• Часопісы
  • Хлопчык-зорка  Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд

    Хлопчык-зорка

    Браты Грым, Шарль Пэро, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Ханс Крысціян Андэрсен, Аскар Уайльд
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 303с.
    Мінск 1996
    69.52 МБ
    — Табе нельга заставацца тут,— сказалі яны ёй,— гэта прытон разбойнікаў. Калі разбойнікі вернуцца і знойдуць цябе тут, то заб’юць.
    — А хіба вы не можаце мяне абараніць? — спытала ў іх сястрычка.
    — He,— адказалі яны,— мы можам скідаць свой лебядзіны ўбор толькі на чвэрць гадзіны вечарам, тады мы становімся людзьмі, а потым зноў ператвараемся ў лебедзяў.
    Заплакала сястрычка і кажа:
    — А хіба нельга зняць з вас чары?
    — He,— уздыхнулі яны,— зрабіць гэта вельмі цяжка. На працягу шасці гадоў ты не павінна ні гаварыць, ні смяяцца і мусіш пашыць нам за гэты час шэсць сарочак з кветказору. А калі ты вымавіш хоць адно слова, дык уся твая праца будзе марнай.
    Пакуль браты расказвалі ёй пра гэта, мінула чвэрць гадзіны, і яны зноўку сталі лебедзямі і вылецелі праз акно.
    Але дзяўчынка цвёрда вырашыла вызваліць сваіх братоў, нават калі б дзеля гэтага спатрэбілася яе жыццё. Яна пакінула паляўнічы домік і пайшла ў самы гушчар, залезла на дрэва і там пераначавала. Ранкам яна спусцілася з дрэва, назбірала кветказору і пачала шыць. Размаўляць ёй не было з кім, а смяяцца і зусім не хацелася. Яна ўсё сядзела ды на сваю працу пазірала. Так мінула шмат часу, і здарылася, што кароль той краіны паляваў у лесе, і яго егеры пад’ехалі да дрэва, на якім сядзела дзяўчынка. Яны паклікалі яе:
    — Хто ты?
    Яна нічога не адказала.
    — Спусціся да нас,— папрасілі яны,— мы нічога дрэннага табе не зробім.
    Але яна толькі галавой пакруціла.
    Калі яны пачалі яе распытваць, яна скінула ім залатыя каралі і думала, што яны задаволяцца гэтым. Але яны ўсё задавалі і задавалі пытанні; тады яна скінула ім свой пояс; але калі і гэта не дапамагло, скінула ім свае падвязкі, такім чынам неўзабаве яна аддала ім усё, што на ёй было, і засталася ў адной сарочцы. Але егеры і тады не адчапіліся ад яе; яны залезлі на дрэва, знялі яе адтуль і прывялі да караля. Кароль спытаў:
    — Хто ты? Што ты там робіш на дрэве? — але яна нічога не адказала.
    Давай ён распытваць яе на ўсіх мовах, якія толькі ведаў, але яна заставалася маўклівай як рыба. А была яна прыгожая, і вось кароль моцна ў яе закахаўся. Ён ухутаў яе ў свой плашч, пасадзіў перад сабой на каня і прывёз яе ў свой замак. I загадаў ён апрануць яе ў багатыя ўборы, і яна свяцілася сваёй прыгажосцю, як светлы дзень. Але нельга было дабіцца ад яе хоць слова. Ён сеў ля стала побач з ёю, і сціпласць яе і ня-
    смеласць так спадабаліся яму, што ён сказаў:
    — Вось з гэтай хачу я ажаніцца і ні з якой іншай на свеце.— I праз колькі дзён ён павянчаўся з ёю.
    Але была ў караля злая маці — ёй не спадабалася яго жаніцьба, і яна пачала зласлівіць пра маладую каралеву.
    — Хто ведае, адкуль узялася гэтая дзеўка,— гаварыла яна,— ніводнага слова прамовіць не можа; яна не вартая быць жонкай караля.
    Праз год, калі каралева нарадзіла першынца, старая забрала яго, а каралеве падчас сну вымазала рот крывёю. Потым яна пайшла да караля і абвінаваціла яе ў тым, што яна людаедка. Кароль не хацеў у гэта верыць і не дазволіў прычыніць каралеве зло. I вось сядзела яна ўвесь час ды шыла сарочкі і ні на што іншае не звяртала ўвагі.
    Калі ж зноў нарадзіла яна прыгожага хлопчыка, ліхая свякроў зноўку ўтварыла такі ж самы падман, але кароль не хацеў верыць яе злосным словам. Ён сказаў:
    — Яна вельмі сціплая і добрая, каб магла здзейсніць такое; калі б яна не была нямая, дык даказала б сваю невінаватасць.
