Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

Хлопчык-зорка

Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
69.52 МБ
Раніцай маці сказала:
— He ведаю, адкуль узяліся мышы ў нашай гасцёў-
ні. Паглядзі, Мары, яны ў цябе, бедалагі, усе цукеркі з’елі.
Так і было. Марцыпан з начыннем не спадабаўся пражэрліваму Мышынаму Каралю, але ён так аб’еў яго вострымі зубамі, што рэшткі давялося выкінуць. Мары ніколечкі не шкадавала аб саладосцях: у глыбіні душы яна радавалася, бо думала, што выратавала Шчаўкунчыка. Але што яна адчула, калі на наступную ноч у яе пад самым вухам пачуўся піск і віскат! Ах, Мышыны Кароль быў ужо тут, і яшчэ больш агідна блішчэлі ў яго вочы, і яшчэ болып агідна прапішчаў ён скрозь зубы:
— Аддай мне твае цукровыя лялькі, дурніца, інакш я загрызу твайго Шчаўкунчыка, загрызу Шчаўкунчыка!
I з гэтымі словамі страшны Мышыны Кароль знік.
Мары была вельмі пакрыўджана. Наступным ранкам яна падышла да шафы і самотна паглядзела на * цукровых лялек. I гора яе было зразумелае! Бо ты не паверыш, уважлівая мая слухачка, якія цудоўныя цукровыя лялькі былі ў Мары Штальбаўм: наймілейшыя пастушок з пастушкай пасвілі статак беласнежных баранчыкаў, а побач скакаў іх сабачка; тут стаялі і два паштальёны з пісьмамі ў руках і чатыры вельмі замілаваныя пары — фарсістыя юнакі і прыапранутыя ў пух і прах дзяўчаты — калыхаліся на рускіх арэлях. Пасля ішлі танцоры, а зусім у кутку стаяла ружовашчокае немаўлятка — любімае стварэнне Мары... Слёзы пырснулі ў яе з вачэй.
— Ах, любы пан Дросельмеер,— ускрыкнула яна, звяртаючыся да Шчаўкунчыка,— чаго я толькі не зраблю, толькі б выратаваць вам жыццё, але, ах, як гэта цяжка!
Аднак у Шчаўкунчыка быў такі жалобны выгляд, што Мары, якой і без таго здавалася, што Мышыны Кароль разявіў усе свае сем пашчаў і хоча праглынуць няшчаснага юнака, вырашыла ахвяраваць дзеля яго ўсім.
Такім чынам, вечарам яна паставіла ўсіх цукровых лялек на ніжні выступ шафы, куды да гэтага клала прысмакі. Пацалавала пастуха, пастушку, авечак; апошнім дастала яна з кутка сваё любімае ружовашчокае немаўлятка і паставіла яго за ўсімі іншымі лялькамі.
— He, гэта ўжо занадта! — усклікнула на наступную раніцу пані Штальбаўм.— Відаць, у шкляной шафе гаспадарыць вялікая пражэрлівая мыш: у беднай Мары пагрызены і аб’едзены ўсе лепшыя цукровыя лялькі!
Мары, праўда, не змагла ўстрымацца і заплакала, але хутка ўсміхнулася скрозь слёзы, таму што падумала: «Што ж зрабіць, затое Шчаўкунчык цэлы!»
Вечарам, калі маці расказала пану Дросельмееру пра тое, што нарабіла мыш у шафе ў дзяцей, бацька ўсклікнуў:	■
— Што за брыдота! Ніяк не ўдаецца знішчыць агідную мыш, якая гаспадарыць у шкляной шафе і з’ядае ў беднай Мары ўсе прысмакі.
— Вось што,— весела сказаў Фрыц,— унізе, у булачніка, ёсць цудоўны шэры саветнік пасольства. Я вазьму яго да нас наверх: ён хутка скончыць гэту справу і адгрызе мышы галаву, няхай гэта будзе Мышыльда або яе сын, Мышыны Кароль.
— А заадно будзе скакаць на сталы і крэслы і пераб’е шклянкі і кубкі, і наогул з ім бяды не абярэшся! — смеючыся, скончыла маці.
— Ды не! — запярэчыў Фрыц.— Гэты саветнік пасольства — спрытны малы. Мне б хацелася так хадзіць па даху, як ён!
— He, калі ласка, не трэба ката на ноч,— папрасіла Луіза, якая не магла пераносіць кошак.
— Уласна кажучы, Фрыц мае рацыю,— сказаў бацька.— А пакуль можна паставіць мышалоўку. Ёсць у нас мышалоўка?
— Хросны зрабіў нам выдатную мышалоўку: ён жа яе прыдумаў! — закрычаў Фрыц.
Усе рассмяяліся, а калі пані Штальбаўм сказала, • што ў доме няма ніводнай мышалоўкі, Дросельмеер заявіў, што іх у яго некалькі, і зараз жа загадаў прынесці з дому выдат'ную мышалоўку.
Казка хроснага пра цвёрды арэх ажыла для Фрыца і Мары. Калі кухарка смажыла сала, Мары бляднела і дрыжэла. Усё яшчэ захопленая казкай з яе цудамі, яна неяк нават сказала кухарцы Доры, сваёй даўняй знаёмай:	.
— Ах, ваша вялікасць каралева, сцеражыся Мышыльды і яе родзічаў!
А Фрыц агаліў шаблю і заявіў:
— Няхай толькі прыйдуць, я ім пакажу!
Але і пад плітой, і на пліце ўсё было спакойна. Калі ж старшы саветнік суда прывязаў кавалачак сала на тонкую нітку і асцярожна паставіў мышалоўку да шкляной шафы, Фрыц усклікнуў:
— Сцеражыся, хросны-гадзіпшчык, каб Мышыны Кароль не зрабіў табе нешта дрэннае!
Ах, што выпала беднай Мары на наступную ноч! У яе па руках бегалі ледзяшы-лапкі, і нешта шурпатае і агіднае дакранулася да яе шчакі і запішчэла і завішчэла проста каля вуха. На плячы ў яе сядзеў брыдкі Мышыны Кароль; з сямі яго разяўленых пашчаў цякла крывава-чырвоная сліна, і, скрыжэчучы зубамі, ён прашаптаў на вуха здранцвелай ад жудасці Мары:
— Я знікну — я ў шчыліну шмыгну, пад падлогу каўзану, не трэба і сала — ты заўважай. Давай, давай малюнкі, плацце таксама сюды, інакш бяда, папярэджваю: Шчаўкунчыка злаўлю і пакусаю... Хі-хі!.. Ш-пі!.. Квік-квік!
Мары вельмі засмуцілася, а калі раніцай маці сказала: *А брыдкая мыш усё яшчэ не папалася!»,— Мары пабляднела і разгубілася, а маці падумала, што дзяўчынка сумуе па прысмаках і баіцца мышы.
— Хопіць, супакойся, дзіцятка,— сказала яна,— мы прагонім брыдкую мыші He дапамогуць мышалоўкі — няхай тады Фрыц прыносіць свайго шэрага саветніка пасольства.
Як толькі Мары засталася ў гасцёўні адна, яна падышла да шкляной шафы і, рыдаючы, загаварыла з Шчаўкунчыкам:
— Ах, любы, добры пан Дросельмеер! Што магу зрабіць для вас я, бедная, няшчасная дзяўчынка? Ну, аддам я на з’ядзенне агіднаму Мышынаму Каралю ўсе свае кніжкі з малюнкамі, аддам нават прыгожае новае плацце... Але ж ён будзе патрабаваць ад мяне яшчэ і яшчэ, так што пад канец у мяне нічога не застанецца, і ён, бадай, захоча з’есці і мяне замест вас. Ах я гаротная, гаротная дзяўчынка! Ну што мне рабіць, што мне рабіць?!
Пакуль Мары так бедавала і плакала, яна заўважыла, што ў Шчаўкунчыка на шыі з мінулай ночы засталася вялікая крывавая пляміна. 3 таго часу як Мары даведалася, што Шчаўкунчык на самой справе малады Дросельмеер, пляменнік саветніка суда, яна пераста-
ла насіць яго і калыхаць, перастала мілаваць і цалаваць, і ёй нават было неяк няёмка занадта часта кранацца яго, але на гэты раз яна асцярожна дастала Шчаўкунчыка з паліцы і ўзялася клапатліва выціраць насоўкай крывавую пляміну на шыі. Але як аслупянела яна, калі раптам адчула, што Шчаўкунчык у яе руках пацяплеў і варухнуўся! Хутка паставіла яна яго назад на паліцу. Тут вусны яго ледзь адкрыліся, і Шчаўкунчык з цяжкасцю прашаптаў:
— О бясконца шаноўная мадэмуазель Штальбаўм, верная мая сяброўка, як я вам абавязаны! He, не ахвяруйце дзеля мяне кніжкі з малюнкамі, святочным плаццем — знайдзіце маю шаблю... Шаблю! Пра астатняе паклапачуся я сам, нават няхай ён будзе...
Тут Шчаўкунчыкава прамова перапынілася, і яго вочы, якія толькі што свяціліся глыбокім смуткам, зноў згаслі і пацямнелі. Мары ні кропелькі не напалохалася, наадварот,— яна заскакала ад радасці. Цяпер яна ведала, як выратаваць Шчаўкунчыка, без цяжкіх ахвяр. Але дзе здабыць для чалавечка шаблю?
