі ты прыйшоў падбіць мяне на гэта, а потым здрадзіць — многія тут на мяне зубы точаць, — так і ведай — не жыць табе на зямлі. Рыгор тут нікога не баіцца, наадварот, Рыгора ўсе баяцца. I сябры ў Рыгора ёсць, іначай тут не пражывеш. I страляе гэтая рука добра. Так што ведай — заб’ю.
    Я глядзеў на яго з дакорам, і ён, глянуўшы мне ў вочы, засмяяўся, быццам у бочку, і зусім іншым тонам скончыў:
    — А наогул, я цябе даўно чакаў. Здавалася мне чамусьці, што ты гэтай справы так не пакінеш, а калі пойдзеш разблытваць яе — мяне не абмінеш. Што ж, дапаможам адзін аднаму.
    Мы развіталіся з ім на ўзлессі, ля Волатавай прорвы, дамовіўшыся аб новых сустрэчах. Я пайшоў дадому нацянькі, праз парк.
    Калі я з’явіўся ў Балотныя Яліны, прысмерак ужо агарнуў парк, жанчына з дзіцем спала, нагадаваная ў адным з пакояў на першым паверсе, а гаспадыні не было ў доме. Я чакаў яе з гадзіну, і, калі стала ўжо зусім цёмна, не вытрымаў і пайшоў насустрач. Я не паспеў далёка адысці змрочнай алеяй, як пабачыў белую постаць, якая палахліва рухалася мне насустрач.
    — Надзея Раманаўна!
    — Оо, гэта вы? Дзякуй богу. Я так непакоілася. Вы пайшлі нацянькі?
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ	751
    I засаромелася, апусціла вочы ў зямлю. Калі мы падыходзілі да палаца, я сказаў ёй ціха: — Надзея Раманаўна, ніколі не выходзьце з двара ўначы. Абяцайце мне гэта. Мне ледзь удалося вырваць у яе гэтае абяцанне.
    РАЗДЗЕАДЗЕВЯТЫ
    Гэта ноч прынесла мне разгадку аднаго цікавага пытання, якое выявілася зусім нецікавым, калі не лічыць таго, што я лішні раз пераканаўся ў тым, што подласць жыве і ў дурных, добрых, наогул, душах.
    Справа ў тым, што я зноў выйшаў уначы на крокі, пабачыў ахмістрыню са свечкай і зноў прасачыў яе да пакоя з шафай. Але на гэты раз я вырашыў не адступаць. Шафа была пустая, значыцца, шукаць трэба было там. Я пахітаў дошкі ў задняй сценцы (шафа стаяла, засунутая ў нішу сцяны), пакруціў усё, што магчыма было круціць. Пасля паспрабаваў падняць іх угару і пераканаўся, што мае спробы маюць поспех. Бабуля была, напэўна, глухаватая, іначай яна пачула б мае практыкаванні. Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне. Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі. 3 цяжкасцю спусціўся па прыступках і пабачыў невялічкі, таксама скляпеністы, пакоік. Ля сцен яго стаялі скрыні, акутыя палосамі жалеза, дзве шафы. Усё гэта было адчынена, і аркушы пергаменту і паперы ляжалі паўсюль. Пасярэдзіне пакоя стаяў стол і ля яго грубы табурэт, а на ім сядзела ахмістрыня і разглядала нейкі пажоўклы аркуш. Мяне ўразіў выраз сквапнасці на яе твары.
    Калі я ўвайшоў, яна закрычала з перапуду і паспрабавала схаваць аркуш. Я паспеў узяць яе за руку.
    	Пані ахмістрыня, дайце мне гэта. I ці не скажаце вы, чаму вы кожную ноч ходзіце сюды, у таемны архіў, што робіце тут, нашто палохаеце ўсіх сваімі крокамі?
    	Ух ты, бацюхна мой, які спрытны!.. — незадаволена сказала яна. — Усё яму ведаць трэба.
    I, відаць, таму, што знаходзілася на першым паверсе, загаварыла з выразнай народнай інтанацыяй:
    — А скулля з макам ты не хочаш? Бачыце вы, што яму трэба! I аркуш схаваў. Каб ад цябе твае дзеці так хлеб на старасці год хавалі, як ты ад мяне той аркуш! У мяне, можа, больш правоў тут сядзець, чым у цябе. А ён, бачыце, сядзіць ды пытаецца. Каб на цябе так верады сядалі ды не пыталіся!
    Мне гэта апрыкрала, і я сказаў ёй:
    	Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляванню знакі даеш?
    Ахмістрыня пакрыўдзілася. Твар яе сабраўся ў вялікія зморшчыкі.
    	Грэх вам, пане,  ледзь вымавіла яна.  Я жанчына сумленная, я за сваім прыйшла. Вось яно ў вашай руцэ, тое, што мне належыць.
    Я глянуў на аркуш. Там была выпіска з пастановы камісіі па справе аднадворцаў. Я прабег вачыма па радках і ў канцы прачытаў:
    «Н хотя оный Закревскнй н до сей поры утверждает, что у него есть документы в подтвержденне свонх дворянскнх прав, а также того, что наследннком Яновскнх по субстнтуцнн является мменно он, а не гн Гарабурда, дело cue за длнтельностью двадцатнлетнего процесса н бездоказательностью следует предать забвенню, а прав дворянства, как недоказанных, гна Закревского Нсндора ліішнть».
