Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
— Ax! — усклікнула нарэшце Мары.— Ах, мілы татачка, для каго гэта мілавідны чалавечак, што стаіць пад самай ёлкай?
— Ён, мілае дзіцятка,— адказаў бацька,— будзе настойліва працаваць для ўсіх вас: яго справа — акуратна разгрызаць цвёрдыя арэхі, і набыты ён і для Луізы, і для цябе з Фрыцам.
3 гэтымі словамі бацька асцярожна ўзяў яго са стала, прыпадняў драўляны плашч, і тады чалавечак шырока-шырока разявіў рот і паказаў два рады вельмі белых вострых зубоў. Мары ўсунула ў рот арэх, і — шчоўк,— чалавечак разгрыз яго, шкарлупінне ўпала, і ў Мары на далоні апынулася смачнае ядзерка. Цяпер ужо ўсе — і Мары таксама — зразумелі, што прыгожа апрануты чалавечак вёў свой род ад Шчаўкунчыкаў і працягваў прафесію продкаў. Мары гучна ўскрыкнула ад радасці, а тата сказаў:
— Калі табе, мілая Мары, Шчаўкунчык прыйшоўся па густу, дык ты сама і клапаціся аб ім і беражы яго, хаця, як я ўжо сказаў, і Луіза і Фрыц таксама могуць карыстацца яго паслугамі.
Мары зараз жа ўзяла Шчаўкунчыка і дала яму грызці арэхі, але яна выбірала самыя маленькія, каб чалавечку не даводзілася занадта шырока разяўляць рот, таму што гэта, па шчырасці, яго не ўпрыгожвала. Луіза далучылася да яе, і ветлівы сябра Шчаўкунчык пастараўся і для яе: здавалася, ён выконвае свае абавязкі з вялікім задавальненнем, таму што ласкава ўсміхаецца.
Фрыцу тым часам надакучыла маршыраваць і скакаць на кані. Калі ён пачуў, як весела шчоўкаюць арэшкі, яму таксама захацелася іх паспрабаваць. Ён падскакаў да сясцёр і шчыра зарагатаў, убачыўшы пацешнага чалавечка, які цяпер пераходзіў з рук у рукі і нястомна разяўляў і закрываў рот. Фрыц піхаў яму самыя вялікія і цвёрдыя арэхі, але раптам пачуўся трэск крак-крак! — тры зубы выпалі ў Шчаўкунчыка з рота, і ніжняя сківіца адвісла і захісталася.
— Ах, бедны, мілы Шчаўкунчык! — закрычала Мары і адабрала яго ў Фрыца.
— Што за дурань! — сказаў Фрыц.— Бярэцца арэхі лушчыць, а ў самога зубы нічога не вартыя. Сапраўды, ён і справы сваёй не ведае. Дай яго сюды, Мары! Няхай лушчыць мне арэхі. Малы клопат, калі і астат-
нія зубы зломіць, ды і ўсю сківіцу заадно. Няма чаго з ім, гультаём, цырымоніцца!
— He, не! — з плачам закрычала Мары.— He аддам я табе майго мілага Шчаўкунчыка. Паглядзі, як жаласна глядзіць ён на мяне і паказвае свой хворы роцік! Ты злюка, ты б’еш сваіх коней і нават дазваляеш салдатам забіваць адзін аднаго.
— Так неабходна, табе гэта не зразумець! — крыкнуў Фрыц.— А Шчаўкунчык не толькі твой, але і мой таксама. Давай яго сюды!
Мары расплакалася і хутчэй захутала хворага Шчаўкунчыка ў насоўку. Тут падышлі бацькі з хросным Дросельмеерам. Да засмучэння Мары, ён застаўся на баку Фрыца. Але бацька сказаў:
— Я спецыяльна аддаў Шчаўкунчыка пад нагляд Мары. А ён, як я бачу, менавіта зараз мае асаблівую патрэбу ў яе клопаце, дык няхай яна адна і распараджаецца і ніхто ў гэту справу не ўмешваецца. Наогул мяне вельмі здзіўляе, што Фрыц патрабуе далей паслуг ад пацярпелага на службе. Як сапраўдны вайсковец ён павінен ведаць, што параненых не пакідаюць у страі.
