Беларускія народныя гульні
Выдавец: Юнацтва
Памер: 42с.
Мінск 1991
Л 5'
У ШКЕРА
Пікер — гэта кій, убіты ў зямлю, пры якім стаіць адзін з удзельнікаў гульні са сваім кіем. Ўсе дзеці таксама з кіямі стаяць воддаль. Па камандзе вартаўніка пікера яны кідаюць свае палкі ў пікер, каб збіць яго. Той, хто стаіць пры пікеры, павінен падняць яго і зноў убіць у зямлю, а сваім кіем даткнуцца да аднаго з атакуючых. Калі гэта яму ўдаецца, той яго замяняе. Пікершчык імкнецца паставіць пікер, усе ўдзельнікі атакуюць яго і стараюцца зноў паваліць пікер. Пікершчык абараняе пікер, датыкаючыся сваім кіем да дзяцей. Але важна, каб ён даткнуўся ў час, калі пікер убіты ў зямлю.
У ГАРАДКІ
Двое хлопчыкаў бяруць раней прыгатаваныя роўна адпілаваныя 24 калодачкі даўжынёю каля 3 вяршкоў' кожная і 4 палкі даўжынёю каля 3/4 аршына2 кожная. Калодачкі і палкі дзеляць паміж сабою, по, тым выбіраюць роўнае месца, становяцца адзін ад аднаго на адлегласці 20 крокаў і чэрцяць палкамі на зямлі два квадраты, якія называюцца гарадкамі. На тым баку квадрата, які бліжэй да праціўніка, яны расстаўляюць 12' калодачак на роўнай адлегласці
1 Вяршок — мера даўжыні, роўная 4,4 см.
2 Аршын — мера даўжыні, роўная 71,12 см.
адна ад адной, пасля кожны з іх становіцца за сваім гарадком і адзін з іх кідае спачатку адну, а потым і другую палку ў калодачкі гарадка праціўніка. Калі яму ўдаецца выбіць з гарадка або перакуліць некалькі калодачак, то ён атрымлівае права выбіваць калодачкі да канца гульні з сярэдзіны адлегласці паміж гарадкамі. Тыя калодачкі, якія нейкім чынам не выкаціліся з гарадка, а засталіся пасярэдзіне яго або на лініі квадрата, лічацца не выбітымі. Ставіць іх нельга, акрамя тых, што на мяжы гарадка, і трэба шмат спрыту, каб выбіць іх з гарадка. Галоўная мэта кожнага хлопчыка заключаецца ў тым, каб выбіць усе калодачкі з гарадка праціўніка. Калі хто-небудзь з хлопчыкаў раней выб’е калодачкі з гарадка праціўніка, то той гарадок лічыцца заваяваным, і былы гаспадар яго павінен пакорліва ісці ў гарадок пераможцы, браць праціўніка на плечы і несці ў свой гарадок, дзе ён становіцца гаспадаром. Яму ўжо там прыгатаваны і пастаўлены калодачкі. Сам жа прайграўшы ідзе ў гарадок праціўніка. Права біць першым мае пераможца.
У КЕГЛІ
Чэрцяць на зямлі два квадраты, кроках у дваццаці адзін ад аднаго; на процілеглых баках абодвух квадратаў ставяць па сем цыліндрычных драўляных абрубачкаў, кожны вышынёю ў чатыры або пяць вяршкоў, а таўшчынёю ў вяршок або два. Дзеці дзеляцца на дзве
роўныя групы, і кожная група выбірае сабе галаву, або матку. Апошняя па свайму жаданню выбірае ў сваёй групе старэйшага, сярэдняга і малодшага сыноў. Абедзве групы дзяцей, узброеныя палкамі, становяцца ў дзесяці кроках ад свайго квадрата. Матка пачынае гульню: кідае палку ў цыліндрычныя абрубачкі, стараецца выбіць іх з квадрата; за маткай працягваюць гульню яе сыны ў строгім парадку, у залежнасці ад правіл, якія ўстанаўлівае матка. Тая група, якая першая закончыць гульню, лічыцца пераможцай. Пераможаную групу караюць так: пераможцы залазяць на плечы праціўніку і прымушаюць насіць на сабе вакол квадратаў і прыгаворваюць:
— Твой дзед на маім ездзіў.
У гэту гульню ў святочныя дні часта гуляюць і дарослыя.
У ЦУРКІ
Гуляюць двое. Яны бяруць па палцы і цурку, г. зн. кароткую, у 4—6 вяршкоў даўжыні палачку, і перабіваюцца: хто болей падкіне сваёй палкай цурку, не дапусціць, каб яна ўпала на зямлю, той застаецца ў горадзе, а другі ідзе ў поле.
Хто застаецца ў горадзе, абводзіць палкай вакол сябе круг, становіцца ў цэнтр яго і б’е палкай у цурку
так, каб яна заляцела як мага далей. Той, што ў полі, паднімае цурку і, зрабіўшы на тры крокі «прыступ» да горада, кідае туды цурку, каб яна аказалася ў крузе. Калі гэта яму ўдаецца, ён уваходзіць у горад, а гарадскі ідзе ў поле; калі не, абодва застаюцца на месцах і цурку зноў б’юць у поле. Калі кінутая з поля цурка ляжа на рысу акружнасці, тады гарадскі б’е яе палкай па адным канцы, каб яна падкінулася ўверх. Як толькі цурка апынецца ўнутры круга, у горад уступае палявы. У другім выпадку ён зноў ідзе ў поле.
У ЧЫЖЫКА
Гуляюць двое, абодва з палкамі, якія называюцца лаптою. Акрамя таго, робяць яшчэ кароценькую палачку, у чвэрць аршына, і завастраюць яе канцы. Гэта палачка завецца чыжыкам. Затым на зямлі чэрцяць круг або квадрат і адзін з ігракоў, каму прыйдзецца верх на палцы, становіцца з чыжыкам у круг, а другі ідзе ў поле. У крузе чыжык кладзецца на зямлю; ігрок б’е лаптой па востраму канцу яго, і чыжык падскоквае ўверх. У гэты час ігрок павінен ударыць яго так, каб ён паляцеў далёка ў поле. Калі ігрок прымусіць чыжык падскочыць тры разы і не здолее загнаць яго ў поле, ён прайграў і сам ідзе з круга ў поле, а на яго месца становіцца палявы. Калі ж ён выганіць чыжыка ў поле, палявы павінен пераняць яго на ляту сваёй лаптой. Тады ён ідзе ў круг. Калі гэта яму не ўдасца і чыжык упадзе на зямлю, ён паднімае яго з зямлі і кідае ў круг. Калі пападзе, сам ідзе ў круг і выбівае чыжыка ў поле.
Дагаворваюцца звычайна на 50 удараў. Хто першы зробіць столькі ўдараў, мае права прымусіць прайграўшага праскакаць на адной назе адлегласць ад поля да мяжы столькі разоў, колькі не зроблена ім уда-
У ЛАПТУ
Усе ігракі чэрцяць кругі і бяруць лапаткі (ракеткі). Адзін без круга. Ён кідае мяч, а другія адбіваюць лапатачкамі. Яны стараюцца пры гэтым не выйсці з свайго круга, бо ігрок без круга імкнецца заняць пусты круг. Хто застаўся без круга, кідае мяч, і гульня працягваецца.
У КАТА
Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і крычаць:
— Тра-та-та, тра-та-та, He баімся мы ката!
Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.
ЗМЕСТ
Грушка — 3
Воўк і авечкі — 4
Шуляк — 6
У гусі — 7
Гусі ляцяць — 8
У мядзведзя на бару — 10
Баба Ешка — 12
Лавіць куры — 12
У ката і мышку — 15
Грахі — 15
У казла — 16
У пяць дзевак — 17
У лыкі — 17
У казу — 18
У каменьчыкі — 20
Арол — 21
У рэдзьку — 21
Адгадай хто? — 22
У палачку-булавачку — 23
Палачка-баровачка — 24
Сляпец — 25
Блін гарыць — 25
Барада — 27
Скукуйда — 28
У зайца — 29
Мост — 30
У пікера — 32
У гарадкі — 32
У кеглі — 33
У цуркі — 34
У чыжыка — 37
У лапту — 38
У ката — 38
Серыя заснавана ў 1981 годзе
Мастак А. Лапіцкая
В кннге собраны белорусскне народные нгры «Волк н овцы», «Коршун», «Гусн летят», «Кнлнм-бамба», «Вкамешкн» н другне, которые развнвают смекалку, наблюдательность, находчнвость, снлу.
Лнтературно-художественное нзданне
БЕЛОРУССКНЕ НАРОДНЫЕ НГРЫ
Для дошкольного н младшего школьного возраста
Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ
Загадчык рэдакцыі У. I. Карызна. Рэдактар Н. I. Мірончык. Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка. Тэхнічны рэдактар 3. Г. Сень. Карэктар Л. К. Паплаўская.
ІБ № 1536
Здадзена ў набор 28.08.90. Падпісана да друку 18. 07. 91. Фармат 70х ЮО^Іб. Папера афс. № 2.
Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,25-Ум. фарб.-адб. 13,65. Ул.-выд. арк. 2,74
Тыраж 77 000 экз. Зак. 628.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я.Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Мая першая кніжка
Мінск «Юнацтва»