Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
вельмі шкада; аднак нічога дрэннага ён гадзінніку не рабіў, наадварот — ён зноў ажываў і зараз жа пачынаў весела цікаць, званіць і спяваць, і ўсе гэтаму вельмі радаваліся. I кожны раз у хроснага ў кішэні знаходзілася нешта займальнае для дзяцей: то чалавечак, які варочаў вачамі і шоргаў ножкай так, што на яго нельга было глядзець без смеху, то скрыначка, з якой выскоквае птушка, то яшчэ якая-небудзь штучка. А да каляд ён заўсёды майстраваў прыгожую, займальную цацку, над якой шмат працаваў. Пагэтаму бацькі зараз жа дбайна хавалі яго падарунак.
— Ах, што ж змайстраваў нам на гэты раз хросны! — усклікнула Мары.
Фрыц вырашыў, што сёлета гэта будзе абавязкова крэпасць, а ў ёй будуць маршыраваць і навучацца ружэйным прыёмам прыгожанькія, багата апранутыя салдацікі, а пасля з’явяцца іншыя салдацікі і пойдуць на штурм, аднак тыя салдаты, што ў крэпасці, адважна лупянуць у іх з гармат, так што ўзнімецца шум і грукат.
— He, не,— перабіла Фрыца Мары,— хросны апавядаў мне пра цудоўны сад. Там вялікае возера, па ім плаваюць надзіва прыгожыя лебедзі з залатымі стужачкамі на шыі і спяваюць мілагучныя песні. Пасля з саду выйдзе дзяўчынка, падыдзе да возера, паманіць лебедзяў і будзе частаваць іх салодкім марцыпанам...
— Лебедзі не ядуць марцыпана,— не надта ветліва перапыніў яе Фрыц,— а цэлы сад хроснаму і не вырабіць. Ды і якая карысць нам ад яго цацак? У нас зараз жа іх адбіраюць. He, мне болып даспадобы татавы і маміны падарункі: яны застаюцца ў нас, мы самі імі распараджаемся.
I вось дзеці сталі меркаваць, што ім падораць бацькі. Мары сказала, што мадэмуазель Трудхэн (яе вялікая лялька) зусім сапсавалася: яна стала такой няўклюднай, толькі і падае на падлогу, цяпер яе твар у брыдкіх драпінах, а ўжо каб вадзіць яе ў чыстай сукенцы, не варта і думаць. Колькі ёй ні выгаворвай, нічога не дапамагае. I пасля мама ўсміхнулася, калі Мары так захаплялася Грэціным парасонам. Фрыц жа запэўніваў, што ў яго ў прыдворнай канюшні якраз не хапае гнядога каня, а ў войску зусім мала кавалерыі. Тату гэта добра вядома.
— Такім чынам, дзеці добра ведалі, што бацькі
накуплялі ім усялякіх цудоўных падарункаў і цяпер расстаўляюць іх на стале.
Зусім сцямнела, Фрыц і Мары сядзелі, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, і не маглі прамовіць ні слова, ім здавалася, што над імі распрасцёрліся ціхія крылы і здалёк чуецца цудоўная музыка. Раптам светлы промень слізнуў па сцяне. I ў тое ж імгненне прагучаў тонкі сярэбраны званочак: дзінь-дзінь, дзінь-дзінь! Дзверы расхінуліся, і ёлка заззяла такім бляскам, што дзеці з гучным крыкам «ах-ах!» замерлі на парозе.
ПАДАРУНКІ
— Я звяртаюся непасрэдна да цябе, добразычлівы чытач або слухач,— Фрыц, Тэадор, Эрнст, усё роўна як бы цябе ні клікалі,— і запрашаю як мага хутчэй уявіць сабе калядны стол, увесь застаўлены цудоўнымі, яркімі падарункамі, якія ты атрымаў на сёлетнія каляды,— тады табе няцяжка будзе зразумець, што дзеці, абамлеўшы ад захаплення, замерлі на месцы і глядзелі на ўсё ззяючымі вачыма. Толькі праз мінуту Мары глыбока ўздыхнула і ўсклікнула:
— Ах, як цудоўна, ах, як цудоўна!
А Фрыц некалькі разоў высока падскокнуў, на што быў вялікі майстар. Напэўна, дзеці цэлы год былі добрыя і паслухмяныя, таму што яшчэ ніколі яны не атрымлівалі такіх цудоўных, прыгожых падарункаў, як сёння.