    Але калі старая і на трэці раз украла нованароджанае немаўлятка і абвінаваціла каралеву, якая не прамовіла ні слова ў сваю абарону, каралю заставалася толькі адно — аддаць яе пад суд; і прысудзілі спаліць яе на кастры.
    Надышоў дзень выканання прысуду, а быў гэта якраз апошні дзень з тых шасці гадоў, на працягу якіх яна не магла ні гаварыць, ні смяяцца; і вось вызваліла яна сваіх дарагіх братоў ад злых чараў. Яна пашыла за гэты час шэсць сарочак, і толькі на апошняй сарочцы яшчэ не было левага рукава.
    Калі павялі яе на касцёр, захапіла яна з сабой сарочкі, і калі завялі яе ўжо на памост і вось-вось павінны былі распаліць вогнішча, азірнулася яна і бачыць — ляцяць да яе піэсць лебедзяў. I зразумела яна, што блізка яе вызваленне, і затрапятала ў яе сэрца ад радасці.
    Шумна падляцелі да яе лебедзі і апусціліся так нізка, што яна паспела кінуць ім сарочкі; і як толькі да іх дакрануліся тыя сарочкі, зваліліся з іх лебядзіныя ўборы, і стаялі перад ёй яе браты, жывыя, здаро-
    выя і па-ранейшаму прыгожыя,— толькі ў малодшага не хапала левага рукава, і таму на спіне ў яго засталося лебядзінае крыло. Пачалі яны абдымацца ды цалавацца, і прыйшла каралева да караля, і ён быў моцна здзіўлены, але вось загаварыла яна і сказала:
    — Мой любы кароль, з гэтай пары я магу размаўляць і скажу табе, што я ні ў чым не вінаватая і абвінавачана лжыва,— і яна расказала яму пра падман старой свекрыві, якая забрала і схавала траіх яе дзяцей. I прыняслі іх у замак на вялікую радасць караля, а злосную свякроў у пакаранне спалілі на кастры, і застаўся ад яе адзін толькі попел.
    А кароль і каралева разам з шасцю сваімі братамі жылі мірна і шчасліва доўга-доўга.
    КАРОЛЬ ДРАЗДАБАРОД
    У аднаго караля была дачка, якая праславілася на ўвесь свет сваёй прыгажосцю. I праўда, красуняй яна была вышэй усякай пахвалы, але затое і ганарыстая, як ніхто. Нікога з жаніхоў не лічыла яна вартым сваёй рукі. Хто ні сватаўся да яе, усе атрымалі адмову ды яшчэ якое-небудзь злое слоўца ці насмепілівую мянупіку ў дадатак. Стары кароль усё дараваў сваёй адзінай дачцэ, але нарэшце нават яму надакучылі яе капрызы і дзівацтвы.
    Ён загадаў наладзіць пышнае свята і склікаць з далёкіх краёў і суседніх гарадоў усіх маладых людзей, якія яшчэ не згубілі надзею спадабацца каралеўне і дамагчыся яе прыхільнасці.
    З’ехалася нямала жаніхоў. Іх паставілі ў рад, аднаго за адным па старшынстве роду і велічыні даходу. Спачатку стаялі каралі і наследныя прынцы, потым — герцагі, потым — князі, графы, бароньі і, нарэшце, простыя дваране. .
    Пасля гэтага каралеўну павялі ўздоўж рада, каб яна магла паглядзець на жаніхоў і выбраць сабе мужам таго, хто болып за ўсіх прыйдзецца па сэрцы.
    Але і на гэты раз ніхто не прыглянуўся каралеўне.
    Адзін жаніх здаўся ёй надта тоўсты.
    — Піўная бочка! — сказала яна.
    Другі — цыбаты і даўганосы, як журавель на балоце.
    — Жураўліныя доўгія ногі не знойдуць шляхі-дарогі.
    Трэці ростам не ўдаўся.
    — Ад зямлі не відаць — баюся растаптаць!
    Чацвёрты ёй здаўся надта бледным.
    — Белы як смерць, худы, як жардзіна!
    Пяты — надта румяны.
    — Чырванаскуры, на рака падобны!..
    Шосты — недастаткова стройны.
    — Свежае дрэва — за печкай сушанае. Было сырое, стала сухое, было простае, стала крывое!
    Словам, усім хапіла на арэхі.
    Але чамусьці горш за ўсіх дасталося маладому каралю, які займаў у шэрагу жаніхоў ледзь не самае ганаровае месца.
    Вось у ім, здаецца, не было нічога смешнага. Любой дзяўчыне прыйшоўся б ён па гусце, толькі не нашай каралеўне. Яна, бачыце, угледзела, што бародка ў яго вастрэй, чым трэба, і надта выдаецца ўперад. I гэтага было дастаткова, каб пазабаўляцца над ім як можна.
    — Ах! — усклікнула яна і засмяялася.— Паглядзіце! Паглядзіце! У яго барада, быццам дзюба ў дразда. Кароль Драздабарод! Кароль Драздабарод!
    А калі на свеце нямала ахвотнікаў пасмяяцца над суседам, то слоўца гэта тут жа падхапілі, і ніхто з той пары інакш не называў маладога караля, як кароль Драздабарод.
    Але ў кожнай забавы ёсць канец.
    Калі стары кароль, бацька чароўнай каралеўны, убачыў, што дачка зусім і не думае выбіраць сабе жаніха, а толькі дарэмна пацяшаецца над людзьмі, якія з’явіліся па яго запрашэнні, ён моцна раззлаваўся і пакляўся сваёй галавой і каронай, што выдасць яе за першага жабрака, які трапіцца, які пагрукае ў браму.
    Прайшло два дні. I вось пад вокнамі палаца затрымцелі струны, і нейкі вандроўны музыкант зацягнуў сваю песеньку. Спеў быў варты музыкі, ды і песня была з тых, якія спяваюцца не дзеля весялосці, а толькі для таго, каб расчуліць слухачоў і выпрасіць у іх трохі грошай ці кавалак хлеба.
    Але кароль прыслухаўся і паслаў па музыканта сваіх слуг.
    — Упусціце яго. Няхай зойдзе сюды! — сказаў ён. Брудны, абарваны жабрак нясмела ўвайшоў у па-
    лац і праспяваў перад каралём і каралеўнай усё, што ведаў і помніў. А потым нізка пакланіўся і папрасіў міласціва ўзнагародзіць яго не столькі за ўмельства, колькі за старанне.
    Кароль сказаў:
    — Якая праца, такая і плата. Мне так спадабаліся твае спевы, браток, што я вырашаў выдаць за цябе родную дачку.
    Пачуўшы гэтыя словы, каралеўна ў жаху кінулася перад бацькам на калені, але кароль нават не паглядзеў на яе.
    — Нічога не зробіш! — сказаў ён.— Я пакляўся сваёй галавой і каронай, што аддам цябе за першага жабрака, які трапіцца на вочы, і я стрымаю сваю клятву!
    Колькі ні плакала каралеўна, колькі ні маліла — усё было дарэмна. Яе тут жа абвянчалі з жабраком музыкантам.
    А пасля вянчання кароль сказаў:
    — He бывае такога, каб жонка жабрака жыла ў каралеўскім палацы. Можаш адпраўляцца са сваім мужам на ўсе чатыры бакі.
    Жабрак музыкант, не кажучы ні слова, узяў за руку маладую жонку і вывеў яе за браму. Першы раз у жыцці каралеўна пешкі выйшла з бацькоўскага палаца.
    Апусціўшы галаву, не азіраючыся па баках, ішла яна следам за сваім мужам па камяністай пыльнай дарозе.
    Доўга ішлі яны так па раўнінах і ўзвалках, па дарогах, дарожках і сцяжынках. I нарэшце сцяжынка вывела іх у засень густога лесу.
    Яны селі адпачыць пад старым дубам, і каралеўна спытала, міжволі задзівіўшыся цяністымі дрэвамі:
    — Чый гэта лес на захаді на ўсход?
    — Там гаспадар — кароль Драздабарод.
    Была б ты яго жонкай дарагой —
    To быў бы твой.
    Каралеўна задумалася, а потым уздыхнула і прашаптала:
    — Каб зноў мне заручыцца са свабодай. To стала б жонкай я Драздабарода!
    Музыкант скоса паглядзеў на яе, але нічога не сказаў. Яны пайшлі далей.
    I вось перад імі — паўнаводная рака, а ўздоўж берага сцелецца свежы, сакавіты луг.
    Каралеўна зноў спытала:
    — Чый гэта луг над мостам сініх вод?
    — Там гаспадар — кароль Драздабарод.
    Была б ты яго жонкай дарагой —
    To быў бы твой.
    — Ах,— сказала каралеўна, глытаючы слёзы.— Каб зноў мне заручыцца са свабодай, To стала б жонкай я Драздабарода!