Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Каралю спадабаўся адчайны юнак, ён і прапанаваў:
— Прасі ў мяне тры рэчы, можаш іх узяць з сабой у замак.
Хлопец адказаў:
— Дайце мне агню, сталярны станок і такарны разам з разцом.
Кароль загадаў удзень занесці ўсё гэта ў замак. А ноччу хлопец-смяльчак пайшоў туды. У адным з пакояў расклаў агонь, паставіў побач сталярны станок, а на такарны сам усеўся, зноў пачаў мармытаць:
— Ах, каб мне стала страшна!
Апоўначы чуе дзіўныя галасы:
— Мяў-мяў! Як нам холадна!
— Эй вы, дурні,— крыкнуў хлопец.— Калі вам холадна, то падсаджвайцеся да агню ды грэйцеся.
I толькі ён так сказаў, як да яго скокнулі дзве вялізныя чорныя кошкі. Селі па баках, вочы агнямі гараць. Крыху сагрэліся і прапануюць:
— Прыяцель, а давай у карты згуляем.
— Чаму б не згуляць,— пагадзіўся хлопец,— толькі пакажыце спярша вашы лапы.
I выпусцілі кошкі свае кіпцюры.
— Э-э, якія яны ў вас доўгія! Іх трэба крыху абрэзаць.
Схапіў ён кошак за шкіркі, падняў на сталярны станок і моцна прыкруціў лапы. Пасля, мёртвых, выкінуў праз акно ў ваду.
Толькі прысеў ля агню, як з усіх куткоў павылазілі чорныя кошкі і чорныя сабакі на распаленых ланцугах. Яны страшна крычалі, раскідвалі агонь, хацелі яго патушыць.
Гэта раззлавала хлопца. Ухапіў ён разец і давай ганяць страшыдлаў. Каго забіў, выкінуў у сажалку. Астатнія разбегліся.
Вярнуўся ён да агню, раздзьмуў яго, захацелася яму паспаць. Азірнуўся, бачыць у куце вялікі ложак.
— Гэта якраз мне і трэба,— узрадаваўся юнак.
А як толькі ўлёгся, ложак той пачаў рухацца і пакаціўся па замку, як бы ў яго запрэглі вараных. Праз парогі і лесвіцы, то ўніз, то ўверх. Ды раптам — гупгуп! — перакуліўся ложак, бытта гара на хлопца навалілася. Вызваліўся з-пад яго і кажа:
— Хай на ім катаецца той, каму ахвота.
Лёг ля свайго агню і заснуў. Так моцна спаў, што кароль, калі раніцай убачыў яго, думаў — ён мёртвы: • — Шкада мне хлопца-прыгажуна.
Пачуў гэта юнак і прачнуўся, сказаў:
— Усё было добра. Адна ноч прайшла, перажыву
і дзве астатнія.
Вярнуўся хлопец да карчмара, а той вачам сваім не верыць, пытаецца:
— Ну, навучыўся страху?
— He, усё марна. Ах, каб хто расказаў мне, што гэта за страх!
На другую ноч зноў пайшоў смяльчак у стары замак. Сеў ля агню, думае. 3 прыходам поўначы пачуліся шумы, стукі. Раптам з трубы выскачыла палова чалавека і звалілася перад ім.
— Гэй,— крыкнуў хлопец,— а дзе ж другая палова? Гэтага мала!
Зноў падняўся шум, усё загрымела, завыла, і з трубы выпала другая палова.
— Пачакай, я для цябе раздзьму агеньчык.
Раздзьмуў, азірнуўся, бачыць — страшны чалавек усеўся на яго месца.
— Так мы не дамаўляліся,— зазлаваў юнак.— Лаўка мая!
Спіхнуў ён страшыдла і ўсеўся на сваё месца.
I выпала потым з трубы багага яшчэ такіх жа людзей. Яны прыцягнулі косткі мерцвякоў, два чарапы і пачалі гуляць у кеглі. Юнак пацікавіўся:
— Слухайце, вы, а ці нельга з вамі пагуляць?
— Можна, калі грошы ў цябе водзяцца.
— Грошай хапае. А вось кеглі ў вас не зусім круглыя.
Узяў ён чарапы, прыладкаваў іх на такарны станок, абтачыў.
— Так-то лепш будуць качацца. Цяпер гульня пойдзе весялей!
Згуляў юнак з імі, прайграў крыху грошай. А як толькі пачало развідняць, усе страшыдлы разбегліся. Ён яшчэ паспеў моцна заснуць.
Прыходзіць раніцай кароль:
— Ну, як гэту ноч правёў?
— У кеглі гуляў, некалькі талераў прайграў.
— А хіба табе не было страшна?
— Што вы, весела было. Эх, уведаць бы мне толькі, што такое страх!
На трэцюю ноч да хлопца з’явіліся шэсць веліканаў. Прынеслі на пахавальных насілках яго памёрлага стрыечнага брата. Ён ляжаў халодны ў труне.
Юнак узяў нябожчыка на рукі, падсеў з ім да агню, пачаў расціраць халодныя рукі. Нічога не дапамагло,
кроў не разыходзілася па жылах. Тады хлопец вырапіыў легчы з ім у пасцель і сагрэць яго сваім целам. Так і зрабіў.
Адагрэўся мярцвяк, заварушыўся ды як крыкне:
— А цяпер я цябе задушу!
— Што?! — здзівіўся хлопец.— Ты мне так хочаш аддзячыць? Калі так, то вяртайся ў сваю дамавіну.
Ён падняў мерцвяка, кінуў яго ў дамавіну і прыкрыў векам. З’явіліся шэсць веліканаў і вынеслі яго.
— Усё ніяк не робіцца мне страшна,— сам сабе паскардзіўся хлопец.
Тады раптам да яго падступіўся адзін з веліканаў, ростам вышэйшы за ўсіх і старэйшы за іх, з доўгай сівой барадой, закрычаў:
— Ах ты, хлапчук! Ты зараз даведаешся, што такое страх. Ты павінен памерці!
■ — Як гэта?!
— Вось зараз...
Страшыдла працягнула рукі да хлопца, хацела ўхапіць яго, але ён выкруціўся і сказаў:
— Цішэй, няма чаго рукі распускаць! Калі ты моцны, то і я не слабы.
— Давай памераемся сілай!
Велікан павёў хлопца ў кузню, узяў сякеру і адным махам увагнаў кавадла ў зямлю.
— Я здолею не горш,— сказаў хлопец і падышоў да другога кавадла.
Стары сагнуўся, каб лепей бачыць, як юнак будзе заганяць кавадла ў зямлю. Барада яго апусцілася. А хлопец хуценька раскалоў кавадла дый зашчаміў заадно бараду страшыдлы.
— Вось ты і трапіў да мяне! Цяпер твая чарга паміраць.
Пачаў стары стагнаць, прасіцца. Паабяцаў вялікае багацце. Паверыў хлопец, адпусціў яго.
Павёў стары ў падзямелле замка і паказаў юнаку тыя куфры, поўныя золата.
— Адна частка золата,— сказаў ён,— беднякам, другая — каралю, а трэцяя — табе.
Між тым прабіла дванаццаць, і дух знік. Хлопец застаўся адзін упоцемку. Стаў прабірацца вобмацкам. Знайшоў дарогу да пакоя, дзе гарэў агонь, і заснуў.
Прыходзіць раніцай кароль, пытае:
— Ну што, цяпер страху навучыўся?
— Не!.. Пабываў тут мой памёрлы стрыечны брат. Прыходзіў нейкі барадач, але што такое страх, так мне ніхто і не паведаў.
I сказаў кароль:
— Ты замак мой вызваліў ад чараў, можаш цяпер жаніцца з маёй дачкою.
— Гэта добра,— адказаў хлопец,— але што такое страх, я так і не ведаю.
Паднялі з падзямелля золата. Згулялі вяселле. Малады кароль як ні кахаў сваю жонку, як ні быў задаволены, а не-не дый паўтараў:
— Каб стала мне страшна!
Надакучыла слухаць такое каралеве. От аднойчы служанка і кажа ёй:
— У гэтай справе я дапамагу. Ён страху навучыцца!
Пайшла яна да ручая, які бруіўся ў садзе, набрала поўны цэбар печкуроў. Ноччу, як толькі малады кароль заснуў, сцягнула жонка з яго коўдру і выліла на яго поўны цэбар халоднай вады з печкурамі. Пачалі маленькія рыбкі скакаць, цялёпкацца па целе маладога караля, ад чаго ён прачнуўся ды як закрычыць:
— Вой, мілая жонка, як мне страшна, як страшна! Так, цяпер я ўжо ведаю, што такое страх!
ВЫГАДНАЯ СПРАВА
Прывёў селянін на базар карову і прадаў яе там за сем талераў. Прадаў карову, атрымаў грошы і пайшоў назад дадому. Вось ідзе ён каля сажалкі і чуе — крычаць у вадзе жабы: «Ква, ква, ква, ква!»
«Вось дурныя жабы,— падумаў селянін,— якую лухту кажуць. Сем талераў я за карову атрымаў, а зусім не два».
Падышоў ён да вады і крыкнуў жабам:
— Гэй вы, жабы, каму лепей ведаць: мне ці вам, колькі я атрымаў — сем талераў ці два?
А жабы ўсё крычаць: «Ква, ква, ква!»
— Ну вось, калі не верыце, глядзіце — я іх яшчэ раз пералічу.
Выцягнуў ён грошы з кішэні і пералічыў усе свае сем талераў.
А ў жаб, відаць, свой лік быў, і яны зноў пачалі крычаць: «Ква, ква, ква, ква!»
— Ах, вось вы якія! — закрычаў селянін.— Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самі лічыце!
Узяў грошы і кінуў іх у ваду.
Потым сеў на беразе і стаў чакаць, ці хутка жабы грошы пералічаць і вернуць яму.
Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: «Ква, ква, ква, ква!» I грошай не вяртаюць.
Раззлаваўся тады селянін і закрычаў:
— Ах, вы, вадаплясьніцы! Ах, вы, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звініць, а самі талеры злічыць не ўмееце! Ці не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калі вы там у сябе падлік адолееце?
А жабы яму ў адказ: «Ква, ква, ква, ква!»
Зусім раззлаваўся на іх селянін, плюнуў ад злосці і пайшоў дадому.
Мінула трохі часу, і вырашыў ён прадаць другую карову. Закалоў яе і павёз мяса на базар.
Пад’язджае ён да горада, а там, каля самай брамы, сабак вельмі многа сабралася. А паперадзе ўсіх стаіць вялізны ганчак сабака. Учуў сабака мяса, пачаў скакаць вакол воза і брахаць: «Дай, дай, дай!»
А селянін кажа яму:
— Бач ты, які хітры, нездарма кажаш: *Дай, дай». Гэта ты мяса хочаш. Ды я ж не такі дурны, каб яго табе аддаць.
А сабака зноў брэша: «Дай, дай, дай!»
— Ну што з табой рабіць,— сказаў ён.— Ведаю я, у каго ты служыш, пакіну табе мяса. Толькі глядзі: праз два дні прынясі мне за яго грошы, а не то табе дрэнна будзе.
Скінуў ён усё мяса з воза і паехаў дадому.
А сабакі накінуліся на мяса і брэшуць: «Дай, дай, дай!»
Пачуў селянін іхні брэх і падумаў: «Гэта яны ад вялікага сабакі сваю долю патрабуюць. Ды ці ж мне не ўсё роўна: плаціць жа ён будзе».
Мінула два дні.
Прачнуўся селянін на трэці дзень раніцай і думае:
«Ну, сягоння я багаты стану, сягоння мне сабака павінен грошы прынесці».
Аднак і дзень прайшоў, і вечар настаў, а грошай ніхто не прынёс.
— Ну і час настаў,— кажа ён,— нікому верыць нельга. Пайду да гаспадара гэтага сабакі — гарадскога мясніка. Няхай ён мне грошы за мяса аддасць.
Так ён і зрабіў.
Прыйшоў да мясніка і кажа:
— Гэй, гаспадар, аддавай мне грошы за мяса, якое я твайму сабаку прадаў.
— Ды ты што,— кажа мяснік,— з глузду з’ехаў, ці што?
— He,— кажа селянін,— я пры сваім розуме, плаці грошы.
Тады мяснік раззлаваўся, схапіў палку і прагнаў яго.
— Ідзі,— кажа,— пакуль цэлы. А калі яшчэ раз сюды прыйдзеш, зноў на сваёй спіне палку адчуеш.
Пайшоў селянін ад мясніка.
«Куды,— думае,— ісці мне цяпер скардзіцца, хто мне дапаможа? Пайду ў каралеўскі палац».
Так ён і зрабіў.
Пусцілі яго ў палац.
Увайшоў ён у тронную залу, а там сядзяць на троне кароль і каралеўская дачка.
— На што скардзішся? — пытаецца ў яго кароль.— Хто цяпе пакрыўдзіў?
— Ах,— сказаў селянін,— жабы ў мяне грошы адабралі, сабакі — мяса, а мяснік мяне за гэта палкай набіў.
Пачаў ён ім падрабязна расказваць пра свае няіпчасці. А дачка каралеўская слухала яго, слухала ды раптам не стрымалася і зарагатала.
Тут кароль і кажа:
— Hi жаб, ні сабак пакараць я не магу, а вось з дачкой маёй ты можаш ажаніцца. Бо яна яшчэ ніколі не смяялася, і я абяцаў аддаць яе замуж за таго, хто першы яе рассмешыць. Бачыш, які ты шчаслівы!