Хлопчык-зорка
Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 303с.
Мінск 1996
Вось аднойчы і кажа дзяўчына бабулі:
— Я вельмі засумавала па дому. Як мне ў вас ні добра, але не магу я тут больпі заставацца. Мне дужа хочацца родных пабачыць.
Выслухала яе Мяцеліца і сказала:
— Мне падабаецца, што ты сваіх родных не забываеш. Ты добра ў мяне папрацавала. За гэта я табе сама пакажу дарогу дадому.
Узяла яна дзяўчыну за руку і прывяла да вялікай брамы. Брама расчынілася, і калі дзяўчына праходзіла пад ёю, пасыпалася на яе зверху золата. Так і выйшла яна з брамы, уся золатам абсыпаная.
— Гэта табе ўзнагарода за тваю стараннасць,— сказала Мяцеліца і дала ёй верацяно, тое самае, якое ў калодзеж упала.
Потым брама зачынілася, і дзяўчына зноў апынулася наверсе, на зямлі. Неўзабаве прыйшла яна да мачашынай хаты. Увайшла яна ў хату, а пеўнік, які сядзеў на калодзежы, у гэты час заспяваў:
— Ку-ка.-рэ-ку, дзяўчына прыйшла!
Многа золата ў хату прынесла!
Убачылі мачаха з дачкой, што прынесла падчарка з сабой многа золата, і сустрэлі яе ласкава. Нават не лаялі за доўгую адсутнасць.
Расказала ім дзяўчына пра ўсё, што з ёю здарылася, і захацелася мачасе, каб яе дачка стала таксама багатай, каб яна таксама многа золата дамоў прынесла.
Пасадзіла яна сваю дачку прасці каля калодзежа. Села лянівая дачка ля калодзежа, але прасці не стала. Толькі падрапала сабе палец цярноўнікам да крыві, вымазала верацяно крывёю, кінула яго ў калодзеж і сама з ім у ваду скокнула.
I вось апынулася яна на тым жа самым зялёным лужку, дзе раслі прыгожыя кветкі. Падалася яна па сцяжынцы і неўзабаве прыйшла да печы, дзе пякліся хлябы.
— Ax,— крыкнулі ёй хлябы,— вымі нас з печы! Вымі хутчэй! Мы спякліся ўжо! Мы хутка згарым!
— Яшчэ чаго! — адказала гультайка.— Буду я з-за вас пэцкацца,— і пайшла далей.
Потым прыйшла яна да яблыні, яблыня крыкнула ёй:
— Ах, патрасі мяне, дзяўчына, патрасі мяне! Яблыкі ўжо даўно паспелі!
— Як жа, як жа,— адказала яна,— яшчэ, калі я пачну цябе трэсці, які-небудзь яблык мне на галаву зваліцца ды гуз наб’е!
Нарэшце падышла гультайка да хаткі спадарыні Мяцеліцы. Яна зусім не спалохалася яе. Сястра ж расказала пра вялікія зубы Мяцеліцы і пра тое, што яна зусім не страшная.
Вось і пачала гультайка працаваць у Мяцеліцы.
Першы дзень яна яшчэ так-сяк імкнулася пераадолець сваю ляноту, слухала спадарыню Мяцеліцу, узбівала ёй пярыну і падушкі так, што пер’е ляцела на ўсе бакі.
А на другі і на трэці дзень пачала яе адольваць лянота. Раніцай неахвотна падымалася яна з ложка, пасцель сваёй гаспадыні слала дрэнна, а пярыну і падушкі зусім перастала ўзбіваць.
Надакучыла Мяцеліцы трымаць такую служанку, вось яна і кажа ёй:
— Ідзі ты назад да сябе дамоў!
Тут гультайка ўзрадавалася.
«Ну,— думае,— зараз на мяне золата пасыплецца».
Падвяла яе Мяцеліца да вялікай брамы. Расчынілася брама. Але калі выходзіла з яе гультайка, не золата на яе пасыпалася, а перакуліўся кацёл са смалой.
— Вось табе ўзнагарода за тваю работу,— сказала Мяцеліца і зачыніла браму.
Прыйшла гультайка дадому, а пеўнік, які сядзеў на калодзежы, убачыў яе і закрычаў:
— Еудуць смяяцца ўсе ў сяле: Уваходзіць дзяўчына ўся ў смале!
I так гэта смала да яе моцна прыліпла, што засталася на скуры на ўсё жыццё.
БРЭМЕНСКІЯ МУЗЫКІ
Шмат гадоў таму жыў на свеце млынар. I быў у млынара асёл, разумны і дужы.
Доўга працаваў асёл на млыне, цягнуў на спіне кулі з мукой і вось нарэшце састарыўся. Бачыць гаспадар: аслабеў асёл, не здатны болын для работы — і выгнаў яго з дому.
Спалохаўся асёл: «Куды я пайду, куды падзенуся? Стары я стаў і слабы».