Вялікая ёлка сярод пакоя была абвешана залатымі і сярэбранымі яблыкамі, а на ўсіх галінах, нібы кветкі альбо бутоны, раслі цукровыя арэхі, стракатыя цукеркі і наогул усялякія ласункі. Але болып за ўсё ўпрыгожвалі цудоўнае дрэва сотні маленькіх свечак, якія, нібы зоркі, мігцелі на цёмных галінах, і ёлка, залітая агнямі, што асвятлялі ўсё навокал, так і спакушала сарваць кветкі і плады, што раслі на ёй. Вакол дрэва ўсё стракацела і ззяла. I чаго там толькі не было! He ведаю, хто здольны гэта ўсё апісаць!.. Мары ўбачыла багата апранутыя лялькі, прыгожы цацачны посуд, але больш за ўсё ўзрадавала яе шаўковае плацце, умела аздобленае каляровымі стужкамі, якое вісела так, што Мары магла любавацца ім з усіх бакоў; яна і пацяшалася ім удосталь, паўтараючы раз пораз:
— Ах, якое прыгожае, якое мілае, мілае плацце! I мне дазволяць, напэўна, дазволяць, сапраўды дазволяць яго апрануць!
Фрыц тым часам ужо тры ці чатыры разы галопам і рыссю праскакаў вакол стала на новым гнядым кані, які, што ён і меў на ўвазе, стаяў прывязаны каля стала з падарункамі. Злазячы, ён сказаў, што конь — люты звер, аднак ён усё ж такі яго здолее вымуштраваць. Пасля ён зрабіў агляд новаму эскадрону гусараў; яны былі апрануты ў шыкоўныя чырвоныя мундзіры, расшытыя золатам, размахвалі сярэбранымі шаблямі і сядзелі на такіх бялюткіх конях, што можна было падумаць, нібыта і коні з чыстага срэбра.
Толькі-толькі дзеці, сцішыўшыся, хацелі ўзяцца за кніжкі з малюнкамі, якія ляжалі раскрытымі на стале, каб можна было пацяшацца рознымі цудоўнымі кветкамі, страката размаляванымі людзьмі і мілавіднымі гуляючымі дзецьмі, так натуральна перададзенымі, нібыта яны і сапраўды жывыя і вось-вось загавораць,— дык вось, толькі-толькі дзеці хацелі ўзяцца за цудоўныя кніжкі, як зноў пачуўся званочак. Дзеці ведалі, цяпер чарга падарункам хроснага Дросельмеера, і падбеглі да стала, што стаяў каля сцяны. Шырмы, за якімі да таго быў схаваны стол, хуценька прынялі. Ах, што ўбачылі дзеці! На зялёным лужку, усыпаным кветкамі, стаяў цудоўны замак з мноствам люстраных вакон і залатых вежаў. Зайграла музыка, дзверы і вокны расчыніліся, і ўсе ўбачылі, што ў залах ходзяць малюсенькія, але вельмі адмыслова вырабленыя кавалеры і дамы ў капелюшах з пёрамі і ў плаццях з доўгімі шлейфамі. У цэнтральнай зале, якая ўся так і ззяла (столькі свечак гарэла ў сярэбраных люстрах!), пад музыку скакалі дзеці ў кароткіх камізэльках і спаднічках. Пан у ізумрудна-зялёным плашчы паглядваў з акна, кланяўся і зноў хаваўся, а ўнізе, у дзвярах замка, з’ўляўся і зноў знікаў хросны Дросельмеер, толькі ростам ён быў не болыпы за татаў мезенец.
Фрыц паклаў локці на стол і доўга разглядваў цудоўны замак з чалавечкамі, якія танцавалі і праходжваліся. Затым папрасіў:
— Хросны, а, хросны! Пусці мяне да сябе ў замак!
— Старшы саветнік суда сказаў, што гэта немагчыма. I ён меў рацыю: Фрыцу нельга прасіцца ў замак.
які разам з усімі сваімі залатымі вежамі быў меншы за яго. Фрыц згадзіўся. Прайшла яшчэ хвілінка, у замку гэтак жа праходжваліся кавалеры і дамы, танцавалі дзеці, паглядваў усё з таго ж акна ізумрудны чалавек, а хросны Дросельмеер падыходзіў усё да тых жа дзвярэй.
Фрыц ад нецярплівасці ўсклікнуў:
— Хросны, а цяпер выйдзі з тых, другіх дзвярэй!
— Гэта немагчыма, мілы Фрыцхен,— запярэчыў старшы саветнік суда.
