• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя гульні

    Беларускія народныя гульні


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 42с.
    Мінск 1991
    21.4 МБ
    ГРУШКА
    Дзеці бяруцца за рукі, утвараючы круг, усярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Дзеці ходзяць у карагодзе вакол грушкі, спяваюць песню, называючы імя таго, хто стаіць усярэдзіне круга:
    — Мы пасадзім грушку Усе, усе,
    Няхай наша грушка Расце, расце.
    Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні.
    Распусціся, грушка,
    Вось такой шырыні!
    Расці, расці, грушка, Ды у добры час.
    Патанцуй, Марылька Паскачы для нас.
    А ўжо наша Распусцілася, А наша Марылька Зажурылася.
    А мы тую грушку Ўсе шчыпаць будзем. Ад нашай Марылькі Уцякаць будзем.
    Грушка ўсярэдзіне круга павінна рабіць усё, аб чым спяваецца ў песні,— танцаваць, кружыцца. Пры словах песні «вось такой вышыні», «вось такой шырыні» дзеці паднімаюць рукі ўгору, разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць «а мы тую грушку шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушкі, каб ушчыпнуць, і хуценька ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь з дзяцей, ставіць яго на сваё месца ўсярэдзіне круга, і гульня паўтараецца.
    ВОЎК I АВЕЧКІ
    Выбіраюць пастуха і ваўка, усе астатнія ўдзельнікі гульні — авечкі. Пастух ходзіць каля авечак і пяе:
    — Пасу, пасу авечачкі Каля быстрай рэчачкі. Воўк за гарою, Я за другою.
    Ваўка не баюся, Палоўнікам адбаранюся.
    Пастух ідзе. У гэты час воўк крадзе авечку. Вяртаецца пастух, бачыць, што няма адной авечкі. Ен пяе:
    — А мне бацька гадзіннік не купіў, Воўк авечачку схапіў.
    Калі воўк пацягае ўсіх авечак, пастух ідзе шукаць іх. Ен углядаецца ў зямлю і гаворыць:
    — Тут воўчы след, тут авечы, тут воўчы след, тут авечы...
    Прыходзіць пастух да ваўка. Авечкі ў гэты час ляскаюць зубамі. Пастух пытаецца:
    — Што ў цябе такое робіцца?
    — Кросны ткуцца.
    — Дай мне палатна.
    — Нельга.
    — Ці прабягалі тут мае авечкі?
    — А якія яны?
    — Сівенькія.
    — Пабеглі па сівенькай дарожцы.
    Пастух прыходзіць да ваўка ў другі раз. Авечкі ў далоні плешчуць.
    — Што гэта ў цябе шуміць?
    — Бліны пякуцца.
    — Дай мне блін.
    — Гарачы.
    Так паўтараецца некалькі разоў. Нарэшце пастух запрашае ваўка ў лазню. Воўк доўга адмаўляецца, бо яму, бачыце, дровы не падыходзяць. Але калі выбера ён дровы, пачынае мыла выбіраць. Потым прыходзіць воўк у лазню, а там авечкі сядзяць з пастухом. Яны накідваюцца на ваўка і тармосяць яго.
    ШУЛЯК
    Гэту гульню любяць і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Пасля вясёлых і працяглых крыкаў: «Хлопцы, грайма ў шуляка!» — дзеці супакойваюцца і выбіраюць са свайго асяроддзя матку і шуляка — звычайна найбольш спрытных з дзяцей. Матка становіцца спераду, а за ёю ў рад дзеці і моцна трымаюцца за пояс адзін у аднаго. Такім чынам стаяць да пачатку гульні. Тады шуляк садзіцца на кукішкі перад маткаю, капае ямку і гаворыць:
    — Капаю, капаю ямачку!
    — Нашто табе ямачка?
    — Агонь паліці.
    — Нашто табе агонь?
    — Мяса варыці.
    — Нашто табе мяса?
    — Дзяцей карміці.
    — А дзе ж ты мяса возьмеш?
    — У цябе.
    — А я не дам!
    — А я вазьму!
    I з крыкам: «А я вазьму!» — шуляк кідаецца лавіць апошняга хлопчыка.
    Матка ж імкнецца не дапусціць гэтага. Прыемна глядзець, як уся гэтая чарада кідаецца з боку ў бок і як усе дзеці з напружаннем сочаць за рухамі шуля-
    ка. Нарэшце пасля некалькіх няўдалых спроб яму ўдаецца злавіць апошняга хлопчыка. Злоўлены хлопчык адыходзіць убок і ўжо не ўдзельнічае да канца гульні, а шуляк такім жа чынам стараецца пералавіць усіх.
