Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
— Рэзервы сюды! Панталоне, Паяц, барабаншчык, дзе вы? — заклікаў Шчаўкунчык, які разлічваў на
1	Спартанцы — мужны народ, жыхары старажытнай дзяржавы Спарты.
прыбыццё свежых сіл, што павінны былі выступіць з шкляной шафы. Праўда, адтуль прыбы'ло некалькі лялек з Торна з залатымі тварамі і ў залатых шлемах і капелюшах; але яны змагаліся так няўмела, што ніводнага разу не трапілі ў ворага, і, верагодна, збілі б з галавы шапачку свайму палкаводцу Шчаўкунчыку. Непрыяцельскія егеры неўзабаве адгрызлі б ім ногі, пры гэтым, падаючы, яны перадушылі б шматлікіх паплечнікаў Шчаўкунчыка.
Цяпер Шчаўкунчык, з усіх бакоў акружаны ворагамі, знаходзіўся ў вялікай небяспецы. Ён ужо хацеў пераскочыць цераз край шафы, але ногі ў яго былі занадта кароткія. Клерхен і Трудхен ляжалі непрытомныя — дапамагчы яму яны не мелі магчымасці. Гусары і драгуны жвава скакалі паблізу яго проста ў шафу. Тады ён у бязмежным адчаі ўсклікнуў:
— Каня, каня! Палову царства за каня!
— У гэты момант два варожыя стралкі ўчапіліся ў яго драўляны плашч, і Мышыны Кароль падскочыў да Шчаўкунчыка, выпускаючы пераможны піск сваіх сямі глотак.
Мары болып не валодала сабой.
— О мой бедны Шчаўкунчык! — усклікнула яна, галосячы, і, не разумеючы, што робіць, зняла з левай нагі туфель і з усёй сілы шпурнула яго ў самую гушчыню мышэй, проста ў іх караля.
Імгненна ўсё, нібы пыл, ушчэнт развеялася, а Мары адчула боль у левым локці, яшчэ болып пякучы, чым раней, і непрытомная звалілася на падлогу.
ХВАРОБА
Калі Мары апрытомнела пасля глыбокага забыцця, яна заўважыла, што ляжыць у сваёй пасцельцы, a скрозь замёрзлыя вокны свеціць яркае, прамяністае сонца.
Каля яе пасцелі сядзеў чужы чалавек, у якім яна, аднак, хутка пазнала хірурга Вендэльштэрна. Ён сказаў напаўголасу:
— Нарэшце яна апрытомнела...
Тады падышла маці і паглядзела на яе спалоханым дапытлівым позіркам.
— Ах, мілая матуля,— пралепятала Мары,— ска-
жы: агідныя мышы зніклі нарэшце і слаўны Шчаўкунчык выратаваны?
— Хопіць лухту вярзці, мілая Марыхен! — запярэчыла маці.
— Ну навошта мышам твой Шчаўкунчык? А вось ты, нядобрая дзяўчынка, да смерці напалохала нас. Так заўсёды бывае, калі дзеці сваволяць і не слухаюцца бацькоў. Ты ўчора да позняй ночы загулялася з лялькамі, пасля задрамала, і, пэўна, цябе напалохала мышка, якая выпадкова прашмыгнула: у нас жа мышэй няма. Адным словам, ты разбіла локцем шкло ў шафе і параніла сабе руку. Добра яшчэ, што ты не парэзала шклом вену! Пан Вендэльштэрн, які даставаў у цябе з раны асколкі, кажа, што ты на ўсё жыццё засталася б калекай і магла нават сысці крывёю. Дзякаваць богу, я прачнулася апоўначы, заўважыла, што цябе ўсё яшчэ няма ў спальні, і пайшла ў гасціную. Ты без прытомнасці ляжала на падлозе каля шафы ўся ў крыві. Я сама ад перапалоху ледзь не страціла прытомнасць. Ты знаходзілася на падлозе, а накокал былі раскіданы Фрыцавы алавяныя салдацікі, розныя лялькі і пернікавыя чалавечкі. Шчаўкунчыка ты трымала ў левай руцэ, з якой цякла кроў, а непадалёк валяўся твой туфель...
— Ах, мамачка, мамачка! — перапыніла яе Мары.— Гэта ж былі вынікі вялікай бітвы паміж лялькамі і мышамі! Таму я так напалохалася, што мышы хацелі забраць у палон беднага Шчаўкунчыка, які камандаваў лялечным войскам. Тады я ціпурнула туфель у мышэй, а што было далей, не ведаю.
Доктар Вендэльштэрн міргнуў маці, і тая вельмі ласкава стала ўгаворваць Мары:
— Хопіць, хопіць, мілае маё дзіцятка, супакойся. Мышы ўсе ўцяклі, а Шчаўкунчык стаіць за шклом у шафе, цэлы і непашкоджаны.
Тут у спальню увайшоў саветнік медыцыны і павёў доўгую размову з хірургам Вендэлыптэрнам, пасля ён паглядзеў у Мары пульс, і яна пачула, што яны гаварылі пра гарачку, выкліканую ранай.
Некалькі дзён ёй давялося знаходзіцца ў пасцелі і глытаць лекі, хаця, калі не ўлічваць боль у локці, яна амаль не адчувала недамагання. Яна ведала, што мілы Шчаўкунык выйшаў з бітвы цэлы і непашкоджаны, і часам ёй, нібы скрозь сон, здавалася, быццам ён
вельмі выразна, хаця і надзвычай засмучаным голасам гаворыць ёй:
— Мары, цудоўная дама, шмат чым я вам абавязаны, але вы можаце зрабіць для мяне больш.
Мары дарэмна раздумвала, што б гэта магло быць, але нічога ёй не прыходзіла ў галаву. Гуляць па-сапраўднаму яна не магла з-за хворай рукі, а калі бралася за чытанне або разглядванне кніжкі з малюнкамі, у яе мроілася ў вачах, таму даводзілася адмаўляцца ад гэтага занятку. Пагэтаму час цягнуўся для яе бясконца доўга, і Мары ледзьве магла дачакацца надвячорка, калі маці садзілася каля яе ложачка і чытала, і расказвала ўсялякія цудоўныя гісторыі.
Вось і зараз маці якраз скончыла займальную казку пра прынца Факардзіна, як раптам адчыніліся дзверы і ўвайшоў хросны Дросельмеер.
— Ну дайце ж мне паглядзець на нашу бедную параненую Мары,— сказаў ён.
Як толькі Мары ўбачыла хроснага ў звычайным жоўтым сурдуце, у яе перад вачыма з усёй дакладнасцю ўсплыла тая ноч, калі Шчаўкунчык пацярпеў паражэнне ў бітве з мышамі, і яна міжволі крыкнула старшаму саветніку суда:
— О хросны, як ты брыдка зрабіў! Я выдатна бачыла, як ты сядзеў на гадзінніку і звесіў на яго свае крылы, каб гадзіннік біў цішэй і не спалохаў мышэй. Я выдатна чула, як ты паклікаў Мышынага Караля. Чаму ты не паспяшаўся на дапамогу Шчаўкунчыку, чаму ты не паспяшаўся на дапамогу мне, брыдкі хросны? Ва ўсім ты адзін вінаваты. 3-за цябе я параніла руку і цяпер павінна ляжаць хворая ў ложку!
Маці ў жаху запытала:
— Што з табой, дарагая Мары?
Але хросны зрабіў дзіўную міну і загаварыў траскучым, манатонным голасам:
— Ходзіць маятнік са скрыпам. Менш стукоча, бо не хоча. Трык-і-трак! I заўжды, а не зрэдзь будзе маятнік рыпець, песні пець. А званочак праб’е ў нас: бім-і-бом! Надыдзе час. Ты не бойся, мой дружочак. Б’е гадзіннік цікі-таці страху ўсёй мышынай раці, а тады зляціць сава. Раз-і-два! Раз-і-два! Б’е гадзіннік — час ім выпаў. Ходзіць маятнік са скрыпам. Меней стуку — у гэтым штука. Цік-і-ітак і трык-і-трак!
Мары шырокімі вачыма глядзела на хроснага, таму
што ён здаваўся зусім іншы і болып брыдкі, чым звычайна, а правай рукой ён махаў узад і ўперад, нібыта паяц, якога тузаюць за вяровачку. Яна б вельмі напалохалася, калі б тут ні было маці і калі б Фрыц, які прашмыгнуў у спальню, ні перапыніў хроснага рогатам:
— Ах, хросны Дросельмеер,— усклікнуў Фрыц,— сёння ты зноўку такі смешны! Ты крыўляешся зусім як мой Паяц, якога я даўно ўжо зашпурнуў за печ.
Маці па-ранейшаму была вельмі сур’ёзнай і сказала:
— Шаноўны пан старшы саветнік, што за дзіўная штука? Што вы маеце на ўвазе?
— Божа ж мой,— адказаў Дросельмеер, смеючыся,— хіба ж вы забылі маю любімую песеньку гадзіншчыка? Я заўсёды спяваю яе такім хворым, як Мары.
I ён хуценька падсеў да ложка і сказаў:
— He крыўдуй, што я не выдраў Мышынаму Каралю ўсе чатырнаццаць вачэй адразу,— гэта нельга было зрабіць. Затое я цябе зараз абрадую.
3 гэтымі словамі старшы саветнік суда палез у кішэню і асцярожна выцягнуў адтуль — як вы мяркуеце, дзеці, што? — Шчаўкунчыка, якому ён надзвычай адмыслова ўставіў зубкі і ўправіў хворую сківіцу.
Мары ўсклікнула ад радасці, а маці сказала з усмешкай:
— Вось бачыш, як клапоціцца хросны пра твайго Шчаўкунчыка...
. — А ўсё ж прызнайся, Мары,— перабіў хросны пані Штальбаўм,— што ні кажы, Шчаўкунчык не вельмі ладны і прыгожы. Калі табе хочацца паслухаць, я ахвотна раскажу, як такі вырадак з’явіўся ў яго сям’і і стаў там нашчадкам. А магчыма, ты ўжо ведаеш казку аб прынцэсе Пірліпат, вядзьмарцы Мышыльдзе і адмысловым гадзініпчыку?
— Паслухай жа, хросны! — улез у размову Фрыц.— Што праўда, то праўда: ты выдатна ўставіў зубы Шчаўкунчыку, і сківіца таксама не хістаецца. Але чаму ў яго няма шаблі? Чаму ты не прывязаў яму шаблю?
— Але ж ты няўрымслівы,— прабурчэў старшы саветнік суда,— ніяк табе не дагодзіш! Шчаўкунчыкава шабля мяне не дачытыць. Я вылечыў яго — няхай сам здабывае сабе шаблю дзе хоча.
— Правільна! — усклікнуў Фрыц.— Калі ён храбры малойца, дык здабудзе сабе зброю.
— Так, Мары,— працягваў хросны,— скажы, ці ведаеш ты казку аб прынцэсе Пірліпат?
— Ах не! — адказала Мары.— Раскажы, мілы хросны, раскажы!
— Спадзяюся, шаноўны пан Дросельмеер,— сказала маці,— што цяпер вы раскажаце не такую страшную казку, як звычайна.
• — Ну зразумела, шаноўная пані Штальбаўм,— адказаў Дросельмеер.— Наадварот, тсе, што буду мець за гонар расказаць вам, вельмі забаўляльнае.
— Ах, раскажы, раскажы, мілы хросны! — закрычалі дзеці.
I старшы саветнік суда стаў апавядаць.
КАЗКА ПРА ЦВЁРДЫ АРЭХ
Маці Пірліпат была жонкай караля, а гэта значыць каралевай, а Пірліпат, як нарадзілася, дык у тое ж імгненне стала прыроджанай прынцэсай. Кароль нацешыцца не мог дачушкай, якая адпачывала ў маленькай калысцы. Ён вельмі радаваўся, танцаваў, скакаў на адной ножцы і ўсё ўсклікваў:
— Хейза! Ці бачыў хто-небудзь дзяўчынку болып прыгожую, чым мая Пірліпатхен?
А ўсе міністры, генералы, саветнікі і штаб-афіцэры скакалі на адной ножцы, як іх бацька і валадар, і хорам гучна адказвалі:
— He, ніхто не бачыў!
Ды, шчыра кажучы, і нельга было адмаўляць, што з таго часу, як існуе свет, не з’яўлялася яшчэ на свет немаўля больш прыгожае, чым прынцэса Пірліпат. Тварык у яе быў нібы сатканы з лілейна-белага і пяшчотна-ружовага шоўку, вочкі — жывы зіхоткі блакіт, а асабліва ўпрыгожвалі яе валасы, якія віліся залатымі кольцамі. Пры гэтым Пірліпатхен нарадзілася з двума радамі беленькіх, як жэмчуг, зубоў, якімі яна праз дзве гадзіны пасля нараджэння ўпілася ў палец рэйхсканцлеру, калі ён пажадаў бліжэй даследваць рысы яе твару, так што ён залямантаваў: «Ой-ойой!» Некаторыя, між іншым, сцвярджаюць, што ён крыкнуў: «Ай-ай-ай!» Яшчэ і сёння думкі разыхо-
дзяцца. Карацей, Пірліпатхен на самай справе ўкусіла рэйхсканцлера за палец, і тады захоплены народ упэўніўся ў тым, што ў чароўным, анёльскім цельцы прынцэсы Пірліпат ёсць і душа, і розум, і пачуццё.
Як сказана, усе былі ў захапленні; адна каралева невядома чаго турбавалася і непакоілася. Асабліва здзіўляла тое, што яна загадала пільна сцерагчы калыску Пірліпат. Мала таго, што каля дзвярэй стаяла ахова,— быў аддадзены загад, каб каля дзіцячай, акрамя двух нянек, якія пастаянна сядзелі каля калыскі, штоноч дзяжурылі яшчэ шэсць нянек, і — што здавалася зусім недарэчным і чаго ніхто не мог зразумець — кожнай няньцы загадана было трымаць на каленях ката і ўсю ноч лашчыць яго, каб ён не перастаючы мурлыкаў. Вы, мілыя дзеткі, не здолееце здагадацца, навошта маці прынцэсы Пірліпат рабіла гэта ўсё, але я ведаю навошта і зараз раскажу і вам.