• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады  Майкл Урбан

    Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады

    Майкл Урбан

    Памер: 196с.
    Мінск 2010
    107.79 МБ
    
    14 Майкл Урбан
    
    
    
    
    
                    1.      Метад, фон і гістарычны кантэкст
    
    
    
    
       Задача главы  вызначыць метады, асноўныя мадэлі, а таксама аб'ект нашага даследавання, прысвечанага аналізу савецкай палітычнай эліты. Першы раздзел разглядае кантэкст і прадстаўляе асноўныя тэарэтычныя пытанні, а менавіта канцэпцыю сацыяльнапалітычных адносін, наяўных у СССР. Як можна вызначыць эліты і структураваць іх дзейнасць? Задача гэтага раздзела  намацаць асноўныя ўласцівасці савецкай формы арганізацыі кіравання і праз гэта акрэсліць некаторыя праблемы аналізу савецкай эліты.
       Другі раздзел прысвечаны пераважна таму ж праблемнаму полю, але з метадалагічнай перспектывы. Ён прадстаўляе накід метадаў і мадэлей, якія выкарыстоўваліся пры даследаванні. Пры гэтым, на нашу думку, традыцыйны падыход, які канцэнтруецца на вывучэнні асобных актараў і іх атрыбутаў, мае некаторыя істотныя абмежаванні, што датычацца спектра праблемных пытанняў, а таксама карэктнасці магчымых вывадаў. Для пераадолення пазначаных праблем мы прапанавалі метад, які ўключае аналіз адносін паміж актарамі сістэмы пры іх цыркуляцыі ў арганізаванай сукупнасці элітных пазіцый. Гэты метад  аналіз ланцуга вакансій (vacancy chain analysis),  як і пераасэнсаваная мадэль вывучэння савецкай эліты, будзе разгледжаны ў дэталях.
       Нарэшце, трэці раздзел лакалізуе ў гістарычнай перспектыве аб'ект нашага аналізу  палітычную эліту Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У прыватнасці, разглядаюцца нацыянальныя, сацыяльнаэканамічныя і палітычныя асаблівасці развіцця Беларусі, якія закранаюць праблему эмпірычнага аналізу эліт у сучаснай БССР.
    
    
                1.1.   Бюракратыя, кадры і савецкая мадэль арганізацыі
    
    
       Бюракратыя, як добра адзначыў Макс Вебер,  у высокай ступені рафінаваная і выключна эфектыўная сістэма ўлады. У адрозненне ад схільнасці большасці сучасных навукоўцаў вузка інтэрпрэтаваць канцэпт бюракратычнай улады як павелічэнне ўплыву фармалізаваных арганізацый у палітычным жыцці асобных нацыянальных дзяржаў, намаганні Вебера былі накіраваны на тое, каб зразумець бюракратыю саму па сабе: асэнсаваць яе як форму жыцця. Логіка быракратыі працуе ў накірунку
    
