Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
У выніку рускай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, рускапольскай вайны ўзнікла першая беларуская дзяржава Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Рыжская дамова (1921) усталявала заходнюю мяжу БССР, якая аддзяліла і інкарпаравала ў Польшчу 38,6 квадратных кіламетраўтэрыторыі і каля 3 460 900 беларусаў (Lubachko, 1972: 129). Такім чынам, у міжваенны перыяд Беларусь была падзеленая на «заходнія тэрыторыі» пад суверэнітэтам Польшчы і БССР якую ў 1926 г. складалі Магілёўская, Віцебская вобласці, Гомельскі, Рэчыцкі раёны і сталіца Мінск разам з навакольнымі тэрыторыямі з агульным насельніцтвам каля 5 мільёнаў.
У 1920я гг. савецкая ўлада абвясціла неабходнасць адраджэння і развіцця нацыянальных культур. Гэты кароткі перыяд, з праграмай пашырэння пісьменнасці, падтрымкі нацыянальнай літаратуры, іншых культурных форм і апорай на нацыянальную эліту ў кіраванні і адміністрацыі, не мае аналагаў у развіцці асновы для нацыянальнай дзяржаўнасці (nationhood) у БССР (Vakar, 1956: 139145; d'Encausse, 1979: 2428). Напрыканцы 1920х гг., тым не менш, палітыка павярнулася ў зваротны бок. Нацыянальна арыентаваная эліта як Камуністычнай партыі, так і ўвогуле стала ў БССР мішэнню для рэпрэсій, як і паўсюдна ў Савецкім Саюзе. У выніку развіццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці атрымала жорсткі адкат. На заходніх тэрыторыях сітуацыя была яшчэ горшай. Тут польскія ўлады з 1927 г. разгарнулі інтэнсіўную кампанію паланізацыі, якая свядома імкнулася да знішчэння ўсіх беларускіх культурных, рэлігійных і адукацыйных інстытуцый. Выглядае іранічна, але на працягу 1930х гг. найбольш актыўнае выяўленне мясцовага беларускага нацыяналізму на заходніх тэрыторыях паходзіла ад падпольнай Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ)¹⁵, чыя моц на тагачас
¹⁵ Размова ідзе, відавочна, пра Камуністычную партыю Заходняй Беларусі, якая арганізацыйна з'яўлялася часткай Камуністычнай партыі Польшчы.
1. Метад, фон
і гістарычны кантэкст
най польскай тэрыторыі расла прапарцыянальна ціску польскіх улад.
У самой БССР нацыянальнае развіццё мела, магчыма, больш марудны, чым патрэбна, тэмп развіцця, але пры гэтым дастатковыя ўмовы для далейшага прагрэсу: індустрыялізацыю, урбанізацыю і іх адпаведнае адлюстраванне ў сферы адукацыі і культуры. Нават калі знешнія праявы беларускага нацыяналізму станавіліся ўсё больш і больш абмежаванымі, яго сацыяльная, эканамічная і ўрэшце рэшт культурная асновы былі адлюстраваны як ніколі раней (Hosking, 1985: 245246). Структура беларускай прамысловасці была зменена і ў велізарнай ступені ўскладнілася ў 1930я гг. з пабудовай значных машынабудаўнічых, металаапрацоўчых і тэкстыльных прадпрыемстваў (Белорусская..., 1978: асабліва 135, 264265). Новае будаўніцтва ва урбаністычных цэнтрах, вядома, выцягвала працоўныя рэсурсы з сельскай мясцовасці. Доля гарадскога насельніцтва павялічвалася ў гэты перыяд на 50% і да 1940 г. склала адну пятую агульнага насельніцтва БССР (Народное хозяйство..., 1982: 3).
Другая сусветная вайна спустошыла Беларусь, пакінуўшы краіну ў руінах, разбурыўшы гарады і забраўшы жыцці чвэрці насельніцтва (Zaprudnik, 1975: 52). Падчас германскай акупацыі грамадскія структуры і дзяржава зазналі калапс паза межамі буйных гарадоў. Беларусы ў сельскай мясцовасці былі вымушаны змагацца як супраць акупантаў, так і разнастайнага і цякучага шэрага бандыцкіх груп, адраджаць старажытны інстытут «міру» і вяртацца да натуральнай гаспадаркі (Vakar, 1956: 180181). Супраціўленне акупацыі было арганізавана Саветамі з першага дня нашэсця фашыстаў (Мазуров, 1984: глава 1). Але падтрыманая Саветамі партызанская актыўнасць не была масавым рухам супраціўлення немцам, пакуль апошнія празмерным тэрорам не выклікалі перамяшчэнне вялікіх груп людзей у беларускія лясы, дзе яны і патраплялі да партызанскіх злучэнняў (Vakar, 1956: 193203).
Два аспекты партызанскага руху асабліва важныя для нашага вывучэння беларускай палітыкі. Папершае, будучыя палітычныя лідэры Беларусі былі загартаваныя цяжкасцямі партызанскай барацьбы. Дзейнічаючы ўтылеворага і не маючы пастаяннай камунікацыі з савецкімі ўладамі, партызаны мелі значную аўтаномію ва ўсіх аспектах сваёй дзейнасці і арганізацыі (Мазуров, 1984: 72). 3 агульнага досведу Супраціўлення, падчас вайны і кіравання вызваленымі зонамі ўзніклі трывала
Заўвага нав. рэд.
28 Майкл Урбан
знітаваныя кадры, якія хутка дасягнулі палітычных вяршынь у пасляваенныя часы і да сярэдзіны 1950х гг. знайшлі свой шлях да кіруючых партыйных і дзяржаўных пастоў у БССР (Нсторня, 1977:145 недакладная спасылка. Заўвага нав. рэд.).
Мяркуемьі лідэр партызанскай палітычнай фракцыі Кірыл Мазураў стаў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР і членам палітбюро ЦК КПСС у 1965 г. У выніку ён спрыяў пранікненню іншых беларускіх партызан на вышэйшыя пасады ў Маскве і пераўтварыў беларускую фракцыю ў важную палітычную групу агульнасаюзнага ўзроўню¹⁶. У наступных раздзелах мы будзем часта звяртацца да разгляду месца, занятага партызанскай фракцыяй, у рамках сучаснай канфігурацыі беларускай палітыкі¹⁷, выкарыстоўваючы прыведзены вышэй прыклад для вызначэння пасляваеннай групоўкі.
Гіадругое, у раннія пасляваенныя гады, перыяд, калі праявы палітычнага нацыяналізму былі жорстка абмежаваныя ў БССР, беларускія «партызаны» мелі поспех у канструяванні асобнага нацыянальнага міфа¹⁸. Міф спалучыў ідэалы гераічнага нацыянальнага руху Супраціўлення беларусаў з больш вялікім кантэкстам гераічнага ахвяравання савецкага народу. У адпаведнасці з гэтьім вызваленне Беларусі стала інтэрпрэтавацца як акцыя, здзейсненая сумеснымі намаганнямі беларускіх партызан ^ Савецкай Арміі¹⁹, а афіцыйныя рытуалы і манументы, якія ўвекавечваюць памяць пра Другую сусветную вайну, сёння падкрэсліваюць ідэю сумесных дзеянняў. Тут мы маем справу з узнікненнем уласна нацыянальнай сімволікі, прыдатнай для савецкіх умоў, сімволікі, якая сама па сабе можа адкрыта распаўсюджваць асобную беларускую ідэнтычнасць у форме, неантаганістычнай да савецкіх умоў. Форма міфа дазволіла прадухіліць раздражненне цэнтра на глебе чуллівага нацыянальнага пытання. Палітычная сімволіка партызанскага міфа была прыдатная да кантэксту, у якім дзейнічала новая палітычная група, і відавочна цалкам эфектыўнай для таго, каб пераканаць сябе і іншых у пэўнай «годнасці» (worthiness,
¹⁶ Беларускія «партызаны», якія занялі высокія пасты ў Маскве, гэта Міхаіл
Зімянін, які стаў рэдактарам «Праўды» ў 1965 г. і сакратаром КПСС у 1976 г., і Васіль Шаура, які быў прызначаны кіраўніком аддзела па справах культуры КПССу1965 г.
¹⁷ Агляд гл.: Knight, 1982; McGrath, 1981.
¹⁸ Слова «міф» у гэтым кантэксце не трэба інтэрпрэтаваць як няпраўду ці падман. Хутчэй гэта аповяд (tale), які расказваецца ў розных варыянтах і ўзнімае пэуныя падзеі (рэальныя ці не) на сакральны ўзровень праз укладанне ў іх, у гэтым выпадку, вялікага нацыянальнага, сацыяльнага ці палітычнага значэння.
Пра ваенны бок партызанскай актыўнасці падчас Другой сусветнай вайны гл.: Armstrong, 1964.
1. Метад, фон I
і гістарычны кантэкст |
мы не будзем тут выкарыстоўваць слова «легітымнасць») прадстаўнікоў групы быць нацыянальнымі лідэрамі ў пасляваенны перыяд. Барацьба і ахвярнасць «партызан» «для» народа і «разам з» народам падчас нямецкай акупацыі прызнавала першых як добрых кандыдатаў на ролю лідэраў. Як апавядаецца ў нацыянальным міфе, легітымнасць партызан паходзіць з доўгага выпрабавання агнём, якое яны трывалі і незлічонымі цяжкасцямі пераадоленымі ў барацьбе за вызваленне. Такім чынам, і ахвярнасць і здольнасці прадстаўнікоў групы сведчылі пра іх годнасць узначаліць нацыю²⁰. Каб быць дакладным, пытанне годнасці быць лідэрамі ніколі не ставілася на адкрытае галасаванне, і яе прыняцце з боку насельніцтва, такім чынам, заўсёды можа ставіцца пад сумненне²¹. Тым не менш ва ўмовах савецкага рэжыму «годнасць партызан» прадстаўляла прыймальную форму нацыянальнага выяўлення, сімволіку на службе палітычных памкненняў і артыкуляцыі агульнага досведу, які вызначаў групавую ідэнтычнасць і развіваў групавую еднасць.
Досвед партызанскай групы павінен нагадаць нам пра бясспрэчны факт, што ў фарміраванні кантэксту, у якім узнікае эліта, менавіта мясцовыя і часта «бязлікія» сілы прьімаюць арганізаваную форму і ажыццяўляюць палітычную дзейнасць. Такім жа чынам, як Супраціўленне падчас Другой сусветнай вайны стварыла палітычную групу, якая заявіла пра сябе як беларускае кіраўніцтва праз 12 год пасля завяршэння вайны, іншыя палітычныя групоўкі нелыа зразумець без адсылкі да маштабных змен, якія адбыліся ў постваеннай Беларусі. Першае, што варта адзначыць, гэта — індустрыялізацыя. Мінск — сталіца, цэнтр прамысловасці ў БССР пераважна прадукт пасляваеннага перыяду. Развіццё машынабудавання, металаапрацоўкі і вытворчасці тэхнікі пасля Другой сусветнай вайны спалучалася са стварэннем вялікіх новых прадпрыемстваў Мінскага
²⁰ Для ілюстрацыі міфічных элементаў савецкай камунікацыі, дзе закранаюцца пытанні таго, як герой асобнага наратыву пазначаецца і прызнаецца тымі, для каго ён прадстаўляецца, гл.: Urban and McClure, 1983, Urban, 1986.
²¹ Цікава адзначыць у гэтых адносінах дастаткова пазітыўныя ацэнкі лідэраў партызанскай групы з боку беларускіх эмігрантаў. Нягледзячы на антыкамуністычную палітычную арыентацыю, беларусы на захадзе часта ставяцца да такіх фігур, як К. Мазураў і П. Машэраў, як носьбітаў, у савецкіх умовах, беларускага культурнага нацыяналізму. Падобныя сантыменты таксама звычайна выказваюцца інтэлектуаламі ў БССР, якія заклапочаны праблемай беларускай культурнай ідэнтычнасці. Напрыклад, падчас размовы з шасцю супрацоўнікамі юрыдычнага факультэта БДУ ў снежні 1988 пімя Машэрава з'явілася адразу, як паўстала пытанне нацыянальнасці. Пэўнае пачуццё задаволенасці, калі не гонару, было відавочна на тварах кожнага з вучоных пасля таго, як мне паведамілі, што Машэраў быў першым кіраўніком БССР, які звяртаўся да сваіх суайчыннікаў на беларускай мове.
30
Майкл Урбан
трактарнага завода, Мінскага завода аўтаматычных ліній. Усё гэта зрабіла Мінск адным з вядучых індустрыяльных гарадоў Савецкага Саюза, які акумуляваў каля 25% усёй прамысловай вытворчасці БССР (Белорусская..., 1978:587588). Уіншых гарадах таксама паўставалі вялікія металургічныя і машынабудаўнічыя заводы (Borodina, 1972: 85; Внтебск, 1974:196202). Гэта, у сваю чаргу, забяспечвала вытворчасць аўтамабіляў (Белорусская.., 1978: 266268; Могмлев.., 1971: 203209), цяжкіх грузавікоў (Borodina, 1972: 8285; Беларусь, 1977: 6269) і сельскагаспадарчай тэхнікі (Белорусская.., 1978: 269), у той час як сукупная здабыча калію і вытворчасць хімічных угнаенняў (дасягала 50% ад агульнай вытворчасці ў СССР, Borodina, 1972: 88, 134135) зрабілі важны ўнёсак у сельскагаспадарчы сектар. Беларуская прамысловасць пашырылася за кошт вытворчасці штучных валокнаў (Белорусская.., 1978: 272; Могнлев.., 1971: 204207), тэкстылю (Внтебск, 1974:197198; Borodina, 1972: 9395) і іншых спажывецкіх тавараў доўгатэрміновага карыстання (Белорусская.., 1978: 271280; Науменко, 1977: 123135).