    — Ну, і што з гэтага? — спытаў я.
    — А тое, бацюхна мой, — з’едліва праспявала ахмістрыня, што я Закрэўская, вось што. А гэта мой бацька так судзіўся з вялікімі ды моцнымі. He ведала я, ды дзякуй добрым людзям, навучылі розуму, сказалі, што павінны тут недзе быць дакументы. Узяў суддзя павятовы дзесяць чырвоненькіх, але ж і параду даў добрую. Давайце аркуш.
     He дапаможа,  сказаў я.  Гэта ж не дакумёнт. Тут суд адмаўляе вашаму бацьку, нават ягонае права на шляхецтва не вызначае. Я пра гэтую праверку дробнай шляхты добра ведаю. Каб ваш бацька меў дакументы на права субстытуцыі пасля Яноўскіх  іншая справа. Але ён іх не падаў — значыцца, не меў.
    Твар ахмістрыпі выразіў пакутлівае імкненне дадумацца да такіх складаных рэчаў. Пасля вусны яе паехалі наперад, і яна спытала недаверліва:
    752	УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    — А можа, Яноўскія іх падкупілі? Кручкам гэтым толькі дай грошы! Я ведаю. I адабралі ў майго бацькі дакументы і тут схавалі.
    — А дваццаць год судзіцца вы можаце?
    — Я, бацюхна, да таго часу, напэўна, пайду пану богу порткі лугаваць.
    — Ну, вось бачыце. I дакументаў няма. Усё ж перарылі.
    — Усё, бацюхна, усё. Але ж свайго шкада.
    — Ды гэта ж толькі няпэўныя звесткі.
    — Але ж сваё, свае грошыкі, чырвоненькія, сіненькія.
    — I гэта вельмі нядобра, капацца ўначы ў чужых паперах.
    — Бацюхна, свае ж грошыкі, — сквапна і тупа зудзела яна.
    — 1х вам не адсудзяць, нават калі б дакументы былі. Гэта маярат Яноўскіх на працягу трох стагоддзяў ці нават больш.
    — Дык сваё ж, бацюхна, — ледзь не плакала яна, і твар яе стаў сквапным да агіднасці. — Я б іх, даражэнькіх, зараз у шкарпэтку. Грошы б ела, на грошах спала.
    — Дакументаў няма, — губляў я цярпенне. — Законная наследніца ёсць.
    I тут здарылася жахлівае і агіднае. Жанчына выцягнула галаву, шыя яе зрабілася доўгайдоўгай, і, наблізіўшы да мяне твар, свісцячым шэптам сказала:
    — Дык, можа... можа, яна хутка памерла б.
    Твар яе аж прасвятлеў ад такога спадзявання.
    “ Памврла б, і ўсё. Яна ж слабая, спіць дрэнна, крыві ў жылах амаль няма, кашляе. Што ёй варта? Споўніцца праклён. Нашто каб палац пану Гарабурдзе, калі тут магла б жыць я. Ёй што, адмучыцца — і садухі. А я б...
    Баюся, што я змяніўся ў твары, стаў страшны, бо яна адразу ўцягнула галаву ў плечы.
    — На падлу ляціш, варона? — спытаў я. — А тут не падла, тут жывы чалавек. Тут такі чалавек, падэшвы якога ты не варта, які больпіае права мае жыць на зямлі, ніж ты, ступа дурная.
    — Ббацюхна... — блекатала яна.
    — Маўчы, ведзьма! I ты яе ў магілу звесці хочаш? Усе вы тут такія, аспіды драпежныя! Усе вы за грошы забіць чалавека гатовыя! Усе вы павукі. Усе вы маці роднай за сінюю паперку не пашкадуеце. А ты ведаеш, што такое жыццё, што так лёгка пра смерць другога чалавека кажаш? He перад табой бы перлы сыпаць, але ты выслухай, ты ж жадаеш, каб яна сонца жывое, радасць, добрых людзей, доўгія гады, якія яе чакаюць, на рабакоў падземных змяніла, каб табе на грошах спаць, зза якіх сюды дзікае паляванне прыходзіць. Можа, ты і Блакітную Жанчыну сюды пускаеш? Чаму ўчора акно ў калідоры адчыняла?
    — Татачка ты мой? А я ж яго не адчыняла! А холадна ж было... Я яшчэ здзівілася, чаму адчынена!— амаль галасіла яна.
    На твары гэтай поскудзі было столькі боязі, што я мог бы змоўкнуць, але не мог, Я згубіў усякую разважлівасць:
    — Смерці ёй зычыш! Сабакі зласлівыя, крумкачы! Прэч адсюль! Вон! Яна высакародная, ваша гаспадыня, яна, можа, і не прагоніць вас, але я абяцаю вам, калі вы не пойдзеце з палаца, які засмуродзілі сваім дыханнем, вы сядзеце ў турму маімі клопатамі.
    Яна пайшла да сходаў, горка плачучы. Я іш