Мары вырашыла параіцца з Фрыцам, і вечарам, калі бацькі пайшлі ў госці і яны ўдваіх сядзелі ў гасцёўні каля шкляной шафы, яна расказала брату ўсё, іпто здарылася з ёю з-за Шчаўкунчыка і Мышынага Караля і ад чаго зараз залежыць выратаванне Шчаўкунчыка.
Болып за ўсё азмрочыла Фрыца, што яго гусары кепска паводзілі сябе ў час бою, як гэта вынікала з расказу Мары. Ён вельмі сур’ёзна перапытаў яе, ці так было на самой справе, і калі Мары дала слова гонару, Фрыц хутка падышоў да шкляной шафы, звярнуўся да гусараў з грознай прамовай, а пасля, як спагнанне за сябелюбства і баязлівасць, зрэзаў ва ўсіх кукарды з шапак і забараніў ім на працягу года іграць лейб-шусарскі марш. Скончыўшы пакаранне гусараў, ён звярнуўся.да Мары:
— Я дапамагу Шчаўкунчыку здабыць шаблю: толькі ўчора я звольніў у адстаўку старога палкоўніка, і, значыць, яго цудоўная, вострая шабля яму больш не спатрэбіцца.
Памянёны палкоўнік жыў у дальнім кутку на трэцяй паліцы на пенсію, што выдаваў Фрыц. Фрыц дастаў яго адтуль, адвязаў і сапраўды фарсістую сярэбраную шаблю і надзеў на Шчаўкунчыка.
На наступную ноч Мары не змагла заснуць ад трывогі і перапалоху. Апоўначы ёй пачулася ў гасцёўні нейкая дзіўная валтузня, бразгат і шоргат. Раптам пранеслася: «Квік!»
— Мышыны Кароль! Мышыны Кароль! — крыкнула Мары і ў жудасці скокнула з ложка.
Усё было ціха, але неўзабаве нехта асцярожна пастукаў у дзверы, і пачуўся тоненькі галасок:
— Бясконца шаноўная мадэмуазель Штальбаўм, адчыніце дзверы і нічога не бойцеся! Добрыя, радасныя весткі.
Мары пазнала голас маладога Дросельмеера, накінула спаднічку і хутка адчыніла дзверы. На парозе стаяў Шчаўкунчык з шабляй у крыві ў правай руцэ, з запаленай васковай свечкай — у левай. Убачыўшы Мары, ён імгненна апусціўся на адно калена і загаварыў так:
— О цудоўная дама! Вы адна надалі мне рыцарскай адвагі, і надалі моц маёй руцэ, каб я забіў грубіяна, які асмеліўся пакрыўдзіць вас. Каварны Мышыны Кароль пераможаны і купаецца ва ўласнай крыві! Майце ласку прыняць трафеі з рук адданага вам да смерці рыцара.
3 гэтымі словамі Шчаўкунчык вельмі спрытна скінуў сем залатых карон Мышынага Караля, якія ён нанізаў на левую руку, і падаў Мары, якая прыняла іх з радасцю.
Шчаўкунчык устаў і працягваў так:
— Ах, мая бясконца шаноўная мадэмуазель Штальбаўм! Якія цуды змог бы я паказаць вам цяпер, калі вораг пераможаны, калі б вы дазволілі прайсці за мной хоць некалькі крокаў! О, зрабіце, зрабіце гэта, шаноўная мадэмуазель!
ЛЯЛЕЧНАЕ ЦАРСТВА
Я мяркую, дзеці, кожны з вас, ні хвіліны не вагаючыся, пайшоў бы за сумленным, добрым Шчаўкунчыкам, у якога не магло быць нічога дрэннага на мэце. А Мары тым больпі — яна ж ведала, што можа разлічваць на самую вялікую ўдзячнасць Шчаўкунчыка, і была пераканана, што ён стрымае сваё слова і пакажа ёй шмат цудаў. Вось таму яна і сказала:
— Я пайду з вамі, пан Дросельмеер, але толькі недалёка і ненадоўга, бо яшчэ зусім не выспалася.
— Тады,— адказаў Шчаўкунчык,— я выберу кароткі, хаця і не зусім зручны шлях.
Ён пайшоў паперадзе. Мары — за ім. Спыніліся яны ў пярэдняй, каля старой вялікай шафы для адзення. Мары з здзіўленнем заўважыла, піто дзверы, звычайна замкнёныя, расхінуты: ёй добра было відаць бацькава дарожнае футра з лісы, якое вісела каля самых дзвярэй. Шчаўкунчык вельмі спрытна залез на выступы шафы і схапіў вялікі кутас, што матляўся на тоўстым шнуры за ёй. Ён што ёсць моцы тузануў кутас, і ў тое ж імгненне з рукава футра апусцілася адмысловая лесвіца з кедравага дрэва.