                    1. Метад, фон I ^
            і гістарычны кантэкст
    
    рацыяналізацыі сацыяльнага кантролю праз безасабовы механізм, які з'яўляецца апошнім дасягненнем у сферы вырашэння задач, а таксама ў справе панавання над чалавекам (Weber, 1968: 5380; 130153; 217226; 941983). Прыметнік «безасабовы» з'яўляецца найбольш важным у пытанні бюракратычнай улады, як яе бачыў Вебер. 3 аднаго боку, практычныя ўласцівасці сучаснай бюракратыі  лакалізацыя ўлады (authority) пераважна ў інстытуцыях, а не асобах, арганізацыя і градацыя ўлады ў адпаведнасці з пісьмовымі правіламі і г.д. узніклі ў выніку глыбокіх змен структуры сацыяльных адносін, што суправаджалася адыходам ад традыцыйнага грамадства¹. Найбольш важным было пранікненне таварных адносін, якія былі закладзены ў аснову капіталістычнай рынкавай эканомікі (Weber, 1968:224225; 13941395). Як вызначыў Маркс, адносіны гэтага тыпу фактычна з'яўляюцца сацыяльнымі і ўзнікаюць як адносіны паміж рэчамі (Marx, 1906)². Але толькі Вебер здолеў зрабіць вывады пра тое, якія наступствы гэта ідэя мае для арганізацыі адносін паміж людзьмі ў сучасным свеце. У мадэрнай бюракратычнай сістэме, дзе індывідуальныя дзеянні праламляюцца праз пасрэдніцтва безасабовых, звязаных пэўнымі правіламі структур улады, ён адкрыў чалавечае ўвасабленне рэчавых адносін. Індывіды, якія працуюць унутры бюракратычнай мадэлі, адчуваюць, што дзейнасць прывязана да знешніх рэчаў  службовыя абавязкі, працоўны графік. Гэта сімвалізуе кніга балансу капіталістычнай фірмы і яе вядомы «bottom line» («усяго»). Адносіны такога кшталту маюць на ўвазе здольнасці разумовай часткі бюракратыі думаць у спецыфічнай бюракратычнай манеры, падлічваючы выдаткі і прыбыткі для арганізацыі (а не для індывідаў, з якіх яна ствараецца) і павышаючы яе дасягненні (але не абавязкова дасягненні індывідаў як уласна індывідаў) праз механізмы далейшай рацыяналізацыі ўсё большага спектра адносін і іх руцінізацыі³.
       3    другога боку, безасабовая форма ўлады забяспечвае, прынамсі, выгляд таго, што загады і іх змест сам па сабе не прадукт волі асобнага(ых) індывіда(ў). Хутчэй гэта выглядае такім чынам, што ўлада і каманды, якія праходзяць праз індывідаў, не патрабуюць (рацыянальных) аргументаў, яны нібы выцякаюць з аб'ектыўнай логікі сітуацыі. Ідэя палягае на тым, што «аб'ектыўная логіка сітуацыі» сама па сабе сканструявана на
    
    ¹ Для дэталёвага гістарычнага апісання гэтага працэсу гл.: Braudel, 1981; Braudel, 1982.
    
    ² Асабліва частка пра «таварны фетышызм» у главе 1.
    
    ³ Гэтыя пытанні ў дэталях абмеркаваны ў: Braverman, 1974; Edwards, 1979; Salaman and Thompson, 1980; ZeyFerrell and Aiken, 1981.
    
    16 I Майкл Урбан
    
    аснове адносін улады, якія функцыяніруюць усё больш і больш эфектыўна, бо прадстаўлены ў безасабовай, нейтралізаванай форме паза кантролем асоб, якія толькі выконваюць ролі (Urban, 1982; Fruge, 1984). Праз механізм кантролю, які ўласцівы для сучаснай бюракратыі (магчымасць вертыкальнай мабільнасці ў іерархіі, роля рэкамендацыйных пісьмаў пры пераходзе ў іншыя арганізацыі, гарантыя пенсійнага забеспячэння пасля выхаду ў адстаўку і г.д.), індывідуальныя матывы прыводзяцца ў адпаведнасць з задачамі арганізацыі. Яны складаюць сістэму адносін панавання, у якой загады тых, хто мае ўладу (dominators), успрымаюцца падпарадкаванымі: нібы «змест каманд з'яўляецца імператывам паводзін для іх уласнай выгады» (Weber, 1968: 946).
       Разуменне канцэпту бюракратыі ў тэрмінах ідэальнага тыпу Вебера і канкрэтызацыя яе сацыяльнай асновы дазволяць нам правесці на тэарэтычным узроўні некаторыя істотныя адрозненні яе ад савецкай мадэлі арганізацый. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць стварыць больш канкрэтныя паняцці для эмпірычнага даследавання гэтых структур. Магчыма, тэрмін «бюракратыя» занадта часта выкарыстоўваўся заходнімі аналітыкамі пры апісанні савецкай сістэмы ў дыскрымінацыйнай манеры. Аналітыкі арыентуюцца на знешні выгляд ці знешнюю абалонку савецкіх арганізацый, якія, акрамя іншага, падзяляюць шэраг характарыстык сучаснай бюракратыі (савецкія інстытуты звычайна арганізаваныя іерархічна, дзейнічаюць на аснове пісьмовых правіл і г.д.) і пры гэтым забываюць вызначаць іх унутраную структуру і дынаміку, што для нас прадстаўляе найбольшую цікавасць. Тым не менш мы павінны адзначыць адсутнасць шэрага элементаў, якія з'яўляюцца базіснымі ў феномене бюракратыі заходніх краін. Здольнасць да падлікаў і рацыянальнасць, за якую бюракратыя атрымала сваю вядомасць, залежаць ад формы таваразвароту (асабліва манетарызацыі) рынкавай эканомікі і альбо прадстаўлены ў абмежаванай форме, альбо цалкам знікаюць у савецкім кантэксце (Pakulski, 1986; Van Atta, 1986; Arnot, 1981; Filtzer, 1986; Siegelbaum, 1984). Адпаведна, як вельмі добра паказала праца Джэры Ф. Хова 20 год таму, савецкія арганізацыі не дэманструюць рацыянальнага падыходу, заснаванага на прававых нормах, які характэрны для бюракратый развітых капіталістычных краін (Hough, 1969)“'.
    
    
       ⁴     Пазней Пітэр X. Соламенмалодшы (Peter Н. Soloman, Jr.) адзначыў, што прымяненне прававых нормаў у СССР у апошнія 45 год не было ні «заснаваным на законе» («legal»), ні «рацыянальным». Хутчэй яно выцякала з асаблівых паўнамоцтваў некалькіх органаў, уключаных у гэту сферу. У выніку таго, што ніводны з гэтых органаў не меў аўтаноміі ў прызнанні невінаватасці,
    
    
                    7. Метад, фон I ^?
            і гістарычны кантэкст
    
    Савецкія дзяржаўныя структуры, здаецца, арганізаваныя на аснове пэўных небюракратычных ці нават антыбюракратычных правілаў (Bauman, 1974; Jowitt, 1983). Яны дэманструюць такія з'явы, як тэндэнцыя да персанальнага прызначэння на дзяржаўную службу (Urban, 1985a; Millar, 1985; DiFranceisco and Gitelman, 1984), што разыходзіцца з бюракратычнай практыкай у тым выглядзе, як мы яе ведаем. Улічваючы гэта, некаторыя даследчыкі схільны думаць пра савецкія арганізацыі як пра разнавіднасць вебераўскай (дамадэрнай) патрыманіяльнай бюракратыі (Bauman 1974; Jowitt 1983; Wilier, 1967). Тэрміналагічнае пытанне, тым не менш, мае для нас невялікую цікавасць у адрозненне ад праблемы «Як савецкія арганізацыі структуруюць дзеянні сваіх агентаў?».
       У папярэдніх даследаваннях я рабіў вывад, што савецкая мадэль арганізацыі заснавана на «слабай структуры», якая, дарэчы, дрэнна падыходзіць для падтрымання панавання (уладарання) у вебераўскім сэнсе гэтага слова. Выразна адрозніваючыся ад неперсаніфікаваных адносін бюракратычнага парадку, сукупнасць персаналізаваных адносін, наяўная ў савецкай форме арганізацыі, скіроўвае структураванне паводзін чыноўнікаў вакол непасрэдна вызначаных стымулаў, што маюць мала, калі ўвогуле маюць, павагі да загадаў, якія аддаюцца намінальным кіраўніцтвам (Urban, 1985a). На мове сучаснай сацыялогіі, мы можам адрозніваць моцныя (неперсаніфікаваныя) структуры і слабыя (асабістыя) сувязі (Wilier and Anderson, 1981; Wilier, 1985; Granovetter, 1973; Granovetter 1982; Lin et al., 1983), характэрныя для бюракратыі ў развітых капіталістычных дзяржавах, і слабую структуру і адпаведна моцныя сувязі ў савецкіх арганізацыях. Гэта ўводзіць моцны асабісты элемент у савецкую кадравую сістэму і прыводзіць да двух важных для гэтага даследавання тэзісаў.
       Папершае, адносная слабасць фармальных савецкіх арганізацыйных структур у вызначэнні канкрэтнай дзейнасці асоб перасцерагае нас ад заключэнняў пра адносіны паміж актарамі, якія выконваюць розныя арганізацыйныя ролі. У адрозненне ад нашага досведу ў выпадку заходніх бюракратычных сістэм, дзе такую ролю можна дастаткова добра вызначыць і параўнаць, калі мы маем справу з савецкімі арганізацыямі, мы не сутыкаемся з гатовымі адносінамі бюракратычнага тыпу. Тут адносіны і ролі пранікнутыя вялікім персанальным элементам, які вызначае аснову для значнай колькасці дамоўленасцей, што
    
       інстытут апраўдання практычна знікз савецкай юрыспрудэнцыі, нягледзячы на пастаянныя спробы цэнтральных улад узмацніць правапарадак праз гарантыю абароны правоў абвінавачаных. Гл.: Soloman, 1987.