Фрыц вельмі збянтэжыўся і, пакінуўшы арэхі і Шчаўкунчыка, ціхенька перайшоў на другі бок стала, дзе яго гусары, выставіўшы, як і неабходна, часавых, размясціліся на начлег. Мары падабрала выпалыя ў Шчаўкунчыка зубы; пацярпелую сківіцу яна падвязала прыгожай белай стужкай, якую адпіпіліла ад свайго плацця, а пасля больш клапатліва ўхутала ў насоўку гаротнага чалавечка, збялелага і, відаць, напалоханага. Люляючы яго, як немаўля, яна стала разглядваць прыгожыя малюнкі ў новай кніжцы, якая ляжала сярод іншьіх падарункаў. Яна вельмі раззлавалася, хаця гэта зусім на яе не было падобна, калі хросны стаў пасміхацца над тым, што яна няньчыцца з такім вырадкам. Ёй нагадалася дзіўнае падабенства з Дросельмеерам, якое яна заўваЖыла ўжо пры першым поглядзе на чалавечка, і яна вельмі сур’ёзна сказала:
— Хто ведае, мілы хросны, хто ведае, ці быў ты такі прыгожы, як мой мілы Шчаўкунчык, нават калі б прыапрануўся не горш за яго і адзеў такія ж фарсістыя, цудоўныя боцікі?
Мары не магла зразумець, чаму так зарагаталі
бацысі, і чаму ў старшага саветніка суда так запалымнеў нос, і чаму ён не смяецца разам з усімі. Сапраўды, на тое былі свае прычыны.
ЦУДЫ
Як толькі зойдзеш да Штальбаўмаў у гасціную, тут, адразу ж ад дзвярэй налева, каля шырокай сцяны, стаіць высокая шкляная шафа, куды дзеці прыбіраюць цудоўныя падарункі, якія атрымліваюць штогод. Луіза была яшчэ зусім маленькая, калі бацька заказаў шафу надзвычай таленавітаму сталяру, а той паставіў у яе такое празрыстае шкло і наогул зрабіў усё з такім майстэрствам, што ў шафе цацкі выглядалі, бадай, нават яшчэ больш ярка і прыгожа, чым калі іх бралі ў рукі. На верхняй паліцы, да якой Мары з Фрыцам было не далезці, стаялі мудрагелістыя вырабы пана Дросельмеера; наступная паліца была адведзена пад кніжкі з малюнкамі; дзве ніжнія Мары і Фрыц маглі займаць чым хацелі. I заўсёды выходзіла так, што Мары ладзіла на ніжняй паліцы пакой для лялек, а Фрыц над ёю раскватараваў сваё войска. Так адбылося і сёння. Пакуль Фрыц расстаўляў наверсе гусараў, Мары адклала ўнізе ўбок мадэмуазель Трудхен, пасадзіла новую вабна апранутую ляльку ў выдатна абсталяваны пакой і накіравалася да яе на пачастунак. Я сказаў, што пакой быў выдатна абсталяваны, і гэта праўда; не ведаю, ці ёсць у цябе, мая ўважлівая слухачка Мары, гэтаксама, як і ў маленькай Штальбаўм,— ты ўжо ведаеш, чаму яе таксама завуць Мары,— дык вось, я кажу, што не ведаю, ці ёсць у цябе, гэтаксама, як у яе, стракаты дыванчык, некалькі прыгожанькіх крэселкаў, чароўны столік, а галоўнае, багата прыбраны, бліскучы ложак, на якім спяць самыя прыгожыя на свеце лялькі... Усё гэта стаяла ў кутку ў шафе, сцены якой у гэтым месцы былі нават паклеены каляровымі карцінкамі, і ты лёгка зразумееш, што новая лялька, якую, як гэтым вечарам даведалася Мары, звалі Клерхен, адчувала сябе тут цудоўна.
Было ўжо позна, набліжалася поўнач, і хросны Дросельмеер даўно пайшоў, а дзеці ўсё яшчэ не маглі адарвацца ад шкляной шафы, як маці ні прасіла іх пайсці спаць.
— Праўда,— усклікнуў нарэшце Фрыц,— бедакам таксама пара на адпачынак (ён меў на ўвазе сваіх гусараў), а ў маёй прысутнасці ніхто з іх не асмеліцца драмаць, у гэтым я ўпэўнены!
I з гэтымі словамі ён пайшоў. Але Мары прасіла:
— Мілая мамачка, дазволь мне пабыць тут яшчэ хвіліначку, адну толькі хвіліначку! У мяне так шмат спраў, вось спраўлюся і зараз жа спаць...
Мары была вельмі паслухмянай, разумнай дзяўчынкай, і таму маці магла спакойна пакінуць яе яшчэ на паўгадзіны адну з цацкамі. Але каб Мары, загуляўшыся, не забылася патушыць свечкі, што гарэлі вакол шафы, маці ўсе іх задзьмула, таму ў пакоі засталася толькі лямпа, якая вісела каля столі і давала мяккае, утульнае святло.
— He затрымлівайся надоўга, мілая Мары. A то цябе заўтра не разбудзіш,— сказала маці, ідучы ў спальню.
