Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
— Хросны, паслухай, хросны, навошта ты туды залез? Злазь уніз і не палохай мяне, брыдкі хросны!
Але тут адусюль пачуліся дзіўнае хіхіканне і піск, і за сцяной пачаліся бегатня і тупат, быццам ад тысячы маленькіх лапак, і тысячы малюсенькіх агеньчыкаў паглядзелі скрозь шчыліны ў падлозе. Аднак гэта былі не агеньчыкі, не, а маленькія ззяючыя вочкі, і Мары ўбачыла, што адусюль выглядваюць і выпаўзаюць з-пад падлогі мышы.
Хутка па ўсім пакоі пайшло: топ-топ, хоп-хоп! Усё болып ярка свяціліся вочы ў мышэй, усё больш незлічонымі станавіліся іх полчышчы: нарэшце яны выстраіліся гэтак жа, як Фрыц звычайна выстройваў сваіх салдацікаў перад боем. Мары гэта вельмі насмяшыла; у яе не было агіды да мышэй, як у іншых дзяцей, страх яе зусім быў прайшоў, але раптам пачуўся такі жудасны і пранізлівы піск, што ў яе па спіне забегалі мурашкі. Ах, што яна ўбачыла! He, вядома ж, паважаны чытач Фрыц, я выдатна ведаю, што ў цябе, як і ў мудрага палкаводца Штальбаўма, адважнае сэрца, аднак калі б ты ўбачыў тое, што паўстала перад Мары, напэўна б, ты ўцёк. Я нават мяркую, ты шмыгнуў бы ў пасцель і без асаблівай неабходнасці нацягнуў бы коўдру па самыя вушы.
Ах, бедная Мары не магла гэта зрабіць, таму што — вы толькі паслухайце, дзеці! — да самых ног яе, нібы ад падземнага штуршка, пасыпаліся пясок, вапна і рэшткі цэглы, і з-пад падлогі з брыдкім шыпеннем і піскам вылезлі сем мышыных галоў у сямі ярка ззяючых каронах. Неўзабаве паказалася цалкам і ўсё тулава, на якім сядзелі гэтыя сем галоў, і ўсё войска хорам тройчы вітала гучным піскам вялізную, увенчаную сямю каронамі мыш. Цяпер войска адразу зарухалася і — хоп-хоп, топ-топ! — накіравалася проста да шафы, проста на Мары, якая ўсё яшчэ стаяла, прыціснуўшыся да шкляных дзверцаў.
Ад жаху ў Мары ўжо і раней так дрыжэла сэрца,
што яна баялася, каб яно тут жа не выскачыла з грудзей,— і тады б яна памерла. Цяпер жа ёй падалося, нібыта кроў застыла ў яе жылах. Яна захісталася, губляючы прытомнасць, але тут раптам пачулася: клік-клак-хрр... і пасыпаліся рэшткі шкла, якое Мары разбіла локцем. У той жа момант яна адчула пякучы боль у левай руцэ, але ў яе адразу адлегла сэрца: яна не чула болып віску і піску. Усё імгненна сціхла. I хаця яна не магла адкрываць вочы, усё ж ёй падумалася, што звон шкла напалохаў мышэй і яны пахаваліся па норах.
Аднак што ж гэта зноў? У Мары за спіной, у шафе, узняўся дзіўны шум, і зазвінелі тоненькія галаскі:
— Стройся, узвод! Стройся, узвод! Час адлічвае свой ход. Поўнач б’е! Стройся, узвод! Час адлічвае свой ход!
I пачаўся стройны і прыемны перазвон меладычных званочкаў.
— Ах, дык гэта ж мая музычная скрынка! — узрадавалася Мары і хуценька адскочыла ад шафы.
Тут яна ўбачыла, што шафа дзіўна свеціцца і ў ёй ідзе нейкая валтузня.
Лялькі хаатычна бегалі назад і наперад і размахвалі ручкамі. Раптам устаў Шчаўкунчык, скінуў коўдру і, спрытна скокнуўшы з ложка, гучна крыкнуў:
— Шчоўк-шчоўк-шчоўк, мышэй бязглузды полк! Бескарысны гэты полк! Шчоўк-шчоўк, мышыны полк выпаўз з шчылін — будзе толк!
I пры гэтым ён выхапіў сваю маленькую шаблю, замахаў ёю ў паветры і закрычаў:
— Эй, вы, мае верныя васалы, сябры і браты! Ці пастаіце вы за мяне ў цяжкім баі?
I зараз жа адгукнуліся тры паяцы, смешны Панталоне, чатыры трубачысты, два вандроўныя музыканты і барабаншчык:
— Так, наш васпан, мы верныя вам да смерці! Вядзіце нас у бой — на смерць або на перамогу!
I яны кінуліся следам за Шчаўкунчыкам, які, поўны натхнення, адважыўся на адчайны скачок з верхняй паліцы. Ім жа было лепш скакаць: яны не толькі былі апранутыя ў шоўк і аксаміт, але і тулава ў іх набіта ватай і пілавіннем; вось яны і шлёпаліся ўніз, нібы мяшэчак з воўнай. Аднак бедны Шчаўкунчык, напэўна, паламаў бы сабе рукі і ногі; падумайце толь-
кі — ад паліцы, дзе ён стаяў, да ніжняй было два футы1, а сам ён быў кволы, нібы вытачаны з ліпы. Так, Шчаўкунчык, напэўна, паламаў бы сабе рукі і ногі, калі б у той момант, як ён скокнуў, мадэмуазель Клерхен не ўсхапілася з дывана і не ўзяла ў свае пяшчотныя абдымкі героя, які трос мячом.
— О мілая, добрая Клерхен! — з слязамі ўскрыкнула Мары.— Як я памылілася ў табе! Вядома ж, ты ад шчырага сэрца аддала ложачак сябру Шчаўкунчыку.
I вось мадэмуазель Клерхен пачала гаварыць, пяшчотна абдымаючы героя:
— Ці можна вам, васпан, ісці ў бой, насустрач небяспецы, хворым, з ранамі, якія яшчэ не зажылі! Паглядзіце, вось збіраюцца вашы адважныя васалы, яны ірвуцца ў бой і ўпэўненыя ў перамозе, Паяц, Панталоне, трубачысты і барабаншчык ужо ўнізе, a сярод лялек з сюрпрызам у мяне на паліцы бачна ажыўленне і рух. Зрабіце ласку, о васпане, адпачыць каля мяне або згадзіцеся назіраць вашу перамогу з вышыні майго капелюша, упрыгожанага пёрамі.
Так гаварыла Клерхен, але Шчаўкунчык вёў сябе зусім непрыстойна і так брыкаўся, што Клерхен давялося хутчэй паставіць яго на паліцу. Тут жа ён пачціва стаў на адно калена і пралепятаў:
— О цудоўная дама, і на полі бою не забуду я аказаную мне ласку і спрыянне!
Тады Клерхен нахілілася так нізка, што схапіла яго за ручку, асцярожна падняла, хуценька развязала на сабе вышыты бліскаўкамі пояс і збіралася начапіць яго на чалавечка, але ён адступіўся на два крокі, прьхціснуў руку да сэрца і сказаў надзвычай урачыста:
— О цудоўная дама, не растрачвайце на мяне вапіу ласку, бо...— Ён запнуўся, глыбока ўздыхнуў, хутка сарваў з пляча стужачку, якую яму завязала Мары, прыціснуў яе да вуснаў, завязаў на руцэ ў выглядзе шаліка і, з натхненнем размахваючы бліскучым вынятым мячом, скокнуў хутка і спрытна, нібы птушка, з краю паліцы на падлогу.
Вы, відаць, адразу зразумелі, мае прыхільныя і вельмі ўважлівыя слухачы, што Шчаўкунчык яшчэ да таго, як па-сапраўднаму ажыў, ужо цудоўна адчуваў любоў і клопаты, якімі атуляла яго Мары, і што толькі
1 Ф у т — мера даўжыні, якая роўная прыкладна 30 см.
з сімпатыі да яе ён не хацеў узяць ад мадэмуазель Клерхен яе пояс, не гледзячы на тое, што той быў вельмі прыгожы і ўвесь зіхацеў. Верны, высакародны Шчаўкунчык лічыў за лепшае ўпрыгожыць сябе сціплай стужкай Мары. Але што ж далей будзе?
Як толькі Шчаўкунчык скокнуў на падлогу, зноў усчаўся віск і піск. Ах, бо пад вялікім сталом сабраліся незлічоныя полчышчы злых мышэй, і наперадзе ўсіх выступае брыдкая мыш з сямю галовамі.
Што ж гэта будзе?
БІТВА
— Барабаншчык, мой верны падданы, бі агульнае наступленне! — гучна скамандаваў Шчаўкунчык.
I зараз жа барабаншчык пачаў па-майстэрску выбіваць дроб, так што шкляныя дзверы шафы задрыжэлі і затрымцелі. А ў шафе нешта пачало грукатаць і трашчаць, і Мары ўбачыла, як разам адчыніліся ўсе скрынкі, у якіх было раскватаравана Фрыцава войска, і салдаты скокнулі з іх проста на ніжнюю паліцу і там выстраіліся блішчастымі радамі. Шчаўкунчык бегаў уздоўж радоў, натхняючы войска сваімі прамовамі.
— Дзе гэтыя нягоднікі трубачы? Чаму яны не трубяць? — злосна закрычаў Шчаўкунчык. Пасля ён хуценька павярнуўся да злёгку пабляднелага Панталоне, у якога надзвычай тросся доўгі падбародак, і ўрачыста прамовіў: — Генерал, я ведаю вашу доблесць і вопыт. Увесь сэнс у хуткай ацэнцы становішча і выкарыстанні моманту. Давяраю вам камандаванне ўсёй кавалерыяй і артылерыяй. Каня вам не запатрабуецца — у вас вельмі доўгія ногі, таму вы выдатна здолееце скакаць і на сваіх дваіх. Выконвайце свой абавязак!
Панталоне зараз жа засунуў у рот доўгія сухія пальцы і свіснуў так пранізліва, нібыта звонка заспявалі сто дудак адразу. У шафе пачулася іржанне і тупат, і — глядзі ж! — Фрыцавы кірасіры і драгуны, а наперадзе ўсіх — новыя, блішчастыя гусары, пайшлі ў наступ, і хутка былі ўжо ўнізе на падлозе. I вось палкі адзін за адным прамаршыравалі перад Шчаўкунчыкам з трапятлівымі сцягамі і з боем барабанаў і пастроіліся шырокімі радамі ўпоперак усяго пакоя. Усе Фрыцавы гарматы ў суправаджэнні гарматчыкаў
з грукатам выехалі наперад і пачалі бухаць: бумбум!.. I Мары ўбачыла, як у густыя полчышчы гіаляцела дражэ, напудрыўшы іх да белага цукрам, ад чаго яны нават разгубіліся. Але болыпую шкоду прынесла мышам цяжкая батарэя, якая ўз’ехала на мамін зэдлічак для ног і — бум-бум! — бесперапынна абстрэльвала ворага круглымі пернічкамі, ад якіх загінула нямала мышэй.
Аднак мышы наступалі і нават захапілі некалькі гармат, але тут узняўся шум і грукат — трр-трр,— і з-за дыму Мары з цяжкасцю магла зразумець, што адбываецца.
Адно было зразумела: абедзве арміі змагаліся бязлітасна, і перамога пераходзіла то на адзін, то на другі бок. Мышы кідалі ў бой усё болып свежыя сілы, і сярэбраныя пілюлькі, якія яны шпурлялі вельмі адмыслова, даляталі ўжо да шафы. Клерхен і Трудхен мітусіліся на паліцы і ў адчаі ламалі ручкі.
— Няўжо я памру ў росквіце гадоў, няўжо памру я, такая прыгажуня! — плакала Клерхен.
— He для гэтага ж я так выключна захавалася, каб загінуць тут, у чатырох сценах! — галасіла Трудхен.
Пасля яны ўпалі адна да адной у абдымкі і так зарыдалі, штб іх не мог заглушыць нават шалёны грукат бітвы.
Вы не разумееце, шаноўныя мае слухачы, што тут адбывалася. Раз за разам бухалі гарматы: прр-прр!.. Трах-тарарах-трах-тарарах!.. Бум-бурум-бум-бурумбум!.. I тут пішчалі і скавыталі Мышыны Кароль і мышы, а пасля зноў чуўся грозны і магутны голас Шчаўкунчыка, які камандаваў бітвай. I было відаць, як сам ён абходзіць пад агнём свае батальёны. Панталоне правёў некалькі надзвычай доблесных кавалерыйскіх атак і заслужыў гонар. Але мышыная артылерыя засыпала Фрыцавых гусараў агіднымі, смярдзючымі ядрамі, якія пакідалі на іх чырвоных мундзірах жахлівыя плямы, чаму гусары і імкнуліся наперад. Панталоне аддаў загад ім «налева кругом» і, натхнёны роллю палкаводца, сам павярнуў налева, а за ім пайшлі кірасіры і драгуны, і ўся кавалерыя накіравалася дамоў. Цяпер становішча батарэі, якая заняла пазіцыі на зэдлічку для ног, трапіла пад пагрозу, чаго не давялося доўга чакаць, бо нахлынулі полчышчы агідных мышэй і кінуліся ў атаку так раз’юшана, што пера-
вярнулі зэдлічак разам з гарматамі і гарматчыкамі. Шчаўкунчык, відаць, быў вельмі засмучаны і аддаў загад на адступленне на правым флангу.
Такі манеўр значыў тое ж самае, што ўцёкі з поля бою, і ты разам са мной ужо засмучаешся няўдачы, якая павінна была напаткаць армію маленькага любімца Мары — Шчаўкунчыка. Але перакінь свой погляд ад гэтай напасці і паглядзі на левы фланг Шчаўкунчыкавай арміі, дзе ўсё складваецца зусім прыстойна і палкоўнік і армія яшчэ поўныя надзеі. У гарачцы бою з-пад камоды ціхенька выступілі атрады мышынай кавалерыі і з агідным піскам раз’юшана накінуліся на левы фланг Шчаўкунчыкавай арміі: але якое супраціўленне сустрэлі яны! Паступова, наколькі дазваляла няроўная паверхня, бо неабходна было перабрацца цераз край шафы, выступіў і пастроіўся ў карэ корпус лялек з сюрпрызамі пад камандаваннем двух кітайскіх імператараў. Гэтыя бравыя, вельмі стракатыя і прыапранутыя цудоўныя палкі, якія складаліся з садоўнікаў, цірольцаў, тунгусаў, цырульнікаў, арлекінаў, купідонаў, ільвоў, тыграў, мартышак і малпаў, змагаліся з спакоем, адвагай і вытрымкай. 3 мужнасцю, вартай спартанцаў , вырваў бы гэты адборны батальён перамогу з рук ворага, калі б нейкі бравы варожы ротмістр не прарваўся з вар’яцкай адвагай да аднаго з кітайскіх імператараў і не адкусіў яму галаву, а той пры падзенні не задавіў двух тунгусаў і мартышку. У выніку ўтварыўся пралом, куды і паімкнуўся вораг; неўзабаве ўвесь батальён быў перагрызены. Але мала што меў непрыяцель з гэтага злачынства. Як толькі крыважэрны салдат мышынай кавалерыі перагрызаў напалам аднаго з сваіх адважных праціўнікаў, проста ў горла яму трапляла друкаваная паперка, ад чаго ён паміраў на месцы. Ці не дапамагала гэта Шчаўкунчыкавай арміі, якая, аднойчы распачаўшы наступленне, адступала ўсё далей і далей і несла ўсё большыя страты, таму ў хуткім часе толькі кучка смельчакоў з злашчасным Шчаўкунчыкам на чале яшчэ трымалася каля самай шафы?