А потым падумаў: «Пайду гэтак я ў нямецкі горад Брэмен і стану там гарадскім музыкам».
Так і зрабіў. Пайшоў у нямецкі горад Брэмен.
Ідзе асёл па дарозе і крычыць па-аслінаму. I раптам бачыць ён: ляжыць на дарозе сабака і цяжка дыхае.
— Чаму ты так задыхаўся, сабака? — пытае асёл.— Што з табой?
— Стаміўся,— гаворыць сабака.— Бег доўга, вось і задыхаўся.
— Чаго ж так бег, сабака? — пытае асёл.
— Ах, асёл,—: гаворыць сабака.— Пашкадуй мяне. Жыў я ў паляўнічага, доўга жыў. Па палях і балотах за дзічынай для яго бегаў, а цяпер стары стаў,і надумаў мой гаспадар мяне забіць. Вось я і збег ад яго, а што далей рабіць — не ведаю.
— Пойдзем са мной у горад Брэмен,— адказвае яму асёл,— зробімся там музыкамй Брэшаш ты гучна, голас у цябе добры — ты будзеш спяваць і ў барабан біць. А я буду на гітары іграць. .
— Што ж,— гаворыць сабака,— пойдзем.
Пайшлі яны разам.
Асёл ідзе, крычыць па-аслінаму, сабака ідзе, брэша па-сабачы.
Ішлі яны, ішлі і раптам бачаць: сядзіць на дарозе кот, сумны сядзіць, невясёлы.
— Што ж ты такі сумны? — пытае яго асёл.
— Што ж ты такі невясёлы? — пытае сабака.
— Ах,— гаворыць кот,— пашкадуйце вы мяне, асёл і сабака. Жыў я ў сваёй гаспадыні, доўга жыў,— лавіў пацукоў і мышэй. А цяпер стары стаў, зубы ў мяне прытупіліся, і захацела мая гаспадыня мяне ў рэчцы ўтапіць. Я і збег з дому. А што далей рабіць — не ведаю.
Асёл яму адказвае:
— Пойдзем з намі, кот, у горад Брэмен, станем там вулічнымі музыкамі. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць і на скрыпцы іграць, сабака — спяваць і на барабане іграць, а я — спяваць і на гітары іграць.
— Што ж,— гаворыць кот,пойдзем.
Пайшлі яны разам.
Асёл ідзе, крычыць па-аслінаму, сабака ідзе, брэша па-сабачы, кот ідзе, мяўкае па-кашачы.
Ішлі яны, ішлі. Праходзяць побач аднаго двара і бачаць: сядзіць на варотах певень і крычыць на ўсё горла: «Ку-ка-рэ-ку!»
— Ты што, пеўнік, крычыш? — пытае яго асёл.
— Што з табой здарылася? — пытае яго сабака.
— Можа, цябе хто пакрыўдзіў? — пытае кот.
— Ах,— гаворыць певень,— пашкадуйце вы мяне, асёл, сабака і кот. Заўтра да маіх гаспадароў госці прыедуць, і вось збіраюцца мае гаспадары зарэзаць мяне і зварыць з мяне суп. Што мне рабіць?
Адказвае яму асёл:
— Пойдзем з намі, певень, у горад Брэмен, і станем там вулічнымі музыкамі. Голас у цябе добры, ты будзеш спяваць і на балалайцы іграць, кот будзе спяваць і на скрыпцы іграць, сабака — спяваць і на барабане іграць, а я буду спяваць і на гітары іграць.
— Што ж,— гаворыць певень,— пойдзем.
Пайшлі яны разам.
Асёл ідзе, крычыць па-аслінаму, сабака ідзе, брэша па-сабачы, кот ідзе, мяўкае па-кашачы, певень ідзе, кукарэкае.
Ішлі яны, ішлі, і вось настала ноч. Асёл і сабака ляглі пад вялізным дубам, кот сеў на галіну, а певень узляцеў на самую вершаліну дрэва і пачаў адтуль глядзець на ўсе бакі.
Глядзеў, глядзеў і ўбачыў: свеціцца непадалёку агеньчык.
— Агеньчык свеціцца! — крычыць певень.
Асёл кажа:
— Трэба даведацца, што гэта за агеньчык. Можа, паблізу дом стаіць.
Сабака кажа:
— Можа, у гэтым доме мяса ёсць. Я б паеў.
Кот кажа:
— Можа, у гэтым доме малако ёсць. Я б папіў.
А певень кажа:
— Можа, у гэтым доме проса ёсць. Я б падзёўб. Усталі яны і пайшлі на агеньчык.
Выйшлі на паляну, а на паляне дом стаіць, і акенца ў ім свеціцца.
Асёл падышоў да дома і зазірнуў у акенца.
— Што ты там бачыш, асёл? — пытае яго певень.
— Бачу я,— адказвае асёл,— сядзяць за сталом разбойнікі, ядуць і п’юць.
— Ох, як хочацца есці! — сказаў сабака.