    У ГУСІ
    Усе гусі. Выбіраюць ваўка і матку. Гусі стаяць насупраць маткі, а воўк паміж імі.
    Паміж маткай і гусямі дыялог:
    — Гусі, гусі’
    — Га-га-га.
    — Есць хаціце?
    — Да-да-да.
    — Ну ляціце.
    — Нельга нам.
    — А чаму?
    — За гарою шэры воўк.
    He пускае нас дамоў.
    — Ну, ляціце, як хаціце,
    А к ваўку не падхадзіце.
    Гусі бягуць да маткі. Воўк ловіць. Калі зловіць Ka­ro, той пераходзіць да ваўка і разам з ім ловіць гусей пасля чарговага дыялога. Так працягваецца, пакуль не будуць злоўлены ўсе гусі.
    ГУСІ ляцяць
    Калі маленькія дзеці застаюцца дома з падлеткамі, іх забаўляюць такою гульнёю: усе ставяць указальныя пальцы на стол, у адно месца. Тады старэйшы кажа:
    — Гусі ляцяць! — і паднімае руку ўгору, паказваючы, як гусі ляцяць.
    Дзеці адказваюць: «Ляцяць!» — і таксама паднімаюць рукі.
    — Качкі ляцяць!
    — Ляцяць!
    — Вераб’і ляцяць!
    — Ляцяць!
    — Мухі ляцяць!
    — Ляцяць!
    — Шчупакі ляцяць!
    Захапіўшыся, дзеці часта адказваюць:
    — Ляцяць! — і паднімаюць рукі.
    Старэйшы б’е іх па руках і крычыць:
    — He ляцяць, не ляцяць!
    Потым ізноў з пачатку:
    — Гусі ляцяць! Вароны ляцяць! Сарокі ляцяць! Каровы ляцяць!
    Але навучаныя вопытам дзеці ўжо не паднімаюць рук на словы «каровы ляцяць» і маўчаць. Тады старэйшы зноў кажа:
    — Гусі ляцяць! Лебедзі ляцяць! Салаўі ляцяць! Дубы ляцяць! і г.д.
    Гэты своеасаблівы ўрок прыродазнаўства канчаецца тады, калі ўвага дзяцей аслабляецца і яны абы-калі пачынаюць паднімаць рукі.
    У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ
    Аднаго з удзельнікаў гульні выбіраюць або прызначаюць мядзведзем. Мядзведзь ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду. Дзеці прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць і разам спяваюць песню:
    — У мядзведзя на бару
    Грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, На нас глядзіць.
    Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню, Мядзведзь выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ен бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлены першым, той становіцца мядзведзем. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзецям не надакучыць бегаць
    БАБА ЕШКА
    Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць бабу Ешку. У яе два сабакі — Байкал і Мухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ешка і сабакі ў крузе. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць па-за кругам і крычаць:
    — Баба Ешка, касцяная ножка!
    Баба пасылае сабак лавіць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакі зловяць, той становіцца на месца бабінага сабакі.
    ЛАВІЦЬ КУРЫ
    У гульні можа прымаць удзел вялікая колькасць дзяцей. Адзін з удзельнікаў —-певень, астатнія — куры. Пеўню завязваюць вочы хустачкай. Ен расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
    — Кыш пад печ, кыш пад печ...
    Потым певень пытае:
    — А колькі вас ёсць?
    — Колькі ў лесе дроў!
    Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх з завязанымі вачыма.
    Кожную курыцу мусіць злавіць тры разы. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
    — На чым сядзіш?
    — На ганачку.
    — За што трымаешся?
    — За клямачку.
    — А што гэта збоку?
    — Бочка.
    — А што ў бочцы?
    — Мёд.
    — А каму есці?
    — Пану і мне, а пеўню нос у смале.
    Тады певень б’е пыткай курыцу, тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Пеўнік, певунок, для цябе мядок»,— певень яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
    У KATA I МЫШКУ
    Дзеці выбіраюць ката і мышку, бяруцца за рукі і становяцца ў круг. Мышку пускаюць у круг, кот застаецца па-за кругам. Калі ж кот уварвецца ў круг, дзеці выпускаюць мышку з круга, а ката стараюцца затрымаць у крузе. Калі ж кот зноў вырвецца з круга, туды пускаюць мышку. Гуляюць да таго часу, пакуль кот зловіць мышку.
    ГРАХІ
    Для гэтай гульні выбіраюць роўнае месца і робяць у зямлі столькі ямак, колькі дзяцей гуляе. Ямкі капаюць у рад: кожны выбірае сабе ямку і становіцца каля яе. 3 канцоў рада становяцца дзве маткі, якія качаюць
    кулю (мяч), мяркуючы так, каб куля трапіла ў чыюнебудзь ямку. Калі яна трапіць у ямку, то пакуль той, чыя ямка, нагнецца падняць кулю, усе хутка разбягаюцца, бо, як ён падніме кулю, усе павінны спыніцца на месцы. Той, хто трымае кулю, кідае яе ў бліжэйшага, а калі не пападзе, то кладзе ў сваю ямку грэх — маленькі каменьчык, а калі ўдасца папасці куляй, то грэх кладзе той, у каго папала куля. Калі ў аднаго з удзельнікаў гульні набярэцца тры грахі, яго прыгаворваюць да расстрэлу і ставяць да сцяны. Кожны з ігракоў можа ўдарыць яго куляю тры разы, калі ў іх ямцы няма ніводнага граху. Тыя ж, у чыёй ямцы ёсць грахі, б’юць прайграўшага столькі разоў, колькі ў іх не хапае грахоў да трох. Прайграўшы не можа сыходзіць са свайго месца, а можа толькі адхінацца ўбок.
    Пасля гульню пачынаюць ізноў, як і раней.
    У КАЗЛА
    Хлопчыкі становяцца ў круг і гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвае рабіць тыя рухі, якія пачаў, і так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запісваюць літару «к». Так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнікаў не атрымае ўсе літары слова «казёл» і кропку. Тады «казёл» становіцца нагнуўшыся сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.
    У ПЯЦЬ ДЗЕВАК
    У гульні могуць прымаць удзел усе, хто пажадае. Адзін з удзельнікаў бярэ мяч і гаворыць:
    — Я знаю пяць дзевак:
    Маня — раз, Таня — два, Люда — тры, Света — чатыры, Тома — пяць.
    Я знаю пяць хлопцаў (называе імёны).
    Я знаю пяць гарадоў (назваць).
    Я знаю пяць рэк (назваць).
    Я знаю пяць красак (назваць).
    Потым па чатыры, па тры, па два, па адным. Калі мяч упадзе, гульню пачынае другі ўдзельнік. Пераможа.той, хто давядзе гульню да канца.
    У ЛЫКІ
    Два хлопчыкі садзяцца на зямлю і ўпіраюцца ступнямі адзін у аднаго. Астатнія хлопчыкі павінны пераступаць праз іх ногі. Усіх пытаюць:
    — Куды ідзеш?
    — У лыкі!
    — Ну, ідзі!
    Калі ўсе пяройдуць у лыкі, тады пачынаюць пераскокваць праз ногі назад, ідучы «з лык». Хлопчыкі, што сядзяць не мяняючы позы, павінны іх лавіць. Чым вышэй і спрытней хлопчык скокне, тым цяжэй яго злавіць. Злоўлены садзіцца на месца таго, хто злавіў, і сам пачынае лавіць іншых.
    У КАЗУ
    У казу гуляюць галоўным чынам у полі, у час пасьбы коней — «каля коней». Перш за ўсё выбіраюць пастуха. Робіцца гэта так: дзеці шырока расстаўляюць ногі і, схіліўшыся, кідаюць шапкі назад. Чыя шапка ўпадзе бліжэй, той і павінен пасвіць коз. Тады ўбіваецца ў зямлю слупок, прывязваецца да яго аброць з повадам і даецца пастуху канец повада ў рукі. На такой адлегласці павінен пастух знаходзіцца ад слуп-
    называюцца козамі.
    Пастух бярэ ў рукі дубец пугу і пасе коз, гэта значыць стараецца не дапусціць, каб Hex­Ta падбег да слупка і ўхапіў сваю шапку. Калі ж удасца ўхапіць тры казы (шапкі), пастуха гоняць скрозь строй. Усе ўдзельнікі зноў шырока расстаўляюць ногі, а пастух павінен на кукішках бегчы паміж імі. Пры гэтым яго б’юць шапкамі.
    ка. Удзельнікі складваюць ля слупка свае шапкі, якія
    У КАМЕНЬЧЫКІ
    У каменьчыкі гуляюць пераважна дзяўчынкі, удзвюх, утрох. Бяруць пяць каменьчыкаў, і кожная з удзельніц робіць з імі 5—6 фігур. Калі яна памыліцца дзе-небудзь, пачынае наступная. Гульня гэта запазычана ад яўрэйскіх дзяўчынак, якія замест каменьчыкаў ужываюць авечыя або казіныя каленныя костачкі і гуляюць з азартам, болыпай часткай на валошскія арэхі.