Як толькі Мары засталася адна, яна зараз жа занялася тым, што ўжо даўно было ў яе на сэрцы, хаця яна, сама не ведаючы чаму, не рашылася прызнацца ў задуме нават маці. Яна ўсё яшчэ люляла ўхутанага ў насоўку Шчаўкунчыка. Цяпер яна асцярожна паклала яго на стол, ціхенька разгаряула насоўку і агледзела раны.
Шчаўкунчык быў вельмі бледны, але ўсміхаўся так жаласна і ласкава, што крануў Мары да глыбіні душы.
— Ах, Шчаўкунчык, міленькі,— прашаптала яна,— калі ласка, не крыўдуй, што Фрыц зрабіў табе балюча: ён жа гэта не знарок. Проста ён стаў грубым ад суровага салдацкага жыцця, а так ён добры хлопчык, павер мне! А я буду ахоўваць цябе і клапатліва даглядаць, пакуль ты зусім не ачуняеш і не павесялееш. Паставіць жа табе зубкі, уставіць сківіцу — гэта ўжо справа хроснага Дросельмеера: ён на такія штукі майстар...
Аднак Мары не паспела дагаварыць. Калі яна ўспомніла імя Дросельмеера, Шчаўкунчык раптам зрабіў злосную міну, і ў вачах у яго мільганулі калючыя злыя агеньчыкі. Але ў тое імгненне, калі Мары сабралася ўжо па-сапраўднаму спалохацца, на яе зноў паглядзеў з жалобнай усмешкай твар добрага Шчаўкунчыка, і цяпер яна зразумела, што выраз яго перакрывіла святло лямпы, што мігнула ад скразняку.
— Ах, якая я дурненькая, ну чаго я напалохалася і нават падумала, нібыта драўляная лялька можа крывіць грымасы! I ўсё ж я люблю Шчаўкунчыка, бо ён такі пацешны і такі добры... Вось і неабходна даглядаць яго як след.
3 гэтымі словамі Мары ўзяла свайго Шчаўкунчыка на рукі, падышла да шкляной шафы, прысела на кукішкі і сказала новай ляльцы:
— Вельмі прашу цябе, мамзель Клерхен, саступі сваю пасцель гаротнаму хвораму Шчаўкунчыку, а сама пераначуй як-небудзь на дыване. Паразважай, ты ж такая моцная, і нарэшце, ты зусім здаровая — бачыш, якая ты круглатварая і румяная. Ды і не ў кожнай, нават вельмі прыгожай лялькі ёсць такі мяккі дыван!
Мадэмуазель Клерхен, прыапранутая па-святочнаму і важная, насупілася, не сказаўшы ніводнага слова.
— I чаго я цырымонюся! — сказала Мары, зняла з паліцы ложак, асцярожна і клапатліва палажыла туды Шчаўкунчыка, абвязала яму пацярпелую сківіцу вельмі прыгожай стужкай, якую выкарыстоўвала замест пояса, і накрыла яго коўдрай па самы нос.
«Толькі няма чаго яму тут заставацца каля нявыхаванай Клары»,— падумала яна і пераставіла ложачак разам з Шчаўкунчыкам на верхнюю паліцу, дзе ён апынуўся каля прыгожай вёскі, у якой былі раскватараваны гусары Фрыца. Яна зачыніла шафу і сабралася ўжо пайсці ў спальню, як раптам... Слухайце ўважліва, дзеці!.. Як раптам ва ўсіх кутках — за печчу, за крэсламі, за шафамі — пачалося ціхае-ціхае шушуканне, перашэптванне і шастанне. А гадзіннік на сцяне зашыпеў, захрыпеў усё гучней і гучней, але ніяк не мог прабіць дванаццаць. Мары паглядзела туды: вялікая, пазалочаная сава, якая сядзела на гадзінніку, апусціла крьілы, зусім закрыла імі гадзіннік і выцягнула наперад брыдкую каціную галаву з крывой дзюбай. А гадзіннік хрыпеў гучней і гучней, і Мары наяве пачула:
— Цік-і-так, цік-і-так! He хрыпіце гучна так! Чуе ўсё Кароль Мышыны. Трык-і-трак, бум-бум! Спеў гадзінніка задзіўны! Трык-і-трак, бум-бум! Бі, званочак, бі званок: каралю апошні крокг
1 Пераклад вершаў у казцы зроблены Людмілай Забалоцкай.
I. .. бім-бом, бім-бом! — гадзіннік глуха і хрыпла прабіў дванаццаць удараў. Мары вельмі спалохалася і ледзь не збегла ад страху, але тут яна ўбачыла, што на гадзінніку замест савы сядзіць хросны Дросельмеер, звесіўшы крысы свайго жоўтага сурдута па абодвух баках, нібы крылы. Яна набралася моцы і гучна крыкнула плаксівым голасам: