Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы
Серж Мінскевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 63с.
Мінск 2011
ЦІ ЯК НАВУЧЫЦЬ ДРАКОНА ЧЫСЦІЦЬ ЗУБЫ
ЦІ ЯК НАВУЧЫЦЬ ДРАКОНА ЧЫСЦІЦЬ ЗУБЫ
К A 3 К A
Мінск «Мастацкая літаратура» 2012
УДК 821.161.393
ББК 84(4 Бен)44
М62
Ілюстрацыі Яны Войцік
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 9789850212610
© Мінскевіч С. Л., 2011
© Афармленне. УП «Мастацкая
літаратура», 2011
Jjj/весну прырода квітнела. На зямлі вырастала маладая трава, на дрэвах з пупышак распускалася лісце, птушкі вярталіся з поўдня ў свае гнёзды і спявалі.
Усё радавалася цеплыні і сонцу.
Толькі ў горадзе Акуменску была жалоба. Чорныя сцягі віселі на вежах каралеўскага замка і ратушы. У парку не гралі каралеўскія трубачы, і ўсе людзі размаўлялі паміж сабою сцішана, стоена.
Кожнай вясною ў горад прыязджаў разбойнік БурубаРубуля падоб
ны да вялікай старой бульбіны з чорнымі вочкамі і вырастамі. Ён быў прыслужнікам дракона, таго, пузатага і брудназялёнага, які некалькі гадоў таму пасяліўся ў лясной пячоры ў
Падгорным лесе. Калі дракон прачынаўся ад зімовай спячкі, БурубаРубуля запрагаў у павозку Шэрага восліка і адпраўляўся ў горад. Там ён забіраў з сабой адну дзяўчыну, якой першай сёлета споў
нілася сямнаццаць гадоў, і адвозіў дракону. Такая была даніна горада, каб дракон не знішчыў усіх гараджан.
Гэтай вясною сямнаццаць гадоў пер
шай споўнілася каралеўскай дачцэ.
Апранутая ў ружовую сукенку, яна выбегла ў тронную залу, дзе яе чакаў бацька. Кароль Віцьмень абняў яе, ледзьве стрымліваючы слёзы.
— Нуну, не трэба санты ментаў... — прамовіў тоўсты БурубаРубуля.— Ганарыцеся, што
яна выратоўвае горад ад пякучага полымя і драпучых кіпцяў дракона.
Ён схапіў прынцэсу за руку.
— А гэта што! — Ён пабачыў на рукаве прышытую чорную стужку.— Дракон прасіў у вясельнай сукенцы — і
ніякага смутку!
БурубаРубуля адарваў стужку і
павёў прынцэсу па вуліцы да сваёй павозкі. Ён прывязаў яе рукі да драўляных папярэчын, і яны паехалі з горада. На балконе каралеўскага замка стаяў поўны смутку кароль. Жыхары горада моўчкі глядзелі праз вокны, на сэрцы ў іх было гаротна.
Павозка прамінула гарадскую браму, паехала па дарозе і павярнула ў лес.
— Но,— БурубаРубуля хвастануў павадамі, бо лясная дарожка была амаль незаўважная, і вослік ледзь не спыніўся.
Прынцэса — яе клікалі Альдора — сціснулася камячком, плакала, успамінаючы бацьку, маці, сябровак.
Тут БурубаРубуля заўважыў, што пад ялінай, пад коранем дрэва нешта бліснула. Падобна гэта быў пярсцёнак з зялёным зіхаткім каменем. БурубаРубуля саскочыў з павозкі і падышоў да яліны. Тутжа зпад кораня выпаўзла змейка, начапіла на хвосцік пярсцёнак і хуценька папаўзла ў глыб лесу.
— Аддай! — БурубаРубуля пагнаўся за ёй, пабег праз кусты і яліны. .*>■
A 9
Да Альдоры спусцілася сінічка і пераўтварылася ў невялічкую прыгожую жанчынку.
— Я — фея Энола. Я лятаю між дрэваў і дапамагаю маленькім жывёлкам. Маленькім жыць цяжка, ім неабходна дапамога. Ты таксама такая маленькая.
Фея зірнула на сцятыя плечукі Альдоры.
— Я пралятала міма і пабачыла цябе. Няхай злосны БурубаРубуля пабегае за маёй змейкай... Хочаш, я пераўтвару цябе ў казулю. Ты будзеш вольна скакаць па лясных палянках. Толькі ізноў у дзяўчыну я цябе ніколі не змагу перачараваць. Але быць казуляй лепей, чым быць у пашчы дракона.
— А хто мне дапаможа зноў стаць дзяўчынай?
