• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы  Серж Мінскевіч

    Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы

    Серж Мінскевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 63с.
    Мінск 2011
    67.01 МБ
    —	Можа, ты дапаможаш майму го-раду. Зітхока адпомсціць за тое, што я перахітрыла яго.
    —	Калісьці даўно я пакляўся зні-шчыць дракона Абхотку. Фея Мерадзея,
    гаспадыня усіх мядзяных гор, падара-вала мне гэты меч. Медзь не такі тры-валы метал, як жалеза, але жалезны альбо сталёвы меч не можа рассекчы скуру дракона. А гэты мядзяны меч, калі я ім замахваюся, выцягваецца ў доўгі-доўгі дрот. Дрот шматразова абкруч-ваецца вакол шыі дракона. Так
    X я забіў Абхотку. Я адпомсціў ІЖ^У яму. Але фея Мядзя-
    ных гор за тое, што дала мне мядзяны меч, папрасіла сце-. рагчы гэтую чароў-п ную крыніцу. Я даў ёй слова, што буду жыць тут і нікуды не адыходзіць.
    — А можа быць, я пакуль пабуду тут замест цябе?
    — Фея Мерадзея мне сказала, што аднойчы прыйдзе дзяўчына, якая папросіць пабыць з крыніцай замест мяне. Яна яшчэ дадала, што я сам буду абіраць, пакінуць яе тут ці не.
    — Дык абірай.
    Ён зірнуў з гары на зямлю. Далёка ўнізе па лесе прайшла хваля. Дрэвы сагнуліся ў адзін бок, потым у другі. I неба пазмрачнела.
    — Дракон размінаецца. Значыць, задумаў нядобрае,— сказаў Рата-бор.— Я пайду абараняць твой горад! Вось табе авечы сыр, што зрабілі мае старыя. Калі яго адкусваць меней, чым напалову, ён будзе аднаўляцца. Ніколі не будзеш галодная. Заставай-ся і ўважліва сачы, каб вечаровы ве-цер не засыпаў пяском тонкі раўчук. Бывай!
    Альдора засталася адна. Вакол было ціхі-ціха, толькі мерна цурчэла
    чароўная крыніца.
    Раптам зашамацеў пясок і з-пад ка-
    меня выпаўзла жоўтая яшчарка.
    — Прывітанне, Альдора,— сказала яна.— Я фея Мерадзея. Табе трэба спя-шацца, бо дракон паслаў цэлае войска,
    каб зруйнаваць твой горад.
    — Што мне рабіць? — спытала Альдора.
    — Я дам табе напар-стак, набяры ў яго вады з крыніцы. А вось табе горны арэх Знок. Яго трэба раскусіць, і тады ты даведаеш-ся, як разбіць вой-ска дракона.
    — А як раскусіць арэх?
    — Яго можна раскусіць Залатым зу-бам дракона.
    — I як жа я дастану ў дракона За-латы зуб?
    — He ведаю, ты пастарайся.
    Мерадзея паказала, дзе пячора Зітхока:
    — Будзь асцярожнай.
    Альдора пайшла ў тым кірунку.
    На лясной палянцы спынілася, каб паесці. Раскрыла скураны мяшэчак, у якім быў авечы сыр. Пах яго далёка разышоўся па лесе.
    Тут жа з-пад кусціка выйшаў худы Крапністы пацук. У пярэдніх лапках ён трымаў вялікі Залаты зуб. Пацук прос-та не мог прайсці міма такога смач-нага паху, тым больш ён быў вельмі галодны.
    — Прывітанне, прынцэса Альдо-ра,— сказаў пацук.
    — Прывітанне, Крапністы пацук,— адказала Альдора.
    — А што гэта ў цябе,— спыталі яны разам адно ў аднаго, толькі пацук паказаў на скураны мяшэчак, а Аль-дора на Залаты зуб дракона.
    — Тут авечы сыр. Ведаеш, калі есці яго трошкі меней за палову, то ён заўсёды ў цябе застанецца...
    — А ў мяне, цс-цс... — Пацук перайшоў на шэпт.— Залаты зуб дра-кона Зітхока.
    — Давай мяняцца,— прамовіла Аль-дора.— I табе не трэба вяртацца да Бабы Ягі. Будзеш жыць-пажываць сы-тым і вольным.
    — «Сытым і вольным»,— паўтарыў Крапністы пацук.— Давай памяня-емся.
    Ён узяў лапкамі сыр, панюхаў чыр-воным носікам, запусціў зубы ў яго.
    — Як смачна! Я не вярнуся да Бабы Ягі!
    — Ой-ой,— так шмат не адкусвай, бо сыр знікне! — прамовіла прынцэ-са Альдора.
    Крапністы Пацук быў вельмі-вельмі галодны і гатовы быў праглынуць увесь
    кавалак. Але стрымаўся.
    — Калі ён адновіцца?
    — А ты схавай яго ў мяшэчак, паслу-хай, як буркае твой галодны жывоцік, палічы да дзесяці.
    Пацук так і зрабіў, а на лік дзесяць хуценька развязаў мяшэчак. Сыр быў тым самым, якім ён атрымаў яго ад прынцэсы Альдоры. Цяпер ён акуратна
    адкусіў ад яго кавала-
    4F5
    чак.
    — Вось і добра,— сказала прынцэса Альдора.
    ЯнаўзялаЗала-ты зуб дракона, прыставіла да
    горнага арэха, які
    ёй дала фея Мерадзея. Арэх сам і раскалоўся. Праўда, унутры яго нічога не было.
    Крапністы Пацук наеўся сыру і цяпер гладзіў ся-бе па пузіку. Ён па-глядзеў і здзівіўся:
    — Навошта такія арэхі, калі ўнутры іх нічога няма?
    Але прынцэса Альдора ясна ўведа-ла, як трэба змагацца з войскам дра-кона:
    — Трэба спусціцца з гары па паўднёвым схіле. Там расце высокая хвоя. У яе з-пад кары цячэ смала. На-бярэш смалы і пакрапіш вадой з на-парстка. Смала ператворыцца ў бе-лую гумку. Войска дракона — гэта яго зубы, кінеш гумку ў ваяроў, яны за-вязнуць у ёй. Зубы — гэта зубы, яны павінны нешта жаваць.
    Альдора развіталася з Крапністым пацуком, а потым спусцілася па паў-днёвым схіле, набрала хваёвай смалы і накіравалася да свайго горада.
    Праўда, усю ваду Чароўнай крыніцы з напарстка не выліла, бо фея Мера-дзея казала, што вада яшчэ прыдасца.
    * * *
    Калі прынцэса Альдора падышла да брамы горада, то пабачыла, што пе-рад мурамі стаіць Ратабор, яго меч, выцягнуты ў дрот абвіўся вакол шыі дракона Зітхока. Дракон выпучыў вочы і хрыпеў. Але вакол Ратабора і каля сцен горада стаяла вялікае вой-ска крывых ваяроў.
    — Адпусці Зітхока і будзеш жыць,— крычаў Буруба-Рубуля, ездзячы каля войска на Шэрым восліку.
    — Вось вам! — усклікнула Альдора і кінула белую гумку ў цэнтр войска. Гумка расцягнулася, як вялікая ткан-ка, пакрыла ўсё войска, а крывыя вая-ры, пакідаўшы мячы, пачалі рваць яе на кавалкі і засоўваць іх у свае кры-выя рты.
    — Няму-няму-няму-ням,— яны, за-катваючы ад задавальнення вочы, пачалі жаваць гумку, выдзьмуваючы пульхіры.
    — Бацька,— крыкнула Альдора,— адчыняй браму, выпускай віцязяў, яны разаб’юць гэтых прыкрых жавуноў!
    Адчынілася гарадская брама, выеха-ла конная дружына ў бліскучых латах і давай лупцаваць мячамі і паліцамі
    крывых ваяроў. Тыя, жуючы і вохкаючы, па-чалі ўцякаць у лес.
    На крык Альдо-ры азірнуўся Рата-
    бор і трошкі аслабаніў
    сваю хватку. Дракон Зітхока адчуў,
    што рука асілка трошкі аслабела, узляцеў у павет-ра, пацягнуўшы за сабой Ратабора.
    Неўзабаве яны5 зрабіўшы некалькі кругоў над гора-дам, зніклі за лесам.
    Перад Альдорай застаўся Буруба-Рубуля на Шэрым восліку. Злосны разбойнік заўважыў, што віцязі гора-да пабеглі ў лес за крывымі ваярамі, і ён стаіць сам-насам са слабой дзяўчынай.
    — Ха-ха! Давядзецца мне цябе за-браць з сабой, каб твой бацька мяне не забіў. А рыпнешся, я праткну цябе дзідай.— I сапраўды наставіў на яе доўгую жалезную дзіду, тую самую, якой корпаўся ў зубах дракона, толькі ўжо выпраўле-ную. Яе васт-рыё ледзь не дакраналася да шыі Альдоры.
    — Добра, забірай мяне.
    Ён падхапіў дзяўчыну, пе-ракінуў праз хрыбет Шэрага
    восліка, той нават прысеў трошкі ад дадатковага цяжару, і паскакаў далей ад гарадскіх муроў.
    Над іх галовамі ў ступе пранеслася
    Баба Яга. Яна апусцілася перад полем
    бітвы, дзе гарадскія віцязі разганялі войска дракона, параскідала з тор-бы каравыя карэнні, пашаптала над імі, і карэнні пераўтварыліся ў чорных змей. Цэлае войска змей папаўзло на горад.
    — Здавайцеся, людзі Акуменска, і аддавайце Залаты зуб дракона! — крычала Баба Яга.— А інакш — атрут-ныя змеі вас перакусаюць.
    Віцязі Акуменска адступілі за муры горада і зачынілі браму. Раз’юшаныя змеі шыпелі, разявалі свае пашчы, высоўвалі раздвоеныя языкі. Некато-рыя папаўзлі па гарадскіх мурах.
    — От малайчына старая Яга,— пра-мовіў Буруба-Рубуля і рэзка развярнуў восліка.
    Вада Чароўнай крыніцы, што была ў напарстку Альдоры, пралілася, і кроп-ля ўпала на спіну Шэрага восліка. У
    тую ж хвіліну Шэры вослік пераў-тварыўся ў млынара Мірчу. Тоўстага, яшчэ больш тоўстага, чым сам Буру-ба-Рубуля, і вельмі дужага. Ён схапіў разбойніка за каўнер і начапіў яму на шыю вослікаву аброць.
    — Гэта вы з драконам разбурылі мой вятрак і жарон скінулі ў пропадню.
    He адпушчу цябе, пакуль не адраман-туеш і жарон не дастанеш!
    Ён пацягнуў Бурубу-Рубулю па да-розе да ветрака.
    — Мірча,— папрасіла Альдора,— да-памажы майму гораду.
    Млынар Мірча азірнуўся, пабачыў ваяроў дракона, што, як каровы на лузе, стаялі перад лесам і проста жавалі. Потым ён заўважыў Бабу Ягу, якая камандавала змеямі.
    — Ага, вось хто мяне зрабіў Шэрым вослікам,— прамовіў млынар Мірча і гучна свіснуў.
    — Ай-ай-ай! — напалохалася Баба Яга.— Пара ўцякаць.— Яна села ў сваю ступу і паляцела над лесам.
    Ад свісту млынара Мірчы прыляцелі чатыры вятры і пачалі развейваць-разносіць і змей, і жавальнае вой-ска дракона. Усіх здзьмулі! I Бабу
    Ягу дагналі, ступу перакулілі, і ўпала яна ў Гнілое балота, халоднае і бруд-нае. Толькі потым хаціна на курыных ножках крывым кіпцем Бабу Ягу за спадніцу выцягнула і падкінула так, што тая галавою ўніз у комін, у клуб пякучага дыму трапіла, а сама хаціна пабегла, куды адзінае вакно глядзіць, далей, пакуль не позна.
    — Дзякуй табе, млынар Мірча,— сказала прынцэса Альдора,— запра-шаю ў горад.
    — Гэта табе дзякуй, што вярнула мне мяне самога,— усміхнуўся Мірча,— a ў горад я пакуль не магу пайсці — трэба хутчэй вятрак рамантаваць. Бо гэта не просты вятрак, ён белае дзён-нае святло ў рознакаляровае пера-молвае. Яшчэ трошкі ён пастаіць раз-бураным і толькі чорны і белы колеры на свеце застануцца. Таму бягу я з
    гэтым Бурубам-Рубулем рамантаваць мой вятрак.
    — Усяго найлепшага,— прамовіла Альдора ім наўздагон, а сама пайшла ў горад да свайго бацькі.
    Адвячоркам у горад прыйшоў Рата-бор, ён быў моцна паранены.
    На мядзяным дроце, што выцягнуўся з мяча, Ратабор цягнуў Зітхока.
    Гараджане напачатку напалохаліся, але Ратабор абвясціў:
    — Гораду больш нічога не пагражае. Зітхока згадзіўся жыць у гарадскім заапарку, есці будзе скарынкі хлеба, фасолю, аўсянку, сыр і запіваць усё вадой ці квасам. Ён перастаў быць злосным, бо ўся ягоная злосць была ў Залатым зубе, які ў яго выпаў.
    — Праўда-праўда,— сказаў Зітхока і ціхенька ўсміхнуўся.
    У ягоным роце паказаліся белыя кончыкі новых зубоў.
    о 0	о б
    — Я магу вучыць дзяцей, як правільна чысціць зубы, толькі шчотку мне зрабіце паболей.
    Альдора як пачула, што ўся злосць дракона ў Залатым зубе, дык кінула той зуб у стары сухі калодзеж, адкуль яго ніхто не дастане.
    Наступнай вясною ў Акуменску было вяселле. Альдора і Ратабор ажаніліся. У горадзе справілі вялікае свята.
    Дракон Зітхока надзьмуў для ма-ладых агромністыя рознакаляровыя балонікі і смешна танцаваў на галоў-най плошчы.
    Мірча разам з Бурубам-Рубулем адрамантавалі вятрак. Бурубу-Рубу-лю так спадабалася на ім працаваць, што ён зрабіўся найлепшым памага-тым Мірчы. Свет стаў такім прыго-жым, такім рознакаляровым. Мірча і Буруба-Рубуля падаравалі маладым