Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы
Серж Мінскевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 63с.
Мінск 2011
3 пячоры высунулася агромністая пыса дракона з велічэзнай пашчай.
— Ты што не ведаеш, што з зубоў дракона вырастаюць ваяры? — ска-зала гэтая пашча, пазяхаючы.
Буруба-Рубуля пабачыў шэраг па-гражальна-вялікіх зубоў, праўда, яны яму падаліся падазронымі, бо былі жоўтага, амаль карычневага колеру.
с 6 0 0
— Так, я чуў пра гэта ў казках... A ты іх добра чысціш? — спытаў ён.
— Няма часу... He паспяваю. Паем, дык адразу спаць хочацца.
— Няўжо спаць кладзешся з нячы-шчанымі зубамі?
— Я ж кажу — не паспяваю.
— I яны ў цябе не баляць?
— Балеў адзін, так моцна балеў, што ўся шчака распухла... Дык я Крыжа-дзюба папрасіў, ён у мяне яго вырваў і залаты ўставіў... Чароўны.
Дракон, ледзь праціснуўшыся праз пячорны ўваход, выпаўз на паляну. Ён быў падобны да гіганцкай хваста-тай бутэлькі з кіпцюрастымі нагамі. Зітхока кароткімі пярэднімі лапамі пачасаў сабе жывот, потым бакі.
— Зараз я расхістаю языком зубы і выплюну іх.
— Яны ў цябе што, малочныя? — пачасаў патыліцу Буруба-Рубуля.
— Напэўна, бо пасля, як мне казалі браты, павінны новыя вырасці. Мы ж драконы, пяшчотныя, як дзеткі.— Ён разрыхліў заднімі, кіпцюрастымі ла-памі чорную глебу перад пячорай, по-тым паспрабаваў выплюнуць зубы.
— Ого,— здумеўся ён,— не выскок-ваюць.
— Аты калі-небудзь вырошчваў вой-ска? — засумняваўся Буруба-Рубуля. Д
— Ды ніколі. Мяне і гэтак усе бая-^ ліся. От, палкі-капалкі, глыбока за-селі.
— А можа, табе паліцаю па зубах бацнуць?
— Паліцаю бацнуць мы заўсёды па-спеем. Лепей ты сваёй дзідай паміж
імі паварушы.
Буруба-Рубуля ўставіў паміж пя-рэднімі зубамі дракона жалезную
дзіду, абапёрся нагамі ў яго ніжнюю губу, напружыўся...
Кхрысь — раздаўся скрогат... — Ой-ой, ты мне гэ-так вубы паламаев,— прагугнявіў дракон з дзідай у роце.
— Я прыдумаў,— сказаў Буруба-Рубуля, вымаючы ўжо сагну-тую, як крук, дзіду.—
На гары стаіць стары
вятрак. У ім ляжыць вялізны жарон — гэта такі камень з дзіркай, на якім малолі зерне.
Мы разбурым вятрак, даста-нем камень. Прывяжам тваезубы да яго і спусцім з гары ў расколіну, зубы і вырвуцца.
— Але ж ты ведаеш,— недаверліва прамовіў дракон,— разбураць ветракі нядобра.
— Ды не вер ты ў гэтыя забабоны. Галоўнае войска вырасціць.
Дракон замахаў крыламі, Буруба-Рубуля схапіў яго за хвост. Яны ўзля-целі да піка гары.
Зітхока пабачыў вятрак, размахнуўся і бахнуў па ім хвастом, разам з Бурубам-Рубу-лем.
— Эй, паціху! — за-
крычаў Буруба-Рубуля.— Фу, добра, што я ў кас-цяным панцыры, інакш ты мне б усе рэбры пераламаў.
Ад удару драўляныя сцены ветрака рассыпаліся. Удар быў такім моцным, што ўвесь свет пазмрачнеў, колеры пацьмянелі, быццам бы ўсё стала як увечары, чорна-белым, хаця яшчэ быў дзень. Але ні Зітхока, ні Буруба-Рубу-ля гэтага не заўважылі.
Пад абломкамі сцен ляжаў вялікі жа-рон.
Адзін канец вяроўкі Буруба-Рубу-ля прапусціў праз дзірку ў жароне,
зацягнуў пятлёю, другі канец пятлёю прывязаў да ніжніх зубоў дракона.
— Раз, два, тры! — гучна палічыў Зітхока і ляпнуў хвастом па жароне.
Той паляцеў уніз па гары, потым у прорву. Вяроўка хутка раскруцілася, затым рэзка напялася. У гэты момант шыя дракона з рыпеннем выцягнула-ся, зрабілася доўгай і тонкай, як ву-дачка, а галава цюкнулася аб край пропадні і павісла над ёй. Далёка ўнізе на яго зубах завіс жарон.
— Хутшшэй абрэж вярроўку,— уз-маліўся дракон,— a то мая гала-ва адарвецца.— Яго вочы здзіўлена міргалі, ён сам не чакаў, што зробіцца з яго шыяй.
Буруба-Рубуля палез дракону да галавы, адной рукой узяўся за яго вуха, другой, выхапіўшы з похваў ка-роткі крывы меч, перарэзаў вяроўку.
'■% ^^?
Жарон паляцеўу пропадню. У гэты мо-мант шыя дракона рэзка ўцягнулася назад, у тулава, адкінуўшы Бурубу-Рубулю кудысьці далёка за драконаў хвост.
— Фу, толькі трошкі расхісталіся,— сказаў Зітхока, памацаўшы зубы язы-ком.
— I што толькі рабіць з тваімі зу-бамі? — прамовіў Буруба-Рубуля, выпаўзаючы з кустоў, паціраючы пабітыя бакі.
— Ты пойдзеш да Бабы Ягі, яна да-паможа. Скажаш, што я аддам ёй свой Залаты зуб, які дзесяць гадоў таму мне зрабіў Чорны Крыжадзюб.
— Дзе ж я яе знайду, калі яна ў сва-ёй хаціне на курыных ножках па ўсёй пушчы бегае?
— Пачакай,— Зітхока павёў но-сам: — Яна дзесь непадалёку, на бе-
разе рэчкі юшку з п’явак варыць. Ся-дай на Шэрага восліка і едзь. А я па-куль у пячоры паляжу, шыю паразмінаю.
* * *
Хаціна на курыных ножках па кале-на стаяла ў рэчцы, а Баба Яга нешта варыла ў печцы ў вялікім чыгунным чопе, раз-пораз размешваючы вары-ва доўгай драўлянай лыжкай.
— Ведаю, чаго ты да мяне прый-шоў,— сказала яна Бурубу-Рубулю.— Я даўно, хе-хе-хе, «навастрыла зуб» на Залаты зуб дракона, даўно хачу яго займець, бо ім можна раскусіць любы арэх, нават горны арэх Знок. Ён цвёр-ды, як камень, а калі ён раскусіцца, дык адразу будзеш ведаць адказ на сваё пытанне.
— Зітхока сказаў, што ты дапамо-жаш яму выплюнуць яго зубы.
— Ну так. Вось збанок замазаны глінай.— Баба Яга зняла з паліцы ста-ры, запавуцінены збанок: — У ім сла-бы адвар разрыў-травы. Няхай Зітхока прапалошча ім пашчу, зубы самі па-
выпадаюць.
— Дзякуй,—Буруба-Рубуля абедзвюма ру-камі ўхапіўся за зба-нок.— Прыходзь па Залаты зуб.
— Толькі ж ты не пі з гэтага збанка, a то сам
без зубоў застанешся, хе-хе-хе,— за-рыпела старэчым смехам Баба Яга.
Буруба-Рубуля ўжо бег да пячоры дракона, але пасля гэтых слоў старой вельмі-вельмі захацеў піць. Аднак ён ведаў, што аніводнага глытка нельга зрабіць з гэтага збанка, і трываў.
Як толькі Буруба-Рубуля схаваўся ў пушчы, Баба Яга свіснула, паклаўшы два пальцы ў свой адназубы рот. 3-пад падлогі хаціны выпаўз Крапністы па-цук. Сам руды, а плямкі на поўсці чор-ныя. Ён быў вельмі худы, паколькі Баба Яга вельмі сачыла за сваімі харчамі і падкідала іх пацуку толькі тады, калі ёй нешта ад яго было патрэбна.
Баба Яга кінула пацуку заплеснелы сухар.
— Паеш і паслухай,— сказала яна Крапністаму пацуку.— Бяжы за Буру-бам-Рубулем, схавайся за карэннямі.
Як толькі дракон выплюне свае зубы, выскоквай і хапай Залаты зуб драко-на, нясі яго да мяне. Атрымаеш смач-нага сыру. Зразумеў?
— Цу-цу,— правіскатаў пацук, што азначала — зразумеў.
— Нудыкбяжы.
Пацук як мага хутчэй пабег за Буру-бам-Рубулем.
* * *
Калі Буруба-Рубуля верхам на восліку зноў наблізіўся да пячоры Зітхока, дракон расплюшчыў адно вока, велічынёй з поўню на небе. Прамень сонца трапіў у яго, адлюстраваўся і асляпіў Бурубу-Рубулю, дый так, што той нават зваліўся з восліка.
Зітхока расплюшчыў другое вока.
— А-а, ты ўжо вярнуўся. Прынёс?
— Так,— ён паказаў збанок.
— Давай, залівай мне ў пашчу, a то зубы моцна чэшуцца, трываць немаг-
чыма.
Буруба-Рубуля адкаркаваў збанок і заліў адвар у пашчу дракона.
— Бр-бр-бр-бр,— Зітхока прапа-ласкаў рот і выплюнуў вадкасць на бліжэйшы камень.
Камень з трэскам раскалоўся.
— Ай-ой, а-вой5—застагнаўЗітхока, ён напоўніцу раскрыў пашчу.— Бум-бум! — Зубы самі, як пераспелыя жа-
луды, пачалі выскокваць з дра-конавай сківіцы і па даць на зямлю.
Апошнім выпаў За-латы зуб.
— Лаві яго! — крыкнуў Зітхока Бу-рубу-Рубулю.
3-пад куста выскачыў худы Крапніс-ты пацук, схапіў Залаты зуб дракона ў свае зубы і шмыгануў пад корань бліжэйшага дрэва.
— Ну што ты, разявака,— забурчэў дракон.
— Гэта Баба Яга яго падаслала.
— Ну вядома, Баба Яга.
— Добра, супакойся,— прамовіў Буруба-Рубуля.— У акуменскіх харо-мах столькі золата, што зробіш сабе ўсе зубы залатымі.
— I тое праўда. Праз тыдзень но-выя вырастуць, тады каб пакрыць іх золатам, зноў паклічу Чорнага Кры-жадзюба,— сказаў дракон Зітхока.
Ён апусціў пысу ў гнілое балотца, што непадалёк блішчэла бруднай лу-жынай, папіў, набраў вады і пырснуў
на тое месца, дзе ў зямлю ўпалі яго зубы.
3 іх у тую ж хвіліну пачалі вырастаць напачатку маленькія скурчаныя, а по-тым трохі распрастаныя, але ж так-сама згорбленыя, ваяры. Яны, зялё-на-карычневыя, былі падобныя ці то да чарапах з галовамі рапух, ці то да рапух з чарапахавымі панцырамі, на якіх было шмат каравых нарастаў. У лапах яны трымалі дзіды з касцяным вастрыём.
— Т-а-ак,— працягнуў Буруба-Ру-буля, аглядаючы няладнае, непрыго-жае войска: — Вось што значыць зубы не чысціць, такія ваяры атрымаліся нягеглыя.
— Нічога, галоўнае жыхароў на-страшыць... вядзі іх, Буруба-Рубуля, на Акуменск, а я яшчэ трошкі пасплю
і пасля прылячу,— нізкім булькотным голасам прамовіў дракон Зітхока.
— Зважай! — загарланіў на войска Буруба-Рубуля. Ён начапіў на галаву шалом з чатырма рагамі. Шалом на яго галаве, нібыта казан з ручкамі,
захістаўся.
Войска крывашыіх і крыварукіх, як магло, падраўнялася і мар-шам пайшло ў кірунку горада.
Войска выглядала да-волі няўклюдным і больш за страх выклікала агі-ду. Перад ім на Шэрым восліку ехаў Буруба-Ру-буля.
Вочы злы-войнічаў зіх-целі халоднымі жаўта-ватымі бліскамі.
* * *
Альдора з вялікай цяжкасцю дабралася да вяршыні мядзянай гары. Некалькі разоў абрывалася, бо гара я была вельмі слізкая для маленькіх капытцаў, але ўсё ж такі яе воля дапа-магла дасягнуць піку. Там з невялікай расколіны ў целе гары цурчэў струмень жаўтаватай вады.
Вакол нікога не было, толькі вялікі камень стаяў побач крыніцы.
Яна прыпала вуснамі да струменя, зрабіла некалькі глыткоў і ў імгненне пераўтварылася ў самую сябе. Стала-ся ізноў дзяўчынай, прынцэсай Аль-дорай.
У тое ж імгненне з-за каменя выйшаў здаравенны асілак — махнуў пятлёй аркана.
Плечы Альдоры моцна сціснула гру-бая вяроўка.
— Ты мая паланянка. Ха-ха-ха,— засмяяўся асілак.
— Вы, Ратабор,— не азіраючыся, прамовіла Альдора.
— Так. I цяпер ты ўсё жыццё бу-дзеш даглядаць маіх старэйшын. У мяне засталося сорак старых. Дра-кон Абхотка, бацька вашага Зітхока, шэсцьдзясят гадоў таму забраў з на-
шага паселішча ўсіх дзяўчат. Цяпер там засталіся толькі старыя. I ты бу-дзеш рабіць усё, што ім неабходна: гатаваць, насіць ваду, прыбярацца, стрыгчы, карміць іх.
Альдора азірнулася. Ратабор глянуў на яе, збянтэжыўся. Потым хутка, але асцярожна, вызваліў яе ад аркана.
— Я не магу паланіць такую прыго-жую дзяўчыну.— Ён апусціў вочы.— Ты свабодная, можаш вяртацца да свай-го бацькі.
— Дзякуй, табе Ратабор.— Яна па-бачыла перад сабою дужага віцязя ў мядзянай кальчузе з шырокім мядзя-ным мячом на пасе.