— Ну, тады,— працягваў Фрыц,— загадай зялёнаму чалавечку, што паглядвае з акна, пагуляць з іншымі па залах.
— I гэта таксама немагчыма,— зноў запярэчыў старшы саветнік суда.
— Ну, тады няхай прыйдуць уніз дзеці! — усклікнуў Фрыц.— Мне хочацца лепш іх разгледзець.
— Нічога гэтага нельга,— сказаў раздражнёны старшы саветнік суда.— Механізм зроблены назаўсёды, яго не пераробіш.
— Ах, та-ак! — працягнуў Фрыц.— Нічога гэтага нельга... Паслухай, хросны, калі прыгожа апранутыя чалавечкі ў замку толькі і ведаюць, што паўтараюць адно і тое ж, дык які ў іх сэнс? Мне яны не патрэбны. He, мае гусары значна лепшыя! Яны маршыруюць наперад, назад, як мне таго хочацца, і не зачыненыя ў доме.
I з гэтымі словамі ён пабег да святочнага стала, і па яго загаду эскадрон на сярэбраных конях пачаў скакаць туды і сюды — ва ўсіх накірунках, секчы шаблямі і страляць колькі хацелася.
Мары таксама ціхенька адышлася: і ёй таксама надакучылі танцы і гульні лялек у замку. Толькі яна пастаралася зрабіць гэта неўпрыкмет, не так, як брацік Фрыц, таму што яна была добрай і паслухмянай дзяўчынкай. Старшы саветнік суда сказаў незадаволена бацькам:
— Такая мудрагелістая цацка не для неразумных дзяцей. Я забяру свой замак.
Але тут маці папрасіла паказаць ёй унутраную будову і дзіўны, надзвычай адмысловы механізм, які рухаў чалавечкаў. Дросельмеер разабраў і зноў сабраў цацку. Цяпер ён зноў павесялеў і падараваў дзецям некалькі прыгожых карычневых чалавечкаў, у якіх
былі залатыя твары, рукі і ногі; ад іх усіх плыў смачны водар пернікаў. Фрыц і Мары вельмі ім абрадаваліся. Старэйшая сястра Луіза, па жаданню маці, апранула падараванае бацькамі багатае плацце, якое ёй надта пасавала; а Мары папрасіла, каб ёй дазволілі, перш чым апранаць новае плацце, яшчэ крышку пацешыцца ім, што ёй ахвотна дазволілі.
ПЯСТУН
А на самай справе Мары таму не адыходзіла ад стала з падарункамі, бо толькі зараз заўважыла нешта, чаго раней не бачыла; калі выступілі гусары Фрыца, якія да гэтага стаялі ў страі каля саменькай ёлкі, апынуўся навідавоку цудоўны чалавечак. Ён паводзіў сябе ціха і сціпла, быццам спакойна чакаючы, калі дойдзе чарга да яго. Праўда, ён быў не надта складны: празмерна доўгае і дзябёлае тулава на кароценькіх ножках, ды і галава таксама нібыта і велікаватая. Аднак па франтаватым адзенні адразу было бачна, што гэта чалавек добра выхаваны і з густам. На ім быў вельмі прыгожы бліскучы фіялетавы гусарскі даламан увесь у гузіках і пазументах, гэтакія ж рэйтузы і не менш фарсістыя боцікі, што наўрад ці даводзілася насіць такое і афіцэрам, а тым больш студэнтам; яны сядзелі на тоненькіх ножках так ладна, як быццам былі на іх намаляваныя. Зразумела, недарэчным было тое, што пры такім касцюме ён прымацаваў на спіну вузкі нехлямяжы плашч, нібыта скроены з дрэва, а на галаву насунуў шапачку рудакопа, але Мары падумала: «Дык жа хросны Дросельмеер таксама ходзіць у брыдкім сурдуце і ў смеіпным капелюшы, тым не менш гэта не перашкаджае яму быць мілым, дарагім хросным». Акрамя таго, Мары прыйпіла да высновы, што хросны, няхай ён нават будзе такім жа франтам, як чалавечак, усё ж ніколі не параўнаецца з ім па мілавіднасці. Уважліва прыглядваючыся да слаўнага чалавечка, які спадабаўся ёй адразу, Мары заўважыла лагоднасць яго твару. Зеленаватыя лупатыя вочы глядзелі ветліва і добразычліва. Чалавечку вельмі пасавала старанна завітая барада з белых папяровых нітак, што аблямоўвала падбародак,— бо так болып заўважалася ласкавая ўсмешка на яго пунсовых вуснах^