Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
Майкл Урбан
БЕЛАРУСКАЯ САВЕЫКАЯ ЭЛІТА:
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ПАЛІТЫЧНАЯ СФЕРА
AN ALGEBRA OF
SOVIET POWER
Elite cicrulation in the Belorussian
Republic 196686
Michael E. Urban
Professor of Political Science Auburn University
Cambridge University Press
Інстытут Палітычная сфера
Серыя Беларуская палітыка
Майкл Урбан
БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ
ЭЛІТА (19661986): алгебра ўлады
Вільня 2010 ЕГУ
УДК 316.344.42(476)"19661986"
ББК 60.54(4Бем)
У69
Пераклад з англійскай мовы:
Андрэй Казакевіч, Таццяна Чуліцкая
Навуковыя рэдактары: Ph.D Андрэй Казакевіч, канд. мат. навук Мікалай Лявонаў Кансультанты:
Ганна Андрэевіч, Андрэй Замкавенка
На беларускай мове выдаецца ўпершыню
Ахоўваецца аўтарскім правам.
Узнаўленне ўсёй кнігі альбо яе частак магчыма толькі з пісьмовага дазволу
Майкл Урбан
У69 Беларуская савецкая эліта (19661986): алгебра ўлады / пер. з англ. мовы. Вільня : ЕГУ, 2010. 196 с.
ISBN 0521372569
ISBN 9789955773368.
Кніга амерыканскага даследчыка Майкла Урбана прысвечана палітычнаму развіццю Беларусі ў 19601980х гг. На аснове шырокага фактычнага матэрыялу аўтар апісвае складаныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі беларускай савецкай эліты, а таксама паказвае вынікі і наступствы палітычнай барацьбы для развіцця БССР ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі і урбанізацыі.
УДК 316.344.42(476) "19661986"
ББК 60.54(4Бем)
Серыя «Беларуская палітыка» заснавана ў 2009 г.
ISBN 9789955773368 (ЕГУ)
ISBN 0521372569 (Cambridge University Press)
© Cambridge University Press, 1989
© «Палітычная сфера», 2009
© ЕГУ, 2010
Змест
Прадмова да беларускага выдання..........................7
Прадмова..................................................10
Падзякі...................................................14
1. Метад, фон і гістарычны кантэкст.......................15
1.1. Бюракратыя, кадры і савецкая мадэль арганізацыі....15
1.2. Мадэлі і метады....................................19
1.3. Гістарычныя замалёўкі.............................25
2. Іерархія, мабільнасць і мадэль стратыфікацыі...........34
2.1. Дадзеныя і метады.................................37
2.2. Мадэль стратыфікацыі і яе прымяненне да праблемы іерархіі ў савецкіх арганізацыях...........45
Падсумаванні і вывады..................................51
3. Цэнтралізацыя як вызначальны фактар цыркуляцыі эліт.........53
3.1. Цэнтралізацыя як уласцівасць сістэмы..............53
3.2. Цэнтралізацыя і цыркуляцыя вакансій у сістэме.....55
Падсумаванні і вывады.....................................74
4. Рэгіянальная структура цыркуляцыі эліты...............76
4.1. Асноўны тэст......................................78
4.2. Параўнанне дзвюх мадэлей..........................84
4.3. Дадатковы тэст....................................86
Падсумаванні і вывады.....................................93
5. Структура патранажнай прыналежнасці....................97
5.1. Мабільнасць у межах і паміж арганізацыямі.........97
5.2. Вызначэнне патранажных груп......................107
6. Ці важныя фракцыі?....................................117
6.1. Уплыў фракцыі на узоры мабільнасці...............117
6.2. Жанчыны ў сістэме................................122
6.3. Выкарыстанне негатыўных санкцый..................126
6.4. Дысцыплінарныя спагнанні.........................127
6.5. Публічная крытыка з боку кіраўніцтва.............130
6.6. Публічнае звальненне.............................132
Вывады...................................................133
7. Палітычная пераемнасць................................134
7.1. Змена ўлады ў БССР у кантэксце крамлёўскай палітыкі.134
7.2. Перайманне ўлады і перспектыва фракцыйнага супрацьстаяння............................146
7.3. Уплыў пераймання ўлады на цыркуляцыю эліты.......150
8. Заключэнне, вывады і пытанне ўзроўню...............156
Каментарый рэдактара..................................162
Дадатак A.............................................166
Дадатак В.............................................174
Бібліяграфія..........................................184
Вероніке, Эмілі і Джорджу
Прадмова да беларускага выдання
Маючы гонар бачыць гэтую кнігу ў перакладзе на беларускую мову, адчуваю, наколькі мне пашанцавала прайсці праз серыю магчымых выбараў і спыніцца ў першапачаткова непрадбачаным пункце прызначэння: даследаванне беларускай эліты. На стадыі планавання мая цікавасць была засяроджана на сацыяльных адносінах у СССР: як асобы ў гэтай сістэме ўключаюцца ў калектыўнае дзеянне і ажыццяўляюць яго? Што прымушае індывідаў у складаным сучасным грамадстве пры адсутнасці рэальных фінансавых стымулаў для супрацоўніцтва аб'ядноўваць сілы і працаваць разам на доўгатэрміновай аснове? Савецкія крыніцы як афіцыйныя, так і неафіцыйныя не маглі значна дапамагчы ў асвятленні гэтага пытання.
Афіцыйныя крыніцы, натуральна, былі значна абмежаваны структурай і цэнзурай партыідзяржавы, а неафіцыйныя дрэнна абсталяваны для таго, каб правесці колькінебудзь глыбокае эмпірычнае вывучэнне, і ў выніку прапаноўвалі толькі дастаткова спекулятыўны аналіз. Заходнія навукоўцы таксама даказалі сваю бездапаможнасць. Напрыклад, у полі даследавання палітычнай эліты асноўная тэма гэтага выдання — дамінуючым метадам быў аналіз індывідуальных характарыстык. Навукоўцы настойвалі, што з цягам часу змены ў характарыстыках прадстаўнікоў эліты прывядуць да палітычных змен. Асноўная энергія, такім чынам, накіроўвалася на збор біяграфічных дадзеных пра прадстаўнікоў савецкай палітычнай эліты. Рэалізацыі гэтай задачы спрыяў факт даступнасці такой інфармацыі: аб'ёмныя выданні, што выходзілі ў CCCR выкладалі кар'ерную гісторыю дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР і аналагічных органаў нацыянальных рэспублік. Лёгкасць у збіранні дадзеных якія можна было напрамую ўзяць з гэтых кніг, закадзіраваць і прааналізаваць з выкарыстаннем камп'ютэрных праграм, хутка прывяла да стварэння індустрыі «даследавання эліты» ў асяродку саветолагаў. Але існавала праблема, звязаная з такой стратэгіяй. Напрыклад, многія эмпірычныя даследаванні паказвалі змены ў калектыўным пар
Прадмова ^
да беларускага выдання [
трэце эліт, і, што самае важнае, змены адбываліся на розных узроўнях. У прыватнасці, прадстаўнікі эліты сталі атрымліваць вышэйшую адукацыю і нават ступені кандыдатаў навук. Але, і гэтага нелыа было заўважыць у афіцыйных біяграфіях, агульнай практыкай стала «набыванне» высокай ступені. Чыноўнікі часта проста даручалі іншым пісаць навуковыя працы і дысертацыі. Партрэт эліты, намаляваны заходнімі навукоўцамі, якія выбралі гэты падыход, аказаўся мала адпаведным «узрастаючай складанасці» палітычнага істэблішменту СССР.
Мой удалы выбар заключаўся ў тым, каб пакінуць гэты метад і вынайсці іншы: аналіз верагоднасці (Markov probability analysis), засяроджаны на ўзаемазвязаных вакансіях, а не на ўласцівасцях асобных індывідаў. Падыход заснаваны на простым прынцыпе: у пэўным наборы пасад час ад часу адкрываюцца вакансіі. Кожны раз, як гэта адбываецца, вакансія рухаецца да нейкай іншай пасады, таму што нехта мусіць яе пакінуць. Рух вакансій у сістэме пасад, такім чынам, прымае форму ланцуга, чыя колькасць, даўжыня і г.д. могуць быць вызначаны матэматычна, і такім чынам прадэманстраваць, якія фактары вызначаюць цыркуляцыю вакансій у сістэме.
Для таго каб правесці такі аналіз, мне належала справіцца з дзвюма праблемамі. Папершае, неабходна было знайсці вялікую колькасць дадзеных пра мабільнасць актараў (ці, наадварот, пра цыркуляцыю ўзаемазалежных вакансій) у кадравай сістэме. Для гэтых мэт я выбраў Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку зза яе прыдатнага памеру і адноснай адсутнасці нацыяналістычнага фактару, які б мог перашкаджаць аналізу. Затым я пабудаваў сваю ўласную базу дадзеных пасад і цыркуляцыі кадраў на аснове таго, што можна назваць метадам «зрокавай фільтрацыі» (пошук пасад і асоб, якія іх займалі ў газетах і часопісах БССР за часавы перыяд у 21 год). Падругое, я мусіў зразумець матрычную алгебру, аснову аналізу верагоднасці Маркава. У гэтым была асабістая іронія. Завяршаючы сваю вышэйшую адукацыю, я прыняў рашэнне вывучаць палітыку, калі сядзеў збянтэжаны на ўроках матрычнай алгебры! «Што можна зрабіць, думаў я, каб быць як мага далей ад матэматыкі?» Але больш чым праз 20 год пасля гэтага рашэння я сядзеў засяроджаны над падручнікамі ў намаганні засвоіць тое, што прапусціў падчас навучання.
Што можна сказаць пра вынікі маіх намаганняў, упершыню надрукаваных 20 год таму? Натуральна, гэта павінен вызначыць чытач. Я проста пазначу адзін вынік майго даследавання, які захоўвае значэнне зараз, вартая ўвагі стабільнасць у фарміраванні эліты ў Беларусі. Гэта кніга будзе даводзіць, што
8 | Майкл Урбан
стабільнасць выходзіць з устойлівасці патронкліенцкіх сувязей, якія структуруюць цыркуляцыю эліты. У савецкі час гэтыя адносіны можна было заўважыць пры выкарыстанні спецыяльных інструментаў, зараз яны бачныя нават няўзброеным вокам. Адносная стабільнасць гэтых адносін у беларускай палітыцы працягваецца, нягледзячы на адстаўку многіх старых патронаў пасля распаду Савецкага Саюза і пашырэнне практыкі адкрытых выбараў. Тут, як падаецца, фактычныя адносіны, толькі ў другасную чаргу, прадстаўляюць індывідаў. Індывіды толькі рэпрэзентуюць habitus, трывалыя чаканні ад сацыяльнага парадку і стратэгіі паводзін, якія ўзнаўляюцца, як толькі ўзнікае прыдатная сітуацыя.
Напрыканцы хачу выказаць шчырую ўдзячнасць Вользе Казакевіч, часопісу палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту, якія зрабілі магчымым пераклад на беларускую мову і выданне гэтай кнігі.