— Ох, як хочацца піць! — сказаў кот.
— Як бы нам разбойнікаў з дома выгнаць? — сказаў певень.
Думалі яны, думалі і прыдумалі.
Асёл ціхенька паставіў пярэднія ногі на падаконнік, сабака залез на спіну аслу, кот ускочыў на спіну сабаку, а певень узляцеў на галаву кату.
I тут яны ўсе разам закрычалі: асел — па-аслінаму, сабака — па-сабачы, ,
кот — па-кашачы, а певень — закукарэкаў.
Закрычалі яны і ўваліліся праз акно ў пакой. Напалохаліся разбойнікі і ўцяклі ў лес.
А асёл, сабака, кот і певень сталі вакол стала і ўзяліся за ежу.
Елі-елі, пілі-пілі,— наеліся, напіліся і спаць леглі.
Асёл расцягнуўся ў двары на сене, сабака ўлёгся Лер&'д дзвярыма, кот скруціўся клубком на печы, а певень залез на вароты.
Патушылі яны святло ў доме і заснулі.
А разбойнікі сядзяць у лесе і глядзяць з гушчару на свой дом.
Бачаць: святло ў акенцы патухла, цёмна стала.
I паслалі яны аднаго разбойніка паглядзець, што ў доме робіцца.
Можа, дарэмна яны так напалохаліся.
Падышоў разбойнік да дома, адчыніў дзверы, зайшоў на кухню. Бачыць, а на печы два агеньчыкі гараць.
«Напэўна, гэта вуголле,— падумаў разбойнік,— вось я зараз лучынку распалю».
Ткнуў ён агеньчык лучынкай, а гэта было кацінае вока.
Раззлаваўся кот, ускочыў, зафыркаў, ды як драпане лапай, ды як заіпыпіць.
Разбойнік — у дзверы.
А тут яго сабака за нагу схапіў.
Разбойнік — на двор.
А тут яго асёл капытом убрыкнуў.
Разбойнік — у 'вароты.
А з варотаў певень як закрычыць:
— Кукарэку!
Кінуўся разбойнік з усіх ног у лес. Прыбег да сваіх таварышаў і 'кажа:
— Бяда! У нашым доме пасяліліся страшныя веліканы. Адзін мнё ўвесь твар кап’ём падрапаў, другі мне ножыкам нагу парэзаў, трэці мне па спіне дубінай вытнуў, а чацвёрты закрычаў мне ў след: «Трымай злодзея!»
— Ох,— сказалі разбойнікі,— трэба нам адсюль як мага хутчэй уцякаць.
I пайшлі разбойнікі з гэтага лесу назаўжды.
А брэменскія музыкі — асёл, сабака, кот і певень — засталіся жыць ды пажываць у іх доме.
РАЗУМНАЯ ЭЛЬЗА
Жыў-быў чалавек, і была ў яго дачка, звалі яе Разумнай Эльзай. Вось вырасла яна, а бацька і кажа:
— Пара аддаць яе замуж.
— Так,— еказала маці,— калі толькі знойдзецца такі чалавек, які захоча яе ўзяць.
I прыйшоў нарэшце з далёкіх мясцін чалавек, звалі яго Ганс; пачаў ён да яе сватацца, але паставіў умовы, каб Разумная Эльза была да таго ж і вельмі разважлівай.
— О,— сказаў бацька,— яна кемлівая.
А маці дадала:
-— Ах, ну што і казаць: яна ўсё разумее, бачыць нават, як вецер на вуліцы гуляе, і чуе, як мухі кашляюць.
Ну,сказаў Ганс,— а калі яна будзе не вельмі кемлівай, то я з ёю не ажанюся.
Вось сядзяць яны за сталом, абедаюць, а маці і кажа:
— Эльза, схадзі ў склеп ды прынясі нам піва.
Узяла Разумная Эльза з паліцы збан і спусцілася ў склеп, весела пазвоньваючы накрыўкай, каб час ішоў хутчэй. Прыйшла яна ў склеп, паставіла перад піўной бочкай зэдлік, каб не трэба было нагінацца, 1 спіна каб не забалела, і каб не занадта стаміцца. Паставіла перад сабой збан, адкруціла кран і, каб вочы не заставаліся без справы, пакуль піва нальецца, пачала сцяну разглядваць; вось глядзіць яна ды разглядвае і заўважыла раптам над сабой кірку на сцяне, якую забыліся там памылкова муляры. I пачала Разумная Эльза плакаць ды галасіць: «Калі выйду замуж за Ганса, і народзіцца ў нас дзіця, і вырасце яно, і пашлем мы яго ў склеп піва нацадзіць, раптам зваліцца яму на галаву кірка і заб’е яго насмерць». Сядзіць яна і плача, што ёсць сілы галосіць з-за будучага няшчасця. А ў хаце наверсе чакаюць у гэты час піва, а Разумная Эльза ўсё не вяртаецца. Гаспадыня і кажа работніцы: