• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя гульні

    Беларускія народныя гульні


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 42с.
    Мінск 1991
    21.4 МБ
    Фігуры гульні наступныя:
    1.	Адзінкі. Адзін каменьчык бяруць у рукі, астатнія чатыры раскладваюць па адным на зямлі ў выглядзе квадрата. Каменьчык, што ў руцэ, падкідваецца ўверх, а дзяўчынка павінна падабраць з зямлі адзін каменьчык і падхапіць той, што падкідвала.'Так падбіраюцца ўсе чатыры каменьчыкі.
    2.	Двонкі. Чатыры каменьчыкі кладуцца на зямлі парамі і парамі ж потым падбіраюцца.
    3.	Тронкі. Каменьчыкі кладуцца ў дзве кучкі: тры ў адну і адзін у другую, і ў той жа колькасці падбіраюцца пры падкідванні пятага.
    4.	Ступа. Усе чатыры каменьчыкі кладуцца разам і адразу падбіраюцца.
    5.	Калі пасля гэтага ў руцэ будзе пяць каменьчыкаў, іх падкідваюць уверх і ловяць адваротным бокам рукі, злёгку расставіўшы пальцы.
    6.	Затым зноў падкідваюць усе каменьчыкі ўверх і ловяць іх далонню. Апошнія дзве фігуры называюцца конамі.
    АРОЛ
    Выбіраюцца з усёй грамады дзяцей ббльшая дзяўчынка маткай птушанят і дужэйшы хлопчык арлом — хапаць птушанят. Дзеці становяцца за маткай у рад і трымаюць адзін аднаго рукамі за плечы, а арол становіцца ўбаку. Цяпер матка бярэ кій у рукі і, размахваючы ім, крычыць: «Акыш, арол! Акыш, арол!» Арол хапае апошняе птушаня, тузае туды-сюды і адрывае, затым адрывае такім жа спосабам другое, трэцяе, пакуль не застанецца адна матка. Тады матка хаваецца сярод дзяцей і адтуль крычыць: «Арол, арол, на куку! Арол, арол, на куку!» Дзеці ў гэты час хутка становяцца вакол маткі парамі, счэпліваюць між сабой рукі накрыж, замыкаюць подступы да маткі. Арол, налягаючы грудзьмі і рукамі, ірве гэтыя замкі, і, як парве іх, гульня канчаецца.
    У РЭДЗЬКУ
    Для гэтай гульні чым больш дзяцей, тым лепей. Могуць удзельнічаць да трыццаці чалавек. Перш за ўсё з удзельнікаў выбіраецца матка. Потым адзін хлопчык садзіцца на зямлю, другі садзіцца ў яго паміж каленяў, у гэтага наступны і г.д., і ўсе трымаюцца адзін за аднаго рукамі. Матка, узяўшы палку, бегае на ёй верхам вакол рада дзяцей — стана — і гаворыць:
    Дзілінь-дзілінь! Прасіла пані рэдзькі!
    А тыя адказваюць ёй:
    — Яшчэ толькі пасадзілі!
    Тады матка зноў пытае:
    — Дзілінь-дзілінь! Прасіла пані рэдзькі!
    Дзеці адказваюць:
    — Яшчэ толькі ўзышла!
    Потым на просьбы маткі гавораць:
    — Толькі яшчэ паскародзілі!
    — Яшчэ не паспела!
    Нарэшце на пятую просьбу гавораць:
    — Вырві сабе адну!
    Тады матка пачынае вырываць з рада крайняга хлопчыка, таго, які садзіўся апошнім. Таварышы моцна трымаюцца адзін за аднаго, і матцы вельмі цяжка вырваць рэдзьку з стана. Вырваўшы рэдзьку, матка адводзіць яе ўбок і зноў прыязджае да стана.
    — Дзілінь-дзілінь! Прасіла пані рэдзькі!
    — А дзе тую падзела?
    — А ехала цераз масцішча, сустрэла ваўчышча, узяла дый кінула!
    — Ну, вырві сабе адну.
    Так гульня паўтараецца да таго часу, пакуль на стане застанецца адзін хлопчык.
    АДГАДАЙ ХТО?
    Аднаму ўдзельніку гульні завязваюць хустачкай вочы, хуценька кружаць яго, потым нехта лёгенька б’е яго па плячах. Жмурка павінен адгадаць, хто яго выцяў. Калі адгадае, яны мяняюцца ролямі.
    У ПАЛАЧКУ-БУЛАВАЧКУ
    Збіраюцца некалькі хлопчыкаў і мераюцца на палцы: адзін абхватвае рукою ніжні канец палкі, наступны шчыльна над ім і г.д. Калі ўсе возьмуцца за палку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, тады першы хлопчык прымае руку знізу і абхватвае палку вышэй. Тое ж робяць і іншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «ісці ў поле». Гэта значыць яму кідаюць далёка па вуліцы палку, і ён павінен бегчы за ёю і прынесці «да агню» — звычайна да таго месца, адкуль палку кідалі. Пакуль палявы бегае за палкай, астатнія ўдзельнікі гульні павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палку да варот, «адстукваецца» і гаворыць:
    Каго першага Той за палачкай
    Палявы падкідвае палку і ідзе шукаць таварышаў, якія схаваліся, а тыя стараюцца скарыстаць момант, схапіць палку і «адстукацца». Калі ім гэта ўдаецца, палявому зноў даводзіцца «ісці ў поле», а астатнія зноў хаваюцца. Калі ж палявы заўважыць каго-небудзь раней і сам адстукаецца, тады «ў поле» ідзе знойдзены ім хлопчык.
    — Палачка-булавачка дамоў прыйшла,
    Дома нікога не знайшла.
    Умовы гульні ўскладняюцца тым, што палявога прымушаюць знайсці або застукаць усіх удзельнікаў. А гэта даволі цяжка, калі ўдзельнікі хаваюцца далёка ад палкі. Калі мераюцца на палцы, можа застацца свабодным маленькі кончык палкі, які нельга абхапіць усёй далонню, а толькі адным-двума пальцамі. Тады апошні хлопчык, чый палец наверсе, пратэстуе, і адбываецца «суд». На «суд» ідуць хлопчык, чый палец зверху, і яго сусед. Апошні бярэ ў руку палку за гэты маленькі кончык, а той, хто скардзіцца, павінен выбіць у яго з рукі палку сваёй шапкай або паскам. Калі гэта яму ўдаецца, «у поле» ідзе яго сусед, калі не — у поле ідзе хлопчык, што скардзіўся «ў суд».
    ПАЛАЧКА-БАРОВАЧКА
    крычыць: «Хавайцеся!» Сам вартаўнік закрывае вочы хусткай або шапкай, каб не бачыць, куды хто хаваецца. Калі ўсе схаваюцца, вартаўнік кладзе палачку на дошку, ходзіць, прыгаворваючы:
    — Палачка-баровачка прыйшла, Нікога дома не знайшла.
    Каго першага знойдзе, Той да палачкі пойдзе.
    Дзеці выбіраюць каго-небудзь вартаўніком палачкі. Вартаўнік бярэ дошчачку (палена або кавалачак дрэва), кладзе яе на панадворку і, узяўшы ў руку палачку,
    Пасля ідзе шукаць. Як заўважыць каго-небудзь, падбягае да палачкі і б’е ёю па дошцы, называючы імя знойдзенага. Той становіцца каля палачкі збоку і лічыцца «прыбітым». Калі вартаўнік «прыб’е» такім спосабам усіх ігракоў, тады першы «прыбіты» становіцца на месца вартаўніка. Але калі каму-небудзь удасца ўкрасці палачку, гэта значыць дабегчы да яе раней вартаўніка і стукнуць ёю па дошцы, сказаўшы: «Палачка ўкрадзена!», тады ўсе ігракі ідуць хавацца, а вартаўнік зноў пачынае гульню.
    СЛЯПЕЦ
    Аднаму з дзяцей завязваюць вочы. Гэта сляпец. Усе бегаюць вакол сляпца, а ён стараецца каго-небудзь злавіць. Калі сляпец ідзе на сцяну, стол або іншы прадмет, яму крычаць:
    — Гарыць, гарыць!
    Калі сляпец зловіць каго-небудзь, той становіцца на яго месца. I гульня працягваецца.
    БЛІН ГАРЫЦЬ
    3 грамады ігракоў выбіраюць аднаго лаўцом. Усе астатнія становяцца адзін каля аднаго даволі шчыльна. Вакол гэтай групкі лавец абводзіць на зямлі круг. Стаўшы спіною да круга, ён крычыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга і стараюцца забегчы зноў у круг, каб не папасціся лаўцу. Каго лавец зловіць, той выходзіць з круга, а лавец ідзе ў круг.
    БАРАДА
    Гуляюць звычайна дзеці на двары. Чым болей дзяцей прымае ўдзел у гульні, тым весялей яна праходзіць. 3 ліку ўдзельнікаў выбіраюць бараду. Гэты ігрок павінен лавіць усіх. Прызначаюць пэўнае месца, дзе барада не ловіць. Гэта дом. Дзеці з крыкам разбягаюцца, а барада ловіць. Каго зловіць, той памагае барадзе лавіць нязлоўленых.
    Калі ж гуляць даводзіцца ў хаце, дзе мала месца, тады барадзе завязваюць хусткай рукі назад. Барада стараецца схапіць каго-небудзь завязанымі рукамі.
    У час гульні іншы раз барадой становіцца той, каго ранейшы барада першым ударыць.
    У гэтай гульні дзецям трэба ўвесь час звяртаць увагу, хто ў кожны момант барада, бо ролі кіяняюцца хутка. Гэта робіць гульню цікавейшай. Дзеці бегаюць бесперастанку.
    СКУКУНДА
    Удзельнікі гульні выбіраюць двух бацек; адзін з іх адыходзіць убок, а другі садзіць ігракоў у рад, бярэ трэсачку або вугаль, ходзіць уздоўж рада і працягвае кожнаму іграку руку з трэсачкай. Так абыходзіць ён некалькі разоў і пры гэтым нябачна дае трэсачку аднаму з удзельнікаў. Потым гэты бацька становіцца збоку, а падыходзіць другі і пачынае ўгадваць, у каго схавана трэсачка. Хлопчыкі ж, што сядзяць, стараюцца шчыльней сціснуць кулакі, каб падмануць чужога бацьку. Калі бацька пройдзе некалькі разоў уздоўж рада, ён адкрывае ў аднаго з хлопчыкаў руку, спадзеючыся знайсці ў ім трэсачку. Калі знойдзе, то бярэ сабе палавіну дзяцей, і гульня працягваецца з астатнімі, калі ж не знойдзе, то першы бацька зноў хавае трэсачку. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль трэсачка будзе знойдзена ў кожнага з удзельнікаў. Тады дзеці становяцца ў рад за сваім бацькам і моцна трымаюцца адзін за аднаго. Чужы бацька пачынае іх лавіць, стараецца адарваць апошняга хлопчыка. Родны бацька пытаецца ў чужога:
    — За што ты іх ловіш?
    — Яны ў мяне масла пакралі!
    — А чаму ты яго не накрыў?
    — Я накрываў жалезнай ступай, а яны ступу адвярнулі і масла пакралі.
    — А чаму ты не зрабіў агароджы?
    Чужы бацька падкідае ўверх палачку і гаворыць:
    — Я зрабіў агароджу во якую, ды яны пералезлі і масла пакралі.
    I пасля гэтага кідаецца на дзяцей і крычыць: — Грук, грук, есці хачу!
    Дзеці хаваюцца за свайго бацьку, моцна трымаюцца адзін за аднаго і крычаць у адказ:
    — З’еш жабу ў балоце!
    Гульня заканчваецца тады, калі ўсе дзеці будуць адарваны ад свайго бацькі.
    У ЗАЙЦА
    Дзеці збіраюцца ў цесны кружок. Адзін з хлопчыкаў, больш шустры, становіцца пасярэдзіне і, паказваючы на кожнага. іграка, чытае па слову:
    — Мурашка, букашка,
    Сонца, месяц...
    — Дзе ты быў?
    — У балоце.
    — Што рабіў?
    — Траву жаў.
    — Дзе падзеў?
    — Пад калодай.
    — Хто ўкраў?
    — Заяц.
    — Хто злавіў?
    — Хорт.
    Пры апошнім слове ўсе зайцы разбягаюцца. Зайцам вызначаецца месца, за межы якога яны не бега-
    юць. Галоўная задача харта—злавіць усіх зайцоў, якія ўцякаюць ад харта ва ўмоўленае месца. Хорт не павінен лавіць зайцоў на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца, зайцы таксама не павінны бегаць паблізу ад яго, каб хутчэй схавацца там. Калі ўмовы гульні парушаюцца хартом ці зайцамі, вінаватага караюць «пыткаю» (скручаная хустка). Хорт павінен пералавіць болыпую частку зайцоў, у адваротным выпадку ён можа быць выведзены з гульні: яго на час прывязваюць у тым месцы, куды збягаюцца ўдзельнікі ^ульні. Акрамя таго, за нязлоўленых зайцоў хорт атрымлівае ўдары «пыткаю», колькасць якіх назначае кожны заяц-уцякач.
    Часам выбар харта праводзіцца не лічэннем, а іншым спосабам. Адзін з хлопчыкаў бярэ ў руку некалькі тонкіх трэсачак рознай даўжыні. Каму пападзецца даўжэйшая трэсачка, той хорт.
    мост
    Збіраюцца дзеці, становяцца пара за парай і спяваюць якую-небудзь песню. Той, каму не хапіла пары, ідзе пад мост, гэта значыць пад выцягнутыя рукі дзяцей, і разбівае якую-небудзь пару, ідзе праз увесь мост і становіцца ззаду. А той, хто застаўся без пары, у сваю чаргу ідзе праз мост і вядзе за сабой каго-небудзь.