— Гэта ведае трохсотгадовы крумкач. Ён жыве на трохсотгадовым дубе і сочыць, каб у лесе не было пажару.
— Я згодная стаць казуляй.
Фея дастала пёрка сінічкі, абмахнула Альдору, потым дзьмухнула на пёрка, і Альдора пераўтварылася ў казулю. Праўда, яе пярэднія ножкі былі заблытаныя вяроўкай.
— Ойой, немагуразблытаць,— сказала маленькая фея,— вяроўка дужа моцная. Ты мусіш сама перагрызці путы. Твае зубкі цяпер вельмі вострыя. Хутчэй! А цяпер, бывай.— Фея пераўтварылася ў сінічку і зляцела.
— От, гадзюкаўказмяюкаўка, знесла такі дарагі пярсцёнак,— прабуркатаў БурубаРубуля і азірнуўся на павозку.
Там з падціснутымі ножкамі ляжала казуля.
®^чН11 Kjw^
0 0 0 0
— Што гэта за насланне! — БурубаРубуля, цяжка пераступаючы, пабег да павозкі.
Калі ён дабег да яе, казуля ўскочыла на чатыры ножкі і пабегла ў лес. БурубаРубуля выхапіў лук, дастаў з калчана стралу, прыцэліўся, стрэліў, але страла ўстрамілася ў зямлю за крок ад казулі.
Казуля, весела падскокваючы, паскакала далей.
— Ах ты, Віцьмень, стары хлус! Падмануў! — буркнуў БурубаРубуля, узяў восліка за аброць і павёў яго назад у горад.
Калі БурубаРубуля падышоў да гарадской брамы, ён крыкнуў вартаўнікам:
— Гэй, адчыняйце, ваш кароль мяне падмануў, ён замест сваёй дачкі мне
‘^^tWv ^/ о 0 б 3
зачараваную казулю падсунуў! Адчыняйце, інакш вас знішчыць дракон.
— Ідзі назад у свой лес,— адказалі вартаўнікі.— Уся краіна, і нават суседнія краіны праз галубіную пошту ведаюць, што ў нас вялікая жалоба — наш кароль Віцьмень аддаў сваю адзіную дачку дракону... Ідзі назад, БурубаРубуля, пакуль мы цябе з лука не падстрэлілі.
— Уу, а што я скажу дракону?!
— Скажы, што сам будзеш замест прынцэсы,— засмяяліся вартаўнікі. Яны здагадаліся, што каралеўская дачка абхітрыла БурубуРубулю і паслалі ганца каралю.
БурубаРубуля развярнуў восліка і ні з чым пайшоў да дракона.
^й^ * * *
Шмат дзён і начэй ішла казуля Альдора да трохсотгадовага дуба. Адзінокі воўк пабачыў яе, хацеў напасці, але пачуў сваім чутным носам, што яна зачараваная прынцэса, папрасіў прабачэння. Ён апавёў, што дуб той стаіць у самым цэнтры лесу, і што сонца на світанку кідае на яго
^merv 4}чіч!г»
0 б 0 0
першы, яшчэ зялёны, прамень. Трэба раніцай узняцца на прыгорак, прасачыць, куды сонца кідае першы зялёны прамень, туды і ісці.
Альдора гэтак і зрабіла.
Дуб стаяў высачэзны і шырачэзны. Паўдня трэба, каб абысці яго. Гэта было дрэва — цар лесу. Усе іншыя дрэвы яму апавядалі пра тое, што адбывалася ў ягоным царстве.
— Добры дзень, царудубу,— прывіталася Альдора.
Зашумеў дуб лістотай, крэкнуў, рыпнуў:
— Хто гэта мяне трывожыць?
— Гэта я, прынцэса Альдора.
— Прынцэса? А я ж бачу перад сабой маленькую казулю.
— Цяпер я казуля, але была прынцэсай.
— I што табе ад мяне трэба?
— Я хачу паразмаўляць з тваім на
званым братам, трохсотгадовым крум
качом. Ён ведае, як мне ізноў стаць прынцэсай.
— Добра, я паклічу свамго брата, толькі спярша ты павінна ' я ўзяць чатыры мае жалуды, што ляжаць пада мной, і аднесці ў чатыры краі лесу, там пасадзіць.
Няхай мае сыны бароняць лес. Гэта
трэба паспець зрабіць за чатыры дні, а на пяты дзень вяртайся да мяне, я паклічу свайго брата.
Альдора абышла дуб, знайшла чатыры вялікія жалуды, узяла іх у свой рот і пабегла на захад, дзе ўжо сядала сонца. Там, на краі лесу, яна пасадзіла адзін жолуд і пайшла на поўдзень, потым на ўсход, затым на поўнач. На пяты дзень яна, змучаная, амаль знясіленая ад бегу, ізноў падышла да царадуба.
— Добры дзень, прынцэса Альдора,— ветліва прамовіў дуб.— Птушкі мне сказалі, што ты паспяхова справілася з маім заданнем. Цяпер дубыволаты будуць расці ў розных частках лесу. Дзякуй табе.
— А як мне пабачыць твайго брата?
— Вазьмі маю галіну з срэбнымі лісцейкамі, пахістай ёю.
Ён працягнуў ёй галіну, на якой зіхцела срэбнае дубовае лісце.
Яна ўзяла зубкамі галінку, пахітала галавою. Пачуўся срэбны звон.
Адразу ж зпад густой кроны ўзняўся ў неба і закружыў над дубам вялікі чорны крумкач.
— Ты мяне клікаў, дубе,— сказаў нізкім голасам крумкач.
— He я, а вось гэта дзяўчына.
— Гэта ж казуля.
— Я — прынцэса,— сказала Альдора.— Добры вам дзень.
— He... Дзень нядобры...
— Чаму вы так кажаце?
— Селянін Адарка падпаліў сухую леташнюю траву. Агонь можа перакінуцца на лес.
— Я патушу траву! — крыкнула Альдора.
— Хутчэй скачы на паўночны захад.
«^М 18 0 6 б 0
Альдора хутка паскакала на паўночназаходні край лесу. Там яна пабачыла, як агонь падступае да лясных дрэваў. Адважна кінулася казулядзяўчына затоптваць палаючую траву. Яна скакала, нібыта танцавала, над чырвонымі стужкамі агню, пакуль самая апошняя не была цалкам патушаная. Казуля Альдора ўжо зусім зняможаная прылегла на ўзлеску. Сілаў ісці зноў да царадуба не было зусім.
Але над сабой яна пабачыла чорны паўмесяц крылаў. Гэта ляцеў трохсотгадовы крумкач.
— Дзякуй табе, што выратавала наш лес. Я апавяду, што трэба рабіць, каб ты зноў стала дзяўчынай.
Крумкач апусціўся на зямлю. Ростам ён быў амаль з яе. Вочы сінечорныя, бліскучыя.
— З’ясі пучок сонтравы,— сказаў ён,— паспіш і сілы да цябе вернуцца.
А назаўтра ідзі да мядзянай гары. На самай вяршыні ёсць крыніца. Ты папі з яе і зноў станеш дзяўчынай. Толькі асцярожна. Крыніцу ахоўвае асілак Ратабор. Калі ён цябе возьме ў палон, ужо не вырвешся.
Крумкач даў ёй пучок сонтравы і ўзвіўся над вершалінамі дрэваў.
— Да пабачэння!
ла ў кірунку, які паказаў трохсот
гадовы крумкач.
Праз тры дні яна была каля гары. Гара была высокайвысокай, зіхцела на сонцы жоўтай скалой. Падняцца на яе — было нялёгкім выпрабаваннем.
* * *
У гэты час БурубаРубуля дайшоў да пячоры дракона.
— Гэй, Зітхока, так звалі дракона,— крыкнуў БурубаРубуля ў пячору.—
С б б 0
Стары кароль Віцьмень нас падмануў. Ён даў мне зачараваную ў казулю дзяўчыну.
— УУУУ5— зароў дракон Зітхока,— гэта цябе, глупыра, падманула фея Энола.
— I што мне трэба было рабіць? Цягнуць да цябе казулю?
— Цьфу ты. Казулі кастлявыя. Я люблю есці смачненькіх людскіх дачок. Ты ж ведаеш.
— Дык пойдзем да горада Акуменска і запатрабуем не адну, а дзесяць свежых дачок! — сказаў БурубаРубуля і злавесна ўсміхнуўся.
— He, той горад мне надакучыў. Там мала нараджаецца дзяўчат. Трэба яго знішчыць і пераляцець далей, у іншую краіну. У гэтай пячоры стала занадта халодна зімаваць. Я ведаю горад Ка
МЙ^ьТ*^ ^у^ SaJP^raS’'^
6 6 0 0
ракус, там шмат людзей і ў іх нараджаецца шмат дзяўчат.
— А мне што рабіць? — спытаў БурубаРубуля.
Дракон на хвіліну задумаўся і пасля сказаў:
— Будзеш камандаваць войскам. Я сам удару ў галоўную браму, а ты з войскам у процілеглы бок гарадской сцяны.
— Якім войскам? — здзівіўся БурубаРубуля.
3 пячоры высунулася агромністая пыса дракона з велічэзнай пашчай.
— ТÑ